Оценить:
 Рейтинг: 0

Інтэрвенцыя «Адраджэнне». Некоторые особенности противоборства власти и оппозиции в Беларуси

Автор
Год написания книги
2023
<< 1 ... 3 4 5 6 7
На страницу:
7 из 7
Настройки чтения
Размер шрифта
Высота строк
Поля
25 жнiyня 2016 года. «У цыклi Свабоды „Пасьля СССР. 25 гадоy незалежнасцi“» – iнтэрв'ю з адным з заснавальнiкаy Беларускага Народнага Фронту, лiдарам Апазiцыi БНФ y Вярхоyным Савеце 12-га склiкання, адкрывальнiкам Курапатаy Зянонам Пазьняком [10]. Пазьняк: Здабыць незалежнасьць авангард здолеy. Сiлы, каб узяць уладу, ужо не было (svaboda.org) (https://ridero.ru/link/x_oDGVMNLSnBmPE3qmUZy), 2019.

У iм ён сказаy: «Сiлы, каб узяць уладу, ужо не было».

Тады ж я дапiсаy каментарый, i «Радыё Свабода» яго надрукавала, але потым выдалiла: «Але дабегчы ледзь не да канадскай мяжы yсё ж хапiла».

Васiль Быкаy: «Аналiтычныя здольнасьцi Зянона здавалiся бязьмежнымi. Падобна было на тое, што ён ведаy усё пра Беларусь – сучасную i гiстарычную, слухаць ягоныя развагi пра яе можна было гадзiнамi. Хоць ён не выглядаy красамоyцам, але гэта быy чалавек, на yсё жыцьцё хворы Беларусьсю. Я вельмi цанiy гэтую ягоную якасьць, i нават калi не з усiм быy згодны або ня yсё мне падабалася y ягоных максiмах, не хацеy пярэчыць. Я не адчуваy за сабой права пярэчыць чалавеку, апантанаму вялiкай iдэяй.

Праyда, Адамовiч, аднойчы прыехаyшы y Менск i спаткаyшыся з Пазьняком, сказаy, што гэты чалавек сапраyды можа прэтэндаваць на лiдэрства y Беларусi, адзiны яго недахоп – празьмерная апантанасьць. Кепска быць апантаным, тым больш – iдэяй. Самыя высакародныя iдэi менавiта i банкрутуюць з прычыны апантанасьцi iхнiх адэптаy. У вогуле з тым я быy згодны, але не y дачыненьнi да Пазьняка. Я меркаваy, што для апалiтычнай, рахманай Беларусi патрэбны менавiта такi лiдэр. Толькi такi меy магчымасьць, здольнасьць i волю абудзiць нацыю, якая багата што праспала y сваёй гiсторыi» [11]. Васiль Быкаy. Кнiга «Доyгая дарога дадому». Раздзел 114. БНФ. Пазьняк. Тэкст падаецца паводле выдання: Васiль Быкаy. Поyны збор твораy. У 14 т. – Мiнск: Саюз беларускiх пiсьменьнiкаy, 2009. Крынiца: Васiль Быкаy. Поyны збор твораy у 14 т. Том 8 (lit-bel.org) (https://ridero.ru/link/mpphcQPyBzxq5HDOfYPly) Архiy сайта грамадскага аб'яднання «Саюз беларускiх пiсьменнiкаy», лiквiдаванага рашэннем Вярхоyнага суда ад 1.10.2021.

У прыведзенай цытаце з кнiгi Васiля Уладзiмiравiча апiсана яго асабiстая памылка, бо ён не прыслухаyся да меркавання Алеся Мiхайлавiча. Як следства, зараз бачым вынiк дзейнасцi тагачаснага БНФ, i можна смела сказаць, што БЧБ частка нацыi, так бы мовiць, праспала yвесь час так званага адраджэння 1989—1996 гадоy. Бо вялiзнай, непапраyнай палiтычнай памылкай авангарда Фронту было прызначэнне камандуючым БНФ Зянона Пазьняка. Менавiта дзякуючы яго бязмежным аналiтычным здольнасцям i арганiзатарскаму таленту yсе мы, былыя i iсныя прыхiльнiкi тагачаснага БНФ, якiя тады бязмежна верылi i давяралi Зянону Станiслававiчу, разам з iм, камандуючым, iшлi y фарватары тагачаснай палiтыкi yлады беларускiх камунiстаy i прывялi y 1994-м да yлады былую yладу былой КПБ i яе стаyленiка Аляксандра Лукашэнку.

