Оценить:
 Рейтинг: 0

Полацк – горад памежны

Год написания книги
2024
<< 1 2
На страницу:
2 из 2
Настройки чтения
Размер шрифта
Высота строк
Поля

Кожны праязджаючы праз мяжу Рэчы Паспалiтай i Расiйскай iмперыi запаyняy «мытную дэкларацыю» – на лiстку простай паперы пiсаy штосцi падобнае:

«Пададзена генвара 11 дня 1776 году, запiсаyшы y кнiгу.

Учынiць дагляд па указу.

У Полацкую мытную заставу

Ад Альшэyскага Алiсея

Я, нiжэйпадпiсаyшыся, аб'яyляю, что вязу з-за польской мяжы y Беларусь разам з сабой тавары:



Подпiс».

У 1775 г. многiя функцыi цэнтральных устаноy Расiйскай iмперыi былi передадзены мясцовым органам кiравання, у прыватнасцi, зборам мытных падаткаy пачалi займацца мытныя экспедыцыi Казённай палаты Губернскага кiравання на чале з дарадцам мытных спраy, абавязкам якога таксама была барацьба са шматлiкiмi злоyжываннямi на мытнях. Аднак казнакрацтва y мытнях працягвала квiтнець буйнымi кветкамi, а мытнымi чынамi yтойвалiся немалыя грошы, аб чым, у прыватнасцi, сведчаць звесткi «аб барацбе з тайнаправозчыкамi» чыноyнiкаy Талачынской мытнi. Так, у 1773 г. (першым годзе яе iснавання) тут было сабрана i перададзена y казну 3 061 руб.,, у 1774 г. – 1 333 руб., у 1775 г. – 100 руб., а з 1776 г. – нуль руб.! Злачынная дзейнась талачынскiх мытнiкаy доyжылася да 1789 г., калi пачалося слецтва. У гэтым жа годзе пад слествам апынулася i палова наглядчыкаy, а таксама 16 абъездчыкаy Полацкай мытнi.

27 кастрычнiка 1782 г. Кацярына II падпiсала указ «Аб усталяваннi асобага мытнага ланцугу i варты для прадухiлення патаемнага правоза тавараy», згодна з якiм у кожнай заходняй памежнай губернii, у тым лiку i Полацкай, стваралася новая мытная варта, а на Дняпры – рачная мытная служба, якiя паступалi y распараджэнне генерал-губернатараy, а мытныя зборы, якiя складалi да 10% дзяржаyнага бюджэту iмперыi, паступалi y казённыя палаты губерняy.

На чале мытняy былi пастаyлены дыстанцыйныя наглядчыкi, якiм падпарадкоyвалiся наглядчыцкiя двары, а тым – пасты, што выстаyлялi на мяжу да трох каманд мытнай варты колькасцю 10—15 чалавек, якiя сачылi за тым, каб усе тавары i асобы перасякалi мяжу толькi праз мытныя пасты.

Дыстанцыйныя наглядчыкi набiралiся з адстаyных афiцэраy, а аб'ездчыкi – з людзей вольных са «збяднеyшыy купцоy» i адстаyных «нiжэйшых чыноy» конных драгунскiх палкоy для чаго патрабавалася ад iх сведчанне аб добрых паводзiнах i надзейныя паручальнiцтвы. Прычым, iмператрыца асаблiва з'вяртала увагу Сената i Каммерц-калегii, «каб да мытнi i да мытнай варты прызначалiся людзi верныя i надзейныя».

Як выконваyся гэты указ на месцах, у прыватнасцi беларускiм генерал-губернатарам Пасекам, сведчыць водгук на яго даклад, зроблены А.М.Радзiшчавым, дзе yскрываецца yвесь негатыy.

У сувязi з неналежнымi мытнымi справамi, сваiмi iмяннымi указамi ад 9 лютага 1783 г. №15663 г. генерал-пракурору князю Вяземскаму «Аб водпуску сумаy на утрыманне памежных мытняy у губернях Полацкай i Магiлёyскай» i №15664 Беларускаму генерал-губернатару Пасеку «Аб усталяваннi мытняy у Полацкай i Магiлёyскай губернях i аб пакараннi за правоз, куплю i продаж забароненых i некляймёных тавараy» Кацярына II загадала «навесцi парадак» у мытнай справе.

