Полацк – горад памежны
Леанiд Спаткай
Памежны горад на беразе велiчнай ракi… Мiжволi хочацца сказаць, што гэта – Брэст. Але не, гутарка iдзе пра горад на Заходняй Дзвiне – Полацк! Так, за сваё шматвекавое жыцце Полацк неаднаразова быy i памежным горадам, i месцам дыслакацыi памежнiкаy.
Полацк – горад памежны
Леанiд Спаткай
© Леанiд Спаткай, 2024
ISBN 978-5-4496-1272-4
Создано в интеллектуальной издательской системе Ridero
Памежны фарпост крывiчоy
Памежны горад на беразе велiчнай ракi… Мiжволi хочацца сказаць, што гэта – Брэст. Але не, гутарка iдзе пра горад на Заходняй Дзвiне – Полацк!
Сапраyды, Полацк – гэта не толькi найстаражытнейшы горад Беларусi, але i самая старажытная памежная крэпасць.
Менавiта як памежны фарпост крывiчоy на сумежжы латгалаy i лiтаy i была пабудавана крэпасць Полацк на правым беразе Заходняй Дзвiны y месцы сутоку з ёй ракi Палаты – па таму часу самым зручным месцы для абароны ад нечаканага нападу.
Першы успамiн аб Полацку y рускiм летапiсу «Аповесцi мiнулых часоy» адносiцца да 862 г. i менавiта гэта дата лiчыцца пачаткам адлiку гiсторыi Полацка, але задоyга да гэтага году Полацк пад назвай Palteskia узгадваецца y старажытных скандынаyскiх сагах i даследваннi беларускiх вучоных-археолагаy апошнiх гадоy падцвярджаюць звесткi гэтых саг, што Полацк быy заснаваны на 2—3 стагоддзi раней, чым паведамляе рускi летапiс.
За адносна невялiкi час пасля свайго заснавання Полацк стаy цэнтрам самастойнага дзяржаyнага yтварэння, а таксама адным з самых заможных гарадоy Усходняй Еyропы. Ажыццяyляючы бойкi гандль, палачане паступова каланiзавалi землi yздоyж Заходняй Дзвiны, Бярэзiны, Дняпра, Нёмана, Вiлii (Вялiкай) i iх прытокаy i yжо y 11-м стагоддзi плошча Полацкай дзяржавы складала 120—200 га, а на берагах згаданных рэк i iх прытокаy былi yзведзены памежныя крэпасцi-фарпосты Вiцебск, Орша, Друцк, Клiчаy, Стрэжаy, Тураyля, Камень, Лепель, Лукамль, Востраy, Барысаy, Бярэзiна, Свiслач, Галынка, Гарадзец, Мiнск, Лагойск, Дудзiчы, Шацк, Слуцк, магчыма – Тураy i Мазыр, Капыль, Вiзна, Клецк, Нясвiж, Сноy, Вялiкая Лука, Кажан-город, Пiнск, Здзiтаy, Дарагiчын, Гарадная, Дзiвiн, яшчэ адзiн Гарадзец, Кобрын, Берасце, Мельнiк, яшчэ адзiн Дарагiчын, Бранск, Бельск, Новы Горад, Полтавеск (Пултуск), Магiльна, Турэц, Ноyгорад-Лiтоyскi, Слонiм, Зэльва, Ваyкавыск, Гародня, Юрбурк, Вiлькамiр, Вiльня, Панявеж, Расёны, Меднiкi, Дзiсна, Друя, Брачыслаy, Вiдзы, Свянцяны.
Полацкае княства y IX ст.
Полацкае княства y Х ст.
Полацкае княства. Станiслаy Пахалавiцкi. SDESCRIPTIO DVCATVS POLOCENSIS. 1580 г.
Барысаy камень ля в. Камена Вiлейскага раёну. Магчымы памежны знак Полацкай дзяржавы.
