Аднак парафiяльным касцёлам Іваноyскiх быy касцёл пад вызнаннем св. Пятра i Паyла y Старых Васiлiшках – 2 км ад мястэчка Васiлiшкi y бок рэчкi Лябёдка. Гэты неагатычны касцёл быy пабудаваны амаль што y адзiн час з лябёдскiм домам, г. зн. каля 1904 г. Леанард Іваноyскi з’яyляyся адным з яго фундатараy, i таму па правы бок ад алтара стаяла лава калятараy Іваноyскiх (перад ёй мелася меншая лава сям’i Райхеляy). А вiтраж з гербамi Райхеляy i Іваноyскiх на адным з вокнаy касцёла быy фундаваны бабуляй Ядвiгай Іваноyскай. Гэты вiтраж зрабiлi y кракаyскай майстэрнi. Касцёл меy багаты роспiс на сценах i столi, па легендзе, мастак, якi гэта намаляваy, не меy рук i працаваy нагамi. Потым адукаваныя парафiяне казалi, што калi ацэньваць мастацкi yзровень роспiсаy, дык у гэта можна i паверыць…
Тадас Іванаyскас успамiнаy, што самымi набожнымi з яго родных быy дзед Станiслаy i яго жонка бабуля Стася. «А самым вялiкiм тэолагам з’яyляyся сталяр Казюк Пятачок. Пятачок – гэта не прозвiшча, а мянушка. Пятачок меy славу самага вядомага тэолага y Лябёдцы, бо прызвычаiyся каментаваць тэксты касцельных малiтваy. Напрыклад, ён быy глыбока перакананы, што Хрыстос меy вялiкiя сантыменты да палякаy i таму выбраy час i месца сваёй смерцi «за польскiм Пiлатам». На слых сталяр у касцёле yспрымаy слова «понскiм» як «польскiм».
Іванаyскас пiсаy, што яго бацька жыy сапраyдным вальнадумцам, якiм чалавека магло зрабiць толькi XІX стагоддзе. Мацi была веруючай, але вельмi талерантнай, i нiколi не прымушала сваiх дзяцей да рэлiгiйных практык. Пра веру y Бога яна казала, толькi калi хварэлi дзецi.
Ад пачатку двор у Лябёдцы складаyся з самой Лябёдкi i фальварка Тэрэспаль, якi Леанард Іваноyскi купiy у сваёй мачыхi, нейкiм чынам абмiнуyшы пры гэтым закон, якi забараняy продаж зямлi рыма-католiкам. У Тэрэспалi не было нiякiх будынкаy, i таму фальварак проста далучылi да Лябёдкi. Тут раслi толькi дзве вельмi старыя пiрамiдальныя таполi i мелася старая студня, якая патроху западала, покуль цалкам не знiкла. Каля 1900 г. таполяy ужо не было, не было yжо i назвы Тэрэспаль – месца пачало называцца Зязюлька. Потым да Лябёдкi далучылi яшчэ адзiн фальварак – частку Галавiчполя, якi Леанард Іваноyскi таксама купiy у бабулi Стасi, а яшчэ пазней – калi былi зняты абмежаваннi для католiкаy – у Франскевiчаy купiy двор Рагачоyшчына (некалькi кiламетраy на поyдзень ад Лябёдкi).
У канцы XІX ст. у Лябёдцы стаялi старыя, драyляныя гаспадарскiя будынкi. Леанард Іваноyскi па чарзе iх бурыy i замяняy новымi, з якiх частка была цалкам мураванымi, а частка – толькi на палову з цэглы. Самымi галоyнымi будынкамi лiчылiся: дом для службы – афiцына, дом дзеда Станiслава y садзе (у сям’i яго звалi дамок), вялiкая стадола, дзве стайнi, абора, два хлявы, млын з рухавiком i кузня каля яго, старая кузня каля лесу, чатыры шопы, тры хаты для парабкаy (у кожнай хаце па некалькi кватэр), птушнiк, шэсць малых стадол, свiран, тры будынкi пад садавiну, некалькi пiyнiц пад гароднiну ды iншыя малыя будынкi.
