Оценить:
 Рейтинг: 0

Прынагоднае. Эсэ, вершы, публіцыстыка, штосьці пра аўтара

Год написания книги
2019
1 2 >>
На страницу:
1 из 2
Настройки чтения
Размер шрифта
Высота строк
Поля
Прынагоднае. Эсэ, вершы, публiцыстыка, штосьцi пра аyтара
Алесь Станкевiч

Зборнiк А. Станкевiча «Прынагоднае» – мастацкае люстэрка яго напружанай iнтэлектуальнай працы, вынiк працяглых пошукаy, назiранняy i творчых знаходак.Значную частку зборнiка займаюць вершы ды эпiграмы.Несумненную гiстарычную каштоyнасць уяyляюць дакументальныя занатоyкi i навукова-публiцыстычныя творы А. Станкевiча, яго выступленнi, а таксама разважаннi i меркаваннi па актуальных пытаннях грамадскага жыцця.«Прынагоднае» чытаецца лёгка, на адным дыханнi, з захапленнем.

Прынагоднае

Эсэ, вершы, публiцыстыка, штосьцi пра аyтара

Алесь Станкевiч

Редактор Леанiд Спаткай

Фотограф Алесь Станкевiч

© Алесь Станкевiч, 2019

© Алесь Станкевiч, фотографии, 2019

ISBN 978-5-4496-3087-2

Создано в интеллектуальной издательской системе Ridero

Слова да кнiгi

Каб не ператварыцца y пыл

Алесь Станкевiч – чалавек неардынарны, шляхетны, духоyна адораны. Нацыянальная гiсторыя i культура, лiтаратура i мова, грамадскiя клопаты – неад’емныя складовыя яго жыцця i шматграннай дзейнасцi.

Зборнiк А. Станкевiча «Прынагоднае» – мастацкае люстэрка яго напружанай iнтэлектуальнай працы, вынiк працяглых пошукаy, назiранняy i творчых знаходак.

Кнiга адкрываецца вельмi кранальным аповедам-успамiнам – «Па Магiлёве басанож». Аyтар прыгадвае yласнае пасляваеннае дзяцiнства, вельмi цёпла пiша пра бацькоy i родных. А. Станкевiч без прыхарошвання распавядае пра жыццё y камунальнай кватэры, тагачасную беднасць i нястачу, калi не ставала хлеба, былi перабоi з крупой i цукрам. Разам з тым, у яго памяцi yсплывае шмат светлага i маляyнiчага. Ён з захапленнем згадвае забавы i гульнi, цiкавыя здарэннi i прыгоды, як напрыклад, вялiкую паводку i велiчна-дзiвосны крыгаход на Дняпры, наведванне з бацькамi гарадскога свята – Дня ваенна-паветраных сiл, якое адбывалася на аэрадроме. У творы мноства цiкавых назiранняy, разнастайных звестак пра Магiлёy i яго ваколiцы, а таксама адметных гiсторый, якi выдатна перадаюць агульную атмасферу часу. Вялiкае yражанне на юнака зрабiлi матчыны расповеды, а таксама yспамiны колiшнiх партызан, якiя часта збiралiся y бацькоyскай кватэры.

Ва yспамiнах А. Станкевiча шмат разважанняy, важных высноy i падсумаванняy. Нельга не пагадзiцца з яго думкай, што жыццё – гэта y значнай ступенi выпрабаванне i выклiк для кожнага чалавека. Вельмi карысныя яго педагагiчныя парады, асаблiва аб тым, як належыць ставiцца да бацькоy i сталых людзей. У творы ёсць адна цiкавая дэталь, звязаная з паходжаннем аyтара. Так, А. Станкевiч вельмi шкадуе, што позна даведаyся пра yласную прыналежнасць да шляхецкага роду «па мячу i па кудзелi», бо y савецкi час гэта не вiталася, паколькi, нiбыта, «перашкаджала будаваць камунiзм».

Прыватныя, на першы погляд, успамiны Алеся Станкевiча пра yласнае дзяцiнства, сталенне, набыцё жыццёвага досведу, набываюць абрысы iстотнага дапаyнення, вельмi неабходнай сюжэтнай лiнii y агульнай мазаiцы сапраyднай i поyнай усенароднай гiсторыi, творцамi якой з’яyляюцца людзi.

Эсэ «Пачатак прайду» адрознiваецца добрым выкладам i псiхалагiзмам. А. Станкевiч выдатна перадаy душэyны стан шчаслiвага бацькi.

