Максiм, не кiдаy выклiк сабе, ён не спрабаваy даказаць камусьцi, як для яго важны космас. Ён проста, ад любовi да космасу, зрабiy гэта – ён паступiy у касманаyты. Бо зоркi yсё яго жыццё жылi yнутры яго добрай душы i штурхалi яго да гэтага рашэння.
Першыя тэсты казалi яму пра тое, што Максiм у добрай фiзiчнай форме. Ён цягавiты, хуткi, моцны i спрытны. Нядрэнная якасць ангельскай i добрая памяць, выводзiлi яго y першыя шэрагi дзясяткi.
Затым яго прывезлi y Цэнтр падрыхтоyкi касманаyтаy, дзе першыя yражаннi былi па-добраму прыемныя. Яму хацелася хутчэй прыступiць да тэарэтычных i практычных заняткаy. І стаць часткай касмiчнай праграмы.
Будучых касманаyтаy, рассялялi па пакоях па два чалавекi. Максiма з Андрэем размясцiлi y першы пакой. Памяшканне было не занадта маленькiм, але i не вялiкiм. Для Максiма яно здавалася цалкам камфортным i зручным. А зносiны з Андрэем былi простымi i лёгкiмi, што адразу вызначыла iх у сябры, здавалася, што яны даyно ведаюць адзiн аднаго.
Пазней, Максiм пазнаёмiyся з усёй камандай i з яе кiраyнiкамi. Шэсць чалавек будуць на роyных праходзiць адбор, але пры гэтым iх будуць класiфiкаваць на асобныя касмiчныя прафесii. Максiм падаваy заяyку на самую высокую спецыяльнасць – пiлот. Але так як ён не меy прафесiю лётчыка, гэта аказалася цяжэй, прыйдзецца даyжэй вучыцца, чым ён меркаваy.
Праходзячы доyгую, цяжкую падрыхтоyку, якая для многiх апынулася сур'ёзным выпрабаваннем, Максiм адчуваy сябе зусiм iнакш. Ён чакаy, не здаваyся i верыy, што yсё y яго атрымаецца. Так, не yсё праходзiла гладка: часам ён не раз саступаy хлопцам, але працягваy працаваць над сабой. Максiм верыy у сябе. Верыла y яго яго жонка Вiкторыя, верылi y яго зоркi, паверылi y яго бацькi. У гады навучання, калi Максiм сумаваy па родных, перад адбоем, ён часта выходзiy зiрнуць на начное неба. Глядзеy на зоркi, яны супакойвалi яго, глушылi пачуццi смутку. Быццам казалi: усё будзе добра. Часам, зоркi бляклi i хавалiся за аблокамi, а затым выходзiлi зноy з iх ценяy. Яны, нагадвалi Максiму самога сябе, у цяжкiя днi яго жыцця. І нягледзячы на тое, што яго мару старалiся схаваць, ён знаходзiy у сабе сiлы i верыy, глыбока y душы, што цяжкасцi сплывуць, як воблака i неyзабаве ён зноy убачыць святло.
Ён не раз бачыy касманаyтаy, самых сапраyдных, якiя здзейснiлi yжо з дзясятак палётаy. Максiм радаваyся за iх i за тых, хто ляцеy з iмi yпершыню… І працягваy чакаць. Ён старанна рыхтаваyся, не здраджваючы сябе i космас.
– Гэта маё прызванне. – казаy ён.
А дванаццатага чэрвеня, у аyторак, адразу ж пасля палёту на сiмулятары касмiчнага карабля, да яго падышоy яго кiраyнiк.
– Праз год паляцiш! – сказаy сiвы мужчына, паляпваючы хлопца па плячы.
Максiм вельмi радаваyся i свяцiyся, як Палярная зорка. Пасля, яму было цяжка yсвядомiць, што вось яго час прыйшоy, што праз год ён можа апынуцца на арбiце.