Акрамя гэтага фальваркi Галавiчполе i Рагачоyшчына мелi yласныя гаспадарскiя будынкi. Леанард Іваноyскi вельмi любiy свой маёнтак, увесь час прыдумляy нешта новае, развiваy i паляпшаy старое. Іваноyскiя мелi шмат лугоy, i ён, выкапаyшы асушальныя равы, паправiy усе свае лугi. Звазiy камянi з палёy i выкарыстоyваy iх для будаyнiцтва. Асушаy палi, выцiнаy хмызняк i малавартасныя дрэвы i на iх месцы пасадзiy ладны кавалак лесу. Іваноyскi клапацiyся пра сад i школку маладых дрэваy. Новы сад у Лябёдцы быy пасаджаны каля 1867 г., а школка маладых дрэy з’явiлася каля 1885 г. Школка i сад забяспечвалi мясцовы рынак, але хутка для збыту маладых дрэyцаy i садавiны iнжынер знайшоy новыя рынкi: такiя вялiкiя гарады, як Пецярбург, Масква i Варшава патрабавалi шмат садавiны. Хутка садавiна з Лябёдкi атрымала добрую рэпутацыю y гандляроy i пакупнiкоy, да таго ж яна неаднаразова yзнагароджвалася рознымi медалямi на выставах. Восенню маштабы працы y лябёдскiм садзе yражвалi: нанятыя працаyнiкi пад наглядам усiх мабiлiзаваных членаy сям’i збiралi садавiну i звозiлi яе y склады, тут ураджай перабiраyся, пакаваyся, пералiчваyся i потым грузiyся на вазы, пасля чаго яго везлi да блiжэйшай чыгункi. Раней гэта была Лiда (45 км), а з 1907 г., калi пабудавалi новую чыгуначную лiнiю, – станцыя Скрыбаyцы (каля 20 км ад Лябёдкi). Пасля гэтага пачыналi назапашваць садавiну на зiму y вялiкай пiyнiцы пад домам. Шмат пладоy вывозiлася для yласнага yжытку y Варшаву цi Пецярбург, бо yсе Іваноyскiя былi аматарамi садавiны – за час, калi дзецi вучылiся y гiмназiях, а потым набывалi вышэйшую адукацыю, яны самi i iх шматлiкiя сябры з’елi неверагодную колькасць лябёдскай садавiны.
У школцы маладых дрэy таксама было шмат працы, i працаваy там не толькi садоyнiк з 4—5 памочнiкамi, але яшчэ i практыканты, шмат нанятых працаyнiкоy i члены сям’i – часцей сыны Вацлаy i Тадас. Бацька даверыy iм лекаванне дрэyцаy, iх сарцiроyку, прышчапленне i г. д. Дзецi мелi шмат працы, i таму больш старшы i хiтры Вацлаy стараyся перакласцi яе на Тадаса, а той як мог iмкнуyся цалкам пазбегнуць працы. Але дзецi мелi строгага бацьку, i таму y iх нiчога не атрымлiвалася.
Гаспадарка y Лябёдцы адрознiвалася ад суседнiх. Яна патрабавала шмат служачых i яшчэ больш рабочых рук. Лябёдка насамрэч больш нагадвала прамысловае, а не аграрнае прадпрыемства, тым больш, што yвесь час будавалiся новыя спецыялiзаваныя будынкi, закупалiся машыны, бурылiся артэзiянскiя свiдравiны i г. д.
У Лябёдцы з былых часоy стаяy вялiкi, тыповы для старых двароy драyляны дом, крыты гонтай, з дужым ашклёным ганкам з боку падворка, з шырокiм балконам i мансардай уверсе. З боку сада знаходзiлася вялiкая веранда з дошак. Яе дах апiраyся на белыя, драyляныя слупы, а сходы з веранды вялi y парк. З другога боку дома быy «чорны» yваход у пякарню i кухню. У доме мелiся наступныя памяшканнi: слынны y сям’i «дамскi пакой», «пакой дзядулi», сталовая, дзiцячы пакой, спальня, «птушыны пакой», найбольшым быy гасцiнны пакой, альбо па-iншаму «салон», два кабiнеты, далей, каля пякарнi, меyся пакой ахмiстрынi, потым «цёмная iзба», кухня, вялiкая камора – «спiжарня» i нарэшце, наверсе, малая зала, у якой толькi yлетку жыла цётка – малая зала не мела печкi.
Гэты дом, з якiм звязаныя найлепшыя yспамiны yсiх дзяцей Леанарда Іваноyскага, быy пабураны y 1901 г., i на яго месцы пабудаваны вялiкi, мураваны, двухпавярховы з чырвонай цэглы сапраyдны палац у стылi мадэрн з элементамi неаготыкi. У плане ён нагадваy лiтару «L» (Lebiodka) i меy вялiкую колькасць пакояy.
Ад старога дома захавалася толькi частка з верандай. Трохi пераробленая, яна была перанесена y сад. Потым, пасля Першай сусветнай вайны, Алена Іваноyская перанесла гэты дом у вёску Капцюхi, дзе ён згарэy падчас пажару.
Трэба сказаць яшчэ некалькi слоy пра гэты стары дом, якi, каб адрознiць яго ад «палаца», усе звалi «дамком». Казiмiр Іваноyскi yспамiнаy, што дамок быy вельмi мiлай, драyлянай, аднапавярховай халупкай памерам 22 на 15 м. Уваходзiлi y яго праз зашклёны ганак. Летам там прыемна было пасядзець на лавах, а зiмой ганак з’яyляyся добрай заслонай ад халоднага ветру, снегу i марозу. Менавiта тут у свой час зладзiлi алтар i хрысцiлi малога Казiмiра.
