Оценить:
 Рейтинг: 0

Слоў моб

Год написания книги
2023
Теги
<< 1 2 3 4 5 6
На страницу:
6 из 6
Настройки чтения
Размер шрифта
Высота строк
Поля

усмешкай

чэрапу мамы

i чэрапу таты

упершыню па-свойску

упершыню па-чарапейску

Яйкi

Хлебушка yжо такога не купiш, а толькi паралонавы yсё нейкi. Альбертаyну з восьмай кватэры сустрэла, у краму iшла, кажа, сардэчнае y яе горш зноyку, стала таблеткi дарагiя пiць, сын прывёз, можа й дапаможа, а той лекар з чацвёртай палiклiнiкi, так ён выпiсаy тыя, што даражэйшыя, а y аптэцы як назвалi цану, дык гэта ж паyпенсii.

А я, у слоту y такую, дурная, двойчы хадзiла y краму – прыйшла спярша, чаргу адстаяла, а кашалёк жа з грашыма на тумбачцы застаyся y вiтальнi. Яшчэ раз пайшла, што паробiш. Купiла лiверкi, паyбохана хлеба i смятаны тлустай, чай, яшчэ глядзела мяса, добры кавалак ялавiчыны, прыцэньваюся, на суп бы, i так есцi – таксама, а прадавачка-смаркачка, хамка такая, усё па тэлефоне балаболiла, нават на мяне, на старую кабету, не глянула, бессаромнiца. Яшчэ акцыя была, жанчына на зубатычках кiлбаску стаяла раздавала, я кавалiчак з’ела, дарагая страшэнна! Куды мне такую кiлбасу купляць? Хiба на паховiны.

І яйкi пайшла глядзела. Дзясятак гэтых энкалагiчных стаiць тут, вядома, лепш iсцi купiць на рынку, зусiм яны знахабiлiся, iм яйкi каштуюць сёроyна як iкра, але таксама яшчэ акцыя была, свята, адразу трынаццаць яек узяць купiць, а каштуе як адно. Я yсё гляджу, нюхаю гэтыя яйкi – ну нiбыта добрыя, толькi чорным памаляваныя. Пошкаблiла шкарлупiну пазногцем, там белае яйка пад фарбай. Што ж, кажу, маyляy, яйкi чорныя y вас, памаляваныя, а жанчына смяецца, кажа, свята Халовiн, на свята спецыяльна зрабiлi. Купiла гэтыя трынаццаць яек, як гаварыцца. Прыйшла дадому, паела кашу, памыла каструлю. А з акна дзме, забылася папрасiць упраyдома, газету yзяла чытала.

А як ранiцай устала, чаю папiла, дай думаю я яйкi гэтыя. Шчотачкай з мылам iх i сяк, i так, ня адмываецца, варыць, думаю, не буду – навошта, каб фарбай мне гэта набрыняла тутака yсё. Узяла з аднаго яйка разбiла – пасмажу яечнечку. А y абед якраз хуткая yнiзе прыехала, чую y нашым пад’ездзе i y вочка гляджу yсё – Божухна! – Альбертаyну панеслi. Сын кажа, ранiцай прыступ i yсё – на месцы адразу. Жах, бо, кажу, толькi yчора размаyлялi.

Я Альбертаyну добра ведала, нават узяла паплакала. А была цыбулька яшчэ ссохлая, Машачка з трэцяй кватэры занесла зялёнай, харошая дзяyчынка, заyжды паздароyкаецца, спытае, пастукае y дзверы, малайчына, i Сярожа ейны майстар на бiтумным. Так дай думаю з цыбулькай пасмажу, каб не прападала, ну нiчога, што чорныя, смачныя, жаyток жоyты, не тое што з хiмiяй. Ўбiла два на патэльню, цыбулька, але такiя яны апецiтныя, ай, думаю, яшчэ адно адразу. Хлебам з талеркi выцерла, чую пахне дымам, нешта гарыць, я сюды, я туды – у пад’ездзе дым, акно адкрыла, пажарныя пёрыехалi, мiлiцыя, хуткая. Я y акно гляджу – траiх выносяць – Машачку з трэцяй, мужа яе Сяргея i сыночка яшчэ толькi y школу пайшоy, Божачкi мае, учадзелi y кватэры, задымiлася нешта.

Тры днi не спалася потым, што ж гэта робiцца, нядобра мне было, цiск скакаy усё, ну yзрост, страшна сказаць. Капусту даела, поснае таксама мяса варанае было, што з булёна засталося. Потым прыгатавала амлет, з пяцi яек, каб таксама на вечар, мука таксама канчаецца, трэба будзе iсцi. А там радыё гучна yнiзе, цi то y гэтых новых з першай, цi то y Надзькi-п’янтосiхi з другой, бяда-гора! І цэлы дзень радыё на yсе застаyкi. Я сабралася, тэпцi насунула, схаджу yнiз, а гэта не y Надзькi, а y новых, цiсну званок, тут i Надзька выйшла, кажа капец як гучна, стук-стук у дзверы – не адмыкаюць. Надзька хоп, – а там адчынена, зайшлi, клiчам, а Надзька наперадзе iшла, крычыць мне стаяць, не iсцi, я з разбегу зазiрнула y залу – ажно мне сэрца схапiла – Божухна, кроy паyсюль. А там гэтыя новыя грузiны, цi хто яны там, бiзнесмены yсе зарэзаныя. Ну мiлiцыя зноy у наш пад’езд, мне yсё перад вачыма ад перажыванняy круцiцца, ляжала да аyторка не yставала, Надзька хоць п’янтосiха, наведвала, дапамагла мне, малайчына якая. Ужо потым палягчэла, так кажу, вазьмi сабе вось на бутэльку i яйкi мне пакiнь, адно сабе астатнiя бяры, добрыя, не глядзi-тко, што чорныя.

І зрання шум-гам унiзе, вох, думаю, ну не зноy жа, што ж гэта звалiлася на наш падъезд, нейкi злы кон, мiгцелкi чуваць, ледзь усталася, абглядзелася – а як жа, пад нашым пад’ездам гармiдар – i журналiсты, i мiлiцыя, i хуткая. Да мяне пастукалi, малады такi мiлiцыянерык, ветлiвы, не чула цi чаго ноччу падазронага, я кажу, жах з нашым домам нейкi адбываецца, як Альбертаyна памёрла, так усё памiраюць. Мiлiцыянерык кажа, напэyна, таму што год высакосны, а я не чула нiчога, ён кажа, вы не хвалюйцеся, Надзька, маyляy, з алкашнёй гэтай сваёй пiлi-выпiвалi, палаялiся вiдаць i таксама давай нажамi махаць, паклалi адзiн аднаго ад ран на месцы, а Надзька засiлiлася, высакосны год, тры нябожчыкi, Божухна!


<< 1 2 3 4 5 6
На страницу:
6 из 6