Оценить:
 Рейтинг: 0

Захад Беларусi: гiстарычны пазл

Год написания книги
2023
<< 1 2 3 4 >>
На страницу:
3 из 4
Настройки чтения
Размер шрифта
Высота строк
Поля

«Выехала я з Гродна y сем вечара y панядзелак, але прыехаyшы да перавозу праз Нёман убачыла, што дарога загрувашчана салдатамi i экiпажамi маскоyскiмi i яны сказалi мне, што Рапнiн знаходзiцца на беразе i аглядае новы мост, а таксама нядаyна пабудаваныя караблi, на якiх, разам з прускiмi i iншымi афiцэрамi, ён павiнен адправiцца для вызначэння межаy на вадзе».

Гэтыя yзаемадзеяннi прускiх i расiйскiх адмiнiстрацый не былi адзiнымi. У 1803—1807 гадах пруска-расiйская камiсiя займалася праектам карэкцiроyкi рэчышча Нёмана.

Улетку 1807 года Аляксандр I i Напалеон Банапарт, не жадаючы вайны адзiн з адным, сустрэлiся на мiрных перамовах, якiя прайшлi на плыце пасярэдзiне Нёмана, побач з горадам Тыльзiт (Савецк). Дамовiцца тады yдалося, i yладцы заключылi Тыльзiцкi мiр. Аднак у чэрвенi 1812 года велiзарнае французскае войска перайшло Нёман, каб у вынiку yзяць Маскву, а затым прайграць вайну.

Сустрэча Аляксандра I i Напалеона на Нёмане.

У 1839 годзе быy завершаны Аyгустоyскi канал, якi злучыy Нёман з Вiслай.

У перыяд Другой сусветнай iмя беларускай ракi yвекавечылi y назве эскадрыллi «Нармандыя – Нёман».

Вось некаторыя вехi гiсторыi Нёмана. У непасрэднай блiзкасцi ад гэтай выдатнай ракi размешчана мноства славутасцяy, якiя, па-за yсякiм сумневам, варта yбачыць беларускiм i замежным турыстам.

Фрагмент 5. З гiсторыi Белавежскай пушчы: ад зламанай нагi караля да асаблiвай самагонкi

Белавежская пушча размешчана на тэрыторыi дзвюх краiн: Польшчы i Беларусi, i yнесена y спiс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Ну а яе беларуская частка якраз падзелена памiж дзвюма абласцямi, Гродзенскай i Брэсцкай.

Калiсьцi, яшчэ да стварэння ВКЛ, на тэрыторыi пушчы жыло ваяyнiчае племя яцвягаy. Назва пушчы yтворана, вiдавочна, ад нейкай «белай вежы», якой нярэдка аб'яyляюць менавiта старажытную валынскую вежу y Камянцы, хоць дакладных звестак аб паходжаннi назвы менавiта ад каменецкага «столпа» у даследчыкаy няма.

На тэрыторыi Польшчы знаходзiцца yмоyная сталiца пушчы, вёска Белавежа.

Здаyна пушча была паляyнiчымi yгоддзямi каранаваных асоб. Пра паляванне тут караля польскага i найвышэйшага князя (supremus dux) лiтоyскага Уладзiслава Ягайлы паведамляецца y працах знакамiтага польскага хранiста Яна Длугаша. Вядома, што y час палявання y пушчы Ягайла паламаy нагу, якую пазней доyга лячыy. Вiдаць, менавiта yладца Польшчы i Лiтвы быy адным з манархаy-рэкардсменаy па колькасцi часу, праведзенага y лясах Белавежы.

Прыклад высакароднага (па нараджэннi, але не па характары) продка перанялi яго нашчадкi – Ягелоны. Вядома, што y пушчы часта бываy Казiмiр Ягелончык.

Пасля Ягелонаy у пушчу наведвалiся выбарныя манархi Польшчы i Лiтвы, напрыклад, кароль-паляyнiчы Стэфан Баторый. Не цуралiся палявання y пушчы i каралi з дынастыi Ваза, а пазней саксонскiя валадары краiны.

