Оценить:
 Рейтинг: 0

Вясковыя гісторыі. Дваццаць год апасля

Год написания книги
2022
<< 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 >>
На страницу:
6 из 10
Настройки чтения
Размер шрифта
Высота строк
Поля

– Ну бабы! Ну дуры! Гэта ж не цэмент быy!

– Як не цэмент? А што?

– Цэмент я заyчора yвесь на ганак зрасходваy. А гэта y мяшку даламiтка была. Ну, мая па дабраце душы тваей матке i насыпала.

– Тваю макаyку! – Валерка плюнуy. – А я як дурны паyдня чакаy, пакуль застыне.

– Ну i як? – Дрозд перастаy рагатаць.

– Што як? Трымаецца. Як i нада быць, – Валерка накiраваyся прэч.

– Ты калi трэба, – крыкнуy Дрозд уваслед, – прыходзь. Я табе яшчэ такога цэменту насыплю. А калi не паленешся – схадзi за ферму. Там яго цэльная гара.

Дрозд хiхiкнуy i зноy прыняyся зносiць дровы y хляyчук.

Цешча

Генка смяяyся:

– Калi i есць анекдоты пра цешчу, то яны yсе пра мяне. Каб я ведаy, што так атрымаецца, нiколi б не ажанiyся. Колькi з цешчай разам жывем, два разы толькi i пагаварылi. Адзiн раз яна мяне аблаяла. Другi раз я яе. Вось i yся рамова. А пра што нам з ею размаyляць? У яе свае iнтарэсы, y мяне свае. А агульных нi воднага.

– А колькi ей гадоy? – запытаyся Васiль.

– А чорт яго ведае! – Генка пацiснуy плячамi. – Не то шэсцьдзесят тры, не то шэсцьдзесят чатыры.

– Добры зяць! – усмiхнуyся Сяргей. – Нават не помнiць, колькi цешчы гадоy.

– Было б чым галаву дурнiць! – адмахнуyся Генка. – Мяне такая матэматыка не займае.

– Тут год з дваццаць яшчэ патрымаць давядзецца, – прадоyжыy Сергей. – У маей жонкi адна бабуля дажыла да дзевяноста шасцi, а другая – да дзевяноста васьмi.

– Гэта ты сваiм зяцям расскажаш, – надзьмуyся Генка, – каб ведалi, што iх чакае. Самае смешнае – жанiцьба, як у той рэкламе – бярэш адну рэч i бясплатна атрымлiваеш другую. Бярэш жонку, а yдабавак i цешчу yпрыдачу. А самае крыyднае, што y майго брацельнiка было две жонкi i нiводнай цешчы. Трэццi раз недарэка надумаy ажанiцца – i зноy падфарцiла – зноy без цешчы. А тут на днях выпадак быy… Звонiць мне малая, раве y голас. Баба, кажа, забiлася. А я i не ведаю – цi то плакаць, цi то радавацца. Я рукi y ногi i дадому. А ей хоць бы хны! Лезла на шафу – з табурэткi грымнулася. Толькi руку пабiла. А шкада… Калi б галавой ляснулась, мо там бы зварухнулась нешта – паразумнела б хоць крышачку.

– Не любiш ты яе, – заyважыy Сяргей.

– Не люблю, – пагадзiyся Генка. – У нас гэта yзаемна.

– Ну, – Васiль пацягнуyся, – досыць пра цешчу. Давайце, лепш, вып’ем. Каб нас гэткая трасца мiнула.

– Давайце вып’ем, – падхапiлi прапанову Сяргей з Генкам.

Налiлi, чокнулiся, выпiлi, закусiлi.

Генка зноy пачаy распавядаць:

– У ва yсiх цешча, як цешча, а y мяне мегера. Што прыдумала! У буднi дзень спiць да абеду, а як выхадны – yзапрэцца нi свет, нi зара, i грымець пачынае. Два днi y тыднi, калi паспаць можна, ды дзе там! Паспiш! Як назло робiць!

