Оценить:
 Рейтинг: 0

Інтэрвенцыя «Адраджэнне». Некоторые особенности противоборства власти и оппозиции в Беларуси

Автор
Год написания книги
2023
<< 1 2 3 4 5 6 7 >>
На страницу:
6 из 7
Настройки чтения
Размер шрифта
Высота строк
Поля
– Мой сын служит солдатом в России. Ему русская мать тоже поможет.

– Я из Белоруссии, – уточнил я.

– И там солдатам матери помогут.

ЗАС

Засекреченная аппаратура связи (написал 22 апреля 2018 года).

Второе воскресенье апреля – День войск ПВО. Мне об этом не прямо, а косвенно напомнили двое моих френдов в Facebook («Запрещен в России; принадлежит корпорации Meta, которая признана в РФ экстремистской»). Френд одного из них написал пост о советской шифровальной машинке, на которой я работал в СССР во время службы в армии…

Проблемка с ней была один раз. В комнату ЗАС могли войти только я, белорус, мой коллега-солдат с Западной Украины и русский офицер-инженер – старший лейтенант и наш командир. С последним однажды мы вместе провели три дня и две ночи, пытаясь отремонтировать машинку, но она не сдавалась. И тогда офицер говорит: «Пошли по домам». Он меня, младшего сержанта, оставил в ближайшей не нашей военной части на ночь, а сам пошёл домой. Сплю и вижу сон: мне надо сделать так и так, и машина заработает. Встаю, вернулся в комнату ЗАС в нашем подземелье и делаю так, как подсказал сон. Машинка заработала. Я лёг на пол и уснул. Утром пришёл старший лейтенант и не поверил своим глазам – всё работает. «Как это ты сделал?» – «Не знаю». За плечами у меня был минский техникум и двадцать два года.

После службы в армии я вернулся в СКБ-3 и закончил вечерний факультет БПИ.

В 1975 году, через год после армии, я встретил девушку. На картошке, куда нас отправили из конструкторского бюро. Она работала на втором этаже корпуса, а я на четвёртом, но на службе не пересекались. А на картофельном поле увидели друг друга. И вот после колхоза она сказала, что есть две путёвки в Болгарию от нашего СКБ-3. А я же секретный, бумагу подписывал молчать десять лет как рыба об лёд и под каким-то пустым предлогом не поехал с ней. Пока она была в Болгарии, в СКБ-3 встретил дембеля, который тоже служил в ЗАС, и он говорит: «Да ты что, я уже пару раз был за границей!» И я понял, что лопух. Я встретил ту девушку на вокзале, когда она вернулась из Болгарии, и через два года мы поженились. Девять лет, как её нет, но у нас дочь и внуки, которых она, хворая, застала в США, видела, была с ними.

Інтэрвенцыя «Адраджэнне»

Увядзенне y БЧБ адраджэнне

Пачатак 2003-га. Амаль адразу, як прыбыy у Нью-Ёрк, знайшоy беларускую дыяспару. Званю. Размаyляю з пазьнякоyцам з Гомельшчыны, якi прыбыy у Штаты на 3—4 гады раней за мяне:

– Здравствуйте. Я Анатолий Старков из Минска. Как к вам добраться?

– А чаму вы размаyляеце па-расейску?

– Я говорю не па-расейску, а по-мински. В Минске почти все так говорят, а это, как минимум, пятая часть белорусов.

– Дык як вы, кажаце, ваша «фамiлiя»?

– Старков.

– (…i пасля доyгага маyчання) Ну, фамiлiя як фамiлiя.

