Оценить:
 Рейтинг: 0

Лябёдка Іваноўскіх. Дакументальная аповесць

Год написания книги
2024
<< 1 2 3 >>
На страницу:
2 из 3
Настройки чтения
Размер шрифта
Высота строк
Поля

Запомнiyся yнукам яшчэ адзiн забаyны эпiзод з бясконцых паляyнiчых гiсторый дзеда. Падчас адпачынку пасля палявання, адзiн з гасцей, нахiлiyшыся, нешта прашаптаy старому на вуха. Станiслаy Іваноyскi меy кепскi слых i, недачуyшы, гучна адказаy: «Што такое… а… добрае месца? Пачакай трохi, зараз закончу расказваць пра справы з тым зайцам… Зараз пакажу». І няспешна закончыy свой аповед, не звяртаючы yвагi на тое, што госць не мог ужо дачакацца фiналу. У канцы ён зноy пачаy шаптаць нешта дзеду на вуха. Тады абодва выйшлi на падворак, i дзед выцягнуyшы перад сабой руку, павярнуyся вакол сябе на адной назе i сказаy: «Дзе толькi хочаш, ажно да самага гарызонту»[10 - Камiчнасць сiтуацыi y тым, што госць запытаy пра прыбiральню – «wyсhodek», а Іваноyскi напачатку падумаy, што справа iдзе пра «добрае месца» для палявання.].

Да сваякоy дзед адносiyся па-рознаму. З нявесткай быy вельмi лагодны i падчас размовы з ёй не дазваляy сабе розных дрэнных словаy. З сваёй апошняй жонкай, бабуляй Стасяй, размаyляy трошкi свабадней. З сваiмi yнукамi размаyляy вольна, час ад часу yстаyляy пiкантнае слоyца. Аднак часта бываy сентыментальным, i тады называy унукаy «душачкамi». Перад i пасля абеду хрысцiyся. Падчас абеду патрабаваy цiшынi i казаy: «Падчас абеду – як у касцёле». Крошкi са стала трэба было сабраць i спалiць, каб не трапiлi на сметнiк цi iншае бруднае месца. Такiм жа чынам дзед шанаваy i жыта. Дажынкавы вянок заyсёды вiсеy у яго каля святых абразоy.

Гэта быy сапраyдны чалавек XІX ст., i y тым стагоддзi ён i застаyся. Але, у той жа час, быy ён прадстаyнiком амбiтнага i свавольнага класа, якi yжо дажываy свой век.

Першая жонка Станiслава Іваноyскага – Антанiна з дома Рыла-Быкоyскiх, мацi Леанарда, памерла y 1852 г. у досыць маладым веку. Станiслаy застаyся yдаyцом. Было яму самотна, i ён адчуваy патрэбу y другiм шлюбе. Паyторна Станiслаy ажанiyся з Каралiнай Клiмантовiч, але i яна, пакiнуyшы дзве дачкi, рана памерла.

Калi яго сын Леанард узяy шлюб, Станiслаy Іваноyскi жанiyся y трэцi раз з дачкой свайго суседа Губарэвiча – Стасяй (1843—1917), якой здаyна аказваy сiмпатыi. Гэтак у сям’i з’явiлася бабуля Стася, якая любiла yсiх унукаy Станiслава, i яе таксама yсе любiлi як родную.

Пра Губарэвiчаy Тадасу Іванаyскасу расказваy стары ляснiк Іваноyскiх Вiнцук Крывашэй. Стары Губарэвiч, уладальнiк двара Галавiчполе, быy прадстаyнiком збяднелай шляхты, якая y той час ужо пачала знiкаць. Часткова y гэтым была вiнаватая i сама шляхта, бо пасля адмены прыгону не прыстасавалася да новай эканамiчнай сiтуацыi. Пасля паyстання 1863 г. шмат двароy знаходзiлася y цяжкiм стане, эканамiчны стан пагаршала яшчэ наложаная на шляхту так званая кантрыбуцыя – грашовая кара за паyстанне.

