Оценить:
 Рейтинг: 0

Мястэчка

Год написания книги
2017
Теги
1 2 3 4 5 ... 13 >>
На страницу:
1 из 13
Настройки чтения
Размер шрифта
Высота строк
Поля
Мястэчка
Мiкола Адам

Гэта раман, якi пераварочвае yяyленне пра лiтаратуру для падлеткаy i аб падлетках, адначасова, аднак, разлiчаны таксама i на дарослую аyдыторыю. Першы сезон знаёмiць чытача з жыхарамi звычайнага тыпавога кансерватыyнага мястэчка недзе y правiнцыi Беларусi, у якiм нiколi нiчога не адбывалася да падзей, узгаданых у творы. Галоyная гераiня кнiгi, звычайная дзесяцiкласнiца Даша Белая, «ладзiць бунт на караблi», чым выклiкае высокахуткасны экспрэс падзей i здарэнняy, у якiя трапляе сама i yцягвае yсiх вакол, а яшчэ закохваецца y чалавека, старэйшага за яе на дванаццаць гадоy, да таго ж былога спецназаyца, якi, нiбы мульцяшны Чорны плашч, заyжды спяшаецца да яе на дапамогу. Другi сезон працягвае аповед пра прыгоды Дашы i яе сяброy, засяроджваючыся, аднак, на падзеях, што адбылiся y Беларусi 19 снежня 2010 года, дакладней, у Мiнску, калi была брутальна разагнана мiрная дэманстрацыя на Плошчы Незалежнасцi. Адлюстраваныя вачыма падлеткаy тыя абставiны, абсурднасць i жорсткасць iх наступстваy зачэпяць i самую чэрствую душу. Ды yсё ж галоyнае, мабыць, тое, што раман «Мястэчка» – гэта раман выхавання. На працягу yсяго твора яго героi, на першы погляд адмоyныя, змяняюцца да лепшага шляхам сапраyдных сяброyства, кахання i мастацтва.

Мiкола Адам

Мястэчка

(раман-серыял у двух сезонах)

Сезон першы

В этом городе нет рок-н-ролла!

Рок-н-ролла здесь нет!..

    «Звери»

Перемен требуют наши сердца!

Перемен требуют наши глаза!..

    «Кино»

Частка першая

Дзея першая

Эпiзод 1

За вокнамi плакала восень. Стукалася дажджом у шкло, каб пусцiлi, пашкадавалi. Разбiвалася кроплямi з адчаю аб безуважнасць.

Нiчога не змянiлася за лета. Хлопцы, якiмi былi боyдзiламi, такiмi i засталiся, толькi смялейшымi сталi, нахабнейшымi. Асаблiва Кастальцаy з Хвалеем, якiх апошнiм часам паyсюль бачылi yдваiх. І адкуль такое сяброyства? Хiба што на адной вулiцы жылi, Індустрыяльнай?… Мама першага – уладальнiца мясцовага салона прыгажосцi, а бацька – дырэктар мясакамбiната, i y яго раман з геаграфiчкай Наталляй Франсаyнай, пра якi yсе ведалi, але рабiлi выгляд, што не ведалi. Бацька ж Хвалея звычайны сярэднестатыстычны п’янтос. Хвалей, мiж iншым, выцягнуyся. Ростам быy нiжэй за yсiх, нават нiжэй за яе, Дашу Белую, вучанiцу дзясятага «А», сiмпатычную дзяyчынку, захопленую Кафкам. Яна не вельмi любiла кiно, больш кнiжкi чытала. «Уладара пярсцёнкаy», «Гары Потара», Кафку, асаблiва «Амерыку» Кафкi. Гуляць – не гуляла. Сумна i аднастайна было y iх мястэчку i пайсцi няма куды. Нiякiх выбiтнасцяy. З задавальненнем згаджалася yдзельнiчаць у школьнай самадзейнасцi, але тое адбывалася тры разы на год: на Новы год, на Восьмае сакавiка i на Дваццаць трэцяе лютага. Ды мерапрыемствы праходзiлi амаль заyсёды аднолькава па падобных адзiн на аднаго сцэнарах. Карацей – нудоцiшча.