Пасля чаго гэты чалавек расказаy мне, як даехаць да родненькiх беларусаy. Даехаy. А праз шэсць гадоy, у 2009 годзе, ад iх з’ехаy, сышоy – праз дваццаць гадоy падтрымкi iдэй бел-чырвона-белага Беларускага Народнага Фронту «Адраджэнне» (БНФ), прыхiльнiкам якога быy з 1989 года. З 1999 года, калi y мяне y хаце y Мiнску з’явiyся iнтэрнэт, друкаваy каментарыi на форумах беларускiх сайтаy. З 2012 года да таго ж пачаy пiсаць артыкулы y Facebook («Запрещен в России; принадлежит корпорации Meta, которая признана в РФ экстремистской») i на сваёй старонцы y ЖЖ, затым на расiйскiм сайце Cont.

У кнiзе – мешанiна з маiх артыкулаy i каментарыяy на форумах апазiцыйных сайтаy. Мае думкi як прыхiльнiка БЧБ Беларускага Народнага Фронту з 1989 года, i праз дваццаць гадоy – думкi чалавека, якi yжо не лiчыy прымальным варыянт бел-чырвона-белай нацыянальнай iдэi. Шлях ад апазiцыянера беларускай улады да y цэлым станоyчага пункту погляду на яе. Гэта размовы аб беларускай палiтыцы, быццi, падзеях 1988—2022 гадоy. А таксама мой погляд на быццё y РБ i ЗША. Кнiга для беларусаy i беларусак. Для yсiх, каму цiкава тэма першых незалежных беларускiх крокаy i маё бачанне беларускай дэмакратыi.

Вытокi паразы БНФ

«Менавiта 25 год таму, 19 кастрычнiка 1988 года y мiнскiм Доме кiно (цяпер касцёл Святых Сымона i Алены, цi Чырвоны касцёл) быy заснаваны арганiзацыйны камiтэт БНФ – масавага руху за свабоду i незалежнасць Беларусi» [4].Беларускаму Народнаму Фронту – 25-гадоy | Вытокi (vytoki.net) (https://ridero.ru/link/vW56zwuiafOqbDJF5XEsF), 2013. «Новы Час». Аyтар Марат Гаравы.

Мой каментарый на сайце «Вытокi» да артыкула Гаравога:

Свабоду авангард адраджэнцаy нацыi атрымаy, i каля яе амерыканскай касы як мiнiмум з 1990 года адраджаецца не адзiн дзясятак БЧБ змагароy за незалежнасць Беларусi. А вось незалежнасць беларусам i беларускам дараваy першы i адзiны прэзiдэнт СССР Мiхаiл Сяргеевiч Гарбачоy – як вынiк яго палiтыкi перабудовы Саюза Непарушнага. Не толькi нам дараваy незалежнасць, але i yкраiнцам, лiтоyцам, расiянiнам, дый увогуле yсiм былым 15 савецкiм рэспублiкам.

А што ж тады зрабiy БНФ? Дэпутаты Фракцыi БНФ = амаль 1/10 усiх дэпутатаy Вярхоyнага Савета 12 склiкання праз амаль тры месяцы, як сталi народнымi дэпутатамi, 27 лiпеня 1990 года дэманстратыyна выйшлi з залы ВС i не галасавалi за «Дэкларацыю аб абвяшчэннi суверэнiтэту Беларускай ССР». Гэта зрабiy БНФ.

«У 1990 годзе шэраг дэмакратычных кандыдатаy пры падтрымцы БНФ абiраюцца y Вярхоyны Савет БССР – Зянон Пазьняк, Сяргей Навумчык, Валянцiн Голубеy, Генадзь Грушавы, Алег Трусаy, Ігар Гермянчук, Пётра Садоyскi, Сяргей Антончык, Мiкола Маркевiч, Уладзiмер Заблоцкi, Аляксандар Шут, Лявонцi Зданевiч, Лявон Дзейка ды iншыя. Пасьля выбараy у Вярхоyным Савеце yтвараецца фракцыя БНФ – 27 чалавек з 345 дэпутатаy, пасьля да фракцыi далучылася яшчэ 10 чалавек» [5]. «Чортаy тузiн» фактаy пра БНФ, якiя yсе ведалi, але, магчыма, ужо забылiся (svaboda.org) (https://ridero.ru/link/OLozBc3blHQog9ckM6oNS), 2017.

