Захад Беларусi: гiстарычны пазл
Яyген Аснарэyскi
У кнiгу yвайшлi гiстарычныя нататкi, прысвечаныя заходнiм абласцям Беларусi. Лёгкай мовай аyтар расказвае пра яркiя падзеi, якiя адбывалiся на Гродзеншчыне i Брэстчыне. Чытач даведаецца пра «пачвару з Чарнаyчыц», вiзiты y Гродна французскiх каралёy i рускiх цароy, патрабаваннi Брэсцкай унii, ролю пiнчукоy у стварэннi ВКЛ i многае iншае. Выданне змяшчае вялiкi аб'ём цытат з гiстарычных дакументаy i рэдкiя iлюстрацыi.
Захад Беларусi: гiстарычны пазл
Яyген Аснарэyскi
© Яyген Аснарэyскi, 2023
ISBN 978-5-0059-9119-5
Создано в интеллектуальной издательской системе Ridero
Prologo
Чытач ужо меy магчымасць заyважыць назву гэтага yступа: Prologo. Гэта не што iншае, як «пралог» на мове эсперанта. Дадзены выбар не выпадковы, бо стваральнiк эсперанта – Людвiг Заменгоф, як вядома, быy ураджэнцам Гродзенскай губернi Расiйскай iмперыi, працаваy таксама i y самiм Гродне, а значыць, яго вынаходства – частка таго гiстарычнага пазла, якi чытачы змогуць акуратна збiраць, гартаючы старонкi дадзенай кнiгi. У часы Заменгофа Захад цяперашняй Беларусi знаходзiyся y складзе адной адмiнiстрацыйнай адзiнкi з цэнтрам у старажытным Гродне. Менавiта пра беларускi Захад i пойдзе гаворка y нiжэй прадстаyленых раздзелах кнiгi.
Выданне не з'яyляецца турыстычным даведнiкам, i аyтар не ставiy сабе задачу расказаць пра yсе вёскi цi нават буйныя гарады на беларускiм Захадзе. Аднак мы паспрабуем разгледзець блiжэй гiсторыю гэтага краю, знайшоyшы адрозненнi i падабенства y асобных кутках Гродзешчыны i Брэстчыны, i перш за yсё звернем увагу на найбуйнейшыя гарады рэгiёну.
Брэст i Гродна… Стагоддзямi тут адбывалiся лёсавызначальныя для цэлых народаy падзеi! Гродна, разам з Навагрудкам i iншымi гарадамi Панямоння, знаходзiyся y эпiцэнтры дзяржаyна-утваральных працэсаy Вялiкага княства Лiтоyскага. Тут была заключана адна з сямi гiстарычных унiй ВКЛ i Польшчы: Гродзенская унiя 1432 года, а яшчэ раней вялася праца над Вiленска-Радамскай унiяй 1401 года. У Гродне праходзiлi сеймы ВКЛ, сеймы Рэчы Паспалiтай, у тым лiку i апошнi сейм аб'яднанай дзяржавы. У гэтым горадзе адрокся ад стальца апошнi вялiкi князь лiтоyскi i кароль польскi.
У Брэсце таксама праходзiлi сеймы ВКЛ i вырашалiся найважнейшыя для народаy Кароны i Княства пытаннi. У Брэсце была заключана знакамiтая царкоyная унiя 1596 года, а праз некалькi соцень год тут заключылi Брэсцкi мiр памiж расiйскiмi бальшавiкамi i так званымi Цэнтральнымi дзяржавамi.
У гэта выданне yвайшлi невялiкiя па памеры нататкi, у рамках якiх прадстаyлены даволi значны аб'ём цытат з гiстарычных дакументаy, што можа быць цiкава не толькi людзям без гiстарычнай адукацыi, але i калегу гiсторыку. Пераклад, у тым лiку i вершаваны, выкананы аyтарам.
У кнiзе паказаны падзеi самых розных гадоy… Сiвое i малавядомае XIII стагоддзе. Больш даследаванае XVI. Галантнае XVIII. Прыцемненае жахам сусветных войнаy XX. Але, як нярэдка бывае, з агульнай карцiны выпадае XXI стагоддзе… І таму аyтар паспрабуе выправiць гэта, дадаyшы y дадзены пралог асабiстую гiсторыю!
Прыкладна за 10 год да выдання гэтай кнiгi я гуляy па Гродне з маладой дзяyчынай, якая нарадзiлася y Пiнску, але жыла i працавала, маючы, дарэчы, творчую спецыяльнасць, менавiта y Гродне. Гэткая рэальная сувязь Брэстчыны i Гродзеншчыны y выглядзе жывой, цемнавокай палешучкi, поyнай любовi да архiтэктуры каралеyскага горада. Я вырашыy здзiвiць госцю i адвёy яе на маленькую вулiцу Малую Траецкую, куды рэдка забрыдаюць турысты, хоць выглядае вулачка вельмi каларытна i крыху нагадвае, на мой погляд, стары Талiн. Дзяyчына была задаволеная i жыва спытала:
– А чаму тут Малая Траецкая, а там Вялiкая?
