Оценить:
 Рейтинг: 0

Вясковыя гісторыі. Дваццаць год апасля

Год написания книги
2022
<< 1 2 3 4 5 6 7 8 ... 10 >>
На страницу:
4 из 10
Настройки чтения
Размер шрифта
Высота строк
Поля

– Ага! – дзеyчына кiyнула галавой i стала разглядваць палiцы.

– А ты зноy ад бабы збегла? – пацiкавiлась Верка.

– Не. Яна сама сказала – каб мае вочы цябе больш не бачылi. Ну я i пайшла. Дома y цябе закрыта. На вулiцы гуляць не з кiм.

– А сюды як завiтала?

– Па дарозе.

Верка yсмiхнулася.

– А з карцiнкамi y цябе кнiжкi есць? – малая зачаравана глядзела на доyгiя палiцы, застаyленыя тоyстымi i тонкiмi кнiжкамi.

– Есць, – Верка накiравалася да шафы. – Табе казкi, альбо яшчэ што?

– Не. – Лiзка закруцiла носам. – Казкi не трэба. Я iх не люблю.

– Першы раз бачу чалавека, якi не любiць казкi, – Верка зачынiла шафу i падыйшла да дзеyчыны. – А што ты тады любiш?

– Мне лепш што-небудзь з кветкамi. Дзе малюнкаy многа.

– Добра. Вось табе з кветкамi, – Верка падала малой некалькi часопiсаy. – Тут глядзець будеш, цi дома?

– Тут пагляджу, – дзеyчына yзлезла на стул i пачала гартаць часопiсы. – А тут няма такiх, якiя y цябе растуць. Твае цюльпаны yжо цвiтуць. Я бачыла. Прыгожыя. Ты iх у вазачку пастаy – будзе яшчэ прыгажэй.

– Навошта? – здiвiлася Верка. – У вазе яны хутка завянуць. А так будуць доyга цвiсцi.

– Цэлы год?

– Ну не год, а тыдзень. Мо i боле.

– I yсе? – Лiзка насупiлася.

– I yсе. Кветкi доyга не цвiтуць.

– Цукерку хочаш? – малая забылася пра часопiсы, дастала з кiшэнi дзве пакамячаныя шакаладныя цукеркi i працянула iх Верцы.

– Еш сама, – пачала аднекiвацца тая.

– Я yжо наелася. У бабы iх многа, – Лiзка запiхнула цукеркi назад у кiшэню i зноy пачала гортаць старонкi. – А ты y госцi любiш хадзiць?

– У госцi? – здзiyлена пераспрасiла Верка.

– Ну. У госцi.

– Не ведаю. Я пра гэта нiколi не думала.

– Якая ты смешная! Усе любяць хадзiць у госцi. Хочаш, я да цябе y госцi прыйду? Ты не хвалюйся. Я ведаю, як у госцi ходзяць. Канфеты y мяне есць, а кветак я знайду. Ты кветкi любiш?

– Люблю.

– Ну, yсе! – малая паклала часопiсы на месца, злезла са стула i накiравалася да выхаду. – Чакай мяне у госцi.

– А часопiсы? Ты iх з сабой браць не будзеш?

– Некалi мне! – зусiм па даросламу адказала дзяyчына i знiкла за дзвярамi.

– Ну i дзiце! – Верка паклала часопiсы на месца. – Бедная Iванаyна! I як яна з ей спраyляецца? Даy бог на старасцi гадоy падарунак.

Верка села на месца i прынялася лiстаць новы каталог кветак, прыкiдваючы на якiя яшчэ цуды прыроды i айчыннай цi замежнай селекцыi яна адшкадуе грошай. Ейны позiрк зноy прыцягнулi цюльпаны. На гэты раз яны былi нейкага непаразумелага сiняга колеру.

– Няyжо такiя бываюць на самой справе? – падумала Верка i штосьцi екнула yнутры. Яна адклала каталог у бок, зачынiла бiблiятэку i бягом кiнулася дадому. Пачуцце яе не падманула. На месцы, дзе ранiцой квiтнелi дзiвосныя галандскiя цюльпаны зараз былi адны тычкi.

– А божачкi мой! – залямантавала Верка. – А што ж гэта такое робiцца? А каму гэта рукi дзяваць некуды?

Верка кiнулася да хаты. Адшукаyшы ключ, што хавала пад ганкам, адчынiл замок, куляй уляцела на кухню i абамлела.

На стале ляжалi цемна-чырвоныя, амаль чорныя з белымi пражылкамi i махровымi краямi цюльпаны. А побач з iмi дзве пакамячаныя шакаладныя цукеркi.

Суперцэмент

Пад вечар Пятроyна вазiлася з дравамi i лаяла Дразда.

– А каб табе пуста было! Казала ж – хай на вулiцы ляжаць. Дык не! Змокнуць, кажа! У хляyчук iх запер. Змокнуць не змоклi, а сапрэць – сапрэлi! Цэльную машыну дроy спаганiy. Куды iх цяпер? Не дровы – адно гнiлле!

Пятроyна шпарка выкiдвала дровы з хляyчука на вулiцу i паглядала на неба. Па небе беглi хмаркi, збiваючыся y кучу, прадвяшчая неyзабаве дождж.

– А што гэта ты на ноч гледзячы з дравамi гуляеш? – на двары з’явiлася старая Дуся. Ледзь перастаyляючы ногi, яна дакуляла да ганку i цяжка апусцiлася на лавачку.

– А цябе чаго на ноч гледзячы носiць? – у тон старой запытала Пятроyна.

– Прайшi тыя гадочкi, – сумна прасiпела Дуся, – калi я насiлася. Зараз больш поyзаю.

– Памiраць не збiраешся? – пажартавала Пятроyна.

– Ды дзе там! – адмахнулася старая. – Бог пра мяне забыyся, а чорт не бярэ. Вось i капчу неба.

– Ну-ну! – Пятроyна зноyку накiнулася на дровы.

– Я чаго прыйшла, – Дуся канцом хусткi абцерла твар. – Цi няма y цябе хоць крышачку цэменту? Упрасiла Валерку каб на могiлкi з’ездзiy. Бацькiн помнiк зусiм на бок завалiyся. Падмазаць трэба. Я y магазiн зайшла, а там толькi мяшкамi прадаюць. А навошта мне мяшок? Мне б трошачкi. Цi есць?

Пятроyна выпрамiлася.

– Дзесьцi быy. Дрозд ганак заyчора падмазваy. Мо i застаyся.

– Мне трошачку. Помнiк падмазаць, – Дуся дастала з кiшэнi цалафанавы пакет.

– Зараз пагляджу, – Пятроyна адчынiла сарайчык. Дуся зпаyзла з лаyкi i патупала следам.
<< 1 2 3 4 5 6 7 8 ... 10 >>
На страницу:
4 из 10