«У 1990 годзе БНФ бярэ yдзел у выбарах у прадстаyнiчыя органы yлады БССР. 25.02.1990 на арганiзаваны БНФ мiтынг пратэсту супраць недэмакратычнага правядзення выбараy прыйшло каля 100 000 чалавек. Пасля выбараy у Вярхоyным Савеце yтвараецца фракцыя БНФ – 37 чалавек з 345 дэпутатаy. Гэтыя суадносiны наyрад цi адлюстроyваюць рэальную папулярнасць БНФ на той час з прычыны шматлiкiх фальсiфiкацый падчас выбараy. Фракцыя БНФ у парламенце, дзе пераважная бальшыня дэпутатаy была камунiстамi, утварыла ядро дэмакратычнай апазiцыi» [6]. Кароткi нарыс гiсторыi Партыi БНФ. Партыя БНФ» Пра партыю (narodny.org) (https://ridero.ru/link/-Mp1I4KGAgHhTeqi7K0Qu)

Атрымлiваецца, калi б камунiстам – дэпутатам таго ВС = амаль 9/10 усiх дэпутатаy не хапiла галасоy Фракцыi БНФ, то мы б не абвясцiлi дзяржаyны суверэнiтэт БССР? Так. Мы б у часы Горбi, у часы перабудовы, калi пачаyся парад суверэнiтэтаy былых савецкiх рэспублiк, асаромiлiся б, абняславiлiся б, дзякуючы Фракцыi зя-БНФ, што y такi адзiны за стагоддзi момант iсцiны, дараваны нам Гарбачовым, не здабылi дзяржаyны суверэнiтэт = незалежнасць Беларусi. Але абвяшчэнне суверэнiтэту адбылося! І абвясцiлi яго нашы камунiсты – нашчадкi тых, хто 1 студзеня 1919 года на трэцi дзень пасля стварэння КП (б) Б абвясцiлi стварэнне БССР. (Назва была крыху iншая, але гэта стала затым, i яна нам вядома лепш.) 27 лiпеня 1990 года нашы бальшавiкi абвясцiлi незалежнасць = дзяржаyны суверэнiтэт сваёй Беларускай Савецкай Сацыялiстычнай Рэспублiкi. Някепска. Крыху пазней перайменавалi БССР у Рэспублiку Беларусь i вярнулi ёй свае чырвона-зялёны сцяг i герб.

Дык цi быy БНФ? Не. Быy, так бы мовiць, прыватны зя-БНФ, або БЧБ БНФ, а Беларускага Народнага Фронту не было. Бо беларускi народ не даy бы згоды кiраyнiку фракцыi на выхад з залы ВС, каб тым самым навекi выключыць БНФ з лiку палiтычных сiл, якiя абвясцiлi дзяржаyны суверэнiтэт Беларусi. Бо незалежнасць сёння ёсць, а заyтра яе няма – захапiy вораг краiну. Потым прагналi ворага i зноy незалежныя. А дзяржаyны суверэнiтэт абвяшчаецца адзiн раз у гiсторыi нацыi. Пры гэтым не мае значэння, яна адроджаная кiмсьцi цi не. А нацыя прасiла адраджэнцаy яе адрадзiць? Не.

А чаго тады yвогуле адраджэнцы нацыi пайшлi y дэпутаты y камунiстычную пастку – у ВС, дзе тусавалiся 9/10 дэпутатаy-камунiстаy, i прастаялi там каля мiкрафонаy амаль ШЭСЦЬ гадоy з сямi гадоy адраджэння? Таму што не глядзелi савецкi фiльм «Чапаеy», i y iм той эпiзод, дзе Васiль Іванавiч вучыy Пецьку, ДЗЕ павiнен быць «камандуючы Беларускiм Народным Фронтам у той цi iншы момант бою за iдэалы адраджэння нацыi». Жарт. Ну, не каля мiкрафона ж камунiстычнага ВС стаяць шэсць гадоy, калi нацыя сядзiць у гэты час дома на канапе i глядзiць TV шоу адраджэння з ВС, якое транслiравала камунiстычнае БТ, каб неадроджаная нацыя менш швэндалася па вулiцах з БЧБ сцягам ды заклiкам «Жыве Беларусь!».

