Оценить:
 Рейтинг: 0

Белорусский дневник – 2023

Год написания книги
2024
<< 1 2 3 4 5 6 7 8 >>
На страницу:
5 из 8
Настройки чтения
Размер шрифта
Высота строк
Поля

Мае беларускiя сцежкi —
дзе доyга да шчасця iшоy
i, мабыць, найлепшую з лепшых
зусiм неспадзеyкi знайшоy.

Мае беларускiя сцежкi —
дзе чэрпаюць сiлы свае,
гуляючы y хованкi, снежкi,
вясёлыя yнукi мае.

Мае беларускiя сцежкi —
дзе y парку сталiчным штодня
рабiy ранкам з сябрам прабежкi,
самоту з душы праганяy.

Мае беларускiя сцежкi —
дзе вольна i лёгка наyздзiy.
Удзячны я Богу, што пешкi
па iх не адзiн год хадзiy.

Мае беларускiя сцежкi —
Радзiмы маёй берагi,
мае пуцяводныя вешкi —
няма больш за вас дарагiх!

«Калi чытаю весткi хронiк…»

Калi чытаю весткi хронiк
пра наш гарачы, тлумны час,
сцiскае скруха болем скронi,
i з сумам думаю не раз:
хiба ж калiсьцi не з трывогай
i продкi нашыя жылi? —
яны не менш прасiлi y Бога
спакою, мiру на зямлi.
Планету нашу д'яблы дзеляць —
так з году y год, так з веку y век.
Нясе крыж страху i надзеi
звычайны, просты чалавек.
Наш час не горшы i не лепшы,
як i раней, ён б'е пад дых,
ён забiвае i калечыць
людзей нявiнных i слабых.
І yсё ж не гасне y сэрцы вера,
што прыйдзе той жаданы час,
калi Гасподзь у тлуме шэрым
у рэшце рэшт пачуе нас.

«Нi Хатынь, нi Хiрасiма…»

Нi Хатынь, нi Хiрасiма
не навучылi мiрна жыць:
як у слоту лiст асiны,
зямля ад выбухаy дрыжыць.

Не змянiла нi на йоту
шлях чалавецтва i Сангмi:
зноy паyсюль чуваць грымоты,
зноy войны-бойнi мiж людзьмi.

Смерць палюе днём i ноччу
па планах псеyдазмагароy:
iм нажыва засцiць вочы —
таму цячэ ракою кроy.

Бачым: гора болей стала,
i цяжка Бога зразумець:
як дазволiy цемрашалам
злачынны куш ад войнаy мець?

«Хопiць войнаy!» – просiць сэрца,
чую крык яго я штодня:
«Хопiць, злыднi, сеяць смерцi!
Наш свет людзей – адна радня!»

Пантэон вiны

У кожнай вайны – неабсяг вiны:
На нашай планеце спрадвеку
Не зналi большай i лепшай цаны,
Чым мiр i спакой чалавека.

На кожнай вайне – акiян крывi,
Як вынiк сляпой варажнечы,
А мы сцвярджаем адно: се ля вi,
Нiбы ратавацца больш нечым.

Ад кожнай вайны – толькi чорны след
І кляймо y чалавечых душах.
Калi ж перастане цывiльны свет
Маyчаць, быць да iх раyнадушным?

«Здавалася, жар-птушка – у руках…»

Здавалася, жар-птушка – у руках,
Прыручана i вечна будзе з намi,
Ды неyпрыкмет узнёсся y неба птах,
Знiк разам з летуценнямi i снамi.

<< 1 2 3 4 5 6 7 8 >>
На страницу:
5 из 8