Оценить:
 Рейтинг: 0

Вясковыя гісторыі. Дваццаць год апасля

Год написания книги
2022
<< 1 ... 5 6 7 8 9 10 >>
На страницу:
9 из 10
Настройки чтения
Размер шрифта
Высота строк
Поля

– А мне хапае, – Вольга па адной кiдала ягады y вядро.

– І што гэта за iнтарэс па адной ягадзiне збiраць? – дзiвiлася цетка. – Я так не yмею.

– Гэй! – пачуyся неадкуль з боку кастусевы голас. – Ідзiце да мяне! Тут ягад процьма!

Накiравалiся y бок Кастуся. Той сядзеy амаль ля самой дарогi i жменямi шоргаy ягады y вядро.

– Анiчога сабе! – Мар’я yзрушана yзмахнула рукамi, yбачышы некранутыя кусцiкi чарнiц. – Вось дурнi! Усе y лес лезуць, куды падалей, а тут ля прыхаду iх вiдзьмо-нявiдзьмо.

Паправiyшы хустку, закiнуyшы вядро за спiну, цетка шпарка пачала ссыпаць у назбiрку буйныя, як на малюнку ягады. Вольга намагалася не адставаць ад яе. Нават Машка з Ангелiнай, не гледзячы на недасып i на адсутнiчанне жадання хадзiць у лес, кiнулiся наперагонкi збiраць лясныя дары.

– Нiколi не збiрала чарнiцы жменямi, – пасмейвалася Вольга, перасыпаючы ягады з назбiркi y вядро.

– Толькi ела, – дадаy Кастусь.

Вольга хацела агрызнуцца y адказ, ды яе перабiла праходзячаяя мiма магазiншчыца Нiнка.

– А што гэта вы тут ля дарогi робiце? – здiyлена запытала Нiнка. – Хiба вам у лесе месца мала?

– Месца многа, – не адрываючыся ад справы, адказала Мар’я, – ягад мала.

– Ну гэта каму як! – усмiхнулася Нiнка. – Мне мае застанецца.

– А посуду набрала! – Мар’я выпрамiлася, каб крыху размяць здранцвеyшую спiну. – Няйначай начаваць сабралася?

– А колькi набяру, столькi i набяру, – адмахнулася Нiнка.

– А Пятро дзе твой? – пацiкавiлася Мар'я. – Чаго з сабой не yзяла?

– У Пятра другiя iнтарэсы, – сумна yздыхнула Нiнка. – Ен больш да пляшкi ахвочы, чым да ягад.

– Ну-ну, – Мар’я перасыпала ягады з назбiркi y вядро. – Ты там мiма Вусцiнавiча iшла, паперкi не бачыла?

– Не бачыла. Я y Людкi здаю, – Нiнка звярнула y лес i знiкла памiж сосен.

– Вось будзе, калi Вусцiнавiч не прымае, – заенькала Мар’я. – Куды я гэтыя ягады дзену? Калi толькi на налiyку паставiць. Ды i хто яе потым пiць будзе?

– Не прападуць, – Кастусь ссыпаy апошнюю жменю y вядро. – Ўсе! Можна i дадому iсцi. Машка, Малая! Дзе вы! Дадому пайшлi!

На бацькiн голас з’явiлiся дзеyкi. З поyнымi ведрамi, з чорнымi ад ягад тварамi.

– А нiчога сабе! – цетка не чакала, што yнучкi справяцца хутчэй за яе. – Гэта ж трэба —yсе панабралi yжо, толькi я адна засталася. Зусiм квалiфiкацыю страцiла.

Дапамаглi цетцы дабраць посуд. Нетаропка накiравалiся y веску.

На гэты раз Мар’я пералезла праз лужыну без прыгод.

Як i меркавалi, y Вусцiнавiча сення быy не прыемны дзень. Давялося камандыраваць дзевак да Людкi. Самой iсцi Мар’е не хацелася. Ногi гудзелi, ды i з Людкай былi нацягнутыя адносiны. Хай маладыя збегаюць. У iх i ногi шпарчэйшыя, i галовы святлейшыя.

– Ну што? – Кастусь выгадваy, колькi яны заробяць сення. – Заyтра пойдзем?

– Заyтра будзе заyтра, – адмахнулася Мар’я. – Ды i перадых трэба зрабiць. Ды i гарод зусiм зарос.

– Ну як? Колькi сення заробiлi? – Кастусь звярнуyся да вярнуyшыхся дачок i, пачуyшы адказ, заерзаy. – Вы як хочыце, а я заyтра зноy пайду. Такiя грошы я нават i за тыдзень на сваей працы не зароблю.