Дык што зрабiy зя-БНФ? Пшык. Бо калi не галасаваy 27 лiпеня 1990 года y ВС за векавую мару беларусаy i беларусак мець сваю незалежную суверэнную дзяржаву, то yсё астатняе – пшык. Вялiкi БЧБ Пшык. Ну не лiчыць жа за поспех уцёкi yвесну 1996 года авангарда зя-БНФ «Адраджэнне» за бугор ад нацыi, БНФ i адраджэння да мiкрафонаy i касы амерыканскай «Свабоды», дзе акапаyся авангард на дзесяцiгоддзi, з мэтай усё ж адрадзiць беларускую нацыю, якая засталася на Бацькаyшчыне. У 1999 годзе зя-БНФ не стала. «Погиб Максим…»

Затым, ва yмовах «лукашызму, лукашэнкаyскай дыктатуры ды крывавага рэжыму» [4] (iзноy цытаваy са згаданага артыкула «Новага Часу» Беларускаму Народнаму Фронту – 25-гадоy | Вытокi (vytoki.net) (https://ridero.ru/link/vW56zwuiafOqbDJF5XEsF) аyтара Марата Гаравога) y 1999 годзе y РБ утварылася Кансерватыyна-Хрысцiянская партыя – БНФ (КХП БНФ), i яе кiраyнiком з замежжа стаy З. Пазьняк.

Што зрабiла гэтая партыя? Ды нiчога асаблiвага, акрамя легiтымiзацыi yлады першага Прэзiдэнта РБ Аляксандра Рыгоравiча Лукашэнкi на чатырнаццаць гадоy – з 24 лiстапада 1996 года па 19 снежня 2010 года – праз удзел Зянона Станiслававiча i яго паплечнiкаy па КХП БНФ у прэзiдэнцкiх кампанiях 2001 – 2006 гадоy.

Прэзiдэнцкiя выбары y Беларусi (2001)

«15 чэрвеня 2001 года Канстытуцыйны суд дазволiy рэгiстрацыю iнiцыятыyнай групы Зянона Пазьняка, хоць той пражываy 3 гады за мяжою, на падставе Артыкула 80 Канстытуцыi» [7]. Прэзiдэнцкiя выбары y Беларусi (2001) – Вiкiпедыя (wikipedia.org) (https://ridero.ru/link/jG8AN_vun-kltIGwyvBpU)

Прэзiдэнцкiя выбары y Беларусi (2006)

«Вылучэнне праводзiлася iнiцыятыyнымi групамi колькасцю не менш як у 100 выбаршчыкаy, што мусiлi звярнуцца y ЦВК за рэгiстрацыяй не менш як за 85 дзён да выбараy цягам 7 дзён з часу iх абвяшчэння. Для рэгiстрацыi вылучэнца патрабавалася цягам 30-дзённага тэрмiна, што пачынаyся за 80 дзён да выбараy, сабраць i падаць за яго 100 000 подпiсаy выбаршчыкаy. 27 снежня 2005 года ЦВК зарэгiстравала 8 iнiцыятыyных груп:

1304 чалавекi збiралi подпiсы за Аляксандра Вайтовiча, старшыню Савету Рэспублiкi 2-га склiкання i былога старшыню Акадэмii навук. Адмовiyся ад удзелу y выбарах 9 студзеня.

3073 – за Сяргея Гайдукевiча, дэпутата Палаты прадстаyнiкоy i кiраyнiка Лiберальна-дэмакратычнай партыi.