– А пагаварыць з ей не спрабаваy?

– З ею пагаворыш! – успыхнуy Генка. – Яна ж адразу y слезы кiдаецца! Усе вакол вiнаватыя. Усе навакол гады i паразiты. Адна яна анел.

– Не, – Сяргей спачувальна yздыхнуy, – мая не такая.

– А у мяне цешчы i зусiм няма, – дадаy Васiль. – Памерла.

– А хочаш, я табе сваю на пракат дам? – прапанаваy Генка. – Ды яшчэ i прыплачу.

– Не, – Васiль пакруцiy галавой. – Твая цешча, ты з ею i ваюй.

– Ваюй! – нахмурыyся Генка. – Тут не вайна, а кругавая абарона. Ранкам не ведаеш, з якой яна нагi yстала. Увечары не ведаеш, з якiм настроем спаць ляжа. І то ей не так, i гэта не гэтак.

– На тое яна i цешча, – усмiхнуyся Васiль.

– А ну яе! – Генка махнуy рукой. – Давайце лепш вып’ем!

– І то праyда, – пагадзiлiся Васiль i Сяргей. – Давайце вып’ем.

Налiлi, чокнулiся, выпiлi, закусiлi.

Генка зноy завеy размову:

– А з другога боку, i ад яе карысць нейкая есць. І дзецi дагледжаны, i сабака не патрэбен. І на машыну сiгналiзацыю ставiць не трэба. Вось каб толькi хто ей язык падрэзаy…

Генка гаварыy усе цiшэй i цiшэй, перамежваючы словы з пазiханнямi.

– Ды i яе зразумець можна… Адна y хаце… Нi пагаварыць не з кiм, нi паспрачацца…

– А жонка? Дзецi?

– У дзяцей свае iнтарэсы. Баба iм не патрэбна. А жонка…

Генка салодка пазiхнуy.

– А жонцы таксама не да яе. У яе сваiх спраy поyна. І дзернуy мяне чорт тады жонку паслухаць… Да цешчы жыць пайсцi… Хаця, чаго я жалюся? Сам вiнаваты…

Генка замоyк.

– А ну цябе, з тваей цешчай! – Сяргею надакучыy бясконцы Генкiн маналог. – Двайце лепш вып’ем.

– Давайце вып’ем, – падхапiy Васiль. – Генка, ты як?

Адказу не было. Схiлiyшы галаву на стол, салодка чмокаючы вуснамi, Генка спаy.

Спека

Такога пекла, што yсталявалася y гэтае лета, даyно не бачылi. І раней былi днi, калi слупок тэрмометра пыдымаyся больш за трыццаць градусаy, але каб такая спека трымалася амаль месяц, з сiняборскiх старажылаy не помнiy нiхто. З аднаго боку – яно на тое i лета, каб пагрэцца. А з другога – вытрываць такiя выбрыкi прыроды не yсiм было пад сiлу. Вялi раслiны, жывелiны шукалi сховiшча y цянi. А што yжо казаць пра людзей? Добра малым i маладым – яны да абеду спалi, а потым да самага змяркання прападалi на рэчцы. А што рабiць дарослым? Хочаш, не хочаш, а на працу хадзiць трэба, ды i хатнiя справы на заyтра не адкладзеш. Вось i маялiся y душных памяшканнях, пакутвалi пад пякучымi промнямi y гародах, праклiная лета, спеку, сонца i яшчэ невядома каго. Плавiлiся мазгi, цела агортавала млявасць, хацелася прахалоды, снегу i зiмы. Але ж цяжэй за yсе даводзiлася хворым i старым. Такое надвор’е для iх было сапраyдным катаваннем, спасу ад якого не было нiдзе.

Старая Дуся пацiху тупала з магазiну. Праз дзесяць крокаy спынялася, выцiрала твар канцом хусткi, сумна yздыхала i крочыла далей.
<< 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 >>
На страницу:
6 из 10