Ён лiчыy днi, закрэслiвая iх у календары. І yсё ж таксама yпарта рыхтаваyся. Бо гэты год, быy вельмi важным. Ён не павiнен быy страцiць сваю форму, а па-ранейшаму павiнен паказваць добрыя вынiкi. І даказваць, што ён не горш за астатнiх. Максiм здаваy усе экзамены на выдатна, пазiтыyна адгуквалася пра яго yсё яго асяроддзе. Ён радаваyся таму, што y паyкроку ад мары. Як жа бясконца доyга цягнуyся гэты год. Чаканне першага палёту аказалася таксама маленькiм выпрабаваннем.
Але калi год скончыyся i яго дапусцiлi да карабля, яму заставалася толькi yзляцець, каб стаць сапраyдным касманаyтам. І гэты доyгачаканы, радасна-хвалюючы дзень быy па-сапраyднаму прыемным i казачным. Надышоy час збiрацца y космас. Не абыходзiлася без хвалявання. Ён апранаy скафандр, яго рыхтавалi да першай рэальнай адпраyцы y космас, а сэрца бiлася y сто тысяч разоy ад захаплення. Максiм не выдаваy гэтую буру эмоцый, што ахапiла яго y тую гадзiну, ён канцэнтраваyся толькi на заданнi. Ён паводзiy сябе не менш спакойна, чым прафесiйны касманаyт побач з iм. Ён не раз праходзiy усе гэтыя этапы падрыхтоyкi, але цяпер гэта было зусiм па-iншаму – па-сапраyднаму. Калi яго везлi да карабля, ён адчуваy у сабе страх i трывогу.
Усё жыццё ён рыхтаваyся да гэтага. Быццам мноства невядомых планет неyзабаве адкрыюцца перад iм. І ён быy цвёрда гатовы сустракаць iх наблiжэнне. Ну вось, ён у караблi, яго мара амаль дасягнута. І Максiм трымаyся за яе i не збiраyся адпускаць. І yсе хваляваннi, страх i радасць yмiг знiклi. Засталося толькi напружанне, чаканне. "Хутчэй бы yзляцець". Ён адкiнуy усе свае думкi за межы карабля, пакiдаючы толькi веды пiлота y момант запуску. І знаходзячыся пад наглядам старэйшага пiлота, Максiм не дазваляy яму y iм сумнявацца.
Ракета, старт, палёт. Што можа быць яшчэ лепш для чалавека, якi yсё сваё жыццё марыy пра космас i цягнуyся да зорак. Максiм сачыy за прыборамi, трымаy сувязь з Зямлёй. А затым, быццам за iмгненне, як камета, ён праляцеy праз усю атмасферу Зямлi i апынуyся на арбiце, у касмiчнай прасторы, у бязважкасцi. Выгляд тут быy выдатны, зачароyваy дух. А бязважкасць яшчэ больш yражвала, яе не з чым было параyнаць. Хай Максiм yсё таксама не мог крануцца зорак, але ён стаy блiжэй да iх, быццам стаяy з iмi, адчуваючы iх прысутнасць. Крыху пазней, прыходзiлi галаyныя болi, лёгкае yкалыхванне: але да yсяго гэтага ён быy гатовы. І выконваючы yсе абавязкi, якiя на яго былi yскладзены на ракеце-носьбiце, як на касманаyта, ён з вялiкiм задавальненнем рабiy тое, што па праву было ягонае, у душы i сэрцы. Стыкоyка прайшла паспяхова. І прыбываючы на касмiчнай станцыi, Максiм у поyнай меры адчуy сябе касманаyтам. Не гледзячы на yсе складанасцi i прывыканнi арганiзму y космасе, ён нi аб чым не шкадаваy.
– Калi я вяртаyся на Зямлю – я сумаваy. А затым, зноy i зноy вяртаyся да цябе, мой бязмежны i выдатны космас.
– Я – касманаyт. Я толькi маленькая зорачка цябе.