Значную частку зборнiка А. Станкевiча займаюць яго вершы ды эпiграмы. Сярод iх – каларытныя вiншаваннi i прысвячэннi, а таксама творы iнтымнай лiрыкi, патрыятычныя заклiкi, вершаваныя пратэсты супраць ганьбавання мовы i культуры («Мова», «Настаyнiку»).Найбольш каштоyныя y мастацкiх адносiнах вершы-прысвячэннi: «Мечыславу Грыбу», «Чыславу Сяржуку» i «Тамковiчу Алесю».

Несумненную гiстарычную каштоyнасць уяyляюць дакументальныя занатоyкi i навукова-публiцыстычныя творы А. Станкевiча, яго выступленнi, а таксама разважаннi i меркаваннi па актуальных пытаннях грамадскага жыцця.

Алесь Станкевiч бясспрэчна валодае пiсьменнiцкiмi здольнасцямi, якiя варта развiваць i yдасканалiваць, абапiраючыся найперш на класiчныя традыцыi нацыянальнай лiтаратуры. Яго кнiга «Прынагоднае» чытаецца лёгка, на адным дыханнi, з захапленнем. Жадаю ёй прыемнага спаткання з дабразычлiвым i спагадлiвым чытачом.

Іван САВЕРЧАНКА,

доктар фiлалагiчных навук,

прафесар

Эсэ

Па Магiлёве басанож

Унуку Мiкiтку.

Прайшоy мой yжо якi дзень нараджэньня. Прыемная, але звыклая працэдура.

Згадалася чамусьцi, што, нiбы толькi некалькi дзён таму адзначылi мiнулы…

Ды й увогуле, пасталеyшы, заyважаеш, што неяк мяняецца й хада часу, нiбы толькi yчора прыбралi калядную елачку, але yжо заyтра час паклапацiцца аб новай.

А y маленстве як доyга ж даводзiлася чакаць тых Калядаy…

Вiдаць працуе звыклы закон са школьнай фiзiкi. Чым далей ад вяршынi ды блiжэй да падэшвы схiлу – тым хуткасьць вышэй. І, усьведамляючы, што жыцьце пражыць яшчэ раз немажлiва, шмат хто yсёж iмкнецца пражыць сваё жыцьцё яшчэ разок, ну хаця б вiртуальна. На маю думку гэта i ёсьць тое, што завецца НАСТАЛЬГІЯ…

Памяць захавала пэyныя падзеi ды асобныя моманты, нават пахi ды часам вяртае нас да iх… Помнiцца як татка, прыходзячы з працы, уздымаy мяне ледзь не пад столь. У яго грубых спрацаваных руках мне было yтульна i надзейна, ад яго ж пахла бянзiнам ды тытунём, ды трошку калолiся няголеныя палiчкi. Дарэчы, пах бянзiну цi нейкi iншы адмысловы пах машын вабiy мяне на працягу yсяго дзяцiнства, ды й ня дзiва, татка ж рабiy шафёрам i былi y яго карыстаньнi «палутарка» – гэта грузавiчок кшталту сучаснай «Газэлi», легкавiк «Хорх» – гэта прабацька сучасных «Аyдзi», ды вайсковы матацыклет з люлькай «М-72», вядома ж калi-нiкалi я катаyся з татам.

А яшчэ ж выразна захавала памяць пах у вясковай хаце, на радзiме продкаy у Глухскай Сялiбе, калi там даставалi з печы караваi гарачага хлебу, а калi ён крыху астываy, мне даставаyся няведамы y горадзе пачастунак – вялiкi ды надзiва смачны акраец, а да яго яшчэ цэлая конаyка сырадою, як казалi, толькi з-пад кароyкi… На вёсцы я бываy ня часта, але з вялiкай ахвотай, надта ж там шмат было цiкавага гарадскому падшыванцу…

З таткам

Бадай шчэ ня было мне чатырох год, калi будучы у сваякоy у вёсцы Паплаyшчына, я дзiвiyся, што па хаце гуляюць куры, што сабакi ня крыyдзяць катоy, што каля хаты на дрэве нейкае вялiзнае збудаваньне, гэта бусьлянка i там жывуць дужа вялiкiя i прыгожыя птушкi – буслы. А калi па вёсцы вяртаyся з пашы статак, дзе разам былi i каровы, i козы, i авечкi, i сабакi, дык гэта быy мой першы заапарк. А як жа я напалохаyся, калi аднойчы да ганку, адкуль назiраy за дэфiладай з пашы, падыйшлi пара кашлатых невядомых мне жывёлаy ды, гледзячы на мяне, пачалi цi то раyсьцi, цi мычэць, а былi то звычайныя авечкi…

Мой жа пляменьнiк, нават маладзейшы за мяне на год, Лёнька Абакановiч, ускочыy адной з iх на сьпiну, учапiyся рукамi за поyсьць i, як сапраyдны вершнiк, паехаy па вулiцы…

.

