Оценить:
 Рейтинг: 0

Вясковыя гісторыі. Дваццаць год апасля

Год написания книги
2022
<< 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 >>
На страницу:
5 из 10
Настройки чтения
Размер шрифта
Высота строк
Поля

– Мне поyмяшочка, – гундзела старая. – Валерка заyтра y тым баку будзе, дык абяцаy падмазаць. Помнiк зусiм набок завалiyся. А y магазiне толькi мяшкамi прадаюць. А навошта мне мяшок?

– Чорт яго бяры, гэтага Дразда! – мацюкалася Пятроyна, поyзаючы сярод розных мяхоy, скрынь, каробак i рознага хламу, якi ейны мужык натаскаy з уселякiх сметнiкаy. – Колькi раз казала – выкiнi ламачча вон! Ды дзе там! Усе патрэбна! Усе y справу пойдзе! Кожную жалязяку дамой цягне.

– Гаспадарлiвы, – заyважыла Дуся. – А мой – усе з хаты прэ. Заyчора чугунок дзiравы знес. А я y iм часнок захоyвала.

– Здаецца знайшла! – Пятроyна расчынiла нейкi мех. – Пэyна гэта. Давай свой пакет.

– Мне поyторбачкi. Многа не трэба.

– Ды мне што? Шкада? – Пятроyна нейкай банкай насыпала шэры парашок у пакет. – Нейкi ен дзiyны! Цэмент звычайна цемны, а гэты занадта светлы.

– Мо так i трэба, – Дуся сачыла, каб Пятроyна насыпала паболей.

– А хто яго ведае? – Пятроyна моршчылася ад шызага пылу. – Мо зараз такi цэмент выпускаюць.

– Мо i выпускаюць, – пагадзiлася старая. – Я сама чула, што есць нейкi суперцэмент – нават замест клею можна выкарыстаць.

– Дык гэта i есць клей! – усмiхнулася Пятроyна. – Суперцэмент называецца. Я такi купляла. Толькi yсе хлусня. Акрамя паперы ен нiчога не клеiць. Я тапкi хацела падклеiць – ды дзе там! Развалiлiся на другi дзень.

– Хопiць, родненькая, – Дуся прытармазiла кабецiну. – Разыйшлася. Амаль поyны насыпала. I не данясу.

– Ну высыпаць назад не буду, – Пятроyна закруцiла мех, адкiнула банку i накiравалася на вулiцу.

Дуся патупала следам. Пятроyна паставiла мяшэчак на зямлю i прысела на лаyку. Дуся прымайстрылася побач.

– Дзякуй табе. А то у магазiне кажуць – бяры, бабка мяшок. А навошта мне мяшок? Мне трошачкi трэба – помнiк падмазаць. Валерка заyтра y тым баку будзе – справiць. Я б i сама падмазала, ды не дайду. Дзюжа далека. Я y той бок толькi з музыкай паеду ды з вянкамi.

– Кiнь! – махнула рукой Пятроyна. – Ты яшчэ yсiх нас перажывеш.

Дуся толькi пакiвала галавой.

– Ладна, родненькая, – старая палезла y кiшэнь. – Дзякуй. А гэта табе.

Дуся працягнула некалькi скамячаных паперак.

– Ты што? – абурылася Пятроyна. – Нутка схавай свае грошы! Гляньце на яе – багацейка знайшлася. Схавай грошы, табе кажу, а то больш нiчога не дам.

– Ну дык… – соyгала носам старая. – Вазьмi хоць Дразду на пiва.

– Шыш яму, а не пiва! – Пятроyна yскачыла з лаyкi. – Ен машыну дроy згнаiy, а ты яго пiвам частаваць задумала! Схавай грошы! А то пакрыyджуся!

– Ну калi грошы не бярэш, – старая запiхнула паперкi назад у кiшэню, – тады я табе яек прынясу. Куры, слава богу, яшчэ нясуцца.

– Няyжо y цябе яшчэ i куры есць?

