Лябёдка Іваноyскiх. Дакументальная аповесць
Леанiд Лаyрэш
У кнiзе расказваецца пра маёнтак Лябёдка, што на гiстарычнай Лiдчыне (сёння Шчучынскi р-н) i яго yладальнiкаy – Іваноyскiх.
Лябёдка Іваноyскiх
Дакументальная аповесць
Леанiд Лаyрэш
© Леанiд Лаyрэш, 2024
ISBN 978-5-0064-6265-6
Создано в интеллектуальной издательской системе Ridero
Лябёдка Іваноyскiх
Дакументальная аповесць
Ад аyтара
Гэтая аповесць пра маёнтак Лябёдка Іваноyскiх, месца, дзе y адной сям’i выраслi i сфармавалiся выбiтныя дзеячы трох суседнiх народаy: беларускага, польскага i летувiскага. Беларуса Вацлава Іваноyскага, якi быy цэнтральнай фiгурай у справе адраджэння нашай радзiмы, выгадавала Лiдская зямля i яго родная Лябёдка.
Пра Вацлава Іваноyскага грунтоyна напiсаy Юры Туронак. Пра братоy Вацлава – Ежы i Тадаса – шмат пiсалi польскiя i летувiскiя аyтары. Галоyнай асобай маёй аповесцi будзе сястра Вацлава – Алена Скiндар з Іваноyскiх (1886—1973), сястра чатырох братоy, асоба, якая пакiнула свой вялiкi след у беларускай гiсторыi, але знаходзiлася y ценi сваiх братоy[1 - Аповесць грунтуецца на мемуарах Тадаса Іванаyскаса i яго сына Ежы Іваноyскага, Ганны Карнецкай з Іваноyскiх (дачкi Вацлава Іваноyскага) i Казiмiра Іваноyскага (сына малодшага брата Станiслава Іваноyскага).].
Прафесар Гданьскага yнiверсiтэта Казiмiр Іваноyскi[2 - Сын малодшага брата Вацлава Іваноyскага, адваката Станiслава i yнук Леанарда Іваноyскiх з маёнтка Лябёдка Лiдскага павета.] пiсаy пра сваю сям’ю: «Сям’я наша была цiкавай. Мой бацька Станiслаy меy трох братоy розных нацыянальнасцей. Самы старшы Ежы, iнжынер, шмат разоy займаy мiнiстэрскiя пасады, быy сенатарам ІІ-й Рэчы Паспалiтай i лiчыy сябе палякам. Другi – Вацлаy, хiмiк, прафесар Варшаyскай Палiтэхнiкi, быy беларусам. Трэцi – Тадэвуш, заолаг, прафесар Ковенскага yнiверсiтэта, быy летувiсам. Такiя сямейныя падзелы не былi рэдкасцю на тэрыторыi былога ВКЛ, i асаблiвай адзнакай сям’i Іваноyскiх было не гэта, а тое, што мой дзядзька Тадэвуш меy у сваяках прыёмнага радавiтага кiтайца, – такога больш нi y каго не было.
Усе браты былi яркiмi постацямi, i пра кожнага з iх можна напiсаць кнiгу[3 - Пра Вацлава Іваноyскага гл: Туронак Ю. Вацлаy Іваноyскi i адраджэнне Беларусi. Мiнск, 2006.].
Мае дзядзькi мелi адно хобi – часта мянялi жонак. Кожны з iх быy жанаты па тры разы, i таму мы мелi шмат цётак[4 - Ежы Іваноyскi меy трох жонак: Казiмiру Зямецкаю (1880—1967), Мiлабедзка-Гарчынскую (1878—?), Зоф’ю Газдзенскую (1913—1979); Вацлаy Іваноyскi быy двойчы жанаты: з Сабiнай Яцыноyскай (1877—1954) i Лiгiяй Федаровiч (1890? —?); Тадас Іванаyскас меy трох жонак: Марыю Вольскую (1884—?), Ганарату Паскаyскайце (1891—1949) i Марыю Наткевiч (1905—1996).]. У 1920-х гг. мая мацi падчас нейкага раyту y Вiльнi была прадстаyлена Пiлсудскаму. Той запытаy – якога з Іваноyскiх яна жонка?
