Оценить:
 Рейтинг: 0

Народныя прыкметы на кожны дзень

Год написания книги
2021
1 2 3 4 5 ... 20 >>
На страницу:
1 из 20
Настройки чтения
Размер шрифта
Высота строк
Поля
Народныя прыкметы на кожны дзень
Дзмiтрый Дзьяканаy

Самы падрабязны выклад народных прыкметаy. Цяпер вы заyсёды будзеце ведаць, якое надвор'е чакае наперадзе. Ведайце пагоду ды будзе ураджай!

Народныя прыкметы на кожны дзень

Дзмiтрый Дзьяканаy

© Дзмiтрый Дзьяканаy, 2021

ISBN 978-5-0053-1306-5

Создано в интеллектуальной издательской системе Ridero

Ўступленне

Без прыкмет i ходу нет

Яшчэ 100 -150 гадоy таму акрамя рэдкiх газет ды календароy не было крынiц iнфармацыi (кнiгi не былi распаyсюджаны). Веды атрымлiвалi праз павучаннi пажылых, паважаных мужчын, якiя за жыццё назапасiлi i засвоiлi багаты вопыт. Вусная народная творчасць, роyна як i патрэбныя веды, перадавалiся з вуснаy у вусны – ад бацькi да сына, ад дзеда да yнука. Былi i спецыяльныя людзi – вешчуны. Менавiта яны захоyвалi веды, якiя атрымлiвалi ад продкаy веды, якiя захоyвалi ды памнажалi.

Нашы продкi не былi дурныя, проста аб'ёмы ведау аб свеце былi няпоyнымi. Людзi глядзелi на прыроду з захапленнем, здзiyленнем i страхам: жыццё залежала ад прыроды. Не дзiyна, што пiльную yвагу продкаy прыкоyвала надвор'е i яе прадказанне. На працягу тысяч гадоy людзi назiралi за прыроднымi з'явамi i падзеямi, спрабуючы выбудоyваць лагiчныя ланцужкi, рабiць высновы, вышукваючы прычынна-вынiковую сувязь.

Нешта атрымлiвалася, нешта не. Тое, што не апраyдвалася – забывалася, а верныя прадказаннi прыжывалiся i yваходзiлi ва yжытак. Вынiкам сталi народныя прыкметы.

Прырода – гэты сапраудны цуд

СТУДЗЕНЬ

Шмат снега – шмат хлеба

Прыказкi i прымаyкi пра студзень

У студнi i гаршчок y печы замярзае.

Студзеню – маразы, лютаму – мяцелiцы.

Студзень – году пачатак, зiме – сярэдзiна.

Студзень дзве гадзiны дня дадасць.

У студзенi расце дзень – расце i холад.

Месяц Студзень – зiмы гаспадар.

Студзень – вясне дзядуля.

Студзень падкладае дроy у печку.

1

Якое y гэты дзень надвор'е – такое ж будзе 1 чэрвеня

Моцны мароз i малы сняжок – yрадзiць хлеб.

Цяпло i няма снегу – чакайце неyраджай

Зорная ноч на Новы год – ураджай гароху i сачавiцы.

Зорная навагодняя ноч – да добрага yраджаю ягад.

1 студзеня цяпло – чакайце добрага yраджаю жыта.

Ранiцай дрэвы пакрытыя iнеем – год будзе шчасным для сельскагаспадарчых работ.

2

Неба зацягваюць хмары – чакай хуткага пацяплення.

Моцныя маразы абяцаюць спякотнае лета.

Іней на дрэвах – да яснага надвор'я.

Зорнае неба – будзе багаты yраджай.

Калi сiнiцы гучна цвыркаюць, то пахаладанне будзе зацяжным.

3

Мароз стаiць моцны – летам будзе спякотна i горача.

Завiруха разгулялася – летам будзе непагадзь.

Дым стаiць слупом – чакай yзмацненне марозу.

Шмат снегу y гэты дзень – да добрага yраджаю.

Рэха y лесе чуецца далёка i выразна – да моцных маразоy.

Ярка-чырвоны свiтанак абяцае мяцелiцу.

4

Аблокi iдуць супраць ветра – хутка выпадзе снег.

На даху шмат лядзякоy – год будзе yраджайным.

Калi y рэчцы вады стала менш, то yлоy рыбы будзе дрэнны

Калi марозна i сонечна за акном – месяц будзе цёплым.
1 2 3 4 5 ... 20 >>
На страницу:
1 из 20