У далейшым, у мэтах узмацнення барацьбы з кантрабандай, у 1789 г. было прынята рашэнне аб закрыццi yсiх сухапутных мытняy на заходняй мяжы iмперыi i ажыццяyленнi кантрольнага агляду i перайкляйменню маючых замежных тавараy. Акрамя таго, з гэтага году двойчы на год ва yсiх гандлёвых лаyках вялiкiх i малых гарадоy iмперыi пачалi праводзiцца нечаканыя праверкi, мэтай якiх быy пошук няклейменнага замежнага тавару. Для заахвочвання «кожнага мытнага служыyца, а таксама yсiх i кожнага» за дапамогу y вышуку i затрыманнi кантрабанды была yстаноyлена yзнагарода y памеры канфiскаванага тавара за вылiкам увазной пошлiны.

Аднак, гэтыя захады аказалiся недастатковымi, таму было прынята рашэнне адрадзiць мытнi на старой мяжы Расiйскаi iмперыi i Рэчы Паспалiтай, скасаваныя указам ад 26 мая 1782 г. №15407, г. зн. фактычна усталяваць двайную мытную мяжу. Першым крокам у гэтым накiрунку стаy iмянны yказ iмператрыцы ад 12 красавiка 1790 г. №16852, якiм сенату было загадана адрадзiць мытную варту y Магiлyскай губернi, акрамя таго, загадвалася выключаць «дваран, датычных да правозу забароненых тавараy, са сходу Дваранскага, з тым, каб iх не вызначаць нi да якiх пасад». Другi крокам стала падпiсанне iмператрыцай iмяннога указу ад 7 снежня 1792 г. №7086, якiм сенату загадвалася адрадзiць мытнi y чатырох намеснiцтвах, у тым лiку i Полацкiм, «у тым становiшчы, у якiм яны па агульнаму тарыфу 1782 г. да вайны з туркамi iснавалi».

3 мая 1791 г. у Рэчы Паспалiтай была прынята Канстытуцыя, якая, y прыватнасцi, адмяняла выбранне караля i шляхецкае права «liberum veto». Незадаволеныя Канстытуцыяй магнаты, заручыyшыся падтрымкай Кацярыны II, 14 мая 1792 г. стварылi канфедэрацыю. Для падтрымкi канфедэратаy на тэррыторыю Рэчы Паспалiтай увайшлi руская i пруская армii.

Акупацыя Рэчы Паспалiтай рускiмi i прусскiмi войскамi прывяла да яе другога падзелу, канвенцыя аб якiм была заключана памiж Расiяй i Прусiяй у Санкт-Петербургу 12 (23) студзеня 1793 г. Згодна з гэтай канвенцыяй Расiя атрымала Левабярэжную Украiну i значную частку сучаснай Беларусi. Новая мяжа Расiйскай iмерыi прайшла па тэрыторыi цяперашней Беларусi по лiнii Друя – воз. Нарач – рака Дубрава – мяжы Вiленскага ваявоцтва – Стоyбцы – Нясвiж – Пiнск.

У хуткiм часе, згодна з iмянным указам iмператрыцы яшчэ ад 8 снежня 1792 г. №17090 «Аб распараджэннях у Польскiх абласцях, занятых Расiйскiмi войскамi», якiм генерал-аншэфу М. М. Крэчатнiкаву даручалася «Па устанаyленню [новых] губерняy, памежныя мытнi перавесцi y зручныя месцы на новую мяжу, якiя тады yжо i вызначаны будуць», мытнi i памежная варта былi пераведзены з ранейшых месцаy дыслакацыi, у тым лiку i з Полацка, на новыя.

На германска-расiйскай дэмаркацыйнай лiнii

Пасля Кастрычнiцкай рэвалюцыi, 22 (9 па ст. ст.) снежня 1917 г. у Брэсце, дзе знаходiyся штаб галоyнакамандуючага германскiм Усходнiм фронтам, Савецкая Расiя i краiны Чацвярнога саюзу пачалi мiрныя перамовы, але 10 лютага (29 студзеня) 1918 г. кiраyнiк савецкай дэлегацыi Л.Д.Троцкi выступiy з заявай аб заканчэннi вайны i поyнай дэмабiлiзацыi армii па yсяму фронту. Пасля гэтага савецкая дэлегацыя пакiнула Брэст.