– Таго, якi мае толькi адну жанчыну, – адказала мая мацi.
– А, значыць, Станiслава, – заyважыy маршал, якi добра арыентаваyся y справах Іваноyскiх».
Пра свайго старшага дзядзьку Ежы (цi Юрыя) Іваноyскага (1876—1965) пляменнiк Казiмiр коратка паведамляy галоyнае: шматразовы мiнiстр адноyленай Польшчы, асабiсты сябар Пiлсудскага i y 1930-я гг. сенатар Польшчы.
Вацлаy Іваноyскi (1880—1943), прафесар-хiмiк i адзiн з заснавальнiкаy Беларускага руху, – чалавек, якi свае мары пра Беларусь перавёy на практычныя рэйкi i аддаy Беларусi сваё жыццё. Пра яго напiсаны кнiгi, i я yпэyнены, што да гэтай постацi яшчэ шмат разоy будуць звяртацца нашыя лепшыя гiсторыкi i пiсьменнiкi.
Тадэвуш Іваноyскi (1882—1970) – прафесар заалогii i потым член-карэспандэнт Лiтоyскай акадэмii. Большую частку жыцця ён быy вядомы як Тадас Іванаyскас, бо сам сабе выбраy нацыянальнасць летувiс.
Апошнi, самы малодшы брат, Станiслаy (1887—1970) прымаy удзел у польскай «Самаахове» Лiдчыны i Гарадзеншчыны, а потым быy шараговым i далёка не самым лепшым вiленскiм адвакатам. Пра яго я таксама трошкi раскажу…
Аyтар выказвае самую шчырую падзяку слыннаму беларускаму гiсторыку Генадзю Семянчуку i Анджэю Іваноyскаму (праyнуку Вацлава Іваноyскага), якiя шмат зрабiлi y справе вывучэння генеалогii роду Іваноyскiх i дапамаглi аyтару пры напiсаннi гэтай аповесцi.
Лябёдка i Іваноyскiя
Род Іваноyскiх
Навукова абгрунтаваны радавод Іваноyскiх з ласкавай згоды яго стваральнiкаy Анджэя Іваноyскага i Генадзя Семянчука я падаю y дадатках да гэтай кнiгi.
З афiцыйнага дакумента №3896 ад 9 сакавiка 1848 г., выдадзенага Канцылярыяй Бюро шляхецкай дэпутацыi Вiленскай губернi, бачна, што Кшыштаф Іваноyскi валодаy дваром Забалаць у Лiдскiм павеце i y 1720 г. перадаy яго сыну Мiхалу. Мiхал у 1750 г. гэты двор з усёй маёмасцю падараваy свайму сыну Дамiнiку Іваноyскаму, якi y 1776 г. на падставе дароyнага акта перадаy двор з прыгоннымi сялянамi сваiм двум сынам Юзафу Вiнцэнту Ферар’ю Іваноyскаму i Людвiку Іваноyскаму, якiя y 1790 г. прадалi двор князю Радзiвiлу. Сынам Юзафа Вiнцэнта Ферарыя Іваноyскага быy Тамаш Іваноyскi, прадзед нашых Вацлава i Алены Іваноyскiх. У Слонiмскiм павеце ён купiy двор Яварова Руда. Хадзiлi чуткi, што зрабiy гэта таму, што там быy закапаны скарб, пра якi больш нiхто не ведаy.
Сын Тамаша Іваноyскага Станiслаy (1818—1900), дзед Вацлава i Алены, ажанiyся з Антанiнай Рыла-Быкоyскай, якая была адзiнай дачкой свайго бацькi i таму yспадкавала пасля яго двор Лябёдка. Шлюб адбыyся 2 лiпеня 1844 г. у касцёле Старых Васiлiшак. У Лябёдцы нарадзiyся Леанард Іваноyскi, а потым усе дзецi Леанарда.
