Жанчыну зрабiць мужчынам. Гэта як? Думаю, што не тым шляхам, якiм большасць жанчын вымушаны станавiцца «мужчынамi» зараз – праз часам мiжвольнае адпавяданне вядомай прымаyцы «Я i конь, я i бык, я i баба, i мужык». Гэтак атрымлiваецца ад безвыходнасцi.
Жанчына можа ператварыцца на мужчыну, а, дакладней, стаць андрагiнам, толькi пры yмове пастаяннага знаходжання пры тэмпературы кiпення; трэба гарэць – любоyю, iдэяй, работай, сям'ёй. «Царства Божага» дасягнуць выкiпеyшыя да самага дна. Жанчына, iмкнучаяся да цэласнасцi, павiнна навучыцца ва yсё yкладваць душу.
Вецер i мужчына: няyлоyны, ветрагон, у яго вецер у галаве, шукай ветру y полi, кiдае словы на вецер, трымае нос па ветры. Сустракалi такiх? Іх няма y чым дакарыць, з прыродай не паспрачаешся. І цяпер зразумела, якiм «ветрам» часам бывае жанчыне дзiцё «надзьме» – красамоyным.
Мужчынам, намагаючымся стаць андрагiнамi (самадастатковымi), мае сэнс ператварыцца y фiзiчнае паняцце «вадкае паветра» – трэба набыць недастаючыя жаночыя якасцi: апусцiцца з нябёсаy на зямлю, замянiць легкадумнасць глыбакадумнасцю, iмкнуцца да рэалiзацыi сваiх паветраных збудаванняy.
Жанчыне, каб не стаць на яго шляху непатрэбным баластам, неабходна прасякнуцца iдэямi свайго мужчыны, каторы, у сваю чаргу, павiнен памятаць, што цёпла, сытна, камфортна, утульна y доме не само па сабе, а дзякуючы камусьцi, каму i варта аддзячыць. Узаемапаразуменне пачынаецца з удзячнасцi, лепш выражанай не на словах, а пры дапамозе падарункаy – памятаем пра матэрыяльную жаночую прыроду.
У выпадку двух андрагiнаy (самастойных, незалежных, самадастаковых асоб) будзе мець месца узаемапранiкненне поглядаy.
Як для мужчын важныя нейкiя духоyныя пошукi (духоyны ад слова дух – «воздух», паветра), так для жанчыны мае значэнне, каб пошукi яе мужчыны добра аплачвалiсь (вада, i тым больш зямля – рэчы канкрэтныя, якiя yспрымаюцца дотыкам, матэрыяльныя). Гэта таксама нармальная, здаровая, адвечная мужчынска-жаночая пазiцыя, абумоyленая, зноy жа, асаблiвасцямi адпаведных стыхiй. Стаць андрагiнам у гэтым кантэксце, значыць здолець злучыць неспалучальнае, паяднасць у асобе аднаго чалавека (будзь-то мужчына або жанчына) абедзве процiлеглыя пазiцыi, што дазволiць адухатварыць матэрыяльныя праявы нашага свету, дасць магчымасць дасягнуць раю на зямлi, зямного раю – таго, аб якiм гаворка як раз i iдзе y Бiблii. Трэба палюбiць грошы yсёй душой, а калi грошы адкажуць табе yзаемнасцю, ты палюбiш жыццё. Імкненне ж да жыцця супадае з накiрункам руху да раю. Вось па такiх правiлах мае сэнс усталёyваць адносiны памiж жанчынай i мужчынам (а не памiж жанчынай i мужчынай, як гэта часта бывае сёння).
Зразумела, што любоy-дзеянне i любоy-адносiны варта распаyсюдзiць на yсё, чаго жадае душа, што дазволiць задаволiць яе патрэбы.
Тое, што сучасных мужчын больш цiкавяць цялесныя yцехi, а жанчыны жадаюць духоyнага злiцця – добрая прыкмета наблiжэння часу «Царства Божага», бо, па логiцы рэчаy, усё павiнна быць наадварот. Пры гэтым, спакусы y вобразе жанчыны не варта пазбягаць, дастаткова палюбiць яе yсiм сэрцам, узжадаць ад душы, што дазволiць паяднаць матэрыю (цела) з духам.
