Оценить:
 Рейтинг: 0

Народныя прыкметы на кожны дзень

Год написания книги
2021
<< 1 2 3 4 5 6 ... 20 >>
На страницу:
2 из 20
Настройки чтения
Размер шрифта
Высота строк
Поля

Непагадзь або золь – да халоднага i дажджлiвага кастрычнiка.

Паяснiца балiць у пажылых людзей – да снегу.

Снягiр вырабляе шум крыламi – да непагадзi.

Салома збiваецца y камякi пры гарэннi y печы – да пахаладання.

Якое надвор'е на Насту, такi будзе i кастрычнiк месяц.

У студзенi пераважае снег сухi i лёгкi – да сухога лета.

5

Ветранае надвор'е абяцае добры yраджай.

Закат сонца з зеленаватым адлiвам – будзе яснае надвор»е

Неспакойныя паводзiны курэй – чакай мяцелiцу.

Конь храпе – да снежнай буры.

Чырвоны агонь i моцная цяга y печы – да холаду.

Аканiцы на вокнах рыпаюць – да адлiгi.

Прыйшоy Яфрэм – вецер падзьмуy.

6

Цяпло y гэты дзень прадказвае халодную вясну.

Снег ляжыць вялiкiмi гурбамi – быць добраму yраджаю.

Ясны дзень абяцае yраджайны год.

Калi на Куццю неба зорнае, то будзе багаты прыплод жывёлы i вялiкi yраджай ягад.

Калi y гэты дзень цяпло, вясна будзе халодная.

Калi на небе бачны Млечны Шлях, значыць, лета будзе цёплым.

Калi Каляды цёплыя – вясна халодная.

7

Адлiга – прыкмета цёплай i ранняй вясны.

Дзень цёплы – хлеба будзе шмат.

Каляды без снегу – да неyраджаю. Багацце снегу – да шчаснага года, адлiга – да ранняй вясны.

На Каляды iней – ураджай на хлеб.

На Каляды мяцелiца – пчолы добра раiцца будуць.

Зорнае неба – да добрага yраджаю бабовых культур.

8

Паyночны вецер дзьме на yзмацненне маразоy.

Снег прылiпае да рук – да цяпла.

Калi заспявалi берасцянкi, хутка пацяплее.

Калi пасля заходу неба чырвонае, то моцна пахаладае.

Калi гэты дзень ясны, то будзе добры yраджай проса, а калi пахмурны, то недарод яго.

Калi галкi i вароны наладзiлi бесперапынны гвалт – быць снегападу цi завеi.

Снег iдзе мяккi i лiпкi – чакай хуткай адлiгi.

Берасцянка спявае – да цяпла.

9

Снег iдзе вялiкiмi шматкамi-чакай непагадзь.

Вароны крычаць бесперапынна – будзе снегапад.

Калi капыты y коней потныя, хутка пацяплее.

Гусi лапы падцiскаюць – да халадоy.

Туман стаiць над полем – да цяпла.

Заяц прыбег да людскога жылля – да моцных маразоy.

Чырвоная месяц – да снега i мяккага надвор'я.

10

Кот кладзецца, скруцiyшыся клубком, на мяккае або цёплае – дзень будзе ясны i марозны.

Вароны i галкi yюцца y паветры – чакайце вялiкi снег.

Садзяцца на вяршынi птушкi – мароз пачне мацнець. Птушкi садзяцца на зямлю – пацяплее i будзе адлiга.
<< 1 2 3 4 5 6 ... 20 >>
На страницу:
2 из 20