Оценить:
 Рейтинг: 0

Слоў моб

Год написания книги
2023
Теги
1 2 3 4 5 6 >>
На страницу:
1 из 6
Настройки чтения
Размер шрифта
Высота строк
Поля
Слоy моб
Дзянiс Трусаy

Кнiга “Слоy моб” была напiсаная на працягу некалькiх гадоy, у яе yвайшлi тэксты Дзянiса Трусава на англiйскай, беларускай, в’етнамскай, польскай i рускай i мовах, у тым лiку вершы, якiя друкавалiся y кнiзе ад iменi Дзiны Мележ, лiрычнага альтэр-эга аyтара (Дина Мележ. В вечный нешмяк. Гродно, 2008). Беларускiя тэксты y кнiзе – аyтарызаваны пераклад з рускай мовы Паyла Касцюкевiча i Марыi Мартысевiч, апроч тэкстаy: “Нiколi”, “Хутка канiкулы”, “29.Х.37”, “Па траекторыi пчалы”, “Тры мацi”, “Менск Непераменск”, “Тастамент”, створаных Дзянiсам Трусавым па-беларуску.

Дзянiс Трусаy

Слоy моб

Трэцяя кнiга Дзянiса Трусава – паэта i музыкi, якi нарадзiyся y 1978 y Наваградку, жыy у Гораднi i Варшаве, Язева, Штабiне, а з 2016 года жыве y Ханоi – гэта iнтуiтыyны суплёт вершаy, песень, i лiрычных мiнiяцюр i навел на англiйскай, беларускай, в’етнамскай, польскай i рускай i мовах.

Прысвячаю бацькам

У Ампетыянii вельмi папулярнае апошнiм часам дзiyнае захапленне.

Называюць яго slow-mob.

Людзi дамаyляюцца пра сустрэчу y iнтэрнэце, потым развiтваюцца з сем'ямi, бяруць цёплыя рэчы, гэблi i зборнiкi бардаyскай песнi ды сыходзяць у лясы. І разам будуюць там горад i жывуць у iм – пакаленне за пакаленнем, жывуць роyна тысячу гадоy.

А потым раптам разыходзяцца, як нiчога нiякага.

Тэксты, якiя вы сустрэнеце y гэтай кнiзе, – водгулле падзей i станаy, якiя мелi месца падчас аднаго з такiх “слоy-мобаy”.

Бяспамятка

Калi доyга-доyга-доyга…

Калi доyга-доyга-доyга крочыць па лясной дарожцы ад Альхоyкi на поyнач…

Калi доyга-доyга-доyга крочыць па лясной дарожцы ад Альхоyкi на поyнач i пры гэтым не скакаць, не ехаць, не бегчы, але змыкаць адзiнец i паказнiк правай рукi на жоyтай галоyцы дзьмухаyца i павольна размiнаць гэтую вiльготную жоyтую мазгаyню – двойчы направа i тройчы налева, i пры гэтым накульгваць на левую нагу, i чатыры разы кланяцца кожнаму сустрэтаму на дарозе ядлоyцаваму хмызу, i тройчы круцiцца вакол сябе, шторазу, як пачуеш зязюлю, i не вiтацца з пахiлым мёртвым Тэслам, што сядзiць на мурашнiку, i скрыжоyваць пальцы, праходзячы паyз вялiзны дуб, у галiнах якога спiць, скруцiyшыся абаранкам, счарнелы, але вечна жывы Ленiн, i падмiргваць таксама вечна жывому, але прасвятлеламу Дэйвiду Боyi, i не адскокваць ад паyпразрыстага чорна-белага паравоза, але даць яму прамчацца скрозь цябе, выхоплiваючы i выносячы з сабой усё фантомныя, несапраyдныя атамы, i на скрыжаваннях збочваць туды, куды падзьме ветрык, i хавацца ад першага дажджу, але не хавацца ад другога i трэцяга, i пяяць па дарозе yсе песнi свету, i цягнуць кожную з iх да канца, пакуль яна не ператворыцца y попел на вуснах.

І вось калi няyхiльна крочыць, i змыкаць, i размiнаць, i накульгваць, калi кланяцца i круцiцца, скрыжоyваць, не вiтацца, падмiрваць i не адскокваць, збочваць i спачатку хавацца, а потым ужо не хавацца, i пяяць, i цягнуць да канца, i нi разу пры гэтым не памылiцца, то y вынiку ты вернешся y самы-найсамы назад.

І вырасце поyсць, i праточацца пахi, якiх ты нiколi не ведаy, i спынiцца калыханне лiчбаy i зумканне эпiтэтаy. І yся жывёла, кветкi i сузор'i страцяць найменнi, а ты – сваё iмя, але гэта будзе прыyкрасна i зусiм не страшна.

