Оценить:
 Рейтинг: 0

Мястэчка

Год написания книги
2017
Теги
<< 1 ... 9 10 11 12 13
На страницу:
13 из 13
Настройки чтения
Размер шрифта
Высота строк
Поля

– А цёмная тады дзе? – засмяялася раптам Даша.

– Не тупi, Белая, цёмная ты! – растлумачыла Таня. – Ты ж у нас эма. А я антыэма. Зразумела?

– Антыэма прам! – працягвала смяяцца Даша.

Падышоy Пiнокiа. Прывiтаyся ветлiва. Дзяyчаты пацiкавiлiся, як яго рана. Не турбуе? Коля прамаyчаy цi зрабiy выгляд, што не пачуy, ацанiy убранне i новыя колер валасоy i прычоску Паyлоyскай.

У класе на yсiх траiх тут жа абрынулiся Хвалей з Кастальцавым.

– Прыкiнь, – гучна звярнуyся Хвалей да Кастальцава, як толькi Пiнокiа, Даша i Таня yвайшлi y клас, – Пiнокiа з аховай прыйшоy. Колькi плацiш? – навiс над Колем, калi той сеy за парту. – Цi яны натурай бяруць?

– Адвянь ад яго! – параiла Даша Хвалею.

– О, сек'юрыцi замукала, – пракаментаваy Кастальцаy Дашыну фразу.

– А чо, яму мову адняло? – адгукнуyся Хвалей. – Чуеш, Пiнокiа, стамiyся за yчора? Калiся, якiя яны на смак? Як з дзвюма yпораyся?…

Пiнокiа дрыжаy дробнымi дрыжыкамi, стрымлiваючы лютасць, але баючыся абразiць Хвалея словам цi yдарыць яго i атрымаць у адказ, а ох як карцела yляпiць таму памiж вачэй. У руках ён круцiy шарыкавую асадку, якую, ведаy па фiльмах, можна выкарыстоyваць i як зброю. Адкуль узялiся смеласць i рашучасць? Адной рукой, рэзка, Коля схапiy Хвалея за шыю i прыцiснуy да парты, у другой сцiскаy асадку, якую прыставiy да горла працiyнiка.


Вы ознакомились с фрагментом книги.
Приобретайте полный текст книги у нашего партнера:
<< 1 ... 9 10 11 12 13
На страницу:
13 из 13