– Есць, – старая цяжка yздыхнула. – Тры курыцы i певень. Валерка кажа – давай на суп заб’ем. Ды мне шкада. Як-нiяк, а гаспадарка. Гарод ужо не саджу. сiл Каровы даyно yжо няма. Вось толькi куры i засталiся.

– А я сваю жыyнасць даyно звяла, – Пятроyна махнула рукой на пусты хлеy. – Карысцi анiякай. У магазiне дзешавей купiць таго мяса цi малака, чым скацiну выгадаваць. Ды i даглядаць трэба. Сена касiць…

– Аблянелi, – Дуся падхапiла мяшочак i патупала да калiткi. – Толькi спаць ды гуляць. Хаця, мо яно так i спакайней. Спiну гнуць не трэба, ды рукi пэцкаць. Ну, пайду я. Дзякуй за цэмент. А яйкi я табе заyтра з унучкамi перадам.

– Не выдумывай! – аднекiвалася Пятроyна. – Абыйдуся я i без яек. У магазiне куплю. Мо памагчы данесцi?

– Не. Я сама датупаю. Спяшыць мне некуды. Ды i свая ноша рук не цягне.

– Ну як хочаш.

Пятроyна праводзiла старую да калiткi. Пастаяла трошкi. Дачакалася, калi старая знiкне за паваротам.

– Не, не хачу да такiх год дажываць, – Пятроyна здрыганулася. – Яшчэ гадкоy дваццаць пажыць i хопiць на мой век. Хаця тут не згадаеш.

Пятроyна паглядзела на неба i зноy кiнулася выкiдваць дровы з хляyчука на вулiцу.

Назаyтра з дровамi гуляy Дрозд. Ен зносiy iх назад у хляyчук i лаяy жонку:

– Казаy жа ей – не чапай! Сам спарадкую. Не – рукi дзяваць некуды! Трэба было дровы павыкiдываць! А калi б дождж пайшоу? Дзе iх сушыць? Ну заплеснелi трошкi. Ну i чаго лямант падымаць? У сараi i не такiя ляжаць. Рабiць мне больш нечага, як дровы з месца на месца перакiдваць.

– Здарова, Дрозд, – ззаду пачуyся нечы голас. – Што гэта ты з дровамi гуляеш?

Дрозд выпрамiyся. Ля калiткi стаяy Валерка.

– А вось размяцца трошкi вырашыy. Надвор’е добрае. Дай, думаю, дровы пакiдаю туды-сюды.

– Ну-ну! – yсмiхнуyся Валерка. – Калi ахвота будзе – прыходзь да мяне. У мяне там два трактары не колатых. I разамнешся, i падсобiш.

– Яны у цябе yжо другi год няколатыя ляжаць.

– А па мне хоць i тры. Я сабе як паравое паставiy, дык дроy зусiм мала трэба. А ты не збiраешся сабе ставiць?

– Што ставiць? – не зразумеy Дрозд.

– Паравое. Калi надумеш, пазавi. Я табе мiгам зраблю.

– Ды мне i печка пакуль не мешае.

– Ну як хочаш! – Валерка накiраваyся прэч.

– Пачакай! – аклiкнуy яго Дрозд. – А ты чаго прыходзiy?

– Да так! Спытаць. Матка y цябе yчора цэмент брала. Дык нейкi ен дзiyны.

– Цэмент? – Пятро не разумеy, пра што iдзе гаворка. – Якi цэмент?

– Ды помнiк трэба было падмазаць. Ды вось, кажу, нейкi незразумелы цэмент. Светлы. Не застывае. Намучыyся. Можа стары быy? Хаця i стары цэмент добра застывае. Дык вось я i рашыy запытаць, што гэта y цябе за трасца такая?

Дрозд непаразумела хлопаy вачыма, потым пагледзеy на сарай, на Валерку, зноy на сарай i зарагатаy.

– Чаго ты? – спалохаyся Валерка. – Крышу знясло?
<< 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 >>
На страницу:
5 из 10