Добрае пытанне, на якое не так проста адказаць краязнаyцу.
– Таму што там вялiкая вулiца, а тут маленькая, – упэyненым тонам адказаy я, хутчэй не як краязнаyца, а проста як персона, здольная лагiчна разважаць.
Дзяyчына шматзначна хмыкнула, i мы пайшлi далей.
Вулiца Малая Траецкая. Фота аyтара.
Вось такая невялiкая iнтэрлюдыя, якая таксама з'яyляецца часткай бясконцай, стракатай стужкi, пад назвай «Летапiс Гродна», што yбiрае yсе падзеi, як значныя, так i не надта.
Аyтар, як можна зразумець з вышэйпададзенага, не прэтэндуе на yсёабдымнае асвятленне шматграннай гiсторыi Захаду Беларусi. Раздзелы кнiгi – толькi асобныя кавалачкi гiстарычнага пазла, блiскучыя i разрозненыя дэталi, быццам мазаiка са знiшчанага сабора Аляксандра Неyскага y Варшаве, калiсьцi створаная па эскiзах выбiтнага жывапiсца Васняцова. Рэшткi гэтай мазаiкi падзелены памiж Свята-Пакроyскiм храмам Баранавiчаy i знакамiтай гродзенскай Каложай, як бы дзеля фармiравання яшчэ адной з незлiчоных сувязей, памiж заходнiмi абласцямi Беларусi.
Так, кнiга дэманструе чытачу толькi часцiнкi цэлага, але, як здаецца аyтару, гэта досыць яркiя фрагменты, здольныя даць некаторае yяyленне i аб усёй, па-за yсякiм сумневам, дзiyнай i маштабнай карцiне.
Кластар 1. Гродна i (або) Брэст
Фрагмент 1. Барацьба за статус альтэрнатыyнай сталiцы ВКЛ
Брэст i Гродна – дзве сталiцы заходнiх абласцей Беларусi. Але y свой час яны былi яшчэ i найважнейшымi гарадамi ВКЛ, як бы канкуруючымi y барацьбе за статус альтэрнатыyнай (другой цi трэцяй) сталiцы Княства.
У XIII стагоддзi Гродна, у адрозненне ад Брэста, знаходзiyся y эпiцэнтры фармавання Вялiкага княства Лiтоyскага i паказаны y крынiцах адной з галоyных арэн супрацьстаяння лiтоyскiх уладцаy i галiцка-валынскiх князёy. Можна yпэyнена казаць пра тое, што Гродна yвайшоy у склад ВКЛ раней за Брэст. Вылучыць нейкую базу для супастаyлення палiтычных статусаy гэтых двух найважнейшых населеных пунктаy дзяржавы, можна, мабыць, ужо пры князе Вiтаyце, якi валодаy абодвума гарадамi. У даследчыкаy ёсць падставы асцярожна сцвярджаць, што пры Вiтаyце i яго фармальным сюзерэне Уладзiславе Ягайла, горад над Нёманам часцей за яго «канкурэнта» над Бугам служыy валадарам для вырашэння важных палiтычных пытанняy, напрыклад, у Гродне Вiтаyт заключаy мiр з крыжакамi i сустракаy чэшскiх паслоy. Аднак i y Брэсце вырашалiся найважнейшыя для ВКЛ пытаннi, у прыватнасцi, як пiша Ян Другаш, менавiта там адбыyся спецыяльны сход, з удзелам Вiтаyта i Ягайлы:
«Пасля выезду з Непаламiц, кароль польскi Уладзiслаy адпраyляецца y Лiтву, каб у Брэсце Рускiм правесцi з князем Аляксандрам з'езд, аб якiм ужо даyно папярэдзiy яго».
Сустрэча была зладжана з мэтай падрыхтоyкi агульных дзеянняy супраць крыжакоy, якiя y вынiку прывялi да пераможнай для Княства Грунвальдскай бiтвы.
Ягайла. Партрэт XIX ст.
У некаторых выпадках Брэст i Гродна разам служылi своеасаблiвай сцэнай для драматычнай барацьбы Вiтаyта за yладу. Напрыклад, у 80-х гадах XIV стагоддзя Вiтаyт, паводле звестак з Летапiсу Вялiкiх князёy Лiтоyскiх, знаходзiцца з мацi Бiрутай у Гродне, а пасля яе ад'езду y Брэст, збiрае y горадзе над Нёманам сiлы для паходу супраць свайго стрыечнага брата Ягайлы. Менавiта y Брэсце, паводле некаторых звестак, Бiрута была забiта людзьмi вераломнага пляменнiка яе мужа.