18 лютага 1918 г. Германiя аб'явiла аб заканчэннi часовага перамiр'я i нямецкiя войскi пачалi наступ па yсяму фронту. Нават не наступ, а iмклiвае перамяшчэнне мабiльнымi атрадамi па дарогам i чыгункам. Ужо 19 лютага немцы занялi Дрысу i Дзвiнск, а 21 – Полацк…

Полацк на дарэвалюцыйнай паштоyцы

Толькi пасля захопу Пскова, Юр'ева (Тарту) i Рэвеля (Таллiна) немцы пагадзiлiся на працяг перамоy i дэлегацыя Савецкай Расii выехала y Брэст, дзе 3 сакавiка 1918 г. подпiсала мiрную дамову, прычым на больш цяжкiх умовах, чым прапаноyвалася ёй раней.

Пасля заключэння Брэст-Лiтоyскай дамовы пачалося афармленне дэмаркацыйнай лiнii, якую спачатку планавалася ахоyваць часткамi Рабоча-Сялянскай Чырвонай Армii, якiя потым паступова, па меры iх стварэння, павiнны былi замяняцца фармiраваннямi памежнай аховы. Аднак па умовам Брэст-Лiтоyскай дамовы Савецкая Расiя абавязвалася дэмабiлiзаваць сваю армiю, таму для аховы дэмаркацыйнай лiнii было вырашана стварыць спецыяльную форму вайсковай арганiзацыi – Заслону. З гэтай мэтай савецкi yрад прыняy пастанову аб аб'яднаннi yсiх знаходзiyшыхся паблiзу дэмаркацыйнай лiнii вайсковых фармiраванняy, атрадаy Чырвонай Гвардыi i партызанскiх атрадаy ва yчасткi атрадаy заслоны (УАЗ).

3 сакавiка 1918 г. была прынята пастанова Камiтэту рэвалюцыйнай абароны Петраграду №38, згода якой атрады, знаходзiyшыяся памiж лiнiяй Полацк – Велiж – Белы i р. Прыпяццю былi падпарадкаваны начальнiку Заходняй групы атрадаy, штаб якога павiнен быць выдзелены са штабу Заходняга фронту.

Дырэктывай Вышэйшага ваеннага савету РСФСР ад 5 сакавiка 1918 г. №72 фармiраванне Заходняга УАЗ (ЗУАЗ) была даручана начальнiку штабу Заходняга фронту, быyшаму Генеральнага штабу генерал-лейтэнанту У.М.Ягор’еву (1869—1948), а 26 сакавiка 1918 г. ён быy прызначаны ваенным кiраyнiком (ваенруком) ЗУАЗ.

Дырэктывамi Вышэйшага ваеннага савету рэспублiкi ад 9 красавiка 1918 г. №666 i ад 21 красавiка 1918 г. №989 ваеннаму савету ЗУАЗ была постаyлена задача рэарганiзаваць атрады участка па штатам палявой дывiзii – г. зн. стварыць з разрозненых i разнастайных вайсковых формiраванняy рэгулярныя пяхотныя дывiзii, здольныя выконваць баявыя задачы, у тым лiку – весцi баявыя дзеяннi супраць германскiх войскаy i антысавецкiх фармiраванняy у выпадку iх нападу на савецкую тэрыторыю.

Адначасова з перафармiраваннем атрады ЗУАЗ прадаyжалi выконваць задачы па ахове дэмаркацыйнай лiнii i мытнай службе, бо праз дэмаркацыйную лiнiю y той час, час голада i жорсткага таварнага дэфiцыту, шырокiм патоком iшла кантрабанда. Таскама фармiраваннi ЗУАЗ ажыццяyлялi кантрольную службу па пропуску грамадзян праз дэмакрацыйную лiнiю, перашкаджаючы пачаyшымся масавым уцёкам насельнiцтва паyночных i цэнтральных губерняy, першым ацанiyшага yсё хараство дыктатуры пралетарыята.