Тадас Іванаyскас цытуе дакументы, з якiх бачна, што «прывiлеям караля польскага Жыгiмонта І ад 7 лiстапада 1510 г. фальварак Дварэц нададзены Яго Каралеyскай Мосцю дваранiну Івашку Рыла-Быкоyскаму i яго нашчадкам», i пасля гэтага ён чатыры стагоддзi заставаyся маёмасцю фамiлii, пераходзiy ад бацькi да сына, i апошнiм у чарадзе yладальнiкаy стаy Юрый Андрэевiч Быкоyскi. Апошнi меy адну дачку Антанiну y замужстве з Станiславам Іваноyскiм i пакiнуy ёй сваю маёмасць. Пасля смерцi Антанiны маёнтак перайшоy у рукi яе адзiнага сына, iнжынера Леанарда Іваноyскага.
У прывiлеi караля Жыгiмонта І гэта маёмасць называецца Дварэц з вёскай Пацкi. У дакуменце ад 12 лiпеня 1568 г. маёнтак ужо мае назву Лябёдка, нагодай змены назвы быy перанос двара на тое месца, дзе ён стаiць i цяпер – у вусце рэчкi Лябёдка. Сяляне вёскi Пацкi перасялiлiся y Ваейкаyцы i Верх-Лябёдку. Там, дзе быy двор Дварэц i вёска Пацкi, у XІX ст. заставалася толькi yрочышча з гэткiмi назвамi, якое належала фальварку Лябёдка. Прозвiшчы сялян усе гэтыя гады засталiся нязменнымi.
Прадзед Тамаш Іваноyскi
У сям’i памяталi гiсторыю, якая сведчыць пра зухаваты i свавольны характар прадзеда. Неяк ён з-за нейкай дробязi паспрачаyся з пробашчам з Васiлiшак i, доyга не чакаючы, загадаy сваiм служкам у цэнтры мястэчка распрануць i высекчы ксяндза розгамi. Справа была вельмi сур’ёзная i пагражала яму смерцю, але прадзед з цяжкасцю i за вялiкiя грошы yратаваyся.
Дзецi Тамаша Іваноyскага – Станiслаy i яго брат Вiнцэнт – мелi такi ж нястрыманы характар, казалi праyду y вочы i нярэдка yблытвалiся y скандальныя гiсторыi. Вiнцэнт закончыy жыццё трагiчна. Закахаyся y прыгожую, але жанатую кабету, якая адказала яму yзаемнасцю. Калi сiтуацыя дайшла на скандалу, жонка атруцiла свайго мужа. Ёй пагражала суровая кара, i падчас суду Вiнцэнт Іваноyскi yзяy яе вiну на сябе. Прыгожую даму апраyдалi, а Вiнцэнта арыштавалi i засудзiлi на катаргу. Па дарозе y Сiбiр ён дачакаyся адпаведнага моманту i напаy на вартаyнiка, але раззброiць жаyнера i yцячы не змог – i быy забiты.
Дзед Станiслаy Іваноyскi
У сям’i Іваноyскiх захавалася школьнае пасведчанне Станiслава, з якога бачна, што ён нарадзiyся y 1816 г. у Яваровай Рудзе Слонiмскага павета. Закончыy трохкласную павятовую вучэльню y Слонiме i y 1833 г. быy прыняты y гiмназiю. Служыy у канцылярыi Гродзенскага дваранскага дэпутацкага сходу i Гродзенскай палаце дзяржаyнай маёмасцi.
Дзед дажыy да старэчага веку i памёр, калi yнукi былi yжо падшпаркамi. Станiслаy шмат часу бавiy з iмi, i таму яго yнук Тадас добра памятаy свайго дзеда.