З Аyгустам III Саксонцам якраз было звязана маштабнае манаршае паляванне падчас якога было забiта, як можна прачытаць на спецыяльным абелiску, устаноyленым у гонар гэтай падзеi y Белавежы, 42 зубры, а yсяго 57 асобiн з атрада капытных. Дарэчы, ужо y часы караля гэтая «разня» была асуджаная сучаснiкамi, i да падобнай думкi можа, праз гады, далучыцца i аyтар, якi наогул негатыyна адносiцца да забойства жывёл дзеля забавы.

Абелiск у гонар палявання Аyгуста III у пушчы.

У часы Станiслава Аyгуста Паянтоyскага, у пушчы распараджаyся яго yсемагутны y ВКЛ прыхiльнiк, граф Антонi Тызенгаyз. Паyлегендарныя звесткi польскiх гiсторыкаy XIX стагоддзя, сведчаць аб тым, што няyрымслiвы каралеyскi фаварыт ледзь не yладкаваy на пастаяннае месца жыхарства y пушчу вялiкага фiлосафа Жан-Жака Русо.

Жан-Жак Русо – амаль паляшук. Ігральная карта XVIII – XIX стагоддзяy.

Пасля далучэння да Расiйскай iмперыi земляy знiшчанай Рэчы Паспалiтай, рускiя yладары даволi хутка заyважылi патэнцыял Белавежскай пушчы. Цар Аляксандр III загадаy узвесцi, прыкладна на месцы двара польска-лiтоyскiх валадароy, своеасаблiвы паляyнiчы замак, манаршага размаху. Размяшчаyся аб'ект на yскраiне сучаснай вёскi Белавежа, i цяпер ад яго захавалася няшмат, хоць турысты yсё яшчэ могуць убачыць эфектную «замкавую браму» знiшчанай царскай рэзiдэнцыi.

Пасля таго як палац згарэy у агнi II Сусветнай палякi не сталi аднаyляць аб'ект, якi асацыюецца з перыядам валадарства Расii.

Царскi палац у Белавежы.

Ну а y беларускай частцы пушчы пасля вайны была пабудавана знакамiтая рэзiдэнцыi «Вiскулi» якая спачатку мела ролю паляyнiчай хаткi (калi так можна назваць самавiты дом, у стылi сталiнскай неакласiкi) для кiраyнiкоy СССР, ну а затым менавiта y гэтым лясным кутку былi падпiсаныя знакамiтыя Белавежскiя пагадненнi, якiя фармальна пазначылi распад СССР.

Вядома, што мяцовыя жыхары вырабляюць сваю асаблiвую самагонку, якая носiць яркую назву «пушчанка». У 2000-х гадах аyтар, знаходзячыся y складзе групы творчых работнiкаy, меy магчымасць наведаць раённы цэнтр Свiслач, пасля чаго прымаючы бок вывез калектыy у пушчу, дзеля арганiзацыi своеасаблiвага банкету. Аднак просьбы пачаставаць гасцей менавiта «пушчанкай» не былi задаволеныя, бо гаспадары, па iх словах, не чакалi yвагi працаyнiкоy культурнага профiля да iх самаробнага прадукта i таму не назапасiлi яго, а зрабiлi стаyку на простую гарэлку з крамы. Мiлыя, асабiстыя yспамiны…

Вось такая кароткая гiсторыя знакамiтай Белавежскай пушчы.

Фрагмент 6. Храм Ваyкавыска i загадка каложскай лапаткi

Старажытнарускi храм у горадзе Ваyкавыску адрознiваецца ад менскага храма, якi мае падобны лёс, тым, што аблiчча ваyкавыскай святынi даследчыкi могуць рэканструяваць даволi дакладна.

Узвядзенне храмаy Мiнска i Ваyкавыска, на думку гiсторыкаy, не было завершана i, ва yсякiм разе, цэрквы вядомыя толькi y раскопках. Аднак храм Ваyкавыска адносiцца да Гродзенскай архiтэктурнай школы, i больш за тое, яго план амаль дакладна паyтарае план так званай Нiжняй царквы – старажытнай святынi гродзенскага дзядзiнца, вядомага як Стары замак. Гэта дае важкiя падставы меркаваць, што царква y Ваyкавыску павiнна была быць падобная на гарадзенскiя цэрквы, уяyленне пра якiя дае, перш за yсё, адносна нядрэнна захаваны Барысаглебскi храм на Каложы.

