Оценить:
 Рейтинг: 0

Аб вечным. Запіскі эзатэрыка

Автор
Год написания книги
2017
<< 1 2 3 4
На страницу:
4 из 4
Настройки чтения
Размер шрифта
Высота строк
Поля

Японскiя гейшы такiм вось няхiтрым спосабам пазнаюць мужчын: з якой жывёлай асацыюецца, такi будзе i характар, схiльнасцi, звычкi.

Калi y жнiyнi 2010 года я yваходзiла y транс, каб павiзуалiзаваць без якой-небудзь пэyнай мэты, мне прыбачыyся той самы мужчына-воyк, але нейк дзiyна. Спачатку ён выглядаy такiм, якi ёсць, потым на маiх вачах стаy ператварацца на ваyка, часткова захоyваючы рысы твару чалавека (г. зн. свае), часткова абрастаючы поyсцю. Вiдовiшча было, праyду кажучы, – жудасць! Я яшчэ тады падумала, што так, напэyна, i выглядалi пярэваратнi. Але я сказала сабе, што нiчога не баюся i… скончыла сеанс.

Ёсць над чым падумаць.

А вось калi я пiльна yзiраюсь у твар другога не чужога мне мужчыны, мне бачыцца вобраз султана, каторы меy тысячу жонак, вобраз гэткага юрлiyца. І таксама ёсць адчуванне, што гэта мае дачыненне да аднаго з маiх прошлых жыццяy, як i выпадак з ваyком i ваyчыцай. Нездарма пры першай жа сустрэчы з кожным з iх мела месца не звычайнае знаёмства, а спазнаванне знаёмага-не моцна-забытага. Ды й сустрэчы з iншымi, мяркую, не выпадковасць, але гэтыя, якiх уведала, вiдаць, кранулi мяне тады даyно, стагоддзi таму назад, кожны па-свойму.

Спытаюся: вы нiколi не заyважалi, як iншыя людзi сваёй мiтуслiвасцю, хаатычнай, пазбаyленай накiрунку дзейнасцю, пастаянным саваннем носа y якiя толькi ёсць шчылiны моцна нагадваюць пацукоy або мышэй? Што гэта: звычкi, гены, гараскоп цi yсё ж нешта значна больш старажытнае – татэмiзм.

Цiкава, ад каго паходзяць тыя, у адносiнах да каторых справядлiвыя словы: працуюць як конi, дзеля таго толькi, каб потым есцi як свiннi? Цi y якую з дзвюх жывёл яны маюць усе шанцы перанарадзiцца? Думаю, у свiнню, перайманне звычак i знешняга выгляду каторай складае, бадай што, галоyны сэнс жыцця прагных людзей.

Не раю тым, хто пазнаy у гэтых радках сябе, адразу ж кiдацца з крайнасцi на дыету, каб атрымаць шанц iзноy нарадзiцца чалавекам. Дастаткова знайсцi сабе iншую, акрамя смачна паесцi, радасць у жыццi. Нiшто не выводзiць дзындры з арганiзма лепей, чым любiмая справа.

Вы зразумелi, што некалькi абзацаy вышэй даведалiся аб спосабе высветлiць сваё паходжанне, а некаторыя i магчымы варыянт «будучынi» (вызначаецца метадам саманазiранняy)?

ЯК атрымалася, што жывёлы (iх душы) пераyвасобiлiся y людзей? Прагрэсiруючы! Адказ вычарпальны.

ЧАМУ лепш ведаць, чым не ведаць свой радавод ад пачатку? Таму што ведаць заyсёды лепш, чым не ведаць. А як iнакш зразумець (i прыняць!) усю праyду пра сябе?

Адказ на гэта чаму не дае адказу на iншае: як узнiкла патрэба y экзагамii, пры якой «члены аднаго i таго ж татэма не павiнны yступаць адзiн з адным у палавыя адносiны, i такiм чынам, не могуць таксама yступаць памiж сабою y шлюб» (З. Фрэйд «Татэм i табу»). Боязь iнцэсту, у тым лiку, групавога – гэта толькi павярхоyная прычына экзагамii. Каб знайсцi яе каранi, варта капнуць глыбей.

Чаму першабытныя народы i iснуючыя зараз дзiкiя плямёны так моцна баяцца кровазмяшальных сувязяy? Што павiнна было здарыцца з таго часу, калi, згодна легенды, двум палоyкам цэлага не трэба было шукаць адзiн аднаго па yсiм свеце, бо яны нараджалiся разам – двайнятамi i, як вынiк, стаyшы дарослымi i абудзiyшыся для кахання, непазбежна yступалi y тыя iнцэстуозныя адносiны, якiя сёння для yсяго свету табу? Што паслужыла прычынай забароны? Мяркую, грэхападзенне чалавека, прывёyшае да yзнiкнення хвароб, аднолькавых хвароб для yсiх членаy роду, а шырэй – татэма. Справа тут не толькi y генетыцы, праблема куды глыбейшая. На знешнiм (генным) узроyнi праяyляецца безлiч унутраных праблем.

