Оценить:
 Рейтинг: 0

Казкі для малых беларусаў

Год написания книги
2020
<< 1 2 3
На страницу:
3 из 3
Настройки чтения
Размер шрифта
Высота строк
Поля

Ходзяць куры па двары, – Ко-ко-ко! – Зярняткi дзяyбуць. У смеццi рыюцца. Жучкоy, чарвячкоy, вышукваюць.

Раптам, ля плота, з'яyляецца лiсiца, рудая хiтруха. Ўбачыла лiса курэй, аблiзнулася,

– Добры дзень курачкi-прыгажунi! – Спявае Лiска ялейным галаском.

– Ко-ко-ко, вiтаем i цябе, невядомы, руды, звер! – Квохчуць куры.

– А хадзем да мяне жыць! – Угаворвае лiса курэй салодкiм голасам. – У мяне вакол дома лужкi зялёныя, смарагдавыя. А чарвякоy у зямлi процьма!

– А якая y мяне хата прасторная, не тое, што ваш, стары, куратнiк. Адна кухня, вось такая! – Разводзiць лiса лапы y шыркi.

– Пойдзем, вядома, пойдзем, ко-ко-ко! – Згаджаюцца куры. – Пажывём y заморскiх землях-краях. Папасвiмся на заморскiх лужках. Паямо заморскiх, тоyстых, жучкоy-чарвячкоy. Пажывём у хаце прасторнай, ко-ко-ко!

Але, тут, з куратнiка выходзiць певень Пеця Сярэбраныя Шпоры Пунсовы Грабеньчык.

– А куды, гэта, вы сабралiся, дзяyчыны-прыгажунi? – Грозна пытаецца Пеця y курэй.

– Ды вось, звер руды, невядомы, нiколi нябачаны, запрашае нас да сябе жыць у свае краi заморскiя. Там, у яго, вакол дома, лужкi зялёныя, смарагдавыя. А чарвякоy у зямлi процьма! А, якая, там, хата прасторная! Не тое, што наш, стары, куратнiк. А кухня там, вось такая! – Разводзяць куры крылы yшыркi.

Глянуy Пеця, што там за звер руды, нiколi нябачаны, а гэта… лiса! Пецька быy певень стары, бывалы. І рудую падманшчыцу ведаy, ох, як добра!

– Ку-ка-рэ-ку! Варта! Тут, лiса! Палкан на дапамогу!

На крык Пецi прыбег сабака Палкан, дваровы вартаyнiк. Убачыy ён лiсiцу, ды, як кiнецца на яе! Цяробiць, толькi поyсць, рудая, па паветры лётае.

Ледзве лiса збегла.

– Ну, што, дзяyчыны-прыгажунi? – Пытаецца Пеця y курэй. – Так, вы кажаце, што кухня y звера заморскага нiколi нябачанага, вось, такая, велiзарная? А якiя на той кухнi рондалi вялiкiя, вы бачылi? Дурныя, вы, куры! Дзякуйце Палкана, што вы y гэтых рондалях не апынулiся.

ВЕРАБЕЙ І ПШАНІЧНАЕ ЗЯРНЯТКА

Скакаy, аднойчы, верабей па пажатым пшанiчнага полi. Глядзiць, а на пожнiве зярнятка ляжыць. Згубiлi яго жняцы падчас жнiва.

– Ой, зярнятка!

Вырашыy верабей склявала яго.

– Ня еш мяне! – Кажа, раптам, зярнятка. – А, лепш, пасадзi мяне y зямлю. І yбачыш, што будзе.

Пачухаy верабей у патылiцы. – І праyда, што мне з аднаго зярнятка, якi наедак? Праглыну i нават не заyважу.

Зрабiy верабейка yсё так, як зярнятка прасiла.

Прыйшла зiма. Халодная. Галодная. Але, i за зярнятка перажывае верабей. – Як там яно, адно-аднюткае, y зiмовым поле?

Паляцеy верабей, каб паглядзець.

– Цi не холадна табе? – Пытаецца.

– Холадна, верабейка, вой, як холадна! Але, ты снегам мяне атулi. Яно мяккае, як коyдра. Вось, я i сагрэюся.

Здзiвiyся верабей, але, выканаy просьбу зярнятка. Мусiy награбцi ён лапкамi i крылцамi снегу пабольш на зярнятка. І праyда, белая, пухнатая, коyдрачка атрымалася!

– Не мерзнi, зярнятка!

Калi прыйшла вясна, i стала прыпякаць сонейка, зноy прыляцеy верабей на поле. Паглядзець, як там яго зярнятка жыве-пажывае. Як перазiмавала?

Глядзiць верабейка, а на месцы зярнятка зялёны парастак прадзяyбся з зямлi.

– Хто ты? – Пытаецца верабей.

– Я – тваё зярнятка! Зiму я пад снегам спаy, а вясновае сонца мяне разбудзiла, i я расцi пачаy.

Стаy верабей часцей прылятаць у поле, каб паглядзець на парастак. А той, з кожным днём станавiyся yсё вышэй i мацней.


Вы ознакомились с фрагментом книги.
Приобретайте полный текст книги у нашего партнера:
<< 1 2 3
На страницу:
3 из 3