Оценить:
 Рейтинг: 0

Народныя прыкметы на кожны дзень

Год написания книги
2021
<< 1 ... 14 15 16 17 18 19 20 >>
На страницу:
18 из 20
Настройки чтения
Размер шрифта
Высота строк
Поля

Заквiтнела вярба да гэтага дня – можна выносiць пчол.

2

Лёд на рэках сыходзiць хутка – год будзе yраджайны.

Днём цёпла, а yначы холадна – у блiжэйшыя днi будзе цёпла.

Вялiкi дождж – шмат будзе грыбоy сёлета.

Скарынка на снезе становiцца калючай пасля адлiгi – будзе год жыватворны i yраджайны.

3

У yзыходзячага сонца жоyтыя прамянi – будзе добрае надвор'е.

З«явiлiся камары – хутка моцна пацяплее.

Цiyкаюць сiнiцы – будзе пагодлiвае надвор'е.

Пасiнелi аблокi – хутка пойдзе дождж.

Калi лiст бяроза перад алешынай распусцiла, лета будзе засушлiвае, а калi наадварот – дажджлiвае.

Калi y гэты дзень грымне гром, то год будзе yраджайным.

4

Рассветнае сонца y чырвоных колах – чакай yраджаю гароднiны.

Вароны купаюцца y лужынах перад пацяпленнем.

Цёмна-сiнiя аблокi плывуць па небе – пойдуць цёплыя дажджы.

На Васiля цёплага сонца y кругах – да yраджаю

Снег на мурашнiку з паyночнага боку сышоy – да цёплага i доyгага лета. Калi ж снег з паyднёвага боку мурашнiка растаy, то лета будзе прахалоднае.

Снег сышоy, а на яго месцы з'явiлася павуцiна – будзе перашкода добраму yраджаю.

5

На Нiканаy дзень чутны першы вясновы гром, а снег яшчэ не сышоy – лета будзе халодным.

Днём цёпла, а yначы мароз – красавiк будзе стаяць цёплы.

Навальнiца бачная, а снег яшчэ ляжыць – быць лета прахалодным.

Ясныя зоркi на небе падказваюць, што падмарозiць.

Ваверка скача па дрэвах чакаючы пацяплення.

6

Жаyрук спявае – будзе цёпла.

Ідзе снег у гэты дзень – пахаладае, аж да марозу.

Ранiцай бачная раса – yрадзiць авёс i проса y гэтым годзе.

Ноччу цяпло – вясна будзе цёплая.

Калi да гэтага дня цалкам сыдзе снег, то да наступнай зiмы снегу yжо не будзе. Калi снег на зямлi да гэтага часу ляжыць, то праляжыць яшчэ доyга.

Калi ранiцай раса, то коням не трэба аyса, таму што добра yрадзiць проса.

Пайшоy снег – да yраджаю грэчкi.

Калi на Арцемiя Мароз, будзе проса i авёс.

7

Снег на дахах не сышоy – ляжаць яму яшчэ месяц.

Калi грыбы з'явiлiся: на yзвышшы – лета будзе мокрае i дажджлiвае; у лагчынцы – улетку будзе суха.

Калi на ноч цёплая, то вясна будзе дружная.

Калi да гэтага часу снег на стрэхах ляжыць, то ён будзе y поле ляжаць i 6 мая.

Калi да гэтага дня не прыляцелi ластаyкi – вясна будзе халодная.

Ранiшнi туман – да вялiкага разлiва рэк i ручаёy.

Бясхмарнае неба i яркае сонца – да грознага лета.

Калi 7 красавiка вецер, туман i iней, то год будзе yраджайным.

8

Заквiтнела чаромха на Гаyрыiла – будзе толькi цяплець i можна прыступаць да пасадкi бульбы.

Квiтнее вярба, можна выносiць вулля з зiмоyнiка на сонца.

На дахах яшчэ ляжыць снег – да канца месяца будзе халаднавата.

Калi пазелянела чаромха, то прыйшоy час саджаць раннi бульбу.

Калi на Гаyрыiла светлы узыход сонца, то пара прыбiраць yсю санную збрую.
<< 1 ... 14 15 16 17 18 19 20 >>
На страницу:
18 из 20