З цягам часу, асвойваючы новыя тэрыторыi, полацкiя памежныя крэпасцi-фарпосты станавiлiся гарадамi, якiя yсё менш i менш падпарадкоyвалiся Полацку, а затым некаторыя з iх i самi сталi цэнтрамi дзяржаyных утварэнняy, самымi вядомымi з якiх з'яyляюцца Вiльна, Гародня, Вiцебск, Друцк, Тураy. Але на тэрыторыi Беларусi i сумежных з ёй краiн да цяперашняга часу захавалiся адзнакi памежных пунктаy i рубяжоy Полацкай зямлi: рака Мяжа – левы прыток Заходняй Дзвiны, Рубеж на поyдзень ад р. Мяжы, яшчэ адзiн Рубеж, Канец, Сцеражнёва, Рубяжнiна, Межнiкi на поyдзень ад Стараселля, Рубежнiкi на р. Суле, Раyковiчы на поyдзень ад Лоска, Равы на паyночны захад ад Крэва, Межы, Вялiкiя i Малыя Межы на р. Рыбчанцы, Межавiцы, Рубежнiк на р. Вялiкай, Межава на захад ад воз. Нешчадра, Межнiцы на паyночны захад ад яго, Мяжэева на захад ад воз. Ужо, а таксама шматлiкiя Гарадзiшчы, Гарадкi, Гарадцы i Гарадзеi, бо, як сведчыць М. Доyнар-Запольскi «старажытнарускiя князi будавалi памежныя умацаваннi, меyшыя назвы: Гародок, Гарадзец, Гарадзiшча, Гародня, Рубеж, Зарубежжа i т.п.».
Такiм чынам, першы раз у сваёй паyтаратысячагадовай гiсторыi Полацк быy памежным адносна невялiкi час.
Заходнiя вароты iмперыi
4 (15) студзеня 1772 г. у Санкт-Пецярбургу памiж Расiйскай iмперыяй i Прускiм каралеyствам была заключана сакрэтная Канвенцыя аб падзелу Рэчы Паспалiтай, згодна з якой iмператрыца расiйская жадала далучыць да сваiх уладанняy частку тэрыторыi Вялiкага Княства Лiтоyскага, Рускага i Жамойцкага (ВКЛ), у прыватнасцi, правабярэжжа Заходняй Дзвiны – Вiцебскае ваявоцтва i частку Полацкага ваявоцтва. У вынiку такога «далучэння» новая мяжа памiж дзвюма дзяржавамi павiнна была прайсцi па рацэ Заходняй Дзвiне.
Таксама y гэты ж дзень Расiя i Прусiя падпiсалi союзную канвенцыю «адносна yтрымання дапаможнага корпусу, якi будзе з тага i другога боку пасланы».
Заключыyшы гэтыя дзве канвенцыi, Расiя i Прусiя пачалi перамовы з Аyстрыяй з мэтай далучэння той да падзелу Рэчы Паспалiтай. Посля нядоyгiх перамоy Аyстрыя, праявiyшы, на словам прускага караля, «драпежнiцкi апетыт», пагадзiлася далучыцца да «падзелу здабычы». Узамен за гэта яна адмаyлялася ад саюзу з Асманскай iмперыяй, якая y той час выявала з Расiйскай.
Канчаткова дамоyленнасць «iмперскiх драпежнiкаy» была зацверждана падпiсаннем 25 лiпеня (5 жнiyня) 1772 г. у Санкт-Пецярбургу памiж Расiяй i Прусiяй, а таксама памiж Расiяй i Аyстрыяй канвенцый, якiя вызначылi памер кавалкаy, аддзiраемых ад Рэчы Паспалiтай.
Мяжа 1772 г. Карта Тобiаса Лоттэра
У вынiку гэтага першага падзелу Расiя атрымала yсходнюю частку цяперашняй Беларусi памiж рэкамi Заходняя Дзвiна, Днепр i Друць – часткова Полацкае, Вiцебскае i Мсцiслаyскае ваявоцтвы ВКЛ, а таксама Лiтоyскую Лiфляндыю – Інфлянцскае ваявоцтва ВКЛ. Амаль адразу ж сюды былi yведзены расiйскiя войскi i на гэтыя тэррыторыi было распаyсюджана дзеянне заканадаyства Расiйскай iмперыi. Так, Указам ад 6 (17) жнiyня 1772 г. «Аб уключэннi y склад Расiйскай iмперыi адыйшоyшых ад Польшы тэрыторый па першаму падзелу Польшы» графу З. Г. Чарнышову загадвалася:
«1. У перыяд з 1 (12) верасня па 7 (18) верасня 1772 г. заняць войскамi i устанавiць рускую адмiнiстрацыю на адыходзячай ад Польшы тэрыторыi (Беларускае намеснiцтва).