Станiслаy Іваноyскi толькi y сiвым узросце перастаy займацца маёнткам. Але i y старым узросце, летам ён трохi назiраy за гаспадаркай, размаyляy з працаyнiкамi, а потым палiy люльку i раскладаy пасьянсы. Меy час расказваць гiсторыi з свайго жыцця цi шматкроць паyтараць адны i тыя ж жарты. Любiy паразмаyляць з вяскоyцамi, пачаставаць iх тытунём цi прапанаваць кiлiшак гарэлкi. Тадас памятаy: неяк да iх прыйшоy вясковы стараста, дзед пасадзiy яго за чысты стол i пачаy частаваць гарбатай з печывам i сухiм сырам. Стараста пачаставаyся, а недаедзены сыр схаваy у сваю скураную торбу i забраy з сабой. У сям’i з гэтага моцна смяялiся.
Згодна з старым звычаем, сяляне цалавалi пану руку (асаблiва старому пану). Гэтак было i y Лябёдцы, але дзед Станiслаy звычайна рабiy пры гэтым адзiн i той жа фiнт. Калi чалавек хапаy яго за руку, ён прыкiдваyся напалоханым, крычаy «Што, што?» i yздымаy рукi yверх. Тыя, хто ведалi гэты жарт, усё ж цалавалi яму руку, а чужыя пужалiся цi нават абражалiся.
Але час ад часу праяyляyся i гарачы характар Станiслава Іваноyскага. Неяк касцы суседа перайшлi мяжу i выкасiлi кавалак лугу Іваноyскiх (на балоце Кятуркi, там дзе луг Лябёдкi межаваy з лугам Макрэцкiх). Якраз у той момант на сенакос прыехаy сам стары. Пабачыyшы, што робiцца, ён атакаваy суседа, якi там таксама знаходзiyся. Слова за слова – пачалася спрэчка, якая закончылася тым, што Станiслаy апрацаваy суседа кiем. Аднак доyга не гневаyся, хутка супакоiyся i не толькi выбачаyся, але i запрасiy Макрэцкага на сняданак. Той жа ад такога «гонару» адмовiyся.
Аднак сяляне ведалi, што Станiслаy Іваноyскi меy добрае сэрца i быy зычлiвы да yсiх, яшчэ падчас прыгону ён адносiyся да сваiх сялян як да людзей. Пра гэта можа сведчыць такi факт. Паyстанцам 1863 г. стары Іваноyскi аддаy свайго вельмi добрага каня. Пасля падаyлення паyстання рускiя, каб даведацца, хто быy гаспадаром каня, вадзiлi яго па ваколiцах i пыталiся y сялян, каму ён належыць. І хоць усе ведалi, чый гэта конь, нiхто дзеда не выдаy[5 - Праyнук Станiслава Казiмiр Іваноyскi так падаy гэту гiсторыю: «Пасярод лесу быy крыж, каля якога малiлiся за паyстанцаy 1863 г. Тут казакi наскочылi на лагер iнсургентаy, у лагеры мелiся вазы з маёнтка Лябёдка з рэчамi для паyстанцаy. Следства так не yстанавiла, чые былi тыя вазы i конi – нiхто з суседзяy не выдаy Іваноyскiх (за дапамогу паyстанцам клады канфiскоyвалi маёнткi)».].
Станiслаy Іваноyскi меy вясёлы i прыязны нораy, любiy забаyныя гiсторыi i часта шуткаваy. Расказваючы гiсторыi з былога жыцця, стары не надта выбiраy словы, i таму слухачы (асаблiва маладыя жанчыны) часам чырванелi цi ад сораму апускалi вочы. Але маладзёны трымалiся iнакш. Ведаючы звычкi дзеда, яны старалiся справакаваць яго i yзбудзiць перапалох сярод паннаy i паненак. Аповяды Іваноyскага не былi надта yжо цiкавымi i, тым не менш, мелi свайго слухача.