Гледзячы на Кастальцава з Хвалеем, Даша падумала, што ёй таксама хацелася б з кiм-небудзь сябраваць, але з кiм? Усе яе адносiны з аднакласнiкамi абмяжоyвалiся дзяжурнымi прывiтаннем ды пакуль. Нi пра якое сяброyства яна раней не задумвалася. Хлопцы сябравалi адзiн з адным, але не yсе. Колю Пiнокiа, празванага так за доyгi нос, наогул зачмырылi i не лiчылi за чалавека, таму што ён не мог пастаяць за сябе i плакаy, як дзяyчынка, калi яго бiлi цi крыyдзiлi. Ён нядрэнны, але баязлiвы, старанны y вучобе i yсё такое, аднак школа для яго, напэyна, пекла. Ён нават рухаyся неяк бокам i стараyся апынацца блiжэй да сценкi, каб не атрымаць знянацку выспятка. Пакрыyдзiць слабога лiчылася святым абавязкам кожнага годнага павагi «пэцана» (так хлопцы адзiн аднаго звалi). Але гэта было не пра Пiнокiа.

Марыя Пятроyна, настаyнiца рускай лiтаратуры i класны кiраyнiк дзясятага «А», сядзела за настаyнiцкiм сталом, узвышаючыся над класам, чытала штосьцi гламурнае y глянцавым часопiсе, павольна адломвала кавалачкi шакаладу «Алёнка» (фольга пры гэтым шамацела так, нiбы скардзiлася на недастатковую далiкатнасць) i насалоджвалася яго смакам. Усе вакол ведалi пра незвычайную прыхiльнасць настаyнiцы да салодкага, таму амаль не рэагавалi на яе мiжвольныя прыцмокваннi, занятыя сачыненнем на тэму «Як я правёy (правяла) лета». Нiхто y класе не гаманiy i не мiтусiyся, нават дзiyна, усе руплiва yткнулiся y раздадзеныя аркушыкi i складалi yласныя вакацыi. Даша нiчога не складала. Яна напiсала, што нi на якiя курорты не ездзiла, нi з якiмi хлопчыкамi не знаёмiлася, нiкому не прызнавалася y вялiкiм i чыстым каханнi. Напiсала пра сваю старэйшую сястру, якая вучылася y сталiчным кульку, пра яе жыццё y iнтэрнаце, пра яе сябровак, якiя прайшлi «Крым i Рым», як яны казалi; пра тое, як паспрабавала вiно, але яно ёй не спадабалася, нейкае кiслае. Пра татку таксама напiсала, якi мог i yдзень i yначы тарашчыцца y блакiтны экран, лежачы на канапе. Яму было yсё адно што глядзець, абы чалавечкi бегалi цi партрэцiкi вяшчалi.

Блiн, так закарцела з кiмсьцi параiцца, падзялiцца самым патаемным, ды проста пабалбатаць урэшце рэшт… Таня Паyлоyская, здаецца, нiчога, як чалавек. На танцы y Дом культуры ходзiць. Павiнна адэкватна аднесцiся, калi Даша прапануе ёй сяброyства. Толькi сядзiць яна заблiзка да настаyнiцы. Зразумела, нiякiм падхалiмажам цi яшчэ чым-небудзь падобным Паyлоyская не вылучалася, i сябровак у класе, здаецца, у яе не было…

Дзесяць гадоy знаёмы, а як чужыя.

Вырашана, трэба стусавацца з Паyлоyскай. З ёю будзе не сумна.

Эпiзод 2

– Тань! – паклiкала Даша аднакласнiцу, даганяючы яе пасля yрокаy. – Таня! Паyлоyская!.. Пачакай!..

– Чаго табе? – азiрнулася тая, спынiyшыся на паyдарозе ад выхаду з школы.