2. Абнесцi слупамi з iмператарскiм гербам усю прастору новых межаy.
3. Прызначыць тэрмiны yрачыстай прысягi насельнiцтва на падданства Расiйскай iмперыi.
4. Прыняцца за арганiзацыю дзвюх губерняy (Полацкай i Магiлеyскай) з адыйшоyшых ад Польшы тэрыторый.
5. Пачынаючы з 13 верасня (дня канчатковага заняцця рускай адмiнiстрацыяй Беларусi) збiраць у дзяржаyную казну yсе падаткi i iншыя паступленнi на указанай тэрыторыi».
Такiм чынам, Указам ад 6 (17) жнiyня 1772 г. i iмянным Указам №13850 ад 16 (27) жнiyня 1772 г. «Беларускаму генерал-губернатару» графу З. Г. Чарнышову неабходна было «абнесцi yсю прастору новых межаy ад адного краю да другога слупамi, з Імператарскiм Нашым гербам, каб пасля y прыватных межах з Лiтоyцамi нiдзе спрэчкi заставацца не магло». Прычым, у пачатковым i канечных пунктах новай мяжы абедзве дзяржавы павiнны былi усталяваць кожная на сваiм беразе памежных рэк каменныя памежныя слупы з дзяржаyнымi гербамi.
Для выканання Указаy iмператрыцы полацкай губернскай канцэлярыяй былi выдадзены адпаведныя прадпiсаннi:
«Брыгадзiру Друманту
№40 ад 30 жнiyня 1772 г.
Ад iмя майго аб'яyляю i перадаю… Вам найвысачайшую Яе Імператарскай Вялiкасцi волю па далучэнню польскiх правiнцый да Расiйскай iмперыi.
Ваша Высокароддзе, быyшы y Дынабургу, Вам выканаць наступнае:
…Вырабленныя з расiйскiм гербам слупы таго ж самага дня паставiць пры беразе ракi Дзвiны на бачных узвышшах па абодва бакi ад гораду Дынабургу, а iншыя – з вызначанным нарачным афiцэрам адправiць на падводах для устаноyкi па yсяму ваявоцтву Інфлянцкаму, что цяпер называецца Дзвiнская правiнцыя, праз адну мiлю».
Вiдавочна, што такое ж прадпiсанне была выдадзена i наконт усталявання памежных слупоy па беразе Заходняй Дзвiны «па абодва бакi» ад Полацка i па yсяму ваявоцтву Полацкаму, стаyшаму Полацкай губерняй.
У хуткiм часе распачалiся работы i па абсталяванню новай мяжы. Па самой сухапутнай памежнай лiнii капаyся роy 30-цi локцяy шырынёю, насыпаyся вал, рабiлiся прасекi y лясах, укопвалiся памежныя слупы. Прычым, спачатку былi yкапаны драyляныя слупы толькi з расiйскiм гербам, якiя потым павiнны былi быць заменены каменнымi з гербамi абедзвюх дзяржаy i некаторыя з такiх слупоy захавалiся да нашага часу ля дарогi Талачын – Круглае, што пралягае yздоyж калiсцi памежнай ракi Друць. На рачных жа астравах ставiлiся слупы толькi з гербам той дзяржавы, якой востраy належаy.