Вось так, прытрымлiваючыся сярэдзiннага шляху, не yпадаючы y крайнасцi, зямля-вада-жанчына-мацi i неба-вецер-мужчына-бацька, пераплятаючыся, садзейнiчаюць паступоваму пераходу ад дуальнага yспрыняцця свету да перажывання пачуцця абсалютнага адзiнства, наблiжаючыся тым самым да Адзiнага, да Творцы, Ісцiны, Абсалюта.
Крытыкам аб крытыцы
«Не судзi, ды не судзiмы будзеш» – словы з Бiблii, скiраваныя тым, хто не yяyляе свайго жыцця без крытыкi.
«Крытыка карысна, яна служыць навучанню, без маiх суджэнняy наконт iншых людзей немагчыма iх удасканаленне» – скажуць крытыкi, рацыяналiзуючы тым самым сваё iмкненне судзiць усё i yсiх.
Цi так гэта? Адкажам на пастаyленае пытанне пазней. Спачатку неабходна вызначыць, адкуль бярэ свае вытокi жаданне большасцi людзей асуджаць.
Калi я толькi яшчэ пачынала рабiць свае першыя прафесiйныя крокi y якасцi настаyнiцы, бывала, паклiчуць мяне на адкрыты yрок, а я сяджу i пiльна сачу за настаyнiкам, каб не дай Бог не прапусцiць якiя-небудзь дапушчаныя iм агрэхi. Цяпер надышоy час задумацца, навошта я так рабiла? Каб падштурхнуць таго настаyнiка да прафесiйнага росту? Шчыра кажучы, не. Калi я каго-небудзь раней крытыкавала, то толькi з адной мэтай – падняць сваю yласную самаацэнку: паколькi ён (яна) робiць гэта горш за мяне, то я лепшая y сваёй справе.
Я не выпадкова выкарыстала y сваёй споведзi слова раней. Зараз я так не раблю, а калi хаджу да каго-небудзь на yрокi, то толькi з адной мэтай – навучыцца чамусьцi новаму, адзначыць для сябе найбольш цiкавыя моманты i эфектыyныя метады i прыёмы работы, якiя потым выкарыстаю y сваёй навучальнай практыцы, i, безумоyна, дзеля таго, каб сказаць настаyнiку, не пашкадаваyшаму часу i нерваy на падрыхтоyку да адкрытага yрока, вялiкi дзякуй. Думак аб крытыцы больш нават не yзнiкае. Чаму? Таму што самаацэнка падрасла да yзроyню адэкватнай, i разам з тым знiкла патрэба камусьцi штосьцi даказваць. Існуюць толькi два крытэрыi паспяховасцi прайшоyшага yрока – пачуццё yнутранай задаволенасцi i ззяючыя радасцю вочы дзяцей. Іншых паказальнiкаy няма.
«Не судзi, ды не судзiмы будзеш». Чаму не варта крытыкаваць тым, каму рабiць гэта так хочацца? Таму што, па-першае, «як гукнеш, так i адгукнецца», а па-другое, «не плюй у калодзеж, спатрэбiцца вады напiцца». Звесцi дзеянне прыказак да мiнiмуму можна толькi y тым выпадку, калi крытыка прадыктавана не жаданнем вынайсцi недахопы, а яго адсутнасцю. Інакш кажучы, крытыка толькi тады можа быць прадуктыyнай, калi яна не суправаджаецца пачуццём патаемнай асалоды ад прынiжэння табой iншага чалавека (i адпаведна yзвышэння сябе). Такiм чынам, крытыкуючы без удзелу эмоцый, дакладней, з добрых пабуджэнняy (не тых, якiмi выбрукавана дарога y пекла), мы пажнем пасеянае лягчэй, але пажнем абавязкова: асуджаючы суседа зверху, вы самi рызыкуеце стаць аб'ектам плётак суседкi знiзу.
Вернемся да пытання: наколькi карысна крытыка?
Неаднаразова чула ад маладых настаyнiц:
– Сёння на yрок прыходзiла намеснiк дырэктара. Гэта yжо не першы раз. Яна бывала y мяне, так што я добра ведала, што яна хоча yбачыць. Я паказала ёй тое, што ад мяне чакалася, i yрок прайшоy паспяхова.
– Табе пашанцавала. А вось да мяне дырэктар прыходзiла. У яе вышэйшыя запатрабаваннi, трэба больш паказваць i iншае.
Далей, мяркую, можна не працягваць дыялог. Якi з яго напрошваецца вынiк? Чаму навучылiся, чакаючы крытыкi i намагаючыся паменшыць яе колькасць, дзяyчаты? Падладжвацца пад меркаванне крытыка, прытрымлiвацца моды, падпарадкоyвацца поглядам натоyпу. Як вы думаеце, такога роду «гнуткасць» будзе спрыяць творчай самарэалiзацыi асобы? Адкажыце на гэта пытанне, i праблема мэтазгоднасцi выкарыстання крытыкi больш не будзе перад вамi стяць. Шчыра адкажыце!
Мiж тым, парады i рэкамендацыi даваць можна, але лепш у выпадку, калi вас аб гэтым просяць або калi вашым меркаваннем цiкавяцца. Адказваць жа на пытаннi, якiя не прагучалi, мае сэнс моyчкi.
Аб веры
Вера – гэта yпэyненасць у кiмсьцi-чымсьцi. Такое азначэнне веры мы знойдзем у слоyнiку. А што такое yпэyненасць? Гэта цвёрдая вера y каго-што-небудзь. Атрымлiваем замкнёны ланцужок даваемых адно праз адно азначэнняy: вера ёсць упэyненасць, упэyненасць ёсць вера. Таyталогiя! Лепш сказаць па-iншаму: упэyнены (у-вере-нный) у сабе чалавек – той, якi мае yнутры сябе веру. Тады зноy жа yсплывае на паверхню пытанне: што такое вера?
Разбяром слова па складах: ве-ра, дзе «ве» паходзiць ад слова веды, ведаць, а «ра» ад Ра.
Ра – бог сонца, ра – старажытны корань слова радасць. Такiм чынам, вера – гэта, па-першае, веданне сонца, бога-сонца, а па-другое, веданне радасцi. Або: каб стаць шчаслiвым – зведаць радасць (тую, якую Ра дасць), трэба пазнаць Бога.
«Пазнай сябе, i ты пазнаеш Бога». Што менавiта я павiнна ведаць пра сябе? Неабходна спасцiгнуць цэнтр асобы, ядро, сярэдзiну, адбiтак Бога на целе чалавека – сонечнае спляценне. Сонечнае спляценне знаходзiцца акурат пасярэдзiне цела (на yзроyнi дыяфрагмы) i складаецца з цесна пераплеценых памiж сабою нервовых канчаткаy, яно з'яyляецца ёмiшчам энергii жыцця. Разумнае карыстанне сваiм энергетычным патэнцыялам павiнна садзейнiчаць вашаму добраму самаадчуванню, заклiкана прывесцi вас да веры.
Такiм чынам, нiжэй размова пойдзе аб выпрацоyцы, назапашваннi, захаваннi, размеркаваннi i аддачы сваёй энергii – энергii сонца. Усе толькi што пералiчаныя назоyнiкi залежаць ад дзеясловаy, якiм на сёння вы аддаеце перавагу. Рака жыцця цячэ поyнаводней тады, калi вы займаецеся любiмай справай. У гэтым заключаны парадокс: здавалася б, раз я працую – я павiнна расходаваць дар Ра. Ды не, сiлы пакiдаюць мяне тады, калi займаюся нялюбай справай, калi ж рабiць з душой, сiлы, наадварот, прыбываюць. Так, працуючы над кнiгай, я станаyлюсь мацней, а выкладаючы y школе, за рэдкiм выключэннем, слабну. Чаму так? Усё проста. Тут дзейнiчае закон захавання энергii: сколькi ты яе страцiш, столькi i прыбудзе. Аддаючы сябе без астатку пiсьменнiцкай справе, я адчуваю як мяне лiтаральна захлёствае цяпло i святло сонечных промняy знутры. Зберагаючы ж сiлы для работы пасля работы i таму не выкладваючыся на поyную катушку y школе, я мала i атрымлiваю наyзамен. А калi б так не рабiла? Калi б аддавала yсе сiлы, не шкадуючы сябе нi на гран, выплёсквала yсю сваю душу да апошняй кроплi не толькi падчас заняткаy тым, да чаго душа ляжыць, а i на рабоце, i дома, у адносiнах да сваёй сям'i? Што б тады? Па законах фiзiкi я б стала яшчэ энергiчней, жывей! Значыць, цяпер я так буду рабiць далей. Тым больш, пры перавыдатку заyсёды можна yключыць паслухаць прыемную музыку, прагуляцца па лесе i падыхаць чыстым паветрам, пазагараць на пляжы, проста прылегчы адпачыць – усё гэта будзе садзейнiчаць аднаyленню фiзiчных i душэyных сiл.
Захоyваць частку сваёй моцы трэба на выпадак непрадбачаных расходаy. Гэта практычна так жа, як лепш мець, чым не мець толiку грошай на сваiм банкаyскiм рахунку. Займацца назапашваннем можна двума спосабамi: пакiдаючы нерастрачанымi да канца свае сiлы yнутры арганiзма або звонку. Звонку – значыць скiдваючы рэшту накопленага за дзень або ноч на месца, якое можна yмоyна акрэслiць устойлiвым злучэннем «чырвоны кут». Сэнс прамоyленых слоy усiм добра вядомы, я yдакладню толькi, што «чырвоны кут» можа складацца не абавязкова з абразоy, а з любых твораy мастацтва, iншых рэчаy, нават з усяго дома або кватэры, з краiны, дзе нарадзiyся i вырас, з планеты Зямля або нават з Сусвету цалкам. Асэнсавана ахвяраваyшы частку душы таму, чаму лiчыце патрэбным, вы потым, калi yзнiкне патрэба, зможаце забраць падоранае назад, забярэце аyтаматычна, варта толькi прысесцi на любiмае крэсла, удыхнуць водар любiмай кветкi або yзяць у рукi любiмую кнiгу. Палюбiyшы некалi гэту рэч, вы цяпер можаце цешыцца yзаемнасцю.
Навучыцца размяркоyваць сiлы трэба, каб быць здаровым: калi вы захварэлi, дастаткова канцэнтрацыяй думкi перацягнуць энергiю з рэзервуара (сонечнага спляцення) да хворага месца i загадаць ёй там заставацца да поyнага аднаyлення непакоячай вас часткi цела шляхам замены хворых клетак на здаровыя. Тое ж пры ажыццяyленнi сваiх намераy: узнiкненне жадання – асэнсаванне – канцэнтрацыя энергii вакол вобраза таго, што хочаш атрымаць – выбух вонкi – вось i yсё, што трэба для рэалiзацыi мараy.
Пра дзяленне энергiяй з акружаючымi я yжо пiсала: чым больш аддаеш, тым больш атрымлiваеш. Дадам толькi: што аддаеш, тое i атрымлiваеш. Паберажыце сябе – выпраменьвайце y наваколле любоy. Бо вера – гэта i ёсць веданне радасцi ад умення любiць.
Хто мае продкi? Аб татэмiзме
Татэмiзм. Хвалюе мяне гэтае слова. Не ведаю чаму.
Татэмiзм азначае пакланенне свайму татэму – жывёле-ахоyнiку (або раслiне), ад якога племя нiбыта yзяло свой пачатак. Адкуль у чалавека маглi yзнiкнуць думкi аб тым, што ён пайшоy ад жывёлы? Не y сучаснага, каторы можа верыць або не верыць у iснаванне першапродка, але не ведае свой татэм, а таго першапасяленца нашай Беларусi, якi дакладна ведаy адказы на пытаннi хто? як? i чаму?
ХТО? Аднаго разу y мяне yзнiкла моцнае жаданне зазiрнуць у мiнуyшчыну, далёкую, таямнiчую. Так я шукала сябе.
Легчы, цалкам расслабiцца. Дзесяць, дзевяць, восем, сем, шэсць, пяць, чатыры, тры, два, адзiн, нуль. Глыбокi транс. «Шлях, iду па шляху, не звяртаючы yвагi на прыцемкi, уперад, у невядомасць. Сцяна – бар'ер памяцi роду – масiyная, з белага, ладнага адшлiфаванага каменя, такую будзь якой галавою не праб'еш. Спрабую абысцi, не адпускаючы правай рукi з цёплага, нагрэтага за дзень сонцам муру. (Правай рукi – значыць, рухаюся па ходу гадзiннiка, адзначыла пра сябе). Сцяна пачала закругляцца; прайшоyшы больш за палову адлегласцi, зразумела, што маё прошлае надзейна пахавана дзесьцi там, у цэнтры акружнасцi. Як-жа туды пранiкнуць? З кожнай хвiлiнай растае надзея: мне згадвалася, што сцяна будзе yяyляць сабою прамавугольнiк n х k, абкружыy каторы i – на табе, глядзi не хачу найцiкавейшы з гiстарычных фiльмаy, якi толькi можа быць даступны yвазе чалавека – кiно пра сябе. А тут акружнасць. Вось яно! Уваход!!! Невялiчкая на гэты раз сапраyды прамавугольная адтулiна a х b. Я знайшла яго… ледзь не апрытомнела. Крок уперад, адзiн, другi. І раптам з'явiлась адчуванне, што мяне засмоктвае кудысь. Некуды yнутр гэтага белага кольца. Потым, пасля руху па спiралi, вельмi хуткага, нечакана адчула, што я – гэта не я, а нехта, нейкая жывёла. Я была yнутры гэтай жывёлы, я была iм – гэтым зверам. Бачыла навакольны свет яго вачыма. Вакол вачэй калыхалiсь ад золкага восеньскага ветру шарсцiнкi. Цела я бачыць не магла – люстэрка y лесе не было, але адчувала, што трывала стаю чатырма лапамi на сухой апалай лiстоце на yзлессi. Я была насцярожана, да чагосьцi прыслухоyвалася, ледзь прыкметна прынюхвалася да пахаy, даносячыхся з вёскi, i прэласцi. Я – драпежнiк. Воyк. Не, ваyчыца. Я пачувала сябе менавiта адзiнокай, шмат чаго пабачыyшай i перажыyшай на сваiм не надта доyгiм вяку, рана пасiвелай ваyчыцай».
Іншы выпадак. Аб нечым задумалася: ляжу, гляджу y прастору, позiрк у мяне y такiя выпадкi бывае, што называецца, цяжкi, пранiзлiвы. Ведаю аб гэтым, таму стараюся не глядзець так на людзей – перш чым узвесцi на каго-небудзь вочы, заyсёды на хвiлiну закрываю iх, разбаyляю канцэнтрацыю позiрку дабрынёй альбо любоyю i тады yжо гляджу iншаму чалавеку y твар. Так раблю, каб неyзнарок не «сурочыць». Тады дачка нечакана мяне паклiкала i я не паспела змянiць выраз вачэй. Мая дзяyчынка! Яна нават здрыганулася, сустрэyшы нечакана востры, рэжучы позiрк.
Зраблю невялiчкае адступленне ад тэмы, каб патлумачыць сэнс слова i механiзм утварэння так званых сурокаy. Су-рок-i, дзе «су» утворана ад «сумесна», а «рок» азначае тое ж, што i «лёс». Урок-i – сiнонiм слова сурокi – дадатковага тлумачэння не патрабуе, урок ён i ёсць урок. Такiм чынам, галоyная мэта сурокаy-урокаy – навучанне, якое сурочаны праходзiць разам, сумесна з сурочыyшым. Калi мэта сурокаy зразумелая, давайце вызначым прычыну. Што адбываеца падчас пiльнага yглядання y «ахвяру»? Забор энергii. Навошта мне псаваць сваю аyру чужароднай у адносiнах да мяне энергiяй, калi заyсёды можна падсiлкавацца з паветра чыстай касмiчнай? Мне без патрэбы, бо выпраменьваючы y наваколле любоy, тое ж я i атрымлiваю наyзамен. А вось што адбываецца з тымi, хто не yмее любiць? Гэтым самым яны перакрываюць сабе свабодны доступ кiслароду y арганiзм, а жыць жа трэба, вось i атрымлiваецца: раз Бог сiл не даy (выключна таму, што ты iх у яго не yзяy), то вазьмут-ка сабе рэшту энергii y слабейшага за мяне чалавека. Але вы, паважаныя спадары вампiры, забылi адну простую рэч: узяць да сябе можна толькi тое, што сам выпраменьваеш – зло здатнае прыцягнуць толькi адмоyную, негатыyную, хворую энергетыку. Падсiлкоyваючыся такiм чынам (ад iншых людзей, а не ад Бога i з космасу), вы мiжволi падзяляеце на дваiх з сурочаным яго лёс, найгоршую з яго праяy. Так, на некаторы час вы адчуваеце сябе мацней, чаму садзейнiчае прылiy сiл, чужых сiл да вашага арганiзма, але падумайце, што вы забiраеце? Хваробы, няyдачы, смутак, нястачы.