З ганку yваходзiлi y вялiкi перадпакой, адтуль двое дзвярэй вялi yнутр дома. За левымi дзвярыма была вялiкая сталовая, адначасова яна з’яyлялася i салонам. За правымi дзвярыма мелася вялiкая кухня з вялiкай хлебнай печчу. Каля печы стаяла вялiкая кухонная плiта на чатыры фаеркi. У ёй заyсёды гарэy агонь. Тут гатавалася ежа для сям’i малодшага з братоy – Станiслава Іваноyскага, а y вялiзным чыгунным сагане варылася бульба для парсюкоy. Часта, прагаладаyшыся, дзецi кралi тую вараную бульбачку. На yскрайку плiты заyсёды стаялi вялiкiя чорныя гладышы – глiняныя збаны з сквашаным малаком, якое адстойвалася на тварог. За печчу меyся yмураваны y яе 100-лiтровы кацёл, у iм грэлася вада для мыцця i прання бялiзны. Кухня была цёплай, утульнай, пахла малаком i свежым хлебам. Не шкодзiла ёй нават вялiкая колькасць мух улетку. За кухняй меyся яшчэ адзiн жылы i адзiн службовы пакой, у якiм у 1930-я гг. жыла ахмiстрыня Мяланья. Мяланья кiравала хатняй гаспадаркай – кухняй, хатняй птушкай i свiнкамi. Страцiла сваю сям’ю i y Іваноyскiх знайшла другую.
Усе пакоi, за выняткам кухнi, былi высланы карычневым лiнолеумам, што дазваляла, нават маючы дзяцей i сабак, утрымлiваць чысцiню.
Дамок стаяy у 30 метрах ад палацу i аддзяляyся ад яго парканам. Вокны дамка мелi невялiкi памер i yлетку заyсёды адчынялiся, што вечарам значна палягчала хлопцам вяртанне дахаты. Узiмку мароз маляваy прыгожыя yзоры на двайным шкле, з-за чаго не патрэбны былi фiранкi. А yлетку, калi глядзець вонкi, заyсёды быy бачны дзiкi вiнаград, якi аплятаy увесь дамок.
Дом у Лябёдцы, 1930-я гг. Фота з сайта: rogala-iwanowski.pl
Калi будаваyся Лябёдскi палац (у сям’i яго называлi проста домам) разам з рознымi прысядзiбнымi гаспадарчымi пабудовамi, Леанард Іваноyскi, як iнжынер, задзейнiчаy на будаyнiцтве шмат розных машын, якiя на месцы выраблялi бетон, цэглу, дахоyку, трубы i iншыя будаyнiчыя матэрыялы. Дзеля yсяго гэтага выкарыстоyваyся жвiр i пясок з ямаy недалёка ад будоyлi. Потым жвiр здабываyся для будаyнiцтва дарог у ваколiцы i y вынiку недалёка ад палаца паyсталi жвiровыя ямы y 6 метраy глыбiнi i каля 20 даyжынi. Заслоненыя ад ветру, ямы мелi свой мiкраклiмат i yвесь год мелi на сваiм дне ваду. Але адмысловую цэглу для будаyнiцтва старавасiлiшкаyскага касцёла i лябёдскага палаца прывозiлi з польскага Влацлавека.
Як выглядаy Лябёдскi палац у 1930-я гг.? Увайсцi y палац можна было праз вялiкiя зашклёныя дзверы. Адразу ад увахода меyся невялiкi зашклёны перадпакой, а за iм другi, больш вялiкi. Па левым баку тут стаяла вешалка для вопраткi, а далей вялiкi стэлаж з поручамi, на якiм спачывалi прыгожыя конскiя прылады Алены Іваноyскай: лёгкiя англiйскiя сёдлы з светлай скуры, далiкатныя аброцi з кольцамi, спражкi i цуглi, упрыгожаныя слановай косткай. Насупраць стаяла вялiкая зашклёная вiтрына на ножках з выразанымi на ёй птушкамi. У гэтай вiтрыне захоyвалiся рэчы, якiя нагадвалi пра захапленне паляваннем як мiнiмум чатырох пакаленняy Іваноyскiх.