Блiзка майго гораду Магiлёву на Дняпроyскiм поплаве, ля чыгуначнага мосту i зараз ёсьць вёска Палавiнны Лог, жыла y ёй з дзецьмi ды yнукам старэйшая сястра маёй мацi, мая цётачка Фруза. Да яе на госьцi мы з бацькамi выпраyлялiся пешкi, iдучы па Паднiкольлi yздоyж Машэкавай гары i даводзiлася нам пераходзiць чыгуначны пераезд. Шлагбаум звычайна быy зачынены, дык бацькам прыходзiлася пад яго нахiляцца напалам, каб прайсьцi, тое ж рабiy i я, а яны ж з мяне сьмяялiся, бо я, нават падняyшы рукi не дастаy бы таго шлагбаyму… Але ж бацькi падавалi прыклад.

Па калгасах тады заробкаy не плацiлi, замест грошай налiчвалiся «працаднi», а выжываць мусiлi з уласнае гаспадаркi, гэта было прыгоннае права бальшавiкоy. Горад, з яго крамамi, быy побач, таму многiя iмкнулiся прадаць месьцiчам свойскага малачка, яек, тваражку, цi якой садавiны, гароднiны, вядома ж гэта адрывалася ад сябе ды свiх дзетак Але, атрымаyшы якую капейчыну, можна было нешта неабходнае набыць з адзежы, якi танны абутак цi лекi. Звычайным было, што yлетку амаль усе сяляне хадзiлi басанож, а вопратка мужчынская, з большага, была спрэс жаyнерская, гiмнасьцёркi, галiфэ – што засталося на сабе пасьля перамогi, кiрзовыя боты на нагах былi амаль раскошай. Ды вось жанчынам было складаней, бо на сукенкi, спаднiцы разжыцца тканiнай было вельмi цяжка, затое шырока y побыце былi ватоyкi – савецкае вынаходнiцтва, на нагах буркi, гэта самаробныя сьцёганыя з сукна ды ваты боты, замест галёшаy – бахiлы, таксама самаробныя, клеяныя з аyтамабiльных камераy. «Заможныя» апраналiся у плюшавыя паyпалiто. Ужо i першы у сьвеце касьмiчны карабель паляцеy, а гардэроб вяскоyцаy не мяняyся, жылi як дзесяткi год раней…

Смачным успамiнам нясу скрозь усё жыцьцё адзiн з пачастункаy цётачкi сваёй. Аднаго разу, каб пачаставаць нас, яна на хуткiм часе з градаy выцягнула калiyца шчэ недасьпелай бульбачкi, пашкрэбла яе ды адварыла, адцэдзiла, зялёнага перья цыбулi нацерушыла зверху, да таго ж дадала жменьку духмянага кропу i yсё гэта троху палiла алеем.…. Што ж гэта была за смаката! Калi праз чвэрць веку на цешчыным лецiшчы я прапанаваy гэтую ж страву сваiм сынам, яны таксама былi y захапленьнi, хаця й час быy зусiм iншы, ведалi яны yжо розныя прысмакi…

Сямья нашая складалася з чатырох асобаy, гэта бацькi – Васiль ды Ганна Станкевiчы, мой брат Арнольд, старэйшы за мяне на дзесяць год, ды я, званы y маленстве Сашкам… Усiм тром старэйшым давялося добра паспытаць акупацыйнага лiха. Бацькi былi у шэрагу магiлёyскiх падпольшчыкаy на працягу паyтара год, Арнольду ж было чатыры-пяць год, ён мог быць толькi неад’емным закладнiкам.