На працягу yсяго часу iснавання ЗУАЗ, амаль на yсiм яго участку дэмаркацыйнай лiнii, ледзь не кожны дзень адбывалiся баявыя сутычкi, а то i баявыя дзеяннi, вынiкамi якiх былi людзкiя ахвяры i бясконцыя прэтэнзii i скаргi з абодвух бакоy. Прычым, колькасць iх была амаль аднолькавая. Так, напрыклад, на 14 чэрвеня 1918 г. было зарэгiстравана 13 савецкiх i 11 германскiх скаргаy i прэтэнзiяy, прычым у двух з iх гаварылася аб скрадзеных каровах мясцовага пана Васiлеyскага.

Акрамя парушэнняy дэмаркацыйнай лiнii, немцы yчынялi на акупiраванай iмi тэрыторыi Беларусi масавыя рэпрэсii. Так, зiмой 1918 г. у Леплi нямецкiя салдаты выразалi yсю сямью, якую западозрылi y сувязях з партызанамi; 5 красавiка 1918 г. кайзераyскiя жаyнеры акружылi i падпалiлi памежную вёску Навасёлкi, а яе жыхароy, ратаваyшыхся ад агню, расстралялi з кулямётаy.

Падобныя дзеяннi германскiх войскаy, якiя былi не толькi грубым парушэннем умоy Брэст-Лiтоyскай дамовы, прывялi да таго, што жыхары памежных мясцовасцяy, бежанцы з акупiраваных тэрыторыяy, знаходзiyшыяся на савецкiм баку, сяляне, жыyшыя ля дэмаркацыйнай лiнii i y нейтральнай зоне, стваралi партызанскiя групы i атрады, якiя знiшчалi акупантаy i дэмаркацыйныя знакi. У сувязi з гэтым ужо 26 мая 1918 г. галоyнакамандуючы германскай армiяй прад'явiy бальшавiцкаму баку yльтыматум, патрабуючы разбраення насельнiцтва дэмаркацыйнай лiнii i нейтральнай зоны. Каб пазбегнуць узброеннагя канфлiкта з германскай армiяй мясцовыя органы Савецкай улады i кiраyнiцтва ЗУАЗ былi вымушаны правесцi сумесную з немцамi аперацыю па разбраенню насельнiцтва.

Для прадухiлення падобных ультыматумаy, а таксама для кантролю за пунктуальным выкананнем умоy мiрнай дамовы, у тым лiку i аб недатыкальнасцi нейтральнай зоны, ваенруком Рэвваенсавету рэспублiкi М.Д.Бонч-Бруевiчам y маi 1918 г. было прапанавана стварыць змешанныя пастаянныя мясцовыя камiсi, адна з якiх павiнна была знаходзiцца на чыгуначнай станцыi Палата (№5 – участак ад возера Асвея да чыгункi Полацк – Невель), другая – на чыгуначная станцыi Лаyша (№6 – участак ад чыгункi Полацк – Невель да умоyнай лiнii Сянно – Чарэя).

Пакуль праект разглядаyся, на дэмаркацыйнай лiнii працягвалiся yзброеныя канфлiкты, а y канцы лiпеня 1918 г. германскiя войскi сталi захоплiваць населеныя пункты на нейтральнай зоне, усталёyваць тут агароджы з калючага дроту i агiтаваць насельнiцтва савецкай памежнай паласы да пераходу на акупiраваную немцамi тэрыторыю. Гэта yсё прадаyжалася i пасля стварэння 31 жнiyня 1918 г. спецыяльных памежных змешанных камiсiй…