Прывяду некалькi прыкладаy. Хто вядзе сваю гаспадарку, той добра ведае, што каб кураняты выводзiлiся крапчэйшымi, пеyня варта yзяць у суседзяy, а яшчэ лепш прывезцi з iншай вёскi. Каб свiння апарасiлася здаровымi парсючкамi, мае сэнс злучыць яе з чужым кнырам, з iншага падвор'я. Чаму? Таму што iнцэстуозныя адносiны памiж жывёламi прыводзяць да iх выраджэння. Чаму?

Возьмем для аналiзу два роды. Хачу наглядна праiлюстраваць сваю тэорыю y дзеяннi на прыкладзе адной сям'i. Пачну з жаночай лiнii. Бабуля, палюбiyшы аднаго чалавека, вымушана была выйсцi замуж за другога. Як вынiк накаплення горычы ад пражывання з нялюбым мужам, у яе жоyчным утварылiся камянi, каторыя ляжалi там нерухома, нiяк не праяyляючы сябе, мёртвым грузам. Абедзвюм дочкам бабулi да замужжа моцна падабалiся кожнай свой малады чалавек. Я нават адважуся выказаць меркаванне, што яны былi закаханыя y сваiх кавалераy. Аднак, нi адна, нi другая не выйшла замуж за каханага. Залётнiк старэйшай дачкi надта доyга цягнуy з прапановай, у вынiку чаго яна не дачакалася i прыняла прапанову iншага. Малодшая паслухалася парады бацькоy i абрала сабе y спадарожнiкi жыцця больш перспектыyнага жанiха. У хуткiм часе пасля замужжа абедзвюм жанчынам выдалiлi жоyчны (разам з накопленымi там камянямi, зразумела, i таму што гэтыя камянi, у адрозненне ад бабульчыных, iх непакоiлi). Што такое боль ад рухаючыхся y распаленым органе камянёy давялося зведаць i бабульчынай унучцы (дачцэ малодшай сястры, назавем яе Алесяй): упершыню яшчэ падчас свайго няyдалага замужжа, i ва yсю моц крыху больш чым праз паyгода пасля разводу (калi яна цалкам асэнсавала незваротнасць дарэмна змарнаваных год). Жанчына адмовiлася ад аперацыi, бо к гэтаму часу yжо добра разумела, што за yсе тыя памылкi, за якiя не разлiчыцца сама, па рахунку заплацiць яе дачка. Дзеля яе шчасця (i здароyя) Алеся была гатовая вытрымаць гэты пякельны боль столькi разоy, колькi будзе патрэбна. Больш не спатрэбiлася. Жоyчны перастаy яе непакоiць з таго часу, як прабачыла сабе i былому мужу гады, пражытыя y небыццi.

Дарэчы, да выраджэння. Усе не вырашаныя праблемы маюць тэндэнцыю назапашвацца ад пакалення да пакалення. Вынiкам паспяхова праведзенай аперацыi па выдаленнi жоyчнага стала тое, што старэйшая сястра нарадзiла мёртвую дзяyчынку, i зараз у яе няма дачок, толькi сыны.

Для чаго я прывяла гэты прыклад? Бацькi, зразумейце, усе тыя праблемы, якiя не вырашыце самi, i yсе хваробы, не вылечаныя вамi (без дапамогi скальпеля хiрурга – гэта не выхад!), вы аyтаматычна скiдваеце на сваiх дзяцей. Вазьмiцеся за розум – тыя, каму яшчэ не позна.

Хiрургiчнае yмяшанне не з'яyляецца выйсцем таму, што не вырашае праблемы. Зрабiyшы y дваццаць год, па маладосцi i па дурасцi, лазерную карэкцыю зроку, Алеся y якасцi пабочнага эфекту дасягнула гэтым толькi таго, што яе дачка y дзесяць год пачала страчваць свой. Мацi жанчыны, дарэчы, таксама носiць акуляры. Падставы для нежадання ясна бачыць тое, што адбываецца y наваколлi y iх у трох розныя, але на вынiку гэта нiяк не адбiваецца.

Ад жаночых хвароб – доля yсiх моцных жанчын – Алесю пазбавiy развод. Яе мацi стаць слабай цяпер ужо не дазволiць прывыкшы за столькi год быць за ёй нiбы за каменнай сцяной бацька, разводзiцца y iх узросце смешна, таму…

Агаворачка. Калi ты маеш пэyныя жаночыя праблемы i пры гэтым працуеш з дзецьмi (настаyнiца, выхавацельнiца, нянечка), твая задача – навучыцца iх любiць. Прафесiя, наследуемая з пакалення y пакаленне – зусiм не добрая рэч, а вынiк дасюль не аддадзенага кармiчнага доyгу. Мацi-настаyнiца не выканала наканаванае, дачка не да канца справiлася з пастаyленай Госпадам мэтай, што ж, адпрацуе yнучка.

Управiць пазваночнiк, сапсаваны прымусовай неабходнасцю альбо мець на yтрыманнi сям’ю, альбо вырашаць нейкiя бытавыя пытаннi, у нашым выпадку гэты лёс выпаy жанчыне (гэтыя жаданнi: мець, набыць, адрамантаваць, абсталяваць, выглядаць – калi-небудзь скончацца?!), так, каб потым не падпраyляць, здатны толькi Бог, вера y Яго i згода, што «для кожнага дня хапае свайго клопату».


Вы ознакомились с фрагментом книги.
Приобретайте полный текст книги у нашего партнера:
<< 1 2 3 4
На страницу:
4 из 4