Дзесьцi з другой паловы 1930-х гг. сям’я малодшага брата Вацлава i Алены – Станiслава Іваноyскага – атрымала y палацы тры пакоi на першым паверсе, гэтую частку дома раней займаy Леанард Іваноyскi, а на сценах пакоя, у якi пасялiлiся дзецi Станiслава – Лех i Казiмiр, да канца 1930-х гг. тут вiселi дыпломы дзеда Леанарда, гэты пакой раней быy яго кабiнетам. На найбольшым, каляровым, у салiднай дубовай раме дыпломе, быy намаляваны чалавек, якi трымаy у руцэ iтальянскi сцяг, а каля сцяга меyся надпiс: «Esposizione Іnternazionale dell’Undustria e del Lavoro. DІPLOMA DІ BENEMERENZA. Signore Leonardo Іwanowski. Torino 1911». Гэта была yзнагарода за прадстаyленае дзедам Леанардам абсталяванне для вiнакурнi, у гэтай справе дзед быy выбiтным адмыслоyцам. Каля першага вiсеy другi, менш прыгожы дыплом з нейкай выставы y Вене, арганiзаванай аyстрыйскай манаполiяй алкаголю i тытуню. Апошнi дыплом на французскай мове быy дадзены за выгадаваную y Лябёдцы гароднiну. У гэтым жа пакоi стаяy жалезны yмывальнiк з тазам – зiмняя лазня для дзяцей. Улетку ролю лазнi выконвалi малыя сенцы каля былога кабiнета Леанарда, яны вялi на заднi, малы ганак. У сенцах мелася ладная кафляная падлога з фiрмовым надпiсам пасярэдзiне: «Дзявульскi i Ланге, Апочна». Каб не паслiзнуцца, на гладкай паверхнi кафлi мелiся аб’ёмныя малюнкi кветак. Уся падлога была аблямавана бронзава-жоyтым плiнтусам.
На другiм паверсе палаца некалькi пакояy займала жонка Леанарда Іваноyскага, бабуля Ядвiга, той жа Казiмiр помнiy, што «У бабулiных пакоях заyсёды цёпла i yтульна, на сценах вiсяць фотаздымкi яе пецярых дзяцей i yнукаy. Дзядзька Ежы трымае на каленях сваю малую дачушку Ванду, каля яго – фотаздымкi Стэфана, Вацака, Юркi, Ганкi (фотаздымкi yнукаy, – Л. Л.), таксама i маёй сям’i. Каля свайго вялiкага ложка бабця мае лiхтар, у якiм заyсёды гарыць свечка. Пад свечкай стаiць талерка, у якую сцякае парафiн. У бабулi мы нядоyга, дамаyляемся пра сустрэчу на заyтра i ляцiм аглядзець гаспадарку. Па дарозе сустракаем цёцю Алену, як заyсёды, яна мае для нас шырокую yсмешку, пахне коньмi i хартамi».
Суседнi маёнтак Шайбакполе
Лябёдка знаходзiцца y старажытным месцы гiстарычнай Лiтвы. Пра мiфiчную гiсторыю суседняга Шайбакполя[16 - Паходжанне назвы вёскi звязана з паданнем, паводле якога y 13 ст. на гэтым месцы былi разгромлены войскi мангольскага хана Шайбака. Адпаведна iншаму паданню, на месцы сучаснай вёскi размяшчаyся ваенны лагер хана, а бiтва адбылася каля вёскi Галавiчполе. Згодна з пiсьмовымi крынiцамi, у 1567 г. Шайбакполе – вёска Лiдскага павета, уладанне Александровiчаy. У 1690 г. на тэрыторыi Васiлiшкаyскай парафii знаходзiлiся Шайбакiшкi – уладанне Гурыновiча (4 дымы). У 1770 г. каля вёскi дзейнiчаy Шайбакпольскi францысканскi кляштар.], у свой час расказалi Тэадор Нарбут i Адам Кiркор. І насамрэч на палях гэтага суседняга з Іваноyскiмi маёнтка стаялi курганы i Алена з Іваноyскiх, мела знойдзены y адным з тых курганоy мела цяжкi, масiyны i досыць прымiтыyны пярсцёнак якi меy выгляд быццам двух сплеценых вужоy. Алена любiла i часта насiла гэтую рэч.
Ня дзiва, што людзi з ваколiц Лябёдкi лiчылi, што старажытныя духi yпадабалi сабе руiны палацу y Шайбакполi. У 1930-я гг. ад палаца засталiся толькi фрагменты сцен з гнёздамi бацяноy, але навакольныя людзi ведалi, што каля руiн павiнны былi з’яyляцца 7 паненак у белых кашулях са свечкамi y руках цi рыцар на белым канi. Пляменнiкi Алены спрабавалi спраyдзiць гэту легенду i неяк прасядзелi yсю ноч, але, акрамя гукання савы, палётаy кажана, пiску шчуроy, крокаy вожыка, нiчога не yбачылi i не пачулi. Таксама, у Лябёдцы расказвалi зiмовай ноччу конна вяртаyся з мястэчка. Стаялi моцныя маразы, i, зразумела, эканом добра «пагрэyся» y карчме. На мяжы Лябёдкi пры дарозе стаяy стары трухлявы драyляны крыж, цалкам сiвы ад марозу. Калi эканом ехаy каля крыжа, той упаy на яго. Эканом адразу працверазеy i, непрытомны ад страху, памчаyся галопам на падворак. За той вечар адразу стаy поyнасцю сiвы.
