Оценить:
 Рейтинг: 0

Падымныя рэестры Менскага ваяводства. Менскі павет. Rejestry podymnego województwa mińskiego. Powiat miński. 1775

Год написания книги
2022
На страницу:
1 из 1
Настройки чтения
Размер шрифта
Высота строк
Поля
Падымныя рэестры Менскага ваяводства. Менскi павет. Rejestry podymnego wojewоdztwa minskiego. Powiat minski. 1775
Дзмiтрый Дрозд

Падымнае – асноyны дзяржаyны зямельны падатак у Рэчы Паспалiтай у 17 – 18 ст. Яго плацiлi сяляне, мяшчане i дробная шляхта, а з 1775 года падымнае сталi плацiць i феадалы.

Падымныя рэестры Менскага ваяводства. Менскi павет. Rejestry podymnego wojewоdztwa minskiego. Powiat minski. 1775

Редактор Дзмiтрый Дрозд

ISBN 978-5-0059-3398-0

Создано в интеллектуальной издательской системе Ridero

Апрацаваy Дзмiтрый Дрозд

Навуковы рэдактар: кандыдат гiстарычных навук Д. В. Лiсейчыкаy.

Праверка польскага тэксту Г. Дадас (Варшава)

Падымнае – асноyны дзяржаyны зямельны падатак у Рэчы Паспалiтай у 17 – 18 ст. Яго плацiлi сяляне, мяшчане i дробная шляхта, а з 1775 года падымнае сталi плацiць i феадалы.

(с) Д. М. Дрозд, укладанне, паказальнiкi, дадаткi, 2022

(с) Д. В. Лiсейчыкаy, «Ад навуковага рэдактара», 2022

Ад навуковага рэдактара

Апрацоyка i падрыхтоyка да выдання новых гiстарычных крынiц з’яyляецца важным накiрункам навуковай дзейнасцi. Апошнiм часам археаграфiчныя выданнi набываюць усё большую запатрабаванасць у сувязi з ростам папулярнасцi генеалагiчных даследаванняy. Аднак пераважная большасць выкарыстоyваемых генеалагiчных крынiц па тэрыторыi сённяшняй Беларусi як правiла абмяжоyваецца перыядам уваходжання беларускiх зямель у склад Расiйскай iмперыi (1795—1917 гг.). Гэта тлумачыцца як масавасцю крынiц гэтага перыяда, так i iх пераважнай даступнасцю – большасць дакументаy складалася на рускай мове. Дакументы перыяду Рэчы Паспалiтай патрабуюць ад даследчыка не толькi валодання польскай i лацiнскай мовамi, але i yпэyненага ведання палеаграфii. Таму XVIII ст. i больш раннiя часы для асноyнай масы аматараy гiсторыi з’яyляюцца сапраyднай terra incognita.

Кнiга, падрыхтаваная Дзмiтрыем Драздом, заклiкана часткова запоyнiць гэты прабел. Сам гiсторык ужо добра вядомы навуковай грамадскасцi y якасцi складальнiка шэрагу грунтоyных даведнiкаy пад агульнай назвай «Землевладельцы Минской губернии». Гэтым разам даследчык вырашыy паглыбiць храналагiчныя рамкi сваiх зацiкаyленасцей i падрыхтаваць падобнае даведачнае выданне па землеyладальнiках Мiншчыны y XVIII ст. Для дадзенай мэты былi абраны падымныя рэестры Мiнскага павету 1775 г.

Падымнае – адзiн з асноyных вiдаy падаткаy у Рэчы Паспалiтай, усталяваны Канстытуцыяй Вальнага Сойму ад 20 лютага 1629 г. Паколькi абкладанню iм падлягалi прадстаyнiкi yсiх саслоyяy, то падымныя рэестры з’яyляюцца важнай крынiцай па эканамiчнай гiсторыi i генеалогii канкрэтных рэгiёнаy. Дзякуючы гэтаму вiду крынiц можна не толькi адсачыць аб’ёмы свецкага i царкоyнага землеyладання, велiчыню таго цi iншага маёнтка, але i да драбнiц узнавiць структуру тагачаснага насельнiцтва. Апрача гэтага рэестры падымнага з’яyляюцца каштоyнай крынiцай па тапанiмiцы края.


На страницу:
1 из 1