Некалькi дзён кляпаy гэты каментарый на сайце «Вытокi». Сто разоy рэдагаваy i 9 верасня 2022 года вырашыy спынiцца. Для мяне, хто добра ведае БЧБ свабоду слова i свабоду iншай думкi, бо iх няма i нiколi не iснавала нi y адным БЧБ СМІ (тутэйшым цi замежным), бо гэтае неiснаванне i ёсць сутнасць БЧБ дэмакратыi – або ты y БЧБ секце i пiшаш па БЧБ, як «Радыё Свабода» + абавязкова «Лука-ла-ла-ла ды дыктатура i крывавы рэжым», або ты лукашыст цi кадэбiст, дзiyна, што рэдакцыя сайта «Вытокi» так i не заблакiравала мяне пад час тварэння гэтага опусу i не выдалiла разам з iм. Мяркую, што рэдакцыя яшчэ не вярнулася з вакацыi цi рана пачала капаць бульбу, i ёй не да майго тварэння. Але яна вернецца. Бо задзяyбуць рэдакцыю «Вытокаy» адраджэнцы «Радыё Свабода», сярод якiх нямала пазьнякоyцаy, цi iншых «Нашых Нiy» ды «Новых Часоy», не кажучы yжо пра yсю мафiю БЧБ СМІ, якая па БЧБ здурнела сама i зрабiла зомбi сваiх БЧБ чытачоy з часоy псеyдаадкрыцця Курапатаy нашым вядомым адраджэнцам нацыi i да сённяшнiх дзён, купаючыся y БЧБ хлуснi пра зя-БНФ «Адраджэнне» i яго вялiкi БЧБ подзвiг у нашай гiсторыi.

Пiкам той хлуснi сталi падзеi лета-восенi 2020 года, калi на вулiцы выйшлi yжо БЧБ зомбi, а не беларусы i беларускi, жадаючыя палiтычных пераменаy, як маё пакаленне выходзiла y канцы 80-х – пачатку 90-х мiнулага, XX стагоддзя. БЧБ зомбi – гэта прадукт палiтыкi адраджэння нацыi па бел-чырвона-беламу. Але гэта iншая гiсторыя, i яе я таксама апiшу. Паспрабую паспець апiсаць тут. Мне yсё ж крыху болей за 70.

Інтэрвенцыя «Адраджэнне». Частка I

Кажуць, некалi Бог сабраy прадстаyнiкоy грамадства з усiх краiн, каб раздаць дэмакратыi. У яго шмат iх тады было…

Пакуль чакалi Усявышняга, гудзеy чалавечы вулей, i Бог назiраy збоку, а потым, у залежнасцi ад моцы гэтага гуду y той цi iншай суполцы, раздаваy з торбы дэмакратыi. Урэшце дайшоy да беларусаy, якiя стаялi моyчкi, i спытаy: «Чаму маyчыце, людзi?» У адказ таксама было доyгае маyчанне, i толькi адзiн беларус Аляксандр вырашыy адказаць: «Яны yжо некалькi стагоддзяy не размаyляюць адзiн з адным, бо калiсьцi пасварылiся».

Бог аддаy яму торбу, махнуy на беларусаy рукой i заклапочана сышоy.

З тых часоy адзiн Аляксандр ведае, што было y той торбе. Бо астатнiя па-ранейшаму маyчаць, па-ранейшаму байкатуюць дэмакратыю.