Але лёс быy на iх баку i, пры пагрозе арышту, яны здолелi зысьцi да партызанаy, дзе i працягвалi сваю барацьбу yжо трохi y iншай якасьцi. Калi нарадзiyся я iшоy на Беларусi yжо трэцi мiрны год, тата з мацi разам працавалi y Дзяржпартархiву ЦК КПБ, пасады былi самыя нiжэйшыя, але ж кватэру бацькi атрымалi, бо тая хацiнка лупалаyская, дзе яны тулiлiся, y вайну згарэла. Дом, у якiм мы жылi, двухпавярховы, старажытны, стяy у самым цэнтры галоyнай магiлёyскай вулiцы Першамайскай, на рагу з Камсамольскiм скверам, увесь першы паверх займаy вядомы колiсь Дзявяты гастраном, ды з двара колькi пакояy было да часу аддадзена пад абласны Клуб глуханемых, а вось на другiм жылi, з большага, супрацоyнiкi вышэйзгаданага архiву.

Кватэры былi камунальныя, але нават калi i было там «38 комнаток», дык прыбiральнi не было нiводнай, вадаправоду не было таксама, была электрычнасьць, але не было разетак, што давала працу мудрагелiстым «вынаходнiкам», якiя выраблялi т.з. жулiкi, каб употай красьцi дзяржаyную электраэнэргiю. Ацяпленьне было пячное. На камунальнай кухнi, прыкладам у нас, стялi то пяць, то сем прымусаy, керагазаy, цi газовак (керасiнак па-руску), калi раптам усiм трэба было гатаваць, стваралiся праблемы, але скандалаy я не памятаю. Харчавалiся па сваiх пакоях, кухня была толькi працоyным месцам гаспадынь, зрэдку i нам малым выпадаy час пагуляць на ёй, iншы раз гэта было месцам перамоваy нашых бацькоy аб жыцьцi…

Калi па ваду даводзiлася хадзiць у суседнi двор метраy за 150, то прыбiральня была амаль побач з домам, з гарбылёy зьбiтая, метрах у 30, ля маленькiх, ды yсё ж сваiх, хлявочкаy. Вiдаць адпаведна полавым прыкметам былi дзьве, так бы мовiць, кабiнкi аднаасобныя з дзiркамi y падлозе, нiякага асьвятленьня вядома ж не было. Гэта амаль як у кiно, не дзеля дзяцей да шаснаццацi год. Дзецям жа, а iх у нашым доме было, прызначалiся «начныя вазы».

Даруйце вымушанае захапленьне натуралiзмам, але iнакш не выпадае…

Нi y садок, нi y ясьлi я не хадзiy, гадавалi мяне мацi ды вулiца. У нашым двары ды y суседнiх дварах хапала дзятвы блiзкiх па yзросьце i старэйшых. А яшчэ тады навокал было даволi шмат пакалечаных вайною iнвалiдаy i бязногiх, i бязрукiх, i сьляпых, i абгарэлых, большасьць з iх не працавалi, шмат хто не меy нi жытла, нi сем'яy, хто жабраваy, хто проста сьпiваyся па-цiху, але yсё гэта y сукупнасьцi i былi мае першыя yрокi жыцьця. Дастатак тады быy у людзей амаль роyны, мала y каго што-небудзь захавалася з гаспадарчых рэчаy пасьля тае разбуральнай вайны. У нашай дзьвухпакаёyцы было два вакны у двор, балкон, па адной лямпачцы зьвiсала на дроце са столi, ложак бацькам ды па ложку нам з братам, было тры цi чатыры зэдлiкi, два самаробных сталы, ды, бадай самае каштоyнае – швацкая машынка «Зiнгер». Была яшчэ радыёкропка, галоyная, не, адзiная крынiца iнфармацыi. Кампутар, тэлевiзар, пральная машина, цi мiкрахвалевая печка, лядоyня, куханны камбайн, тэлефон, пыласос – толькi гэты маленькi пералiк, якi сёньня бадай кожнай сямьi па кiшэнi, на той час быy не толькi недасяжны, але нават назвы былi невядомыя.

З галадухi мы не памiралi, але iншы раз апроч нiшчымнай адваранай бульбы нiчога i паесьцi ня было, тады мацi выпраyляла мяне з пустым глечыкам у гароднiную крамку праз скверык, там можна было задарма yзяць гурковага рассолу з бочкi да нашае бульбы. Было гэтак не часта, мо таму i помнiцца….

На той жа час крама на першым паверсе, працуючы з рана да поyначы, прапанавала iкру чорную ды чырвоную цi y слоiках, цi то нyпрост з бочкi, а бляшанкi з крабамi ды з вантробамi траскi нават iржа прыхоплiвала, але куплялi людзi больш лiверныя каyбасы, салёную рыбу, абаранкi, i, як прысмакi, цукеркi. Ды найбольш хадавыя былi «падушачкi» з павiдлам у сярэдзiне.
1 2 >>
На страницу:
1 из 2