Маёмасць Губарэвiчаy Галавiчполе лiчылася занядбаным дваром. Ляснiк Вiнцук казаy, што Губарэвiч нават быy не y стане абслугоyваць свой статак быдла i здаваy яго y арэнду яyрэю (таму меy толькi частку малака ад статку). З-за гэтага нават самiм панам Губарэвiчам не хапала смятаны. Яны бралi малочныя прадукты y яyрэя y крэдыт i давяралi ягоным бухгалтарскiм запiсам. Такая сiтуацыя трымалася шмат гадоy, i калi яyрэй пачаy патрабаваць грошы, каб заплацiць, сям’i трэба было прадаць кавалак зямлi.

Аднак Губарэвiч не страцiy добрага настрою i yсё жыццё самааддана паляваy. Трымаy статак сабак, якiх потым перадушылi ваyкi. Стары Вiнцук апавядаy, што неяк сабакi схапiлi ваyка, а Губарэвiч, якi знаходзiyся з тылу, саскочыy з каня i голымi рукамi yхапiy ваyка за заднюю лапу, пасля чаго паламаy яе на сваiм калене.

Губарэвiчы часам наведвалi двор у Ішчалне, дзе жылi iх сваякi Важынскiя. Бабуля Стася расказвала пра адну непрыемную прыгоду, якая здарылася з ёй падчас такога вiзiту. Яна yзяла з сабой любiмага коцiка i неяк разам з iм пайшла на шпацыр. Кот iшоy каля гаспадынi, калi яго раптоyна атакавалi iшчалнянскiя паляyнiчыя сабакi. Ратуючыся, кот кiнуyся да гаспадынi – ганчакi за iм. Бабуля таксама пабегла, але хутка заблыталася y крыналiнах i yпала. Тады кот, як у адчыненую браму, убег ёй пад спаднiцы i схаваyся. За катом палезлi i сабакi… Пачалася мiтусня, енкi, крыкi i yсё гэта закончылася валяр’янавымi кроплямi.

Бацька Леанард Іваноyскi

У памяцi дзяцей ён застаyся нешматмоyным i строгiм. Любiy i песцiy толькi сваю дачку Алену, да сыноy жа ставiyся сурова, i яны яго нават баялiся.

З дакументаy бачна, што Леанард Іваноyскi нарадзiyся 2 лiстапада 1845 г. (па старым стылi) у Лябёдцы. Яго мацi памерла y адносна маладым веку, i Леанард рос самастойна, бо бацька Станiслаy меy невялiкi yплыy на свайго нашчадка.

Пасля паyстання 1863 г., з-за матэрыяльных цяжкасцяy, большасць шляхты не магла паслаць сваiх дзяцей вучыцца, i таму трэба з павагай узгадаць старога Станiслава Іваноyскага: ён зрабiy усе, што мог, каб даць сыну сапраyдную адукацыю.

Напачатку Леанард Іваноyскi паступiy у Вiленскi шляхецкi iнстытут, пасля яго закрыцця y 1863 г. перавёyся i з добрымi адзнакамi закончыy гiмназiю №1 у Вiльнi (знаходзiлася на рагу вулiцы Вялiкай[11 - Цяпер – Didzioji gatve.] i Святога Яна[12 - Цяпер – ?ventojo Jono gatve.] – цяпер гмах унiверсiтэта). Пра яго жыццё y Вiльнi вядома не шмат. Здымаy пакой недзе па вулiцы Святога Яна, i потым, калi сын Тадас ужо сам быy студэнтам, паказаy яму вакно сваёй кватэры. Неяк праз тое вакно да яго заляцеy стрыж, Леанард злапаy птушку i зрабiy з яе экспанат, якi папоyнiy калекцыю y Лябёдцы.

У гiмназii Іваноyскi цiкавiyся прыродазнаyчымi навукамi i добра ведаy флору i фаyну Вiленшчыны. З гiмназiчных часоy i да першага прыходу бальшавiкоy у Лябёдцы захоyваyся яго вялiкi гербарый. Падчас паляванняy у ваколiцах Вiльнi ён вывучаy раслiнны i жывёльны свет. Але пасля паyстання 1863 г. у гiмназiста канфiскавалi паляyнiчую зброю, i Леанард страцiy магчымасць паляваць.