Думаю, трэба трошкi падрабязней расказаць пра суседнi з Лябёдкай маёнтак Шайбакполе. Пачну з дарогi на Шайбакполе з Лябёдкi, раскажу якой яна была y 1930-х гг. – менавiта тады па ёй ездзiлi Алена, Вацлаy i yсе iншыя Іваноyскiя. Зараз жа наваколле там моцна змянiлася.
Шайбакполе палягала на адлегласцi трох кiламетраy на паyночны захад ад Лябёдкi. У залежнасцi ад транспорту i yзросту падарожнiка, патрапiць туды можна было рознымi дарогамi. Калi ехаць коньмi, трэба было рушыць ад галоyнага ганка лябёдскага дома праз шырокую выязную алею, з аднаго боку агароджаную жывым плотам з глогу, а з другога боку – ляшчыннiкам. Па левым баку меyся сад Пяскi – у iм раслi пераважна грушы. Па правым баку быy стары сад, ад дарогi яго аддзяляла падвойная алея з ляшчыннiку, у якiм жылi вавёркi. Выязная дарога даyжынёй каля 200 метраy вяла на yсход i даходзiла да гасцiнца, якi iшоy улева на Васiлiшкi, а yправа праз Галавiчполе дарога iшла на Верх-Лябёдку. Але да гасцiнца можна было прайсцi сцежкай праз сад i там дзе сцежка праз сад выходзiла на гасцiнец, раслi дзве стройныя высокiя бярозы. Мелi яны сваю гiсторыю, бо былi пасаджаны на «магiле» двух пальцаy дзядзькi Вацака, брата майго бацькi. Гэтыя пальцы ён страцiy у маладым веку, калi неасцярожна рабiy набоi для дубальтоyкi. З таго часу нiхто з сям’i не майстраваy у доме амунiцыi, усё куплялася y краме для паляyнiчых, i дзве бярозы раслi самотнымi. З-за таго, што на адной руцэ Вацлаy Іваноyскi меy толькi два пальца, потым ён узяy сабе псеyданiм «Вацюк Тройца».
Далей па трасе, за нейкiя 200 метраy управа ад тых бяроз, гасцiнец перасякаy ручай. Быy гэта маленькi струменьчык, якi цёк праз лугi. Але падчас паводак на лугах з’яyлялiся азёры, а ручай ператвараyся y рэчку, якая змывала мост на гасцiнцы.
Менавiта гэты ручай быy мяжой з фальваркам Галавiчполе. Калi на гэтым перакрыжаваннi, павярнуць управа, дык хутка на гарызонце yжо было бачна Шайбакполе. Тут, каля перакрыжавання, раслi дзве прысадзiстыя дзiкiя грушы, на якiя часта сядалi сокалы-каршачкi. За грушамi пачыналася багна Кятуркi (назва балцкага паходжання азначае «чацвёрка»). Кятуркi адвеку былi месцам паляyнiчых подзвiгаy роду Іваноyскiх. Гэта была група лугоy паверхняй каля 2 кв. км, тут было шмат вокнаy з вадой i глыбокiх багнiстых саджалак. Кятуркi нельга было прайсцi без рызыкi yтапiцца.
Але iдзём наперад, пераходзiм масток i бачым 30-метровы yзгорак. На iм старыя лiпы ствараюць вышчарбленую, непрыгожую алею. Адсюль пачынаецца Шайбакполе – ладны, 500-гектарны, маёнтак Райхеляy, блiзкiх сваякоy Іваноyскiх (як яны атрымалi гэту маёмасць, я пiсаy вышэй).
Сам падворак Шайбакполя меy каля гектара. З аднаго боку стаялi вялiкiя стадолы, стайнi, аборы. З другога – быy прыгожы драyляны свiран, руiны палаца i вялiкi сад. Жылога дома не было. Райхелi жылi y адрамантаваным старым лямусе. У наш неспакойны час, калi здаралiся yсялякiя наезды i напады, лямусы выконвалi ролю не толькi сямейнага архiва, але i крэпасцi. Гэтак было i y Шайбакполi. Лямус меy муры метровай таyшчынi, малыя ваконцы, замест печаy вялiкi камiн з напалову адкрытым вогнiшчам. Зiмой там было надзвычай холадна i y любы час года цесна, месца для жыцця не хапала.