Цiкавая дэталь звязвае ваyкавыскi храм з гродзенскай Каложай. Заходнi фасад гродзенскага храма, як i аналагiчны фасад ваyкавыскага, несiметрычны. У правай частцы фасада Каложы знаходзiлася шырокая лапатка, непадобная на суседнiя, а y ваyкавыскiм храме y гэтым месцы да падмурка фасада прымыкае падмурак асобнага прамавугольнага аб'ёму, якi дазваляе меркаваць, што старажытны дойлiд збiраyся yзвесцi там нейкую вежу.

Каложская царква, сярэдзiна XIX ст. Справа бачная шырокая лапатка.

Дзiyнай каложскай лапаткай, згубленай у вынiку абвальвання сценаy храма, зацiкавiyся гродзенскi гiсторык Андрэй Вашкевiч, якi выказаy меркаванне, у сваёй публiкацыi «Цi мела Каложская царква вежу-званнiцу?», што тут некалi размяшчалася званiца храма. Пры гэтым спецыялiст меркаваy, што сама званiца не захавалася, а шырокая лапатка yяyляла сабой яе yнутраную сценку, то бок калiсьцi была закрытая вонкавымi сценамi. У доказ гэтай здагадкi Вашкевiч паказваy на вельмi сцiплы дэкор шырокай каложскай лапаткi y параyнаннi з суседнiмi, упрыгожанымi, паводле канона гродзенскай школы, палiраванымi камянямi i маёлiкавай плiткай.

Аднак аналiз высокадакладных замалёвак Барысаглебскага храма, створаных у сярэдзiне XIX стагоддзя, паказвае, што, судзячы па дэталях лапатак i парожка, шырокая лапатка задумвалася дойлiдам менавiта як вонкавы, несiметрычны элемент кампазiцыi. Ды i малалiчныя, але yсё ж скарыстаныя y дэкоры лапаткi, камянi, ужывалiся y гродзенскай школе менавiта для вонкавага аздаблення фасадаy. Акрамя таго, апсiда Каложы, якая знаходзiлася з боку Нёмана, таксама дэкарыравана бядней, чым супрацьлеглая ёй паyночная апсiда, а фасад з боку Нёмана вiдавочна саступае паyночнаму фасаду y пышнасцi аздаблення. Усё гэта наводзiць на думку, што архiтэктар XII стагоддзя вылучыy для сябе сваеасаблiвую «мёртвую зону», у паyднёвай палове царквы, i падчас яе аздаблення эканомiy камянi i маёлiку.

Царква XII ст. у Ваyкавыску. Аyтарская, гiпатэтычная рэканструкцыя архiтэктрунай iдэi.

Можна асцярожна казаць аб тым, што шырокая лапатка Каложы задумвалася бачнай часткай фасада, а не з'яyлялася yнутранай сценкай, як меркаваy Андрэй Вашкевiч.

Звяртае на сябе yвагу i невялiкае акенца шырокай лапаткi Каложы. Падобныя праёмы знаходзiлiся y тых месцах, дзе yсярэдзiне будынкаy змяшчалiся нейкiя вiтыя сходы на верхнiя ярусы.

Такiм чынам, шырокая лапатка можа быць вонкавым абазначэннем унутранага аб'ёму лесвiчнай клеткi, якая вядзе y верхнi ярус царквы, напрыклад, у нейкi, накрыты купалком, барабан з арачнымi праёмамi, дзе, тэарэтычна, мог змяшчацца звон.

Вяртаючыся да храма Ваyкавыска, варта заyважыць, што яго будаyнiцтва нярэдка адносяць да гiстарычнага адрэзка пасля будаyнiцтва гродзенскiх Нiжняй i Каложскай цэркваy. Падобны падыход выглядае лагiчным. Нейкi член гродзенскага княжацкага роду Усеваладковiчаy атрымаy ва yдзел Ваyкавыск i вырашыy пабудаваць галоyны храм на яго дзядзiнцы, на yзор галоyнага храма гродзенскага дзяцiнца. Пры гэтым улiчваyся i вопыт будаyнiцтва Каложскай царквы, якая мела yнутраную лесвiчную клетку, схаваную за той самай шырокай лапаткай. Дойлiд вырашыy палепшыць праект, зэканомiyшы месца yнутры храма, i вынес лесвiцу вонкi: з гэтай мэтай у праект i быy унесены вежападобны аб'ём, фундамент якога адкрыты археолагамi y Ваyкавыску.