Мар’я, пачуyшы колькi атрымалi сення таксама не yтрымалася:

– Бог з iм, з гародам, калi шаленыя грошы самi y рукi цякуць.

Машка з Анегелiнай хацелi было паспрачацца, але прыкiнуyшы, што i iм перападзе значная частка, прымiрылiся.

I ранкам зноy пацягнулiся y лес.

Па дарозе iх абагнала нейкая кабецiна на веласiпедзе. Прывiталася.

– А ты што, – Мар’я звярнулася да жанчыны, – Васiльеyна, y адпачынку?

– Ды якi там адпачынак! – кабецiна саскачыла з веласiпеду i пакрочыла побач з цеткай. – Папрасiла Светку падмянiць на поyдня. У ягады збегаць. Iвончык, кажуць, учора на паyмiльена здаy.

– У Iвончыка транспарт i зяць ляснiчы – месцы ведае, – заyважыла Мар’я. – Чаму ж не здаць на столькi. Ты б у яго распытала, куды ен ездiць?

– Скажа ен! Чакай! – жанчына скокнула на веласiпед i падалася наперад.

– А нам i y сваiм балоце ягад хопiць, – Кастусь вырашыy падбадрыць цетку. – Ну? Куды сення накiруемся? На старое месца, цi на новае?

– А дзе ягады, туды i мы, – адказала цетка, крыху пазайздросцiy таму, хто y лес не на сваiх дваiх ходзiць.

Ну i бог з iмi! Нам i так добра. Прагуляемся. Паветрам свежым падыхаем. На прыроду палюбуемся. Спiну пагнем. Рукi выпецкаем. I дадому вернемся. Стомленыя i задаволеныя, што не трэба нiкуды ехаць, палiць бензiн, трэсцiся y машыне. Тут i y сваiм балоце ягад хапае. Ходзiш па старых месцах, а такое yражанне, што y першы раз. Быццам тыя чарнiцы за ноч адрастаюць. Яшчэ бунейшыя, яшчэ прыгажэйшыя.

У гэты раз здавалi Вусцiнавiчу. Той, пачуyшы, што людзi да Людкi пабеглi, падняy кошт ледзь не y два разы.

Кастусь спахмурнеy:

– А каб я ведаy, то yчора б не здавалi! Сення б удвая больш атрымалi!

– Усiх грошай не заробiш, – супакойвала яго цетка. – Iтак, дзякуй богу, за тры днi амаль на маю пенсiю здалi. Ну што? Заyтра iдзем, цi перадых зробiм?

– Якi тут перадых! – запярэчыy Кастусь. – Узiмку адпачнем!

– Ну як пажадаеце, – цетка кiнулася y гарод, ратаваць бульбу ад жукоy. – Можна i збегаць, калi дажду не будзе.

– Не будзе, – паспяшыy запэyнiць старую Кастусь. – Я прагноз па радые чуy – яшчэ тыдзень без дажду абыйдзецца.

Але прагноз не спраyдзiyся. Назаyтра зранку палiy дождж. Нядоyгi, рэдкi. Пабрызгаy з поyгадзiны i сцiх. Палiць не палiy, а напаганiy. Перабiy усю ахвоту iсцi y лес. Ну яно i добра. Трэба ж i перадыхнуць крышачку. А то акрамя лесу анiякiмi iншымi справамi займацца не было часу. Кастусь нарэшце падрамантаваy завалiyшыйся плот. Вольга ператрэсла yсе дываны, перамыла y хаце, павыкiдвала на сметнiк старыя газеты, дзiравыя каструлi i яшчэ безлiч розных, як здавалася Мар’i, карысных рэчаy. Машка з Ангелiнай пад пiльным даглядам бабулi выпалолi yвесь гарод i зноyку падалiся на сяло.

Дзень скончыyся. Заход абяцаy назаyтра добрае надвор’е. Пагадзiлiся збегаць ранкам у лес. Не так у заробкi, як у ахвотку. Але ранкам зноy сыпануy дождж. Лес адклаyся.

І так амаль два тыднi. З ранку дожджык, а потым сонца. Яно, канечне, можна было б i схадзiць, але збiраць мокрыя ягады асаблiвага жадання не было. Ды i мiнулы азарт прапаy. Ды i гароднiна yжо прасiлася з градак у слоiкi. А тут yжо не да чарнiц.
<< 1 ... 5 6 7 8 9 10 >>
На страницу:
9 из 10