Шайбакполе y 1930-я гг. славiлася вялiкай колькасцю сабак, якiх было каля 10. Гэтых сабак кармiлi рэдка, i яны вынiшчалi ваколiцы маёнтка. Калi на падворку з’яyляyся нехта чужы, уся зграя адразу з гучным лаем кiдалася на яго. Уязджаючы на ровары, перад брамай трэба было добра разагнацца i потым высока yздымаць ногi, ажно на руль, i малiцца, каб разгону хапiла даехаць да yваходных дзвярэй.
Калi госцi прыязджалi коньмi, частка сабак скакала да мордаy i горла коней, частка хапала iх за ногi, а частка кiдалася да воза, каб ухапiць гасцей. Пры гэтым з лямуса выбягаy нехта з гаспадароy i, вырваyшы пас з штаноy, адганяy сабак, прытрымлiваючы спадаючыя штаны. Госцi баранiлiся ад сабак усiм, што yхапiлi y рукi. На шчасце, праз нейкi час сабакам гэтая забава надакучвала, гаспадары заканчвалi свае «палавецкiя пляскi» i мiла сустракалi гасцей, пасля чаго яны сходзiлi з воза. Госцi yваходзiлi y дом, а там iм у ногi кiдалiся iншыя кудлатыя стварэннi!
З тымi сабакамi бывалi розныя гiсторыi. Казiмiр Іваноyскi yспамiнаy, як яго стрыечныя браты, сыны Вацлава Іваноyскага з фальварка Рагачоyшчына, знайшлi малога ваyчка з хворай нагой i выхавалi яго з шчанюкамi. Воyк атрымаy мянушку Акела. Гэта быy вельмi спакойны звер i толькi калi-нiкалi выy на месяц.. «Неяк у пошуках сукi дабег да Шайбакполя, дзе чарговая сука сабрала вакол сабе з ваколiц вяршкi сабачай моладзi. … Пасля гэтага жыy то y Рагачоyшчыне, то y Шайбакполi», – пiсаy Казiмiр, пляменнiк Вацлава i Алены Іваноyскiх.
Гэтак воyк знайшоy дарогу да Райхеляy. Дзядзька Іваноyскiх – Мечыслаy Райхель меy шмат неyжытковай зямлi i таму гадаваy на ёй некалькi сотняy авечак. Калi надыходзiлi халады, авечак заганялi y абору. Неяк, калi была поyня, Акела, гэтак звалi гэтага воyка, пачуy клiч продкаy. Падкапаyся пад абору i за душыy каля 20 авечак, яшчэ столькi ж пакалечыy. Мечыслаy Райхель, як суддзя, вырашыy, што за воyка адказвае яго гаспадар i таму адаслаy Сабiне Іваноyскай, першай жонке Вацлава, рахунак за задушаных авечак. Па меры таго як пакалечаныя авечкi здыхалi, адсылаy ёй наступныя рахункi. З таго часу сяброyскiя адносiны памiж домам Сабiны Іваноyскага i Райхеляy i Райхелямi вельмi астылi. Сям’я Сабiны да вайны не магла больш нават глядзець на баранiну, i пасля гэтага y сябе гадавала толькi таксаy.
Абшарнiкi i шляхта
Гэта быy вельмi неаднародны клас. Да яго належалi вышэйшыя, сярэднiя i дробныя yладальнiкi маёнткаy, якiя y матэрыяльным сэнсе маглi не надта адрознiвацца ад сялян (можа, толькi тым, што жылi не y вёсках, а y фальварках). Інтэлектуальны yзровень таксама моцна адрознiваyся, але збольшага адпавядаy матэрыяльнаму стану асобы.
Паyстанне 1863 г. зменшыла колькасць шляхты. Удзельнiкi паyстання былi цi забiтыя, цi сасланыя y Сiбiр, i лёс сасланых быy вельмi розны. Некаторыя прыжылiся y Сiбiры, сярод сасланых было шмат iнтэлiгентаy (лекары, навукоyцы), i праз нейкi час яны пачалi зарабляць грошы, а адзiнкi нават сталi мiльянерамi. Іншыя вярнулiся y Лiтву, але сваiх двароy не атрымалi, бо былi яны канфiскаваныя i пераважна па нiзкiм кошце альбо y растэрмiноyку аддадзеныя розным нiкчэмнiкам, у асноyным ваенным, якiя якраз i задушылi паyстанне. Другая частка yладальнiкаy двароy былi агаломшаныя, стэрарызаваныя i думалi толькi пра захаванне сваёй скуры i сваёй зямлi. Мелася забарона на набыццё зямлi католiкамi, таму тыя, хто меy зямлю, старалiся y любым выпадку захаваць яе, а не прадаць прышлым элементам. Цяжкiм цiскам для тутэйшай шляхты была гэтак званая кантрыбуцыя, цi грашовая кара, за паyстанне. Гэтыя грошы плацiла yся шляхта, але я не знайшоy Леанарда Іваноyскага y спiсе асоб, якiя плацiлi кантрыбуцыю, магчыма таму, што ён фармальна не жыy у Лябёдцы[17 - Гл: Виленские губернские ведомости. 1890. №81. С. 5.]. Да гэтага дадаваyся яшчэ нацыянальны i рэлiгiйны yцiск. Усе гэта абцяжарвала псiхiку i нараджала безнадзейны настрой, якi панаваy сярод нашых уладальнiкаy двароy у другой палове XIX ст. У гэткай атмасферы вырасла цэлае пакаленне, i толькi адзiнкi з моцным характарам маглi перамагчы прынiжэнне.