Улетку Іваноyскi прыязджаy да бацькi y Лябёдку i там аддаваyся сваiм захапленням – збiраy гербарый, паляваy, прэпараваy казурак i птушак. Цiкаyнасць да бiялогii засталася на yсё жыццё, але ён выбраy сабе iншую i, верагодна, больш перспектыyную прафесiю. Пасля гiмназii малады Іваноyскi працягнуy вучобу y Пецярбургскiм тэхналагiчным iнстытуце.

Пасля заканчэння вучобы, з дыпломам iнжынера-тэхнолага, ён паехаy у Сiбiр, якая прыцягвала сваiмi бясконцымi магчымасцямi, тым больш, што там мелiся сваякi. Адным з iх быy Юзаф Козел-Паклеyскi, ссыльны yдзельнiк паyстання, якi потым стаy у Сiбiры багатым чалавекам, ён меy вялiкi маёнтак, капальнi золата, заводы i шмат лесу. Каля самай мяжы з Кiтаем, у Маймачыне, стаяла яго дыстылярня спiрту. Хiмiк Леанард Іваноyскi атрымаy тут сваю першую пасаду, але доyга на ёй не затрымаyся, а дэталёва разабраyшыся з тэхналогiяй дыстылярнi, выехаy у Францыю i прадоyжыy там адукацыю. У Францыi працаваy i вывучаy новыя прамысловыя тэхналогii вырабу спiрту i пераканаyся пры гэтым, што y Расii справа вырабу спiрту знаходзiцца на вельмi нiзкiм узроyнi. Потым, праз укараненне еyрапейскiх тэхналогiй, малады iнжынер змог значна знiзiць сабекошт вырабу спiрту y Расii i зрабiць сабе на гэтым кар’еру.

Ганаровы грамадзянiн горада Лiда Леанард Іваноyскi (1845—1919). Фота з сайта: rogala-iwanowski.pl

Пасля вяртання дахаты Іваноyскi прымянiy веды на вялiкiм спiртзаводзе y Варонежскай губернi. Вынiкi былi выдатнымi, яму далi вялiкi заробак i запрасiлi y склад кiраyнiцтва завода. Аднак i тут Леанард Іваноyскi доyга не працаваy, бо яго iнжынерныя здольнасцi yжо атрымалi агульнае прызнанне, i яму прапанавалi дзяржаyную пасаду – на пачатку y Варшаве, а потым i y Пецярбургу. Працуючы y Варшаве, па просьбе Мiнiстэрства фiнансаy, Іваноyскi напiсаy працу па спецыяльнасцi («Устройство винокуренных заводов»). Быy вялiкiм i паважаным аyтарытэтам у сваёй сферы.

Неyзабаве Іваноyскi быy пераведзены y Мiнiстэрства фiнансаy у Пецярбург. Здаецца, iнжынер быy задаволены сваёй пасадай, бо дзякуючы ёй не быy прывязаны да аднаго месца. Шмат часу праводзiy у розных дэлегацыях, часам у самых аддаленых кутках Расii: у Сiбiры цi на Урале, дзе кiраваy пабудовай вялiкiх хiмiчных прадпрыемстваy. Быy чалавекам шырокай квалiфiкацыi, i неяк яму нават даручылi рэарганiзаваць чаканку манет у Пецярбургу, працу выканаy добра i быy узнагароджаны.

У 1874 г. Леанард Іваноyскi i яго сябар Вацлаy Карафа-Корбут (яны пасябравалi падчас перабудовы вiнакурнi y Рокiшаках) – пабралiся з сёстрамi Ядвiгай i Хэленай Райхель з ваколiц Пятркова. Сёстры былi выхаванкамi курсаy прафесара Баранэцкага y Кракаве i, як на тыя часы, мелi добрую адукацыю. Леанард атрымаy за жонку y пасаг частку маёнтка Райхеляy над ракой Вальборкай каля Вальбромя. Але чужая старонка яго не вабiла. Прадаy гэтую зямлю i за выручаныя грошы павялiчыy гаспадарку y Лябёдцы. Унук Леанарда Іваноyскага Казiмiр пiсаy: «Дзед Леанард, жадаючы выхаваць маладую жонку, цалкам iзаляваy яе ад сваякоy, перасялiyшы на 600 км у Лябёдку, дзе яна мела толькi яго аднаго».