Пад 1387 годам Ян Длугаш згадвае Вiтаyта y лiку iншых князёy, выклiканых у Вiльню каралём Ягайлам.
«Па каралеyскiм загадзе сабралiся браты караля, троцкi князь Скiргайла, гродзенскi Вiтаyт, кiеyскi Уладзiмiр, наваградскi Карыбут…»
У пералiку князёy Вiтаyт названы менавiта гродзенскiм князем, што можна трактаваць як указанне на вялiкшую значнасць Гродна y параyнаннi з Брэстам.
Падчас чарговага супрацьстаяння Ягайлы i Вiтаyта, першы вырашыy нанесцi yдар па вотчынных уладаннях супернiка. Хутка yзяyшы Брэст, кароль падышоy да Гродна, дзе абложнiкаy чакала доyгая i yпартая барацьба з вернымi Вiтаyту гарнiзонамi. У вынiку аблогi 1390 года, воiны польскага караля yсё ж захапiлi гродзенскiя yмацаваннi.
Сярод дадзеных, якiя сведчаць аб важнасцi таго цi iншага населенага пункта, знаходзяцца i звесткi аб стварэньнi розных абарончых пабудоy. Вядома, што y Гродне Вiтаyт разгортвае маштабнае замкавае будаyнiцтва, падарыyшы гораду адзiн з найлепшых фартыфiкацыйных комплексаy краiны. На стыку XIV i XV стагоддзяy у горадзе над Нёманам iснуюць два каменныя замкi – Верхнi i Нiжнi. Падобныя сiстэмы двух каменных умацаванняy знаходзiлiся толькi y некаторых найважнейшых гарадах Княства: Вiльнi, Троках i, як мяркуецца, Вiцебску.
Замак Брэста y гэты час заставаyся y асноyным драyляным, хаця, як мяркуецца, уключаy каменную вежу валынскага тыпу, так званы «столп», пабудаваны яшчэ y XIII стагоддзi.
У сучаснай гiстарычнай лiтаратуры Гродна yсё яшчэ часта называюць «другой сталiцай Вiтаyта», аднак жа, якi горад лiчыyся першай сталiцай, Вiльня або Трокi, часта не yдакладняецца. Так цi iнакш, нават калi лiчыць падобны статус горада пэyным перабольшаннем, варта адзначыць, што Гродна без усялякага сумнення, разам з Трокамi, Вiльняй i Коyнам, уваходзiy у пералiк асноyных рэзiдэнцый вялiкага князя Вiтаyта, а таксама часта прымаy i польскага караля Ягайлу. Важнай рэзiдэнцыяй уладцаy быy таксама замак у Берасцi.
Калi пры Вiтаyце i Ягайле Берасце хутчэй знаходзiцца y ценi Гароднi, то пры Казiмiры Ягелончыку горад над Бугам ужо можна назваць як мiнiмум не менш важнай рэзiдэнцый польска-лiтоyскiх манархаy. Па звестках польскiх гiсторыкаy, менавiта y Гродне Казiмiр атрымлiвае прапанову стаць валадаром Кароны, а y Брэсце згаджаецца yзысцi на сталец Польскага каралеyства, гэта значыць у перыяд праyлення Казiмiра, Гродна i Брэст у чарговы раз «дзеляць памiж сабой» важную гiстарычную падзею.
Казiмiр Ягелончык даволi шмат часу бавiy у берасцейскiм замку, калi адпраyляyся з Кракава y лiтоyскiя землi, а таксама вяртаyся з Княства y Карону.
Важным паказчыкам палiтычнага статусу як Гродна, так i Брэста можна назваць колькасць сеймаy ВКЛ, праведзеных ва yказаных гарадах дзяржавы. Звесткi даследчыкаy аб гэтых найважнейшых актах палiтычнага жыцця дзяржавы даволi моцна адрознiваюцца. Існуюць розныя погляды на пачатак сеймаy, i часта менавiта Гродна аб'яyляецца месцам правядзення першага сейма, хаця некаторыя даследчыкi адлiчваюць гiсторыю склiкання старадаyнiх парламенцкiх асамблей Княства ад схода y Вiцебску, а iншыя ад збору шляхты y Вiльнi. Так цi iнакш, у большасцi публiкацый сталiца ВКЛ Вiльня паказваецца горадам, якi прыняy найбольшую колькасць сеймаy краiны, а вось другое месца займае Брэст. Гораду над Нёманам дастаецца толькi бронза y гэтай ганаровай гонцы. Падобнае yзвышэнне Берасця было намечана, на думку аyтара, менавiта y перыяд праyлення Казiмiра Ягелончыка, якi, аднак, памёр у сваёй гродзенскай рэзiдэнцыi.