Вось адна з гэтых гiсторый. Неяк стары ехаy з Вiльнi. Недалёка ад горада, у Папiшках затрымаyся каля карчмы. Там на плоце цi сцяне знайшоy надпiс «У панны Вiнцэсi ёсць на што сесцi»[6 - Па-польску: «U panny Winсenty tylek wypiety».], а нiжэй, iншым почыркам, нехта дапiсаy: «Ёдкаyны». Маладыя кавалеры заyсёды прасiлi дзеда, каб расказаy, што ж было напiсана на карчме y Папiшках, а ён зноy i зноy сур’ёзна згаджаyся выканаць iх просьбу i зноy i зноy засмучаy паннаy i паненак.
Але Станiслаy Іваноyскi любiy шуткаваць i з маладымi кабетамi. Неяк, калi па справе ён знаходзiyся y Гродна, пачалася бура з залевай. Потым дождж спынiyся, распагодзiлася, але па вулiцах яшчэ цяклi ручаi бруднай вады. Іваноyскi падпiльнаваy маладую даму, якая стаяла, падняyшы спаднiцу, i не ведала, як перайсцi на другi бок вулiцы. Дзед незаyважна падкраyся да яе, ухапiy на рукi i перанёс на другi бок. У першую хвiлiну дама аслупянела, але потым апрытомнела i пачала гучна папракаць неспадзяванага кавалера. Станiслаy гжэчна перапрасiy i прапанаваy перанесцi яе назад, але дама не згадзiлася.
Часам ён любiy удаваць сябе за нейкага непрыстойнага старога, але непрыстойнасць не была характэрнай рысай яго жартаy. Такiя паводзiны з’яyлялiся звычайнымi для тагачаснай шляхты i знайшлi сваё адлюстраванне y лiтаратуры. Але калi-некалi яго жарты стаялi блiзка да той мяжы, пасля якой пачынаецца дрэннае выхаванне. Да таго ж з сялянкамi ён размаyляy яшчэ вальней, тым больш што i яны таксама любiлi пагаманiць. Калi чуy нейкую навiну цi проста нешта яго yражвала, звычайна yскрыкваy: «А каб ты yсiкаyся!»[7 - Праyнук Станiслава Казiмiр Іваноyскi пiша, што любiмым прыслоyем Станiслава Іваноyскага было: «А каб ты абасраyся (лася)!», i y яго тэксце гэта лаянка запiсана па-беларуску.] Гэтую лаянку ведалi yсе суседзi i лiчылi звыклым элементам стылю размовы старога пана. Унук Тадас распавёy адну звязаную з гэтым гiсторыю. Ён тады вучыyся y другiм класе Варшаyскай гiмназii i прыехаy у Лябёдку на калядныя вакацыi. Дзед узяy яго з сабой на паляванне. Яны абышлi вялiкi абшар i пры канцы, вырашыyшы вярнуцца дадому, выйшлi на дарогу. Дзед добра стамiyся, унук таксама змучыyся, i таму, пабачыyшы кабету, якая ехала санямi, папрасiлi яе падвезцi iх. Кабета адмовiлася, патлумачыyшы гэта тым, што конь стамiyся, а ёй яшчэ трэба прывесцi хрусту з лесу.
«Каб ты yсiкалася!» – адрэзаy дзед сваёй любiмай фразай. І раптоyна твар кабеты праяснiyся: «А, дык гэта пан Іваноyскi! А я пана не пазнала, прашу сядаць, падвязу…»[8 - Казiмiр Іваноyскi падаваy гэту гiсторыю трохi iнакш: «Расказваy мне дзядзька Тадэвуш, што, калi яшчэ быy хлопцам, неяк узiмку змучаныя разам з дзедам Станiславам вярталiся з палявання. Той жа дарогай ехала санямi баба. Дзед папрасiy, каб яна падвезла. Баба адмовiла, кажучы, што дарога цяжкая i кабылка yжо змучылася. Тады Станiслаy пачаy лаяцца: – А каб ты абасралася! Баба затрымала каня i саромеючыся адказала: – Прашу сядаць, падвязу. Я, дурная, адразу пана Іваноyскага не пазнала».]