З роду Райхеляy нам вядомы цесць Леанарда Іваноyскага (дзед Алены i Вацлава Іваноyскiх) – барон Амон фон Райхель. Ён паходзiy з Вялiкага Княства Пазнанскага i па сямейнай легендзе, служыy у прускiм войску ротмiстрам гусарскага палка. Гэты полк стаяy каля Гданьска, Райхель нейкiм чынам пакiнуy ваенную службу i, ажанiyшыся з паннай Хжаноyскай, асеy у Польскiм каралеyстве.

Ядвiга Іваноyская з Райхеляy мела сясцёр – Хэлену, Антанiну, Ванду Мамэрту, Хэлену Валерыю, i братоy – Уладзя, Бранiслава i Мечыслава. Уладзь меy слабасць да кабет i моцных напояy, i яшчэ яму заyсёды не шанцавала y карты. Канец свайго жыцця ён дажываy каля сястры y Лябёдцы. Брат Ядвiгi Бранiслаy меy сына Мечыслава, якi y ваколiцы Лябёдкi пазнаёмiyся з багатай паннай Марыяй (усе звалi яе Мануля) Кандраценка. Пасля паyстання 1863 г. рыма-католiкам нельга было набываць маёнткi, i канфiскаваны маёнтак Шайбакполе (раней належаy паyстанцам Александровiчам i Плятэрам) за заслугi быy прададзены казацкаму генералу Кандраценку (памёр у 1880 г.). Калi пляменнiк Ядвiгi Іваноyскай Мечыслаy ажанiyся з Марыяй (дачкой Кандраценка), гэты стары маёнтак перайшоy у рукi Райхеляy.

Як ужо адзначалася, Леанард Іваноyскi вельмi любiy падарожжы, ён часта атрымлiваy даручэннi за мяжой: прымаy удзел у мiжнародных выставах i стаy спецыялiстам у гэтай справе. Праца на выставах вымагала шмат часу праводзiць у Парыжы, Турыне, Вене цi Берлiне. Паyсюдна ён меy знаёмых i нiдзе не пачуваyся чужым. З падарожжаy Іваноyскi заyсёды вяртаyся задаволены i поyны энергii зноy прыступiць да сваёй звычайнай, штодзённай працы. Жыy у Пецярбургу i, здаецца, любiy гэты горад, бо прывязаyся да яго з часоy свайго студэнцтва. Жыy сцiпла, але бываy на прыёмах i наведваy абавязковыя, афiцыйныя банкеты. Меy некалькi старых знаёмых, з якiмi сябраваy яшчэ з часоy вiленскай гiмназii i Тэхналагiчнага iнстытута. Яго старымi сябрамi былi Ялавецкi, Златнiцкi, Навiцкi i iншыя. Сыны Леанарда падчас свайго студэнцтва жылi разам з бацькам у Пецярбургу.

Падчас жыцця y Пецярбургу Леанард Іваноyскi супрацоyнiчаy з хiмiкам Дзмiтрыем Мендзялеевым i перакладаy на ангельскую мову яго лекцыi y Лонданскiм каралеyскiм таварыстве аматараy прыроды. У 1898—1905 гг. займаy пасаду прэзiдэнта Варшаyскага садоyнiцкага таварыства i прымаy актыyны yдзел у яго працы. Як адзiн з заснавальнiкаy i фундатараy лiдскай гiмназii быy удастоены звання ганаровага грамадзянiна Лiды.

Паводле yспамiнаy, Леанард быy чалавекам працавiтым, любiy парадак i акрэслены рытм жыцця: уставаy рана, заyсёды y адзiн час. Напачатку трошкi працаваy у сваiм кабiнеце, а потым, хоць Мiнiстэрства фiнансаy у Пецярбургу было досыць далёка, заyсёды пешшу iшоy на працу. Вяртаyся з працы таксама пешшу. Жыy далёка ад бацькаyшчыны, але сэрцам быy заyсёды з ёй. Шляхi yсiх ягоных паездак праходзiлi праз Лябёдку. Вiдавочна, калi вяртаyся з Заходняй Еyропы, адведаць Лябёдку было проста. Але калi нават ён ехаy з усходу, заyсёды выкройваy дзень цi два, якiя абавязкова праводзiy дома. Пры гэтым аглядваy сваю гаспадарку i кантраляваy працы, асаблiва y садзе. Калi яго дзецi жылi y Лябёдцы, яны павiнны былi аглядаць гаспадарку разам з iм i слухаць яго заyвагi.