Нос па ветры, палка-капалка y дужым кулаку, падобнае y падобным.

Ты знойдзеш на yзлеску гняздо курапатвы i павячэраеш цёплымi яйкамi, i закусiш горсткай ажыны. І заснеш пад хмызам у iмху, а y далёкай-далёкай-далёкай-далёкай Альхоyцы цябе yжо нiколi не дачакаюцца.

Сова

В лесу живёт двуглавая сова. Пушистый полуночный космос крыл.

Я тёмную поцеловал сосну. И как домой идти я позабыл.

В лесу живёт двуглавая сова. Но мы с тобой живём в полуквартире.

У нас за дверью не бывает зла, у нас за дверью дважды два всегда четыре.

В лесу живёт двуглавая сова, живёт как человек, как леший бродит.

И терпеливо неплетомое плетёт.

Мы не рабы, рабы не мы.

Хищник на воле.

Qvarta vigilia

Я намагаyся падаyжаць памяць – ад дожджычку y чацвер i па сей калядны дзень, па начах уставаy, таптаyся вакол стала, а на стале скакалi чарцяшкi, зусiм яшчэ нераспазнаныя, але yжо пагрозлiвыя i небяспечныя.

Часам мне чулiся серэнады, усё як мае быць, са словамi i музыкай, такiя гучныя, ажно каб суняць гэтую музыку, я бiyся галавой аб батарэю, пазбаyляючыся ад д'ябальскiх спеваy да апошняе ноткi.

Я спрабаваy не выходзiць з дому, калi yначы яны гукалi мяне пад акном, я трымаyся як мог – пазногцямi, тэлефонамi, вершыкамi i yсмешкамi, але yсё саслiзгвала i ляцела надвор, дзе яны yжо чакалi, такiя сумныя, недасягальна сумныя – тры сястрыцы, тры дзявiцы, тры парадкi. І першая сястрыца была чорнатварая, i калi яна глядзела, то бачыла навылёт. А другая сястрыца была бязрукая, але калi яна хапала за горла, нельга было анi выцерабiцца, анi yцячы. А трэцяя сястрыца спазнавала чалавека, спазнавала да самае глыбiнi, i пасля гэтага yжо чалавек не жыy доyга.

І я стаяy перад iмi y снежным сумёце, спадзеючыся, што ты прыйдзеш i yстанеш памiж iмi, сястра мая нявеста. Але ты нiколi не прыходзiла.

Кундалiнi самотнага лыжнiка

Георгiю Іванаву

Ён памятае яшчэ ржавае лета i пясок на зубах, i цёплую гарэлку, i гуркi, i тое, як яна звiвалася пад iм i пахла арэхамi… І камары, i камета…

Цяпер – снег, ноч, i лесу зусiм не пазнаць. Зноyку гэтая лiхаманка, ён так хоча яе, i гэта падаецца яму дзiyным, таму што ён ужо не бачыць, як даyней, а яе можна yбачыць толькi так, як ён бачыy тады.

Паскараючы бег, ён думае, што яны i так былi непатрэбнымi, абыякавымi медыумамi лета. Гэтая думка амаль супакойвае яго. Ненадоyга.

Парыпвае снег пад лыжамi, чарнеюць хваiны, чырванее страх у ягонай галаве. Разгойдваецца белы трохкутнiк аблiчча. Усё ясна. Нiчога не ясна. У гурбах яму мрояцца рысы ейнага аблiчча, абрысы цела – ён хапае снег прыгаршчамi i есць, i смяецца ад роспачы i бяссiлля. Снег – пякучая жаданая гарачая магма – знянацку растае y горле. Мiма, зноy мiма. Ён сплёyвае i адкашлiваецца, стоячы на карачках, а хваiны yзносяць заклёны: “Спi, спi, неспакойны, кладзiся, тут мякка, тут добра – кладзiся, с-с-с-спi!”

Космас i yтульны будзiльнiк на тумбачцы y ейнай спальнi. Боль у скронях i кволая надзея. Ён выпраyляе яе y бяздонныя тонi, чорныя воды, крынiчныя вiры.

– Вазьмi мяне за руку, любы.

Вярнуyшыся да памяцi, ён бачыць, што пацiскае яловую лапку.

У грыбы

Вось грыбнiк знайшоy вока.

Блакiтнае пяшчотнае вока глядзела на грыбнiка з моху.

Вока мiргнула, грыбнiк нахiлiyся.

Вока заплюшчылася.

Грыбнiк дастаy нож.

Нападалёку yпала шышка, адскочыла ад галiны i пстрыкнула па кары.

Уверсе, у карунках хвоi, амаль ля самага неба, усё раптам згадала ваверчанё i пасiвела.
1 2 3 4 5 6 >>
На страницу:
1 из 6