Якую самую сакрэтную тайну аб нас, беларусах i беларусках, ведае ЧЗ лукашызм? Мы не аб’ядноyваемся. Гэта наш сакрэт. А навошта аб'ядноyвацца? Каб быць разам. З кiм? З патрыётамi. Старыя людзi кажуць, калi на Беларусi з’явiлася бульба, то ад патрыётаy i праблем, звязаных з iмi, беларусы хавалiся y бульбу. Калi з’явiyся iнтэрнэт – сталi хавацца на форумах за клавiятурай, галоyным чынам пад прозвiшчамi. Хто такiя патрыёты? Людзi. Мяркую, сёння на Беларусi амаль 9 499 999 патрыётаy. Было б роyна 9,5 мiльёнаy, ды я сябе y той спiс не yключыy.

Аляксандр Рыгоравiч Лукашэнка змагаецца з усiмi. А Зянон Станiслававiч Пазьняк, так бы мовiць, бацька двух лукашызмаy – бел-чырвона-белага i чырвона-зялёнага – палiтыкi хлуснi, беззаконня i беларусаненавiснiцтва. Бо y 1988—1994 гадах сваiм бел-чырвона-белым беларускамоyным адраджэнскiм палiтыканствам, у якасцi iнiцыятара стварэння БНФ i палiтыка, спрыяy вяртанню нязменнай з 1919 года yлады беларускiх бальшавiкоy, узыходжанню Лукашэнкi ва yладу, тым самым прывёy да яе не дэмакратыю, а чырвона-зялёны лукашызм, заклаyшы y аснову iдэалогii так званага адраджэння нацыi сваю асабiстую нелюбоy да Расii, а не любоy да беларускага народа цi Беларусi, да дзяржаyнасцi Беларусi. Бо тады ж тэмай беларускай мовы цi так званай нацыянальнай iдэi забалбатаy разам з паплечнiкамi тэму дэмакратыi – улады, падкантрольной народу, тэму змагання за дэмакратыю, з-за чаго за амаль сем адраджэнскiх гадоy з 1989-га па 1996-ы нацыя yпустую выпусцiла рэвалюцыйны нацыяналiстычны «пар», назапашаны амаль за 200 гадоy у Расiйскай iмперыi. Бо y артыкуле «О русском империализме и его опасности», упершыню надрукаваным у «Народнай газете» 15—17.01.1994 года [12] Зенон Позняк. О русском империализме и его опасности (knihi.com) (https://ridero.ru/link/_-JD6FjuL3zPNjKLt-Zib) за 5 месяцаy да вырашальных прэзiдэнцкiх выбараy-1994, правакацыйна дэклараваy тэзiсы сваёй БЧБ дыктатуры, БЧБ лукашызму, чым фактычна здаy уладу былым камунiстам, а з ёй усе спадзевы i намаганнi папярэднiкаy i паплечнiкаy адраджэння беларускасцi. Бо артыкул згуртаваy парт-дзярж-гаспадарчую наменклатуру, цi, па сучаснаму, тагачасную элiту беларускага грамадства, прадстаyнiкi якой па савецкай традыцыi працавалi y выбарчых камiсiях i, мяркую, кантралявалi выбары-1994. Бо зянонаyшчына – бел-чырвона-белы лукашызм на беларускай мове, дыктатура мовы, яе неабмежаваная yлада, якая не атрымалася таму, што прывяла да yлады чырвона-зялёны лукашызм – неабмежаваную дыктатуру «русского языка».

Слова «лукашызм» прыдумаy не я. Яно з’явiлася y Беларусi як назва артыкула y 1994 цi 1995 гадах. На жаль, не памятаю назву таго СМІ. Мне належыць не слова «лукашызм», а формула лукашызму – палiтыка хлуснi, беззаконня i беларусаненавiснiцтва, якую напiсаy, азiраючыся на дзеяннi yлады Аляксандра Лукашэнкi. І толькi праз некаторы час, здаецца, у 2009 годзе, я yбачыy, што мая формула лукашызму адзiн у адзiн падыходзiць да бел-чырвона-белай палiтыкi. Таму y нас мiнiмум дваццаць восем гадоy два лукашызма – БЧБ i ЧЗ.