Восенню, звычайна y вераснi, Іваноyскi меy месяц адпачынку. Свядома выбiраy сабе гэты час, каб у маёнтку асабiста займацца yборкай ураджаю i асаблiва y яго любiмым садзе. Сад быy галоyным захапленнем iнжынера. Кожную восень часткова выконваyся план Леанарда Іваноyскага: садзiyся новы кавалак саду, новая алея, новая школка маладых дрэyцаy. У апошнiя часы перад Першай сусветнай вайной сад займаy ужо каля 20 гектараy. Падчас адпачынку гаспадар рана yставаy i сам кантраляваy працу. Бываy паyсюдна, усё бачыy, i не дзiва, што мучыy сваiх рабочых, служак i yсю сям’ю. Калi ён ад’язджаy, усе, нават жонка, уздыхалi свабадней.

Дзецi шанавалi бацьку за яго справядлiвасць, працавiтасць i мудрасць. Ім нават не прыходзiла y галаву казаць пра яго дрэнна, бо быy для iх вялiкiм аyтарытэтам. Аднак сын Тадас заyважыy, што яго бацька меy i недахоп: ён быy кепскiм псiхолагам i не бачыy таго, што робiцца y душы не толькi жонкi, але i дзяцей. Яго адносiны да дзяцей былi суровыя i бескампрамiсныя, з-за гэтага даходзiла да балючых канфлiктаy, у якiя, баронячы дзяцей, заyсёды yступала мацi. Дзецi вельмi баялiся гэтай рысы характару бацькi, i паступова памiж iмi з’явiлася мяжа, праз якую yжо немагчыма было перакрочыць. На жаль, гэтая мяжа не дазваляла мець больш блiзкiя, сардэчныя адносiны. Толькi для адной сваёй дачкi Алёны Іваноyскi быy iншым, больш лагодным i разважлiвым, а яна, дзякуючы сваёй жаночай iнтуiцыi, гэта рана зразумела i старалася залагодзiць жорсткасць бацькi.

Здаецца, Леанард Іваноyскi значна больш вольным быy з чужымi людзьмi, чым з сваiмi дзецьмi. Калi прыязджаy у Лябёдку, да яго па справах прыходзiлi самыя розныя людзi: суседняя шляхта, сяляне цi яyрэi з блiжнiх мястэчак. І яму прасцей было знайсцi агульную мову з сялянамi, асаблiва калi размова вялася пра сельскую гаспадарку. Дзецi памяталi свайго бацьку, якi падчас размовы з групай сялян у доyгiх авечых кажухах быy апрануты y кароткi гаспадарскi кажушок. Вось яны разам аглядаюць палi, сельскагаспадарчыя машыны цi быдла, i iнжынер вельмi доyга не развiтваецца з сялянамi. Уладальнiк маёнтка часта дарыy сялянам цi ёркшырскiх парасят, цi новыя гатункi бульбы, цi маладыя прывiтыя дрэyцы. Каб прыахвоцiць вяскоyцаy да паляпшэння гаспадаркi, Іваноyскi прыдумаy праводзiць выставы прадукцыi. У Мiнiстэрстве сельскай гаспадаркi ён дабiyся падтрымкi i невялiкай субсiдыi, афiцыйных пахвальных лiстоy i г. д. Выставы адбывалiся y вялiкай лябёдскай стадоле, мелi гучны поспех i добра yплывалi на мясцовых гаспадароy. Леанард Іваноyскi вельмi радаваyся, бо бачыy, з якiм шацункам удзельнiкi выставы атрымоyвалi грашовыя yзнагароды цi пахвальныя лiсты.