Парэшткi мураванага памежнага слупа ля дарогi Талачын – Круглае
У канчатковым выглядзе новая мяжа Расiйскай iмперыi з Рэччу Паспалiтай i ВКЛ, пачынаючыся ад упадзення y Заходнюю Дзвiну з правага берагу ракi Авiксты, iшла па Заходняй Дзiне да yпадзення y яе з левага берагу рэчкi Чорнагосцiцы ля вёскi Будзiлава. Далей мяжа iшла спачатку yверх па гэтай рэчцы, потым праз рэчку Гезянiца i возера Стрыжань. Ад возера мяжа амаль прамой лiнiяй iшла спачатку па yпадаючай у возера рэчцы Свечка, далей – у выглядзе вала да вытоку ракi Друць ля вёскi Вялiкiя Козкi (цяпер – Талачынскi раён) паyз вёсак Вялiкiя Лiпавiчы, Валосава, утвараючы вугал ля вёскi Стуканы y бок Рэчы Паспалiтай (вал, насыпаны y 1772 г., захаваyся да цяперашняга часу фрагментамi на тэрыторыi Чашнiцкага i Талачынскага раёнаy Вiцебскай вобласцi), ад вытоку мяжа iшла па Друцi да яе сутоку з Дняпром ля Рагачова, затым – па Дняпру да сутоку з iм Сожа.
Вал на вайсковай карце 1981 г. (N-35)
Вал на карце ГШ РСЧА 1936 г. (N-35-47-D)
Амаль адначасова з пачаткам работ на лiнii мяжы, тут пачалi стварацца мытнi i памежныя пасты. Так, iмянным указам ат 28 мая 1772 г. №13807 графу З.Г.Чарнышову даручалася вызначыць на новай мяжы найбольш прыдатныя месцы для новых мытняy. Пасля дасканалага даследвання свайго yчастка, граф падрыхтаваy i направiy сенату прапановы аб стварэннi памежных фарпастоy i мятняy, якiя былi зацверджаны указам сената ад 26 кастрычнiка 1772 г. №13894 «Аб усталяваннi фарпастоy па межам Беларускiх губерняy i мытняy на прыстанях рэк Дзвiны i Дняпра…».
Указам iмператрыцы ад 14 лютага 1773 г., мытнi былi заснаваны таксама y Крэйцбургу, Друi, Бельску, Шчучыне, Бешанковiчах, Дынабургу, Талачыне i некоторых iншых памежных населеных пунктах, а y Полацку, Дзiсне, Рубяжове, Друе – мытныя заставы.
Усяго ж па новай мяжы было yсталявана 20 памежных застаy у Дынабургскiм, 13 – у Полацкiм i сем – у Дрыскiм паветах, а таксама дзевяць дыстанцый наглядчыкаy. У штаце кожнай памежнай мытнi, як правiла, былi: галоyны наглядчык, наглядчык, надзёжны, цолнер, касiр, ваг i штемпельмайстар, падканцэлярыст, два капеiсты, тры даглядчыкi, вартаyнiк, наглядчык над аб'ездчыкамi i 14 конных абъездчыкаy. Кожнай мытнi падпарадкоyвалiся чатыры мытныя заставы, у штаце кожнай з якiх былi: унтэр-цолнер, капеiст, даглядчык i шэсць конных абъездчыкаy.
Згодна з «Палажэннем для yсталявання памежнага мытнага ланцугу i варты y Вялiкiм Княстве Лiтоyскiм», участак расiйскай мяжы з Рэччу Паспалiтай, якi па тэрыторыi сучаснай Беларусi меy працягласць 674 вярсты, падзяляyся на тры участкi, а тыя – на 13 дыстанцый прыкладна па 50 вёрст. Ахову кожнай дыстанцыi ажыццяyлялi памежны наглядчык i падпарадкаваныя яму 10 памежных аб'ездчыкаy. Такiм чынам, наглядчык ажыццяyляy ахову yчастка мяжы працягласцю 50 вёрст, а аб'ездчык – каля 6 вёрст, бо пятая частка памежнай варты знаходзiлася y рэзерве i штогод усе аб'ездчыкi пераводзiлiся на новае месца службы.
Мытная варта несла службу на другой лiнii, а на першай лiнii службу неслi атрады з армейскiх або казацкiх палкоy, ад якiх непасрэдна на мяжу выпраyлялiся пешыя патрулi або конныя раз'езды.
Кiравалi памежнай вартай губернскiя yпраyленнi, яны ж ажыццяyлялi подбор асобаy на пасады мытных наглядчыкаy i iх звальненне са згоды «казённых палат i дарадцаy мытных спраy».