Нагадаю, што беларускiя бальшавiкi-камунiсты з 1 студзеня 1919 года нiкому yладу не аддавалi. Тады ж на трэцi дзень пасля стварэння Камунiстычнай партыi (бальшавiкоy) Беларусi яны y расiйскiм Смаленску абвясцiлi стварэнне Сацыялiстычнай Савецкай Рэспублiкi Беларусь у складзе Расiйскай Сацыялiстычнай Федэратыyнай Савецкай Рэспублiкi, якая потым выйшла са складу РСФСР i пазней стала Беларускай Савецкай Сацыялiстычнай Рэспублiкай – стала iх, нашых бальшавiкоy-камунiстаy, БССР, для якой iх прадстаyнiкi, дэпутаты Вярхоyнага Савета 12-га склiкання, 27 лiпеня 1990 года прынялi Дэкларацыю аб дзяржаyным суверэнiтэце i змянiлi назву на Рэспублiку Беларусь. Гэта iх дзяржава, iх у яе ЧЗ сцяг i герб. Дзякуй, Зяноне!

Бо пасля yцёкаy увесну 1996 года y Польшчу i ЗША, дзе y жнiyнi Зянон Станiслававiч папрасiy у Дзярждэпартамента палiтычны прытулак i потым яго атрымаy, ён разам са сваiмi паплечнiкамi цягам наступных гадоy не аб'ядноyваy грамадства з мэтай барацьбы супраць ЧЗ лукашызму, а нават дзялiy, i таму y 1999 годзе быy развалены БНФ «Адраджэнне». Бо не арганiзатар, не менеджар ён, не кiраyнiк, а апантаны iдэяй чалавек. Шоyмен. Бо сярод апазiцыйных ЧЗ лукашызму беларусаy, якiя не падтрымлiваюць яго iдэалогiю i ЧЗ лукашызм, кажучы словамi паплечнiкаy Пазьняка на форумах БЧБ СМІ, былi i ёсць лукашысты, правакатары, кадэбiсты, грантасмокi i iншыя. А ён казаy, што:

«Нацыянальная рэвалюцыя на Беларусi можа стацца толькi Бел-Чырвона-Белай. Усё астатняе, усе iншыя расфарбоyкi ня будуць i ня могуць быць рэвалюцыяй на Беларусi, а якраз наадварот – гэбоyскай антыбеларускай „контрай“, закамуфляванай пад нейкi фарбшцюк» [13]. Bielarus.net › Беларуская Салiдарнасьць» Развагi пра беларускiя справы (https://ridero.ru/link/bO6TqBLCPw0Yo0mJ2e5mo), 2005;

«Захад стымуляваy у нас стварэньне цэлай папуляцыi палiтычных паразытаy, якiя гатовыя yдзельнiчаць у любых выбарах i рэфэрэндумах, калi за гэта плацяць грошы» [14]. З. Пазьняк: «Мусiць быць байкот незаконным выбарам» (svaboda.org) (https://ridero.ru/link/BfoCXJKvTXdOn4etxe_ru), 2009;

«Псэyдаапазыцыя i yся гэтая квазi-дэмакратыя, прыкормленая з-за мяжы». [15]. Bielarus.net › Беларуская Салiдарнасьць» З. Пазьняк: Ствараць грамадзкi грунт i сiлу (https://ridero.ru/link/OWcNTvk9WJDnkcOt9cpkK), 2012.

Цi аб'ядноyвалiся б вы з такiмi «iншадумцамi»? Я – не! Дык i зянонаyцы не аб'ядноyвалiся з намi нi на Беларусi, дзе пануе па iх мерках КДБ, нi за мяжой, дзе беларускай Канторы, мяркую, няма. Затое y сваёй секце, якую яны называюць народнай партыяй, зянонаyцы адрадзiлiся да iдала пакланення: «Толькi Зянон!» – чуваць iх заклiк на форумах, дзе yжо шмат гадоy у часы iснай улады зя-змагары змагаюцца з беларусамi, якiя супраць ЧЗ лукашызму, i iх шматгадовая «барацьба» нагадвае мне расейскую «гапонаyшчыну» 1905 года, а таму некалi на форуме газеты «Наша Нiва» я назваy гэтую здраднiцкую дзейнасць зянонаyцаy сугучнай – «зяпонаyшчына», а iдалапаклоннiкаy, якiя змагаюцца з беларусамi, – «зяпонаyскiмi палiцаямi».

Сайт Pazniak. Інфо: «Беларускi палiтык, навуковец, публiцыст i паэт (год нараджэньня 1944). Кандыдат мастацтвазнаyства. Займаyся гiсторыяй мастацтва i археалёгiяй. У 1988 годзе адкрыy i археалягiчна дасьледваy Курапаты пад Менскам – месца камуна-расейскага генацыду i масавых расстрэлаy беларускага насельнiцтва y 1937—1941 гг. Заснавальнiк i адзiн з арганiзатараy Беларускага Народнага Фронту «Адраджэньне» (БНФ, 1988 г.) З 1989 г. – старшыня БНФ. У 1990—96 гг. – дэпутат Вярхоyнага Савету 12-га склiканьня (парляманту), кiраyнiк парляманцкай Апазыцыi БНФ. Вылучыy канцэпцыю незалежнасьцi Беларусi. Пад яго кiраyнiцтвам Народны Фронт i дэпутацкая Апазыцыя БНФ у жнiyнi 1991 г. дамаглiся незалежнасьцi краiны. Стварыy i yзначалiy Ценявы Кабiнэт, куды yвайшлi лепшыя вучоныя, палiтыкi i грамадзкiя дзеячы Беларусi. У 1994 г. – кандыдат у прэзыдэнты Рэспублiкi Беларусь. Пасьля yсталяваньня прамаскоyскага аyтарытарнага рэжыму Лукашэнкi кiраваy Народным Фронтам i знаходзiyся y апазыцыi да рэжыму. У 1996 г., пазьбягаючы арышту i заплянаванага забойства з боку антыдэмакратычнага рэжыму, вымушаны быy пакiнуць Беларусь. Аyтар шматлiкiх кнiг па палiтыцы i канцэпцыi Беларускага нацыянальнага Адраджэння, па мастацтву, архiтэктуры i фатаграфii. Выдаy некалькi зборнiкаy паэзii i фотаальбомаy, сябра Беларускага ПЭН-цэнтру. Старшыня Кансэрватыyна-Хрысьцiянскай Партыi – БНФ (КХП – БНФ), Беларускага Народнага Фронту «Адраджэнне». З 1996 г. знаходзiцца y палiтычнай эмiграцыi (адкуль ажыцьцяyляе агульнае палiтычнае кiраyнiцтва Партыяй i рухам)» [16]. Бiяграфiя – Зянон Пазьняк – Старшыня Кансэрватыyна-Хрысьцiянскай Партыi – БНФ (pazniak.info) (https://ridero.ru/link/F19L976tHxP3RDaNJfJ1l)

Сайт "Академик.RU": «Зенон Станиславович Позняк (белор. Зянон Станiслававiч Пазьняк) – белорусский политик и общественный деятель националистической ориентации, фотограф, археолог и искусствовед. Один из основателей «Мартиролога Беларуси» (1988) и Белорусского народного фронта, глава Консервативно-Христианской Партии – БНФ. Внук Я. А. Позняка. С 1996 года некоторое время жил в Польше, затем эмигрировал в США…

Родился 24 апреля 1944 года в деревне Субботники Ивьевского района Гродненской области. Католик. Рос без отца (отец погиб во время войны). В 1967 году окончил Белорусский государственный театрально-художественный институт, в 1972 – аспирантуру при Институте этнографии, искусствоведения и фольклора при АН БССР. Защитил диссертацию по истории белорусского театра в 1981 году в Ленинграде. Кандидат искусствоведения. Работал заведующим сельским клубом, рабочим сцены, фотографом, художником-оформителем, младшим научным сотрудником в отделе археологии Института истории АН БССР, старшим научным сотрудником там же. С 1960-х годов активно боролся за сохранение историко-архитектурной среды города Минска, которая разрушалась в процессе социалистического градостроительства. В 1969 году опубликовал статью в газете «Правда» на эту тему, что отсрочило уничтожение многих исторически ценных зданий и кварталов в центре Минска. В 1974 году написал под псевдонимом Генрих Рокутович аналитическую записку на русском языке «Положение в Белоруси». В этой записке, распространявшейся в самиздате, Позняк отмечал: «Политика насилия и лжи проводится в Белоруси, почти не ослабевая, с 1930-х годов…» [17]. Зенон Станиславович Позняк | это… Что такое Зенон Станиславович Позняк? (academic.ru) (https://ridero.ru/link/My6Yuj-GjeJcfYE52HCB5).

Сайт Pawet.NET. Аyтар Дзярновiч Алег. Грамадская думка y Беларусi 1960-х – 1970-х гадоy: гiсторыя, нацыя i незалежнасць: «Як сапраyдны iнфармацыйны выбух можна ацанiць аналiтычны агляд „Положение в Белоруси. 1974 год“, падпiсаны iмем Генрыха Ракутовiча (за гэтым псеyданiмам стаяy Зянон Пазняк). Аналiтычны агляд пачынаyся з просьбы: „Уничтожение нашей интеллигенции органами КГБ происходит в полном молчании. Если эти страницы попадут в руки наших братьев и единомышленников из других республик СССР, располагающих более широкими возможностями связи и информации, мы надеемся на их солидарность и помощь“. Аyтар тэксту пры дапамозе моцных вобразаy апiсваy сiтуацыю y Беларусi напачатку 1970-х: „Политика насилия и лжи проводятся в Белоруси (так у арыгiнале – А. Д.), почти не ослабевая, с 1930-х годов. Во времена так называемой „хрущёвской демократии“ мы не смогли полностью реабилитировать большинство своих национальных политических деятелей, писателей и поэтов. Насилие и ложь образовали в республике весьма специфическое положение. По существe мы стоим ещё по горло в крови 1930-х годов. Физические и моральные потери были тотальны и столь существенны, что наше поколение чувствует их постоянно“ (Дзярновiч, 1999: 65). Перадрукi ды фотакопii гэтага агляду распаyсюджвалiся y Беларусi i за яе межамi» [18]. (PDF) Грамадская думка y Беларусi 1960-х1970-х гадоy: гiсторыя, нацыя i незалежнасць | Aleh Dziarnovich – Academia.edu (https://ridero.ru/link/qfshdkukIcmyIE3crhNfY), 2010.

Як апынулася яшчэ y часы так званага адраджэння, не yсiм з тых 9,5 млн чалавек думалася пра звычайнае жыццё-быццё вось так жа бел-чырвона-бела проста, як зянонаyцам, ды яшчэ на беларускай мове, бо многiм «русский язык» быy родны. Мабыць таму беларускi народ быy за гэта перад iмi вiнаваты, дый павiнен iм, як зямля калгасу. Магчыма, вiнаваты таму, што yвосень 1988-га (цi пазней) не прасiy iх абудзiць сябе цi адрадзiць iхняй iдэалогiяй фiкс, калi нечакана для нацыi пад час перабудовы, парада народных франтоy i «Саюдзiса» на Дзяды-1988 быццам з печкi звалiлася савецкая адраджэнcкая калатня са слезацечным газам «Чаромха», пасля якой зянонаyцы yжо самастойна i канчаткова вырашылi за yвесь наш пакутны талерантны народ пераiдэалагiзаваць яго па сродках зянонаyскага БНФ «Адраджэнне», якi павёy бы беларусаy да перамогi iхняй бел-чырвона-белай iдэалогii а-ля зянонаyская нацыянальная iдэя, у якой беларуская мова была б галоyным стрыжнем, як семдзесят гадоy дагэтуль нацыя пераможна iшла за камунiстамi i iх iдэалогiяй фiкс да камунiзму – светлай будучынi чалавецтва.

Магчыма, народ вiнаваты таму, што 4 сакавiка 1990 года выбраy у Вярхоyны Савет 12-га склiкання амаль у дзевяць разоy больш дэпутатаy-камунiстаy, чым парламенцкай апазiцыi БНФ. Інакш кажучы, ва yсiм быy вiнаваты беларускi народ – нейкi не той народ дастаyся адраджэнцам нацыi, не адраджэнскi, не зянонаyскi народ.