3347 – за Аляксандра Казулiна, былога рэктара БДУ i старшыню Сацыял-дэмакратычнай партыi «Грамада».

6212 – за Аляксандра Лукашэнку, дзейнага прэзiдэнта.

5135 – за Аляксандра Мiлiнкевiча, вылучэнца ад апазiцыйнага Кангрэса дэмакратычных сiл, што адбыyся y кастрычнiку 2005 года.

2354 – за Зянона Пазняка, старшыню КХП-БНФ. З красавiка 1996 года пражывае y ЗША. Паводле закону кандыдат мусiy пражыць у Беларусi 10 перадвыбарных гадоy, аднак у 2001 годзе Канстытуцыйны суд дазволiy яму балатавацца. Пасля прыпынення пракуратурай крымiнальнай справы супраць Пазняка за артыкулы, надрукаваныя y газетах «Свабода» i «Пагоня», за yлiк яго iнiцыятыyнай групы прагаласавала 7 членаy ЦВК, супраць – 5. Адмовiyся ад удзелу y выбарах 26 студзеня.

143 – за Сяргея Скрабца. Адмовiyся ад удзелу y выбарах 26 студзеня на карысць Казулiна.

1151 – за Валерыя Фралова, дэпутата Палаты прадстаyнiкоy 2-га склiкання i генерала. Адмовiyся ад удзелу y выбарах 1 лютага на карысць Казулiна, не сабраyшы дастатковай колькасцi подпiсаy.

Дастатковую колькасць подпiсаy у ТВК падалi:

Гайдукевiч; Казулiн; Лукашэнка; Мiлiнкевiч.

Праверка пададзеных подпiсаy доyжылася 15 дзён. З 27 студзеня да 11 лютага вылучэнцы мусiлi падаць у ЦВК дэкларацыi аб даходах i маёмасцi за сябе i блiзкiх сваякоy. 17 лютага ЦВК зарэгiстравала 4 кандыдатаy» [8]. Прэзiдэнцкiя выбары y Беларусi (2006) – Вiкiпедыя (wikipedia.org) (https://ridero.ru/link/BC2Zxpp-CWK_sDHH4K2m4)

Бо калi партыя, палiтычная сiла, не лiчыць вынiкi рэферэндуму-1996 легiтымнымi, то навошта yдзельнiчаць у прэзiдэнцкiх выбарах? Бо адпаведна афiцыйным вынiкам рэферэндуму-1996 сталi дзейнiчаць змены y Канстытуцыi-1994, згодна з якiмi праходзiлi прэзiдэнцкiя кампанii 2001 – 2006 гадоy, i палiтычная гульня y выбары праходзiла па правiлах улады Лукашэнкi. Такiм чынам КХП БНФ разам з iншымi палiтычнымi сiламi i беларускi народ сваiм удзелам у тых кампанiях легiтымiзавалi рэферэндум 1996 года i yладу Лукашэнкi – тую yладу, ад якой авангард БНФ збег у замежжа yвесну 1996 года.

«Патрэбны новы народны Рух». Пад такой назвай 14 сьнежня 2008 году cайт КХП БНФ апублiкаваy выступ Старшынi Кансэрватыyна-Хрысьцiянскай Партыi – БНФ i Беларускага Народнага Фронту «Адраджэнне» Зянона Пазьняка на сьнежаньскiм Сойме Кансэрватыyна-Хрысьцiянскай Партыi – БНФ i Беларускага Народнага Фронту «Адраджэнне» [9]. ПАТРЭБНЫ НОВЫ НАРОДНЫ РУХ – Зянон Пазьняк – Старшыня Кансэрватыyна-Хрысьцiянскай Партыi – БНФ (pazniak.info) (https://ridero.ru/link/04DdrrGdM1vFfBSn5Oyhx), 2008.

<< 1 2 3 4 5 6 7 >>
На страницу:
6 из 7