Большасць суседзяy Іваноyскiх мелi дрэннае выхаванне i адукацыю. Сярод шляхты цяжка было знайсцi чалавека з вышэйшай цi нават сярэдняй адукацыяй. Большасць з iх лiчылi, што y сельскай гаспадарцы навука непатрэбна. Трэба толькi гаспадарыць гэтак жа, як рабiлi бацькi. Аднак па-старому yжо было немагчыма, бо бацькi мелi яшчэ прыгонных сялян, а пасля адмены прыгону працаyнiкоy трэба было наймаць. Каб атрымаць грошы, тыя, хто меy лес, прадавалi яго. Пра дынамiчнае развiццё гаспадаркi размова не iшла. Усё рабiлася па-старому, павольна i прымiтыyна.
Пасля паyстаннi 1863 г. адбылася селекцыя, у вынiку якой край страцiy найлепшых людзей – сваю элiту. Ідэалы тых, хто застаyся, не выходзiлi за межы дасягнення дабрабыту, але такога дабрабыту, якога можна было асягнуць без вялiкiх высiлкаy. Тадас Іванаyскас пiсаy, што гэтыя людзi yнiкалi yсяго, што магло парушыць iх спакой, i вельмi баялiся yладаy – нават з’яyленне жандара y мундзiры yзбуджала y iх страх. «Урадник», а тым болей «пристав» былi iхнiм кашмарам, пры iх з’яyленнi яны станавiлiся лiслiвымi i падлыжнымi. А калi y правiнцыю прыязджаy функцыянер высокага рангу, дык яны, каб яму спадабацца, вылузвалiся са скуры.
Вялiкай страсцю нашай шляхты была гульня y карты. Для гасцей рыхтаваyся па частунак, пасля якога моладзь танцавала, а старыя, каб не трацiць часу, сядзелi за зялёным сталом i гулялi y карты. Пiсьменнiк Мельхiёр Ваньковiч, якi сам быy уладальнiкам двара y Лiтве, кпiy з недахопаy свайго грамадскага слоя. Ён неяк некалькiх сваiх суседзяy намовiy з’ездзiць у Парыж на Сусветную выставу. Пасля выставы яны яшчэ yсе разам планавалi наведаць некалькi знакамiтых гарадоy. Ваньковiч адправiy сваiх сяброy цягнiком, а сам павiнен быy выехаць праз некалькi дзён i сустрэцца з iмi y парыжскiм гатэлi. Гэтак i адбылося. Пiсьменнiк прыехаy у Парыж i y адпаведным гатэлi застаy сваiх суседзяy за зялёным сталом з картамi. Іх не цiкавiла сталiца Францыi – ужо два днi i дзве ночы яны не yставалi з-за картачнага стала.
Напрыканцы XIX ст. наша шляхта не вызначалася выбiтным iнтэлектам. Мала хто з паноy меy бiблiятэку цi нават выпiсваy нейкае перыядычнае выданне – усё замяняy каляндар. Рэдка пiсалi, i калi была такая патрэба, дык па yсiм доме шукалi атрамант i пяро. Мала хто меy замiлаванне да прыроды цi садоyнiцтва – усё замяняла паляванне. Некаторыя паны праз паляванне цалкам занядбалi свае гаспадаркi i таму з ахвотай бывалi y гасцях. Ездзiлi па суседзях з нагоды Божага Нараджэння, Вялiкадня, Зялёных святаy цi iмянiнаy, каб выпiць i пад’есцi yдосталь.
Іванаyскас пiша, што падчас святаy грошай не шкадавалi, нават калi iх i не было. Не важным было тое, што пасля святаy давядзецца доyгi час адмаyляць сабе ва yсiм. Падчас Божага Нараджэння цi Вялiкадня багатыя паны прымалi y сваiм доме шмат гасцей. Госцi прыязджалi з касцёла, i пачастункам не было канца: калi адны з’язджалi, другiя прыязджалi, i гэтак увесь дзень. Да велiкоднага стала не трэба было запрашаць – госцi самi знаходзiлi талеркi, нажы i вiдэльцы, наразалi сабе кусы, налiвалi трункi y кiлiшкi – адным словам, паводзiлi сабе вальней, чым у сваёй хаце. Падзялiyшыся на групы, размаyлялi пра гаспадарку, пра тое, колькi пашы яшчэ засталося, пра кароy, банкаyскiя пазыкi, новага пробашча. Можна было пачуць урыyкi сенсацыйных размоваy, напрыклад: «Цi чуy пан-сусед, што сын губернатара Аржэyскага, калi вучыyся y гiмназii, абрабаваy ахвярную скрынку y Вострай Браме, а на наступны дзень на коyзанцы зламаy нагу?» «То Божая кара», – быy адказ. У iншай групе размаyлялi пра новы гатунак бульбы. «Ён лепшы», – казаy першы. «Гэта праy да», – адказваy другi.