Загадамi ваенрука ЗУАЗ ад 15 лiпеня 1918 г. №101 i №102 усе атрады ЗУАЗ былi перайменаваны y дывiзii. Напрыклад, ахоyваyшы полацкi yчастак дэмаркацыйнай лiнii Вiцебскi атрад ЗУАЗ – у 1-ю Смаленскую пяхотную дывiзiю. Усяго ж да 1 жнiyня 1918 г. з атрадаy ЗУАЗ было сфармiравана сем пяхотных дывiзiй Чырвонай Армii, якiя, калi стала вiдавочна, што германскiя войскi не збiраюцца прадпрымаць наступ на Маскву, дырэктывай Вышэйшага ваеннага савету ад 11 жнiyня 1918 г. №4313 было загадана зняць з дэмаркацыйнай лiнii i адправiць на франты грамадзянскай вайны, дзе складвалася крытычнае сновiшча. Выконваючы гэты загад, ужо з ранiцы 12 жнiyня 1918 г. пяхотныя дывiзii ЗУАЗ пачалi здымацца з дэмаркацыйнай лiнii, пакiдаючы толькi невялiкiя чырвонаармейскiя кардоны, якiя неслi памежную службу да выхаду на ахову дэмаркацыйнай лiнii 2-й Заходняй (Вiцебскай) акругi памежнай аховы, фармiраванне якой пачалось яшчэ 1 чэрвеня 1918 г.

28 мая 1918 г. Старшынёй Савета Народных Камiсараy (СНК) РСФСР У. І. Ленiным быy падпiсаны Дэкрэт аб стварэннi памежнай аховы, стаyшы асновай многiх iншых дакументаy, рэгламентуючых памежную службу (праз 40 год Пастановай Савета Мiнiстраy СССР от 15 мая 1958 г. дзень падпiсання Дэкрэта СНК РСФСР быy аб’яyлены Днём памежнiка).

Пасля падпiсання Дэкрэта, 31 мая 1918 г. Галоyнае упраyлення памежнай аховы (ГУПА) паведамiла y Галоyнае yпраyленне Генеральнага штабу, што на yчастку дэмаркацыйнай лiнii с Германiяй ад г. Гдова да стыку з дэмаркацыйнай лiнiяй з Украiнай па лiнii Нарва – Орша – Суджа пранiруецца сфармiраваць 2-ю акругу памежнай аховы «ваеннага, вольнанаёмнага характару» y складзе 1-га Гдоyскага, 2-га Порхаyскага, 3-га Вiцебскага, 4-га Аршанскага, 5-га Чэрыкаyскага i 6-га Суражскага раёнаy, «прычым кожны раён будзе yяyляць сабой пяхотны полк 3-батальённага складу i 2 эскадроны».

Начальнiкам 2-й акругi загадам Ваенна-рэвалюцыйнага камiтэту (ВРК) ад 15 мая 1918 г. быy прызначаны быyшы палкоyнiк Асобнага корпусу памежнай варты (АКПВ) Адам-Казiмiр Сiгiзмундавiч Гласко, уражэнец Полацкага павету Вiцебскай губернi. Гэтым жа загадам начальнiкам штаба 2-й акругi быy прызначаны быyшы палкоyнiк АКПВ Ксаверый Восiпавiч Ждановiч, таксама yражэнец Беларусi. Ваенным камiсарам акругi Усерасiйскiм бюро ваенных камiсараy быy прызначаны сакратар фракцii бальшавiкоy Маскоyскага савету Яyсей Барысавiч Браyдэ.

Першапачаткова месцам знаходжання yпраyлення 2-й акругi быy прызначаны Вiцебск. У далейшым, з пачаткам адыходу германскiх войск на лiнiю дзяржаyнай мяжы, устаноyленную Брэст-Лiтоyскай дамовай, планавалася раёны акругi прасоyваць за iмi на новыя yчасткi дэмаркацыйнай лiнii, а пры выхадзе на савецка-германскую мяжу – прыняць пад ахову яе участак ад берагу Рыжскай затокi па лiнii Рыга – Дзвiнск – Друя – Дрысвяты – Мiхалiшкi – Дзевялiшкi – Дакудава – р. Нёман – р. Зэльвянка – Пружаны – Вiдамля. Пасля вызвалення германскiмi войскамi Мiнску, упраyленне акругi павiнна было размясцiцца тут.

12 жнiyня 1918 г. yпраyленне y складзе А. С. Гласко, К.В.Ждановiча, Я.Б.Браудэ, памочнiка начальнiка акругi – быyшага штабс-ротмiстра АКПВ Ф.А.Любiмава, помочнiка военнага камiсара Ройзмана i наборшчыка-друкара тыпаграфii палiтаддзелу Перагуба прыбыло y Вiцебск.