У вялiкiм артыкуле «Уражаннi ад выставы y Лябёдцы» вiленская газета «Кур’ер Лiтоyскi» yвосень 1910 г. пiсала пра адну з гэтакiх сельскагаспадарчых выстаy у Лябёдцы Іваноyскага. «На yсе бакi ад прыгожага, вельмi рацыянальна i па-сучаснаму пабудаванага двара y Лябёдцы цягнуцца yзорныя сады, гароды, купкi пладовых i дэкаратыyных дрэваy. Далей пачынаюцца добра апрацаваныя палi бульбы i збожжа… Гаспадарчыя пабудовы лёгкiя i танныя… У адной з такiх, высокай i добра пабудаванай шопе, усталяваны простыя, але спрытныя машыны для вырабу дахоyкi, цэглы i пустых знутры вялiкiх блокаy… У стайнях, аборах, хлявах, курнiках шмат жывёлы розных сартоy, падабраных для нашых умоy. Агароды i купкi пладовых дрэy дэманструюць шматгадовую працу былога прэзiдэнта Таварыства Садаводаy. Сады з-за вялiкай колькасцi сартоy дагледжаных тут дрэваy маюць музейную вартасць… Колькi смачнай i карыснай гароднiны стала вядома дзякуючы толькi таму, што сп. Леанард Іваноyскi купляy яе паyсюдна, а потым папулярызаваy сярод мясцовых гаспадароy. Сп. Іваноyскi ёсць найвялiкшы знаyца сваёй справы y Лiтве… На выставе дэманстравалiся цiкавыя вырабы з садавiны i гароднiны, вырабленыя пад кiраyнiцтвам гаспадынi сп. Ядвiгi Іваноyскай. Адборныя вiны, кансерваваныя ягады i грыбы y шкляных i бляшаных банках розных вiдаy: гароднiна па-кiеyску, гароднiна сушаная y адмысловых сушарнях, старасвецкiя канфiцюры i сокi, – усё надта смачнае i дасканала вырабленае. Бляшаныя банкi, распрацаваныя Вацлавам Іваноyскiм, – простыя, танныя i адначасова дасканалыя i герметычныя, абавязкова будуць выкарыстоyвацца y прамысловасцi… Выстава y Лябёдцы была арганiзаваная для суседнiх гмiн, i y ёй прымалi yдзел вырабы суседнiх маёнткаy… Але вырабы з Лябёдкi былi па-за канкурэнцыяй. …Лябёдка 400 гадоy знаходзiцца y руках Іваноyскiх…»[13 - Трэба заyважыць, што i насамрэч 400 гадоy, але «па кудзелi».]. А y вераснi 1913 г. Леанард Іваноyскi y сваiм маёнтку Лябёдка правеy выставу жывёлы.

У тагачаснай Беларусi не хапала добрых рамеснiкаy, i iнжынер здаyна хацеy арганiзаваць у Лябёдцы школу садаводства, i таму здабыy у адпаведным мiнiстэрстве дазвол на яе адкрыццё. Школа пачала працаваць перад Першай сусветнай вайной, i разам з садаводствам y Лябёдцы неафiцыйна выкладалася i польская мова. Гэтым займалiся жонка Леанарда Ядвiга i яе сястра Хэлена. З таго часу y сям’i памяталi амаль што анекдот, як падчас вывучэння назваy раслiн беларускiя дзецi на слых успрынялi фразу: «Дуб ёсць дрэва, а ляшчына куст» як «Дуб ёсць дрэва, але сцыць на куст». Маладых сялян прымалi y маёнтку для практыкi y галiне садоyнiцтва, пчалярства, жывёла- i раслiнаводства. У 1913 г. меркавалася адкрыць курсы малочнай вытворчасцi. Для будучай школы выбралi месца y блiзкiм суседстве з Лябёдкай, у вёсцы Банюкi. Будаyнiчы матэрыял даy дзяржаyны лес, але y 1914 г. пачалася Сусветная вайна, i будынак школы не быy пабудаваны.

У апошнiя гады перад Сусветнай вайной Лябёдка перажывала свой «залаты век». У гаспадарцы yсталяваyся добры парадак, палепшылася агратэхнiка, з’явiyся дрэнаж, усталявалi сучасныя машыны, купiлi статкi пародзiстага быдла, вырас добры сад. Гэта быy момант найвышэйшага yздыму маёнтка. Але выбухнула вайна, край агарнула гарачка мабiлiзацыi. Як i звычайна, увосень 1914 г. Іваноyскi меy чарговы адпачынак. Пасля заканчэння адпачынку ён вярнуyся y Пецярбург i адразу пайшоy у адстаyку. Пра адстаyку марыy даyно i бачыy сваё жыццё на пенсii y рамантычным свеце: будзе жыць у Лябёдцы, займацца гаспадаркай, мелiярацыяй цi iншымi добрымi рэчамi. Думаy, што яго высокi ранг сапраyднага дзяржаyнага дарадцы гарантуе аyтарытэт i павагу, акрамя таго перад пенсiяй спадзяваyся атрымаць ранг тайнага дарадцы[14 - Ранг тайнага дарадцы Леанарду Іваноyскаму быy нададзены 4 лютага 1916 г. калi ён жыy пад нямецкай акупацыяй.]. Усё змянiлася: знiкла старая yлада, яго чыны страцiлi значэнне, знiк капiтал, якi захоyваyся y пецярбургскiх банках. А y 1915 г. раскватараваныя y маёнтку рускiя войскi знiшчылi сады i школку маладых дрэy.

Хутка прыйшлi немцы. Начальнiкам павета (kreisu) быy прызначаны нейкi Фiкель, i y Лябёдцы пасялiлася група гвардзейскiх афiцэраy. Адстаyны iнжынер перастаy панаваць у сваiм доме, i яго нават на нейкi час пасадзiлi пад варту ва yласнай пiyнiцы за спробу аказваць супрацiy. Некаторыя суседзi, якiя раней не прапускалi нiводнага дня нараджэння цi iмянiн сапраyднага дзяржаyнага дарадцы, каб не выказаць сваю павагу, цалкам перасталi звяртаць на яго yвагу.

Пад канец Першай сусветнай вайны здароyе Іваноyскага пахiснулася. Новыя акалiчнасцi жыцця паламалi яго, i гэта быy ужо не той генерал (як любiлi яго называць суседзi), а звычайны yладальнiк спустошанага маёнтка. Памёр Леанард Іваноyскi y 1919 г.

Яго жонка, Ядвiга Іваноyская, расказвала дзецям, як у яго апошнiя днi яна вызвала для споведзi з Васiлiшак ксяндза Сакалоyскага, але бацька катэгарычна адмовiyся ад яго паслуг. Тады мацi пачала прасiць Іваноyскага хоць проста паразмаyляць з госцем – спадзявалася, што размова натуральным чынам перарасце y споведзь. Размова першапачаткова iшла цiха, але хутка iнжынер пачаy нешта гучна казаць. Жонка зразумела, што ён востра распякае ксяндза, i паспяшалася закончыць вiзiт.

Леанард Іваноyскi быy пахаваны y Лябёдцы. Яшчэ за некалькi гадоy да смерцi ён атрымаy дазвол на адкрыццё могiлак для сваёй сям’i y межах свайго маёнтка. Месца было выбрана y кiламетры ад дома i мела назву Буянаyшчына – сухi пагорак y сасновым лесе, абсаджаны дубамi. Да могiлак правялi дарогу.

Унук Леанарда Казiмiр Іваноyскi yспамiнаy: «Бабулю Ядвiгу памятаю па Лябёдцы i па Вiльнi, куды яна прыязджала штогод пагасцяваць у наш дом. Памятаю, як яна прыходзiла y наш пакой, каб пажадаць добрай ночы i прачытаць апавяданне Джэка Лондана. Памерла 11 верасня 1934 г. ва yзросце 83 года. Калi яна yжо цяжка хварэла, з Варшавы y Вiльню прыехаy Стэфан Іваноyскi (сын Вацлава Іваноyскага. – Л. Л.) i прывёз у Лябёдку доктара Умястоyскага. Гэты чалавек быy старым сябрам сям’i i пажыццёвым доктарам бабулi…

Добра памятаю пахаванне бабулi. Сабралася yся сям’я i ваколiчны народ. Жалобную iмшу правёy пробашч касцёла. …Памятаю кароткую жалобную прадмову сябра сям’i Абрама Гардона, яyрэя з Васiлiшак. Сваю прамову Абрам закончыy гэтак:

– Цi панi Іваноyская заслужыла неба?

– Так, – выдыхнулi yсе людзi.