Адбывалiся танцавальныя вечарыны, нават вельмi гучныя, якiя пачыналiся зранку. Большасць паноy мелi фартэпiяна, i сама панi цi цёця альбо нехта з сваякоy маглi на iм iграць i таму iгралi да ранiцы. У Лябёдцы на важных вечарынах iграy аркестр з Васiлiшак, якiм кiраваy шавец Манчынскi. У аркестры акрамя шаyца звычайна быy яшчэ адзiн музыка. Яны yмелi iграць адзiн вальс, адну мазурку, адну польку, адзiн контрданс – здаецца, гэта быy увесь рэпертуар аркестра. Іванаyскас помнiць, што на yсiх вечарынах iгралi адно i тое, i нават праз шмат гадоy усе iхнiя матывы яшчэ жылi y яго памяцi. «Стаiць перад вачыма карцiна, як аркестрант Шмуль, дзьмуyшы y свой iнструмент, заснуy на хаду. Але вось галава яго тарганулася, i ён зноy энергiчна зайграy. Пачаyся перапынак, i аркестранты адразу засынаюць на крэслах, а моладзь парамi выбягае на падворак, каб падыхаць свежым паветрам i весела пагаманiць. Свiтанак ужо хутка, ветрык аслабеy, зараз узыдзе сонца, але y хаце пры свечках каля зялёнага стала старыя яшчэ гуляюць у карты. На падворку вазнiцы пачынаюць запрагаць коней».
Сярод уладальнiкаy двароy былi таксама i рускiя. Гэтыя новыя паны найчасцей атрымалi маёмасць рознымi нячыстымi спосабамi. Сярод iх было шмат ваенных – удзельнiкаy задушэння паyстання 1863 г. Менавiта гэтыя новыя yладальнiкi маёнткаy уваходзiлi y склад такiх нячыстых арганiзацый, як Саюз рускага народа цi Саюз Мiхаiла Арханёла.
Усё расказанае вышэй тычылася сярэднiх цi дробных землеyладальнiкаy, але апрача iх былi i вяльможныя паны. У суседстве Лябёдкi знаходзiyся вельмi вялiкi двор у Шчучыне – уласнасць князёy Друцкiх-Любецкiх, далей вялiкая маёмасць князя Святаполк-Мiрскага y Жалудку, а самым вялiкiм з магнацкiх быy двор графа Аyгуста Патоцкага y Гародне. Гэты апошнi са yсiмi фальваркамi i лясамi займаy некалькi дзясяткаy тысяч гектараy. Ва yласных маёнтках гэтыя багачы не жылi – праводзiлi час у Варшаве цi за мяжой. Мелi давер да сваiх эканомаy, чыiм абавязкам было выцiсканне з двароy i дасыланне yладальнiкам максiмальных даходаy. Пан з вiзiтам прыязджаy рэдка, заставаyся на некалькi дзён i зноy з’язджаy. Менавiта так рабiy знаны гуляка, уладальнiк Гародна Аyгуст Патоцкi, якi мог за адну ноч прайграць у карты свой найлепшы фальварак. Ня дзiва, што яго маёмасць растала, як вясновы снег: першымi былi прададзеныя лясы, а сапраyдную каралеyскую рэзiдэнцыю за малыя грошы купiy рускi генерал Асатураy[18 - Потым у генерала Асатурава маёнтак купiy беларускi генерал Кiпрыян Кандратовiч, жонка якога Ада стала апошнiм уладальнiкам гэтага маёнтка.]. Да 1944 г. y Гародне стаяy палац, якi пабудаваy уладальнiк маёнтка Людвiк Скумiн-Тышкевiч каб прыняць там караля Станiслава Аyгуста Панятоyскага, пабудаваy уладальнiк маёнтка Людвiк Скумiн-Тышкевiч (кароль быy стрыечным дзядзькам яго жонкi). Палац быy выдатна yпрыгожаны – ядвабы, габелены i iншыя рэчы для яго куплялiся y Парыжы. Кароль, аднак, гэтак i не наведаy Гародна.
Вы ознакомились с фрагментом книги.
Приобретайте полный текст книги у нашего партнера: