Аб вечным. Запiскi эзатэрыка
АлёнКа
Кнiга складаецца з дзвюх частак, першая з якiх дае адказы на пытаннi: што yяyляе сабою час? якую прыроду маюць дабро i зло? у чым рознiца памiж мужчынам i жанчынай? чым на самай справе з'яyляюцца татэм i табу? што мы ведаем аб сiмвалiзме? У другой частцы чытач знойдзе практычныя рэкамендацыi, як разбагацець, не страцiyшы здароyя, як справiцца з рэyнасцю, навучыцца карыстацца прыкметамi y паyсядзённым жыццi i аналiзаваць свае сны, пазнаёмiцца са шляхамi атрымання ведаy.
Аб вечным
Запiскi эзатэрыка
АлёнКа
© АлёнКа, 2017
ISBN 978-5-4485-0625-3
Создано в интеллектуальной издательской системе Ridero
Прадмова
Ёсць пытаннi аднадзёнкi, нi для чаго непатрэбныя, нiчаму не вучачыя – iх можна б i не задаваць зусiм. А ёсць пытаннi з веку y век перад чалавецтвам паyстаючыя, патрабуючыя пошуку адказу на iх зноy i зноy, раз за разам – на тэмы невычарпальныя, а толькi зачэрпваемыя з крынiцы ведаy то адной светлай галавой, то другiм нiяк не заспакойваючымся на дасягнутым чалавекам.
Што такое час, як не yяyленне аб iм?
Дзе знаходзiцца, калi ёсць, мяжа, аддзяляючая дабро ад зла?
Мужчына праз жанчыну, жанчына праз мужчыну – а iнакш як пазнаць свет?
Не судзi, а то што?..
Калi верыць, то як?
Татэмiзм – цемрадзь прашчураy?
Не!
Веданне iмi сябе!
Сапраyды спараджэнне культуры табу?
Не!
Яно yзнiкла як вынiк няyмення любiць.
Сёння на самым дне, заyтра на вышынi.
Быць.
Як у кнiгу глядзець у люстра-людзей наyкол, у люстра-падзей – так уведаць, хто я, хто ты ёсць, хто ён.
Трэба быць.
Кiм i як – прачытай. Раптам знойдзеш у кнiзе y мяне ты радкi пра сябе.
Пытанняy розных шмат iснуе.
А адказы на iх ёсць сутнасць адлюстраванне yсяго толькi аднаго закона: адзiнства i барацьбы супрацьлегласцяy, у сукупнасцi yтвараючых асобу Бога. Такiм чынам, шукаючы адказы на вечныя пытаннi, мы знаходзiм Бога. А спазнанне Адзiнага садзейнiчае yзнiкненню yнутранай патрэбы раiць – навучаць як да раю дайсцi.
Хто жадае патрапiць у рай?[1 - Заyвага. Дадзеная кнiга не з’яyляецца перакладам свайго рускамоyнага аналага. Вы маеце чытать арыгiнал.Навошта патрэбен арыгiнал?Таму што пераклад, якi б ён не быy добры, не здатны передаць усе адценнi колеру, усю тую смакату, якiя можна адчуць толькi, калi чытаеш твор на той мове, на якой ён быy створаны. Пры перакладзе страчваецца нешта няyлоyнае, неапiсальнае… Няма пачуцця замiлавання, хараства, любавання роднаю мовай. Таму тым, хто разумее па-беларуску, менавiта гэту кнiгу раю для прачытання.]
Частка першая. Тэарэтычная
Аб часе
Чаму iншы раз час цягнецца так доyга? Або, насупраць, бяжыць так хутка? Калi, нарэшце, настане паваротны пункт у маiм лёсе? Ад чаго залежыць час наступлення якой-небудзь значнай падзеi y жыццi? Чым абумоyлены затрымкi y выпадку, калi падзея з'яyляецца доyгачаканай? Час не надышоy… Чаму не надышоy? І што гэта такое – час? адчуванне часу? І па якой прычыне ён адсутнiчаy да з'яyлення мiфiчнага Кронаса? Мы можам умяшацца y час развiцця падзей? Якiм чынам?
Аднаго разу, разважаючы такiм вось чынам, убачыла сон.
«Сяджу y пясочнiцы з Дзiмам Л. (мой былы вучань, ён ужо скончыy школу). Вучу яго разумець па гадзiннiку. Гадзiннiкаy тры. На двух я растлумачыла яму, што да чаго, трэцi трымаю y руках, хачу павучыць пераводзiць час (гадзiннiкi кардонныя, з рухаючымiся стрэлкамi, таму на iх можна yстанавiць якi хочаш час)».
