Оценить:
 Рейтинг: 0

Белорусский дневник – 2023

Год написания книги
2024
<< 1 ... 3 4 5 6 7 8 >>
На страницу:
7 из 8
Настройки чтения
Размер шрифта
Высота строк
Поля
Хто пад руку трапляе, хоць кагосьцi, —
Паyсюль палюе yсемагутны мат.

О, колькi yсюды варажнечы, злосцi! —
Да бойкi, мардабою – толькi крок.
Як слова праyды раптам скажа хтосьцi —
Наводмаш б'юць i зблiзку i здалёк.

Не веру я, што гэта – назаyсёды,
Што будзем гразь мясiць у брудзе луж,
Няздольныя знайсцi шляхi да згоды,
Да ачышчэння нашых хворых душ.

Калi Бог даy нам званне чалавека,
Любоy пароyну падзялiy на yсiх, —
Душа не мае права быць калекай
Нiдзе, нiколi, нават нi на мiг!

Чайкi

Пра што крычаць,
галосяць чайкi? —
iх вэрхал чую я здаля,
чаму iх крык,
такi адчайны,
не прыпыняе карабля?

Чым вабяць iх
усплёскi пены,
што шлейфам цягнуць караблi,
што прымушае
летуценна
кiдацца yдалеч ад зямлi?

Цi не таму
нястомны, смелы
палёт iх, плакальшчыц марскiх,
што кожны раз
за пенай белай
чакае родны бераг iх?

Музыка цiшынi

О Исусе, в крестной муке

?Преклонивший лик!

Есть святые в сердце звуки, —

?Дай для них язык!

    Іван Бунiн

Нячутныя, дзiyныя, светлыя гукi…
А музыка льецца, i сэрца пяе,
Нiбыта нябачны музЫка шматрукi
Канцэрт мне на тысячах скрыпак дае.

Канцэрт сярод лета, у сонечнай зале,
Дзе столлю – высокi, бязмежны блакiт,
Дзе травы i кветкi падлогаю сталi,
Дзе Нёман прыцiх у абдымках ракiт.

Дзе гукам мелодыi – вольная воля:
Сягайце, ляцiце y бясконцы Сусвет,
Рабiце святлейшым усё наваколле,
Рабiце шчаслiвым паyсюдна наш свет!

Дзе гэты музЫка, Маэстра пяшчоты,
Хто ноты такiя прыдумаy яму?
Чаму так натхнёна, без ценю ляноты,
Хацелася шчасце даць сэрцу майму?

Чароyныя, тонкiя, спеyныя ноты…
Адкуль узялiся, адкуль прыплылi?
Чаму iх музЫка агучвае yпотай,
Іграе на небе, цi тут, на зямлi?..

Шчымлiвыя гукi, прачулыя ноты…
Дагэтуль жывуць у абсягах душы,
Хоць сёння гучаць яны вельмi журботна
У белай, як свята, зiмовай цiшы.

«Маё каханне аблачынкай…»

Маё каханне аблачынкай
Плыве над горадам тваiм,
Яго без стомы, безупынку
Вартуе пiльна херувiм

Маё каханне промнем сонца
Шукае твой далёкi след.
Шукаць гатова так бясконца,
Пакуль я бачу белы свет.

Маё каханне ручаiнкай
З крынiцы даyнiх дзён цячэ,
Каб напаткаць хоць на хвiлiнку,
Сустрэць пагляд тваiх вачэй.

<< 1 ... 3 4 5 6 7 8 >>
На страницу:
7 из 8