Дзве вежы з лесвiцамi yпiсаны y кампазiцыю царквы Св. Васiлiя y Оyручы, якая лiчыцца найблiжэйшым аналагам гродзенскiх храмаy.

Казаць тут, зразумела, варта толькi аб гiпотэзах, але, як думаецца аyтару, даволi займальных.

Фрагмент 7. Пiнчукi i стварэнне Вялiкага княства Лiтоyскага

Фармiраванне Вялiкага княства Лiтоyскага y якасцi своеасаблiвага сiмбiёзу балцкiх i славянскiх земляy iшло y XIII стагоддзi, на тэрыторыi княстваy Панямоння i yласна самой Лiтвы Мiндоyга. Часта менавiта дзяржаваyтваральным працэсам, якiя iшлi на тэрыторыi сучаснай Гродзенскай вобласцi, надаюць асаблiвую yвагу даследчыкi. Мiж тым, вельмi цiкавую ролю адыгрывалi y гэтай гiсторыi князi Пiнска. Звернемся да Галiцка-валынскага летапiсу (ГВЛ), якi лiчыцца найважнейшай крынiцай iнфармацыi аб раннiм ВКЛ.

У гэтым гiстарычным дакуменце чытачы могуць заyважыць апiсанне дзiyных паводзiн пiнскiх yладцаy, якiя нiбы праяyляюць некаторую сiмпатыю да лiтоyцаy.

«У год 6755 (1247). Лiтоyцы з Лугвенам ваявалi каля Мельнiка i yзялi шмат палонных. Данiiл i Васiлька гналiся за iмi да Пiнска. Мiхась Пiнскi папярэдзiy лiтоyцаy. Яны сядзелi y лесе за агароджай, а Мiхаiл паслаy iм вестку з Пiнска. А Данiiл i Васiлька праследавалi iх, i дворскi Якаy са сваiмi ваярамi. Лiтоyцы ж не паверылi Мiхаiлу i выйшлi са станаy сваiх».

Такiм чынам пiнскi Рурыкавiч Мiхаiл чамусьцi дапамагае лiтоyцам супраць iншых Рурыкавiчаy, галiцка-валынскiх валадароy Данiiла i Васiлькi. Пры гэтым i самi лiтоyцы як быццам не чакаюць такой дапамогi i не вераць Мiхалу.

Тут бы i меркаваць, што пiнчукi гатовы актыyна падтрымаць лiтоyскiя атрады, але далей летапiсец дадае:

«Па лiтасцi Божай пабеглi лiтоyцы i былi перабiтыя, i палонныя былi адбiтыя, а сам Лугвен збег, паранены. Прыйшла гэтая вестка Данiiлу i Васiльку, i была вялiкая радасць у Пiнску».

Нягледзячы на жаданне Мiхаiла дапамагчы лiтоyцам, у Пiнску чамусьцi радуюцца iх разгрому, хаця тэкст нiбы паказвае, што радавалiся y Пiнску менавiта Васiлька i Данiiл.

Гэты фрагмент наводзiць на думку пра «гнуткую пазiцыю» уладароy Пiнскага княства, якiя фармальна застаючыся саюзнiкамi валынскiх yладцаy, схiлялiся да саюзу з лiтоyцамi i не жадалi з iмi ваяваць.

Гартаючы ГВЛ далей можна знайсцi i яшчэ аргументы на карысць дакладнасцi падобнай здагадкi.

«У год 6761 (1253). Таyцiвiл даслаy да Данiiлу Рэyбу сказаць: „Пайдзi да Навагародка“. І Данiiл пайшоy з братам Васiлькам, i з сынам Львом, i з полаyцамi, i са сватам сваiм Тэгакам, i прыйшоy да Пiнска. Князi Пiнскiя yтойвалi падман, iх узялi з сабою на вайну няволяй».

Вось яно! Нават скупыя звесткi валынскага летапiсца пацвярджаюць нежаданне пiнчукоy ваяваць з лiтоyцамi.
<< 1 2 3 4 >>
На страницу:
3 из 4

Другие электронные книги автора Яўген Аснарэўскі