Калi прааналiзаваць гэты сон, стане зразумела, што магчымасць кiравання часам iснуе: гадзiннiкi кардонныя, стрэлкi на iх пераводзяцца yручную, значыць, i наша жыццё, жыццёвая плынь, ход падзей, час iх ажыццяyлення – у нашых руках. Л. утворана ад слова «лiпнуць». Кагосьцi, хто прылiпне (прыб'ецца, прылепiцца, прыклеiцца) да мяне (як варыянт, таго, каго я «склею»), я буду вучыць разумець па гадзiннiку, вучыць пераводзiць час. Яшчэ адзiн нюанс. Гадзiннiкаy было тры. Адзiн з iх, вiдаць, адпавядае прошламу часу, другi – цяперашняму i трэцi – будучаму. Перавесцi можна было толькi трэцi гадзiннiк. Значыць, мы не можам змянiць прошлае, ужо позна змяняць сучаснасць, але мы можам адрэгуляваць сваю будучыню, прааналiзаваyшы прошлае i цяперашняе. Хаця, пачакайце, усе гадзiннiкi былi кардонныя, усе можна было перавесцi, ды толькi я вырашыла папрактыкавацца на апошнiм, прадэманстраваць магчымасцi рэгулiроyкi часу чалавекам на прыкладзе карэкцiроyкi сваёй будучынi.
Змянiць прошлае. Я yжо разважала раней аб магчымасцi павярнуць час назад. Прывяду зараз гэтыя разважаннi.
Дапусцiм, вы асэнсавалi, што дзесьцi год дзевяць таму назад зрабiлi вялiзную памылку, выйшаyшы замуж не за таго чалавека, i зараз хацелi б яе выправiць. Паверце, вам нiшто не перашкаджае гэта здзяйснiць – трэба толькi вярнуцца y думках у той час, якi прынята называць прошлым. Якiм чынам вяртанне можна ажыццявiць на практыцы? Вазьмiце старэнькi фотаальбом, адшукайце свае фотакарткi дзевяцiгадовай даyнiны, пажадана таксама знайсцi некалькi тагачасных шлягераy. Пасля чаго дастаткова сесьцi на yтульную канапу, уключыць тую самую музыку, i, прагледзеyшы напярэдаднi фотаздымкi, заплюшчыць вочы i расслабiцца y той ступенi, якая дазволiць вам дэталёва yзнавiць падзеi даyно мiнулых дзён. Атрымалася? А зараз пракруцiце тое ж самае кiно яшчэ раз, адначасна выконваючы работу над памылкамi. І калi вы раптам заyважылi, што, запiсваючы на дошцы дату, замест 2011 года ненаyмысна напiсалi 2002, значыць, у вас атрымалася адкруцiць стрэлкi гадзiннiка да той кропкi, з якой цяпер можна пачаць усё спачатку!
Магчымасць адкручвання часу з наступным паскарэннем яго працякання падрабязна апiсана y казцы «Дванаццаць месяцаy». Наколькi гэта i iншыя такога роду гiсторыi з'яyляюцца казачнымi?..
Такiм чынам, мы можам вярнуцца y прошлае з мэтай адрэдагаваць яго належным чынам: прабачыць непрабачанае, перажыць недаперажытае, адчуць недаадчутае, зразумець раней незразумелае. Тым самым мы непазбежна паyплываем на сваю сучаснасць, а праз яе на будучыню, залежачаю y тым лiку ад таго, якi з прапанаваных нам сёння шляхоy мы абярэм.
МЫ МОЖАМ УМЕШВАЦЦА Ў ЧАС АДБЫЦЦЯ ПАДЗЕЙ.
Што ж такое час? У тлумачальным слоyнiку С. І. Ожэгава знойдзем такiя азначэннi часу:
«Час. 1. У фiласофii: адна з асноyных аб'ектыyных форм (разам з прасторай) iснавання бясконца развiваючайся матэрыi. Па-за межамi часу i прасторы рух матэрыi немагчымы. 2. Працягласць чаго-небудзь, вымяраемая секундамi, хвiлiнамi, гадзiнамi. 3. Прамежак той цi iншай працягласцi, у якi адбываецца што-небудзь. 5. Перыяд, эпоха. 6. Пара дня, года. 7. Падыходзячая, зручная пара, спрыяльны момант. 8. Тое ж, што вольны час. 9. У граматыцы: форма дзеяслова, адносячая дзеянне цi стан да прошлага, цяперашняга або будучага».