– Адыдзем? – прапанавала Даша, параyняyшыся з Паyлоyскай, каб не замiнаць натоyпу вучняy пазбаyляцца ад цяжару школьных сцен.

– Навошта? – запытала Паyлоyская, аднак рушыла yслед за Дашай да найблiжэйшага акна.

– Разумееш, – узяла Даша аднакласнiцу за руку, – я тут падумала, карацей…

– Кастальцаy, зыр, – заyважыy дзяyчат Хвалей, якi накiроyваyся да школьных дзвярэй у кампанii з Кастальцавым i яшчэ некалькiмi «пэцанамi» з паралельнага класа, – Белая з Паyлоyскай, як «галубцы»…

– Лесбi, – паправiy яго Кастальцаy, дэманструючы сваю дамiнуючую дасведчанасць i yзiраючыся y аднакласнiц, якiя хутка схавалi свае рукi за спiны. – І хто з вас актыy, а хто пасiy?

– Адвалi, Кастальцаy! – прамовiла Таня рашуча.

– А то чо? – бясстрашна выгукнуy Хвалей.

– Дратуй адсюль, цi дрэнна даходзiць? – крыкнула y бок Хвалея Даша.

– Дрэнна, не тое слова! – не разгубiyся Хвалей.

Дашай раптам авалодала такая страшная непрыязнасць да гэтага прадстаyнiка мужчынскага роду, што яна ледзь стрымлiвала сябе. На падаконнiку дзяyчына намацала падручнiк, кiмсьцi, мабыць, забыты, схапiла яго i шпурнула y Хвалея. Хлопец ухiлiyся, але быy крыху збянтэжаны.

– Чуеш, – выцiснуy ён, – Белая! Ты чо, шалёная?

– Гэта y яе абвастрэнне восеньскае, – прыдумаy Кастальцаy i засмяяyся. Уся кампанiя засмяялася таксама, патураючы лiдару.

– Ха-ха-ха, Кастальцаy, як смешна, – парыравала Таня.

– Так, Кастальцаy! – Невядома адкуль з'явiлася геаграфiчка Наталля Франсаyна. – Што тут у вас адбываецца? Чаму дадому не iдзем? Цi жадаеце на дадатковыя заняткi застацца? Я yладкую.

– Чаму адразу Кастальцаy? – роблена абурыyся той.

– Гэта Белая тут тэрмiнатарам сябе аб’явiла, – прыйшоy на дапамогу сябру Хвалей. – Пастаyце яе y вугал, Наталля Франсаyна, а то яна падручнiкамi шпурляецца.

– Так, – пацвердзiy Кастальцаy, – прычым чужымi, папрашу заyважыць.

– Усё! – спынiла спрэчкi Наталля Франсаyна. – Заканчваем балаган i марш па хатах! Хвалей, дзяyчынак прапускаем наперад!

– А чо я? Я нiчо.

Даша падхапiла Паyлоyскую за руку, i дзяyчаты бегма пакiнулi школу пад улюлюканне аднакласнiкаy. Беглi да Плошчы. Яна распласталася за некалькi дзясяткаy метраy ад школьнага двара. На рынкавым пятачку перайшлi на крок. Хлопцам, усiм з той кампанii, было y iншы бок.

– Дэбiлы, блiн, – прамовiла Даша, супакойваючы сэрца, што iмкнула выскачыць з грудзей спалоханым вераб’ём.

– Спрытна ты зарадзiла па Хвалею кнiжкай, – пахвалiла яе Таня. – А чаго клiкала?

– Ды… мне няма каму… няма з кiм… падзялiцца, цi што… самым патаемным, – не ведала, як сказаць, каб незнарок не пакрыyдзiць, Даша.

– У сяброyкi, цi што, клiчаш? – здагадалася Таня.

– Ну, увогуле, так, – прызналася Даша. – І y госцi запрашаю, проста зараз.
1 2 3 4 5 ... 13 >>
На страницу:
1 из 13