Оценить:
 Рейтинг: 0

Слоў моб

Год написания книги
2023
Теги
<< 1 2 3 4 5 6 >>
На страницу:
3 из 6
Настройки чтения
Размер шрифта
Высота строк
Поля

о, зубы ветру, што сцялi маю галаву!

о yчэпiстыя, атрутныя зубы, што сцапалi мяне на паyдарогi да цiхiх заток правiнцыйнага жыцця! вецер павабiy мяне, заразлiвы смерч, чорны вiхор, а зубы ягоныя загнутыя на захад – нiхто не вернецца з пашчы ветру, нiхто не прыйдзе з захаду.

я хлопчык, што круцiць глобус.

я хлопчык, што yведаy, дзе y сусвету захад.

я хлопчык, укушаны ветрам.

Паyвiшнёвы сад

Пазаyчора скусiлi з неба Поyню, маман хадзiла скардзiцца гарадавому.

Гарадавы сказаy, што yсiм есцi хочацца i каб маман не пераймалася.

Мама плакала на парозе y чырвоныя неyразумелыя рукавiцы.

Кока i я згатавалi маме гарбаты.

Учора ноч навылёт з неба цякла чырвоная крывавая абражаная поyня.

Лiза ноч навылёт у аранжарэi з тэлескопам, потым – з рання y сталовым пакоi, з пабялелым тварам. Падаецца, яна таемная байранiстка.

Кока i я – мы напiсалi манiфест аб недапушчальнасцi адкусванняy ад Поyнi.

І вось занач мы yсёй хеyрай выбрылi y свой кастрычнiцкi напаyвiшнёвы сад.

Праблема намiнацыi

Рыбар i рыбак iшлi гразкiмi беражкамi ды спрачалiся. Не, ты не рыбак, казаy рыбар рыбаку, ты падумай, пакруцi мазгамi як след, нiякi ты не рыбак, чаго ж ты зубы прадаеш, з чаго смяешся, а сам ты хто? Ты ж таксама не той, за каго сябе выстаyляеш, ты таксама не той, а yвогуле зусiм не, з цiкавасцю гляджу на цябе. Стоп, стоп, стоп.

І яны сталi. Селi. Налавiлi рыбы – кожны багата. І дадому яны iшлi, абняyшыся за плечы, i yсё роyна было, хто з iх рыбар, хто рыбак, дый наагул, цi яны гэта.

Іхтыяндравае

Я паспеy прыдбаць жабры y сваiм балоце.

Забыyся на yмельства роyнага хаджэння, адгадаваy чорны нервовы хвост.

Я звык цадзiць кiсельную цеплаватую твань скрозь зубы, я звык цалаваць тапелiц.

І клiкаць мяне як – не помню. Цi то Цiхi Андрэй, цi то Іхтыяндр, а, можа, Цiхан.

Мокрая казка, падтопленая фрашачка, раман-калюга, сыры афарызм.

Жыць – не жыць, а плаваць ды ляжаць.

У вiры, побач з домам даглядчыка шлюзу, на самым дне я ляжу y гэтую падводную сваю поyню.

Там, на беразе, гарыць п’янае вогнiшча, людзi спяваюць, людзi сухiя i чырвоныя. Уткнуyся носам у корч, пасмiхнуyся сому.

– Гэй, марак, ты надта доyга плаваy!

У камандзiроyцы

Яна тэлефануе. Упершыню за паyтара года.

Яна кажа: мне тут страшна, мне тут няyцям, мне тут прыязджай хутчэй, мне тут не польская, мне тут расцвiтае ля самога сэрца нешта няроднае, нешта шыпяча-калючае, нешта вярэдлiва-нямоглае.

Еду трамваем, еду зайцам, еду не сонечным, саступаю добрай старой панi месца, пажухлае старое пластыкавае месца ля зашмальцаванага акна.

А тут яна зноy тэлефануе i кажа, i кажа!

Яна кажа: Бога няма, рэшта y камандзiроyцы, ты не сычыш, не колеш, ты ж едзеш ужо, калi ты выходзiш?

Я выходжу дзесьцi на Празе, недзе праз дваццаць хвiлiн, сорам i ганьба, разлятаюцца птушкi, калi я заплюшчваю вочы, не магу прыгадаць ейнага твару.

Я набiраю лiчбы на дамафоне, як на калькулятары.

Роyна: дзверы адчыненыя.

Роyна: незнаёмая жанчына са знаёмымi вачыма на парозе.

Роyна: гарачы шампан, мы смяемся i плюём мiнакам на галовы.

Мы танчым у спальнi i ямо y ванным пакоi.

Пакуль Бога няма, пакуль рэшта y камандзiроyцы.

Прылiy, адлiy

Яны чакалi. Так склалася, што за бясконцы час чакання дзейнiк неyпрыкмет злiyся з выказнiкам, можна было сказаць проста “яны”, а “чакалi” мелася на yвазе само сабой, можна было сказаць “чакалi” – i тут ужо рабiлася зразумела, што гаворка iдзе пра iх, бо кожны з iх чакаy, сярод iх не было нiкога, хто б не чакаy, таму што той, хто чакаy, быy “яны”.