Вычарпальнае тлумачэнне. Дадаткова хочацца звярнуць увагу толькi на адноснасць успрымання часу: мы можам адлiчваць час, дзякуючы (адносна)руху Зямлi вакол Сонца, руху стрэлак гадзiннiка.
«Па-за межамi часу i прасторы рух матэрыi немагчымы». Іншымi словамi, няма руху, развiцця як разнавiднасцi руху – няма часу.
Вось мы i падышлi да адказу на другое пытанне: чаму час з'явiyся толькi з цягам часу («с течением времени»)? Адказ вынiкае з пытання: таму што раней час не меy магчымасцi цячы, рухацца. Часу i прасторы не iснавала па прычыне першапачатковай нерухомасцi матэрыi, па прычыне яе небыцця. Што такое небыццё? Дык гэта ж Бог! Не пазналi? Бог таму цяжкапазнавальны, што ён ёсць адзiнства, еднасць усiх супрацьлегласцяy, як напрыклад: дабра i зла, радасцi i смутку, працалюбства i ляноты, жорсткасцi i мяккасцi, бясстрашнасцi i страху… Любоy i нянавiсць – гэта па сутнасцi адно i тое ж, палярныя праяyленнi аднаго i таго ж пачуцця, бяручага пачатак з аднаго вытоку. Будучы непадзельнымi (i меyшымi пры yзнiкненнi аднолькавую назву; любоy i нянавiсць павiнны былi называцца першапачаткова адным словам, гэтак жа як пашана i агiда (гл. Фрэйд «Татэм i табу»), i yсё iншае), яны з'яyляюцца божымi якасцямi, i толькi з iх раздзяленнем на любоy i нянавiсць адзiнае дагэтуль паняцце страчвае сваю боскасць. Супрацьпастаyляючы сябе адзiн аднаму, мужчына i жанчына перастаюць быць Богам. У адзiнстве сiла, а не y процiстаяннi. Дуалiзм патрэбен толькi y якасцi iнструмента для пазнання, не могучага адбыцца без параyнання. Богу трэба было падзялiцца, каб пазнаць сябе. Рух (i час) пачаyся з расколу свету надвае.
ЧАС УЗНІК ЯК ПАБОЧНЫ ПРАДУКТ ПАЗНАННЯ.
Але ж час, як адна з праяy Бога, павiнен iснаваць поруч са сваiм антыподам – «безвременьем» (тэрмiн Юнга). Адзiнае, калi час iснуе y праяyленым выглядзе, то адсутнасць часу павiнна iснаваць няяyна, але y той жа самы час, што i час. Тое ж адбываецца i з iншымi якасцямi: чым больш я люблю, тым мацнейшы павiнен быць кантроль над роyнавялiкай па сiле, нябачнай, але дакладна iснуючай як частка мяне, захоyваючайся y патэнцыяле, нянавiсцi.
Бога таму складана пазнаць цалкам, што калi ты любiш, то не можаш адчуваць нянавiсцi, а калi ненавiдзiш, не можаш любiць, у той час як Бог ёсць любоy i нянавiсць разам узятыя, але разам з тым непраяyленыя. Пазнаць Бога можна, толькi паступова дасягнуyшы раю, папярэдне прашоyшы праз пекла i чысцец – iншага шляху няма.
Праяyленне прагнасцi i шчодрасцi як палярных якасцяy аднаго i таго ж пачуцця можна прасачыць пры назiраннi за чалавекам, валодаючым дадзенай уласцiвасцю: яму yвесь час мала (есцi i не можа наесцiся удосыць; сiл усё меней i меней, а гароднiны саджае yсё болей i болей; камплектаy бялiзны хопiць на два жыццi, а ён усё купляе i купляе новыя i г.д.), але тым не менш ён ахвотна дзелiцца лiшкам. І наадварот, не варта чакаць шчадротаy ад чалавека, ведаючага меру. Часцяком яму проста няма чаго даць (размова iдзе аб матэрыяльных рэчах). Калi казаць пра духоyныя, то нешта даць iншым можа толькi багаты (прагна перажываючы кожнае iмгненне як апошняе) на пачуццi чалавек, у эмацыянальна беднага асаблiва не разжывешся – няма чым. Такiм чынам, мы або валодаем пэyнай рысай характару, або не, але, калi валодаем, то нам будуць належаць абедзве яе праявы.
Чалавек iстота палярная. Аб тых, хто больш за yсё адкрыты свету, мы ведаем менш, чым аб кiм бы то нi было iншым. Яны адкрываюць толькi тое, што самi хочуць. І наадварот, людзi, на першы погляд, скрытныя, найбольш прадказальныя (утоеныя комплексы абавязкова праявяць сябе – вылезуць бокам).