Неяк Станiслаy Іваноyскi невядома адкуль прывёз некалькi трусоy i даручыy ахмiстрынi Лябёдкi апекавацца iмi. Потым ён часта пытаy яе пра гэтых звяркоy, i праз некалькi дзён сам прыйшоy да гаспадынi y пакой, якi знаходзiyся на другiм канцы дома, i yбачыy, што адзiн трус ужо здох. Узяy яго i паклаy гаспадынi y ложак памiж матрацам i металёвай рамай. Праз нейкi час зноy спытаy пра трусоy i атрымаy адказ: «Жывыя, здаровыя i добра ядуць». Мана выявiлася, калi трус засмярдзеy.
Без злой волi, але сурова адносiyся стары да маладых кавалераy, якiя заляцалiся да дзяyчат. У Лябёдцы часта гасцявала моладзь, i таму заляцанак не бракавала. У прыбыyшых з вiзiтам маладзёнаy, у якiх ужо пачыналi расцi першыя вусiкi, стары заyсёды пытаy: «Цi ж бацька дазволiy табе гадаваць вусы?»
Неяк дайшло да здарэння, якое назаyсёды сапсавала адносiны Іваноyскiх з адным з сваiх сваякоy. Калi y Лябёдцы сабралiся госцi, з-за Нёмана на канi прыехаy пляменнiк старога Палiкарп Лункевiч[9 - Генерал-маёр Палiкарп Лункевiч пахаваны на Варшаyскiх Павонзках.], якi толькi што атрымаy афiцэрскi чын. Калi з’явiyся стары Іваноyскi, ён якраз з поспехам заляцаyся да прыгожай панны. Дзед прывiтаyся з Палiкарпам i пахвалiy яго, сказаyшы, што той добра выглядае y ваенным мундзiры, а потым дадаy: «А памятаеш, Палiкарпка, як ты прыехаyшы неяк, не мог рашыць практыкаванне па геаметрыi i я загадаy на гэтым каменю даць табе дзесяць бiчоy?». Палiкарп пачырванеy як рак, пайшоy на стайню, асядлаy каня i з’ехаy. Больш у Іваноyскiх ён не паказваyся.
Часам у Лябёдку на паляванне запрашалiся госцi. Звычайна такiя паляваннi арганiзоyвалiся падчас сямейных урачыстасцяy. Паляyнiчыя збiралiся з вечара, i калi дазваляла надвор’е, спалi на сене на падворку. Ім выдавалiся коyдры з падушкамi, i yдзельнiкi палявання клалiся y радок адзiн каля аднаго. Устаць належала да yсходу сонца. Неяк дзед, абудзiyшыся першым, выйшаy на падворак i yбачыy, што yсе паляyнiчыя яшчэ моцна спяць. Пастаяy хвiлiнку, потым загадаy свайму «стральцу», старому Вiнцуку Крывашэю, трымаць доyгi кiй i стаяць каля спячых, а сам узяy у рукi стрэльбу. Раптоyна паляyнiчыя пачулi стрэл i адчулi yдары па спiнам i нагам. Усе iмгненна паyскоквалi. Для yсiх такi пачатак палявання быy у навiну!
Стары меy вялiкi запас паляyнiчых апавяданняy i ахвотна iх расказваy. Звычайна пры гэтым дадаваy да расказаy розную небывальшчыну. Дзясяткi разоy расказваy пра спрытнага зайца, якога гналi сабакi, а ён расплыyся y паветры, i сабакi страцiлi яго след. Потым даведалiся, што заяц заскочыy на высокi пень, таму ганчакi яго не заyважылi i прабеглi мiма. Аднак пра адно паляyнiчае здарэнне дзед не любiy узгадваць. Было гэта так. Ён паляваy на зайца i пачуy, што сабакi гоняць звярка y яго бок. Заяц ужо павiнен быy выскачыць на дарогу, i стары падрыхтаваyся яго сустрэць, як раптоyна пачуy: «Хай будзе пахвалёны», – па дарозе iшла вясковая кабета. Дзед замест «На векi вечныя» закрычаy: «Пацалуй сабаку пад хвост!» І як раз у гэты момант заяц збочыy i yцёк.