На гэты час y складзе акругi было yжо пяць раёнаy: 2-i Порхаyскi, 3-i Себежскi, 4-ы Вiцебскi, 5-ы Аршанскi i 6-ы Чэрыкаyскi, бо 1-ы Гдоyскi быy перададзены y склад 1-й Петраграцкай акругi. Па дакладу аператыyнага упраyлення Генеральнага штабу y галоyнае упраyленне Генеральнага штабу ад 23 лiпеня 1918 г., па стану на 15 лiпеня y гэтых пяцi раёнах было 15 падраёнаy i 78 дыстанцыяy у якiх па штату павiнна было быць 4679 памежнiкаy.

Згодна з загадам ГУПА ад 30 верасня 1918 г. у гэтым складзе 2-я Вiцебская акруга цалкам прыняла пад ахову yчастак дэмаркацыйнай лiнii yжо ад станцыi Новаселле чыгункi Пскоy – Луга (пасля вызваленне Пскова ад войск iнтэрвентаy – ад паyднёвага берагу Пскоyскага возера) да берагу ракi Іпуть, на паyднёвы захад ад г. Суража.

Амаль адначасова з фармiраваннем памежнай аховы дэмаркацыйнай лiнii пачалi стварацца i памежныя надзвычайныя камiсii.

Пачатак iх стварэнню паклала I Усерасiйская канферэнцыя работнiкаy надзвычайных камiсiй па барацьбе з контррэвалюцыяй i спекуляцыей, больш вядомая як ЧК, якая праходзiла 11—14 чэрвеня 1918 г. у Маскве. Падчас разгляду чацвёртага пункту павесткi дня канферэнцыi «Барацьба з контррэвалюцыяй i спекуляцыяй, ачышчэнне савецкiх органаy ад прымазаyшыхся элементаy i барацьба з бандытызмам i контррэвалюцыйным друкам» дэлегатамi былi выкрыты не толькi недахопы y арганiзацыi i дзейнасцi памежнай аховы i мытных устаноy, але i сур’ёзныя хiбы y дзейнасцi мясцовых ЧК.

Адным з iх была адсутнасць надзейнай памежнай аховы i кантролю на мяжы, у вынiку чаго «становiшча на мяжы было вельмi трывожным». Выступоyцы адзначалi, што y памежнай паласе квiтнее спекуляцыя, узмацняецца шпiянаж, а прадажнасць старых кадраy памежнай варты спрыяе кантрабандзе i вывазу з рэспублiкi yсяго, што yяyляе якую-небудзь каштоyнасць. У вынiку дэлегаты канферэнцыi аднагалосна прынялi рашэнне: «Арганiзаваць пры кожным абласным, губернскiм Савдэпе, а таксама пры буйных павятовых Савдэпах, вузлавых чыгуначных цэнтрах, … у памежнай паласе стройную сетку надзвычайных камiсiй па барацьбе з контррэвалюцыяй i спекуляцыяй».

Гэта рашэнне было падтрымана Старшынёй Усерасiйскай Надзвычайнай Камiсii (ВЧК) Ф.Э.Дзяржынскiм i ужо y лiпенi-жнiyнi 1918 г. усе губернскiя i павятовыя ЧК уздоyж дэмаркацыйнай лiнii былi перафармiраваны y акружныя, участковыя i пунктовыя ЧК, а пры ВЧК быy утвораны памежны пададдзел.

Такiм чынам, са жнiyня 1918 г. у паласе 2-й акругi памежнай варты пачалi дзейнiчаць 13 памежных ЧК: Велiкалуцкая (пазней – Смаленская) акружная i 12 участковых, у тым лiку – Полацкая. Таксама тут дзейнiчалi некалькi пунктавых ЧК, размешчаных у вёсках памежнай паласы i 60 камiсараy пунктаy пропуску.


Вы ознакомились с фрагментом книги.
Приобретайте полный текст книги у нашего партнера:
<< 1 2
На страницу:
2 из 2