Яны чакалi, iх чаканне складвалася y адметную працягласць, у якой любая мiнуyшчына была будучыняй. Яны чакалi, чакалi самадастаткова, нiхто з iх не задумваyся пра тое, чаго яны чакаюць. Часам паyставала недзе yдалечынi нейкае небрыдлiвае чужое слова “прылiy”, адзiнае слова, якое было iм вядома, але ягонага значэння нiхто не помнiy, таму яны былi сабой, таму яны yвогуле былi.

Іхнiя ссохлыя целы, нагрэтыя бязлiтасным сонцам, цiха гучалi, калi гарачы вецер пралятаy па-над iмi. Іхнiя спясочаныя душы нячутна шаргацелi yсярэдзiне гарачых глiняных чарапоy. Іхнiя распаленыя да беласцi вусны шчасна yсмiхалiся велiзарнай пустэльнi, што разляглася перад iмi, пустэльнi, дзе нiколi не наставала прахалодная ноч, дзе заyсёды адбывалася паyдзённае пекла. Час запёкся, прастора плавiлася, яны чакалi.

Але вось нешта адбылося. Яны не пераставалi чакаць, але адчулi, што цяпер яны чакаюць iнакш. Змяненне не было iх iнiцыятывай, яно проста не магло сыходзiць ад iх, яно паyстала як бы само сабой, у адной з iхнiх мiнуyшчын, адначасова праецыруючыся паводле законаy iхняга чакання y будучыню. Цяпер будучыня трохi рознiлася ад мiнуyшчыны, а няyцямнае слова “прылiy” неадчэпна суправаджала кожны момант iхняга чакання, пракладваючы якасна новую сувязь памiж мiнуyшчынай i будучыняй. Аднак цьмяны неспакой, якi з’явiyся ад падзелу мiнуyшчыны i будучынi, не адрываy iх ад чакання. Яны па-ранейшаму чакалi, хай чакалi yжо чагосьцi пэyнага, што было yтоена за таямнiчым словам “прылiy”, але yсё ж “яны” раyнялася “чакалi” i раyнавага захоyвалася. Памяць цяпер паведамляла iм iншую працягласць, парушаючы самадастатковасць iх чакання, задаючы пытаннi: “Калi?”, “Што?”, “Як доyга?”, “Навошта?” i “Дзе?", – памяць рабiлася yсё больш адчувальнай i пацiху выпiналася за межы мiнуyшчыны. І надышоy момант, калi yсе iхнiя будучынi i мiнуyшчыны адступiлiся наyзбоч, адкрываючы перад iмi сцэну, на якой адбывалася цяпершчына, памяць у гэты момант конча выслабанiлася i зрабiлася часткай цяпершчыны.

А y цяпершчыне пачаyся прылiy. Мiльёны тон вады абрыналiся на пустэльню адусюль. І яны перасталi чакаць, яны перасталi быць сабой, увасабляючыся y цяпершчыне iншымi, iнакшымi. Цяпер яны былi чыстай радасцю – без мiнуyшчыны i будучынi, яны yбiралi прылiy усiмi порамi, сёрбаючы халодныя струменi, захлынаючыся сцюдзёнай свежасцю, што нахлынула на iх. Яны пiлi, яны пiлi i пiлi, прагна напойваючыся i брыняючы, распускаючыся вiльготнымi мясiстымi кветкамi, прарастаючы вёрткiм ёмiстым карэннем у мокрую зямлю, пясок iхнiх душ быy даyно змыты прэч, цяпер iхнiя душы струменiлiся i цурчэлi празрыстымi ручаiнкамi, грукаталi магутнымi вадаспадамi i лiлiся вячыстымi добрымi рэкамi. Яны былi y кожным новым iмгненнi, не ведаючы больш iнакшага ад цяпершчыны.

Скончылася yсё хутка. Вада схлынула, сышла y зямлю, нiбы яе i не было, i па пустэльнi праляцеy раз’ятраны агнявы вiхор, знову запанавала сонца, скварачы яшчэ гарачэй. Здавалася, прылiву не было зусiм.

А што сталася з iмi? Недаyвасобленыя, яны знiклi назаyсёды, жар вокамгненна выпарыy iх вадкiя душы, выкраслiyшы iх не толькi з мiнуyшчын i будучынь, але i з цяпершчыны…

Адлiy, Нехта-хiтры гучна рыгнуy i зашпiлiy прарэх. Яшчэ каторы час Ён стаяy, бессэнсоyна вылупiyшы вочы на сухую далiну перад сабою, потым сербануy з пляшкi i, п’яна хiстаючыся, паволi падыбаy кудысьцi прэч, за нябесную цвердзь.

marine
<< 1 2 3 4 5 6 >>
На страницу:
3 из 6