– Голас народа – голас Бога, – закончыy Абрам. Быy ён ужо добра падпiты, бо пасля гэтага народнага рэферэндуму па прызначэннi неба для нашай бабулi, дадаy:

– Хай жыве панi Іваноyская! …у сэнсе… у нашай памяцi.

Якой вялiкай павагай карысталася бабуля сярод суседзяy, гэта бачна з таго, што было вырашана yзяць труну з катафалка i yсю дарогу да могiлак, даyжынёй больш за кiламетр, несцi на руках. Была пахавана y вялiкiм сямейным склепе, разам з дзедам Леанардам. Калi y 1939 г. прыйшла Савецкая yлада, удзячны народ павыцягваy труны, павыкiдваy парэшткi i гуляy чарапамi як мячыкамi. Калi прыйшлi немцы, мы пазбiралi косткi i там жа y склепе проста закапалi iх глыбока y зямлю».

Маёнтак Лябёдка

Лябёдка разам з фальваркамi мела 500 га зямлi. Знаходзiлася яна 40 км ад Лiды i 120 ад Вiльнi. Валасным (потым гмiнным) мястэчкам з’яyлялiся Васiлiшкi, да якiх было 6 км. Каля паловы жыхароy Васiлiшак складалi яyрэi. З Лябёдкi туды ездзiлi па пошту, на закупы, на кiрмашы, там жа быy i пастарунак палiцыi. Закупы рабiлi y краме спадарынi Фэйгус, якая гандлявала «i мылам i шылам». Там можна было купiць усё, ад шмаравiдла для воза i газы да селядца з галантарэяй. У мястэчку меyся яшчэ аптэчны склад Каyфмана, якi славiyся рэцэптурай мазi для росту валасоy.

З гэтай маззю адбылася такая справа. Падчас Першай сусветнай вайны мясцовы нямецкi камендант мястэчка паслаy свайго ардынарца да Каyфмана па гуталiн. Сапраyднага гуталiну y продажы не знайшлося, i Каyфман прадаy немцу саматужны выраб. Пасля чысткi ботаy гэтым саматужным гуталiнам прыгожы раней абутак каменданта стаy мець выгляд варты жалю. Каб пакараць гандляра, камендант загадаy вымазаць Каyфману галаву яго саматужным гуталiнам. І y раней лысага, як калена, гандляра выраслi валасы! Пасля гэтага Каyфман больш не гандляваy гуталiнам, а прадаваy толькi свой цудоyны элiксiр для валасоy.

Мястэчка Васiлiшкi мела барочны касцёл, у якiм шмат гадоy працаваy ксёндз-дэкан Цыраскi. Ксёндз быy вельмi энергiчным чалавекам i кожнаму казаy толькi праyду. Расказвалi пра яго такую байку. У яyрэйскiм аyтобусе, якi iшоy у Вiльню, ехаy знаны y акрузе дзялок, пан Вiславух. Каля яго сядзеy сцiплы ксёндз у старой сутане. Свецкi чалавек Вiславух пачаy расказваць вясковаму пробашчу пра цуды матарызацыi. Ксёндз падтакваy. Каб яшчэ больш узвысiцца над прастаком, Вiславух сказаy:

– Калi будзеце y Вiльнi, дык запытайце, дзе вулiца Вiленская. Там пад нумарам 4 ёсць кнiгарня Руцкога. Прашу туды зайсцi i спытаць кнiгу «Маё жыццё i справы» Генры Форда. Гэта такi спадар, якi першым пачаy вырабляць добрыя аyтамабiлi, ксёндз, пэyна, пра яго не чуy. У той кнiжцы Форд гэтак проста yсё патлумачыy пра аyтамабiлi, што нават i ксёндз зразумее.

На што святар адказаy:

– А калi вы будзеце y Вiльнi, дык прашу зайсцi y тую ж кнiгарню i папрасiць тую ж кнiгу, адгарнуць яе на тытульнай старонцы i yбачыць тое, што напiсана пад загалоyкам: «Пераклаy з англiйскай мовы А. Цыраскi». Дарэчы, Цыраскi – гэта я[15 - У другой версii гэтай байкi ксёндз ехаy у Варшаву.].
<< 1 2 3 >>
На страницу:
2 из 3