Оценить:
 Рейтинг: 0

Мястэчка

Год написания книги
2017
Теги
<< 1 2 3 4 5 6 7 8 ... 13 >>
На страницу:
4 из 13
Настройки чтения
Размер шрифта
Высота строк
Поля

– А хiба яшчэ ёсць такiя? – не паверыла Даша.

– Трапляюцца, як бачыш, – сказала Руслана.

– Павязе ж камусьцi, – дапусцiла Таня.

– Галоyнае, каб на сцерву не нарваyся, – заyважыла Юля.

– Добра, давайце вып'ем, – прапанавала Аля. – Хто там за бармэна?… За смелых i сапраyдных!

Дружна выпiлi.

Даша раптам пачала задыхацца. Паветра бракавала катастрафiчна. Ногi падкошвалiся, як саламяныя. У вачах пацямнела. Ярка yспыхвала i згасала y iх лямпачка. Шкляначка з вiном выпала з рук, добра, што не на падлогу – не запырскала дыван, скрывавiла адно стол з некалькiмi паперамi на iм. Ванiтны камяк падпаyзаy да горла. Трэба было на вулiцу. Тэрмiнова. Аднекуль узялiся сiлы, i Даша рванула з месца, дапамагаючы рукамi, шукаючы апоры y сценах, прэч з будынка. На лесвiцы ледзь не падвярнула нагу, няyдала спатыкнуyшыся. Скацiлася б унiз кулём, калi б рукi не yчапiлiся за парэнчы. Вымушаная затрымка справакавала захраслы y горле ком да дзеяння. Ён нястрымна падкочваy, жадаючы вызвалiцца з вязнiцы, як лава з вулкана. Зацiснуyшы рот далонню, Даша, пахiстваючыся, на амаль нягнуткiх нагах, вырвалася з Дому культуры на паветра, як дым з пячной трубы, урэзалася галавой у жывот стаяyшага на яе шляху Хвалея, якi вырашыy пакурыць пасля выпiтых некалькiх вялiкiх глыткоy пiва, учапiлася, як абцугамi, у яго рукi, каб не павалiцца. Тут жа яе званiтавала проста на ногi Хвалея, якi абуy зусiм новыя, нi разу не надзяваныя берцы.

– Белая! Тварына! – загарлапанiy Хвалей, быццам яго рэзалi, да слёз амаль ад крыyды за сябе. – Прыбярыце яе ад мяне! Ты чо творыш, пудзiла?! – ударыy дзяyчыну па руках тыльнымi бакамi далоняy i па галаве, спрабуючы пазбавiцца ад павiслай на iм, як на слупе, аднакласнiцы.

– Не чапай яе! – наляцела каршуном Паyлоyская, якая паспяшалася на дапамогу сяброyцы, але не дагнала своечасова.

Прысутныя пасталi колам, назiраючы за тым, што адбывалася, але не yмешвалiся. Хтосьцi зларадна пасмейваyся, хтосьцi цiкаyна yзiраyся, хтосьцi выкрыкваy пахабныя заyвагi.

– Адвалi ад мяне, тварына! – яшчэ раз стукнуy па галаве Хвалей Дашу, i тая адпусцiла рукi, павалiлася на карачкi, задыхаючыся y ванiтавых пазывах. – Заб'ю! – занёс нагу для yдару y жывот.

Эпiзод 4

Жаданне Хвалея паквiтацца за сапсаваныя абутак i калашыны цалкам зразумела. Але ж нельга бiць ляжачых, тым больш дзяyчынку, значна слабейшую i пры гэтым бездапаможную. Тым не менш нiхто не спынiy Хвалея, нават не паспрабаваy, акрамя Паyлоyскай, якую Хвалей адшпурнуy ад сябе, як кацяня.

– Мiкалай Мiхайлавiч! – завiшчала тады Таня, не то ад болю, не то ад роспачы.

І ён з'явiyся. Перахапiy занесеную нагу Хвалея, падсек апорную i, рвануyшы на сябе, адпусцiy. Хвалей шмякнуyся спiнай прама y Дашыны ванiты, нiчога пры гэтым не расплюхаyшы.

– Блiна! – прароy ён, адмаyляючыся верыць у тое, што адбылося. На вочы наварочвалiся здрадлiвыя слёзы. Тыя ж, хто, стаiyшы дыханне яшчэ некалькi iмгненняy таму хварэлi за яго, зараз над iм смяялiся.

– Разышлiся yсе! – загадаy Мiкалай Мiхайлавiч, быццам на пляцы. І яго паслухалiся. Хтосьцi вярнуyся y танцзалу, хтосьцi адышоy дапiваць пакiнутае yбаку з кампанiяй, хтосьцi закурваy, павярнуyшыся спiнай, некаторыя, разбiyшыся на пары, сыходзiлi абменьвацца пацалункамi.

Мiкалай Мiхайлавiч дапамог Дашы падняцца, потым узяy на рукi, як дзiця.

– Вешайся! – стрэлiy пагрозай яму y спiну Хвалей. Ён стаяy, выцiраючы куртку паперай, якую працягнула яму нейкая спагадлiвая дзяyчына.