Лiчу, што дастаткова сказала, каб прымусiць задумацца жывячыхся за не свой рахунак. Надышоy час звярнуцца да iх «ахвяраy» – людзей, крыyдуючых на тое, што iх урочаць. Даражэнькiя, паколькi вас урочаць, значыць вы маеце патрэбу ва yроку. Як ужо адзначалася, адзiн чалавек можа сiлком адабраць частку моцы y iншага толькi y тым выпадку, калi, згодна прынцыпу падабенства, iх энергii аднанакiраваныя. Рознанакiраваныя, як то добрая i злая, адштурхнуцца; дакладней, дабро адлюструе зло, а зло не зможа прыняць дабро, папярэдне на яго не ператварыyшыся. Гэта колькi ж негатыву трэба было назапасiць у душы, каб пасля вымушанай энергастраты адчуваць сябе зусiм без сiл?!
Да ахоyвання сябе шляхам складзеных накрыж рук, ног або вярчэння дулi. Развiвацца можа любая адкрытая сiстэма, закрытая здатная толькi варыцца ва yласным соку да таго часу, пакуль не выварыцца. Што вы намагаецеся даць людзям, наглуха закрыyшысь ад сваiх жа чытачоy дзiцячымi сродкамi асцярогi? Тое ж i атрымаеце y адказ. Больш за тое, у такiм разе абавязкова знойдзецца будзь якi «хакер», каторы «замок» ускрые, таму толькi, што жаданне «адкрываць таямнiцы» гарыць у крывi i патрабуе выхаду. Нiшто не ахоyвае надзейней, чым безабароннасць. Менш за yсё хочацца пляваць у адкрытую душу.
Якi yрок я хацела даць сваёй дачцэ, пранiзлiва, няхай сабе i мiжволi, паглядзеyшы на яе? Верагодна, я такiм чынам выказала пажаданне, каб яна пераадолела некаторыя свае фобii, бо нельга развiтацца са страхам, не зазiрнуyшы папярэдне яму y вочы.
Працягнем дыялог.
Дачка, спалохана:
– Мама, ты падобная на ваyка! Не глядзi на мяне больш так, воyчымi вачыма, не глядзi!
Я заплюшчыла вочы:
– Больш не буду.
Адкуль гэта: «Цесна мне y кватэры. Пачуваю сябе нiбы ваyчыца y клетцы. Не тое, што y доме»? Чаму ваyчыца? Чаму не птушка? «За сваiх дзяцей [дачку i вучняy] я каму хочаш горла перагрызу». А амаль сабачая адчувальнасць да пахаy? А нечалавечая назiральнасць? Звярынае чуццё: ён яшчэ рота не раскрыy, незнаёмы мне чалавек, а я наперад ведаю, што i як? Вось толькi адзiноту сваю люблю не y прыклад зграйным жывёлам.
Адкуль усё?.. ТАТЭМІЗМ. НЕ МІФ.
Зноy i зноy углядаюся y вялiкую, на yвесь экран фотакартку некалi любiмага мною чалавека – наyмысна прыжмурваю вочы так, каб выява «паплыла»… хто? каго я бачу?.. тыя ж «воyчыя» вочы i такi ж выскал, тут адыгрываючы ролю yсмешкi. Таго i глядзi ператворыцца на ваyка i выпрыгне з экрана, клацаючы зубамi.