Такiм чынам, грунтуючыся на статусе «другой сеймавай сталiцы» Вялiкага княства Лiтоyскага можна казаць аб тым, што Брэст, у перыяд кiравання Казiмiра Ягелончыка, а затым i Жыгiмонта Старога, як мiнiмум не саступаy Гародне палiтычнай вагой, а можа быць i пераyзыходзiy горад над Нёманам па сваiм значэннi.
Аднак ужо y канцы праyлення Жыгiмонта Аyгуста альтэрнатыyны Вiльнi цэнтр палiтычнага жыцця па-за yсякiм сумневам знаходзiцца y Гродне, дзе праходзiць прыём буйных дэлегацый розных краiн, паказаны на вядомай гравюры Гродна, аyтарства Мацея Цюндта, i збiраюцца сеймы краiны, на якiх кароль вядзе падрыхтоyку да унii Польшчы i ВКЛ.
Прыём у Гродне турэцкага пасольства. Гравюра Цюндта, 1568 год.
Пасля аб'яднання краiн у канфедэрацыю, уладаром нядаyна створанай Рэчы Паспалiтай неyзабаве становiцца Стэфан Баторый. Менавiта асабiсты выбар гэтага манарха, якi вылучаy Гродна сярод iншых населеных пунктаy краiны, у значнай ступенi абумовiy будучае yзвышэнне яго любiмай рэзiдэнцыi, i гэта y вынiку дазволiла гораду над Нёманам абысцi нават Вiльню, стаyшы фактычнай сталiцай ВКЛ.
Баторый пабудаваy у Гродне, па yспамiнах французскага падарожнiка XVII стагоддзя Дзюпонта, «адзiн з найпрыгажэйшых каралеyскiх дамоy у каралеyстве», што, зразумела, было iстотным фактарам, якi прадвызначаy увагу наступных манархаy Рэчы Паспалiтай да гродзенскага замка. Вектар узвышэння Гродна, намечаны Баторыем, умацоyвае статус горада, зафiксаваны, напрыклад, у кнiзе нямецкага гiсторыка Цайлера, выдадзенай у 1647 годзе. У ёй Гродна называецца «выбiтным» i «другiм пасля Вiльнi».
Асноyнай рэзiдэнцыяй манархаy у гэты час з'яyляецца Варшава. Гродна стаяy якраз на актыyна выкарыстоyванай дарозе памiж сталiцай ВКЛ Вiльняй i галоyнай рэзiдэнцыяй каралёy i вялiкiх князёy у Польшчы. Пры гэтым Брэст застаецца y баку ад найкарацейшага шляха yладцаy з фактычнай сталiцы Кароны y сталiцу Княства.
У 1673 годзе Хрыстафор Пац дабiваецца так званай «лiтоyскай альтэрнатывы», гэта значыць правядзення сеймаy Рэчы Паспалiтай на тэрыторыi ВКЛ. Сеймавым горадам Лiтвы прызначаецца Гродна. Падобна Брэсту, якi быy некалi «другой сеймавай сталiцай» Княства, Гродна ператвараецца y другую сталiцу yсёй Рэчы Паспалiтай. Цяпер гэта галоyны горад Лiтвы, хаця, у некалькi парадаксальным ключы, ён не мае свайго ваяводства, якое ёсць у Брэста. Тым не менш, у самым канцы iснавання Рэчы Паспалiтай Гродна, без усялякага сумнення – фактычная сталiца ВКЛ, дзе i перагортваюцца заключныя старонкi iснавання Княства, у прыватнасцi, праходзiць апошнi сейм Рэчы Паспалiтай, пасля якога адбываецца паyстанне Касцюшкi, а пасля гэтага – палон апошняга вялiкага князя Станiслава Аyгуста Панятоyскага y горадзе над Нёманам, i адрачэнне бяздольнага манарха ад трону.
Пасля далучэння Берасцейшчыны i Гарадзеншчыны да Расiйскай iмперыi, статус Гродна быy такi высокi, што першапачаткова менавiта горад над Нёманам быy прызначаны цэнтрам краю, хаця неyзабаве сталiца перамясцiлася y Вiльню.
У створанай расiйскай адмiнiстрацыяй новай губернii Брэст стаy сталiцай павета, а губернскiм горадам – Гродна, хоць, горад над Бугам быy больш-менш супастаyны з губернскiм цэнтрам па колькасцi насельнiцтва.