– Прабачце, вы штосьцi сказалi? – азiрнуyся Мiкалай Мiхайлавiч – высокi, шыракаплечы, крэпкi, коратка, па-вайсковаму стрыжаны малады чалавек гадоy дваццацi пяцi-трыццацi, – ветлiва yсмiхаючыся. Адно правае вока яго нервова торгалася, ды невялiкi шнар пад iм у выглядзе птушачкi, хутчэй за yсё ад нажа, набрыняy.

– Нiчо, – буркнуy Хвалей, працягваючы выцiраць куртку.

Беражлiва трымаючы на руках Дашу, Мiкалай Мiхайлавiч хуткiм крокам накiраваyся да прыбiральнi, Таня патэпала следам.

– Мiкалай Мiхайлавiч, – казала яна па дарозе, апраyдваючыся, – гэта я ва yсiм вiнаватая. Але хто ж ведаy, што так выйдзе? Мы не думалi, што на яе так падзейнiчае…

– Індык таксама думаy, – адгукнуyся Мiкалай Мiхайлавiч. – Каб я яшчэ раз звязаyся з вамi…

– Больш такога не паyторыцца, – абяцала Таня.

– Што, больш ёй налiваць не будзеце? – з'едлiва сказаy Мiкалай Мiхайлавiч. – Цi y сяброyстве адмовiце, як не прайшоyшай кастынг?

– Мiкалай Мiхайлавiч, што вы такое кажаце? – не зразумела Таня.

– Слухай мяне сюды, – рэзка спынiyся Мiкалай Мiхайлавiч, абярнуyшыся да дзяyчыны, – калi хоць адна душа даведаецца пра сённяшнi iнцыдэнт тут цi y школе, на мяне больш можаце не разлiчваць. Прыкрываць вас я не стану, можаш не сумнявацца…

– Ды нiхто не даведаецца! – абурана yсклiкнула тая. – Хвалей заткнецца i затаiцца, выношваючы план помсты. Не y яго iнтарэсах раздзiмаць з мухi слана. Усе нашы будуць маyчаць, ды i стукачаствам наша школа нiколi не славiлася. А y метадычным мы yсё прыбярэм, не хвалюйцеся.

– Глядзi мне, – зноy закрочыy Мiкалай Мiхайлавiч. Таня ледзь паспявала за iм.

Расчынiyшы дзверы y жаночую прыбiральню, Мiкалай Мiхайлавiч строгiм позiркам выдварыy некалькiх дзяyчат з раёна, якiя, седзячы з пiвам на шырокiм падаконнiку, абмяркоyвалi нейкага крутога чэла, што разабраyся на мiнулых выхадных у данс-клубе «Пацейкi» з дзясяткам адмарожаных мясцовых крутавэлкаy. Няхочучы, яны саступiлi памяшканне Мiкалаю Мiхайлавiчу, недвухсэнсоyна падмiргнуyшы сыходзячы.

Мiкалай Мiхайлавiч уключыy у кране халодную ваду, паставiy Дашу на ногi, нахiлiyшы да ракавiны.

– Давай дапамагай сяброyцы! – абхапiyшы Дашу аберуч, каб тая не страцiла раyнавагу, загадаy Паyлоyской памыць твар дзяyчыны.

Даша штосьцi невыразнае прамукала, калi халодная вада кранулася яе вуснаy i шчок, паспрабавала супрацiвiцца.

– Даша, супакойся, – ласкава прашаптала Таня, – усё добра.

Дзяyчыну зноy скруцiла, яна пачала задыхацца, выдаючы гучныя ванiтныя гукi, але ванiтаваць больш не было чым. Яна выплёyвала страyнiкавы сок.

– Дай ёй вады! – загадаy Мiкалай Мiхайлавiч Танi.

Тая паслухмяна набрала вады y шклянку. Мiкалай Мiхайлавiч узяy шклянку з яе рук, паднёс да Дашыных вуснаy.

– Пi! – строга прамовiy.

Даша замахала рукамi, затупала ножкамi.

– Не хачу! – прадралiся словы праз слiну. – Вельмi дрэнна, – перайшла на паyшэпт i абмякла, ногi падкасiлiся.

– Яна чо, таго? – спалохалася Таня.

– Не, вырубiлася, – адказаy Мiкалай Мiхайлавiч. – Зараз спаць будзе. Крызiс мiнуy.

– А чо з ёй было?

– Не пiла яна, мабыць, нiколi. А вы яе, не шкадуючы, вiдаць, спансавалi. Атручванне y яе алкагольнае цi алергiя на спiртное.

– І чо цяпер?

– Чо-чо? – перадражнiy Таню Мiкалай Мiхайлавiч. – Калi размаyляць навучыцеся? Спаць будзе. Толькi яе дамоy трэба неяк…

– Я зараз патэлефаную, – дастала Таня мабiльны, набрала нумар Дашынай сястры. Доyгiя гудкi. Яшчэ раз набрала. Тое ж самае. Трэцi раз набрала. Зноy безвынiкова.

– Добра, паказвай дарогу, – узяy Дашу на рукi Мiкалай Мiхайлавiч, накiраваyся прэч з прыбiральнi.

Вартаyнiку ён сказаy, што хутка вернецца. Ісцi сапраyды было недалёка. Нейкiх паyтары сотнi метраy.
<< 1 2 3 4 5 6 7 8 ... 13 >>
На страницу:
4 из 13