Ольга Абрамова, политолог: «Модернизация политической культуры в бывшем Советском Союзе началась с разрешённой гласности и телетрансляции сессий союзного протопарламента. И в этом смысле белорусский Верховный Совет 12-го созыва стал его естественным подражателем и продолжателем. Главное, что активная часть депутатов белорусского парламента находилась в непрерывном творческом поиске, училась азам законотворчества и риторики на марше. Несли ли тогдашние депутаты ответственность за крайне низкий уровень жизни в стране в первой половине 1990-х годов? Отчасти. Поскольку парламентская оппозиция пыталась организовать мобилизацию сограждан не вокруг смены экономического вектора развития, а вокруг изменения избирательного законодательства, вопросов поддержки белорусского языка и культуры» [19]. Ольга Абрамова: Нам нужен референдум! | EX-PRESS.BY (https://ridero.ru/link/Pj9lOcAfCEREhEANAaSwk), 2012.

Але папярэднi ВС 11-га склiкання 26.01.1990 прыняy закон «Аб мовах у Беларускай ССР», якi надаy беларускай мове статус адзiнай дзяржаyнай мовы i меркаваy дзесяцiгадовы пераходны перыяд Пастановай Вярхоyнага Савета Беларускай ССР «Аб парадку yвядзення y дзеянне закона Беларускай ССР «Аб мовах у Беларускай ССР» [20]. Закон аб мовах 1990 г. – Luo Biming – LiveJournal (https://ridero.ru/link/53YYt_7x4xZV4QNzFWFv-), 2006.

Мо, то была не адраджэнская мова? Не тарашкевiца y якасцi нормы класiчнага правапiсу? Можа. Бо найменш два дэпутаты Фракцыi БНФ пасля yцёкаy вясною 1996 года y Польшчу, а затым у ЗША, працуюць на амерыканскай Беларускай службе «Радыё Свабода». Іх сумесных iнтэрв’ю нямала на РС, i y дадзеным творы яны таксама цытуюцца. А РС карыстаецца тарашкевiцай. Вось што кажа пра Сяргея Навумчыка «Вiкiпедыя»: «Працуе на Радыё Свабода ад 1990 году» [21]. Сяргей Навумчык – Вiкiпэдыя (wikipedia.org) (https://ridero.ru/link/o0Fr-pJA0IkWOU9n8Tfgb)

Нагадаю, што Сяргей – быy дэпутатам ВС 12 склiкання з сярэдзiны мая 1990 года. Ён быy у фракцыi БНФ «Адраджэнне».

Be. Wikipedia: «Радыё „Свабода“ заснавана y Мюнхене y 1952 годзе ва yмовах „халоднай вайны“ для вядзення прапаганды супраць СССР. У 1953-м пачало вяшчанне пад назвай Радыё „Вызваленне“. У складзе радыё былi арганiзаваны адпаведныя нацыянальныя рэдакцыi, у тым лiку i беларуская, што пачала вяшчанне 20 мая 1954 года. У склад першай беларускай рэдакцыi yвайшлi: Вiнцэнт Жук-Грышкевiч (кiраyнiк), Пётра Сыч (намеснiк), Янка Лiманоyскi, Сымон Кабыш (Кандыбовiч), Лявон Карась. Напачатку гэта былi 15-хвiлiнныя перадачы 24 разы на суткi. З 19 сакавiка 1956 года праграмы былi прадоyжаныя да 20 хвiлiн i перасылаюцца цяпер 18 разоy на суткi. Кажная беларуская радыёвая перадача пачыналася словамi: „Тут Радыё „Вызваленне“. Вы слухаеце голас сваiх суродзiчаy-Беларусаy з вольнага свету… Наш голас ёсць вашым голасам, бо мы з’яyляемся часткай вас, часткай усiх Беларусаy“. Беларуская Рэдакцыя Радыё „Вызваленне“ гаварыла аб яго мiнуyшчыне беларускага народу, аб яго палiтычным, сацыяльным i нацыянальным жыццi y межах СССР. Асноyнымi кiрункамi радыёперадач „Свабоды“ былi крытыка сацыялiзму, савецкага ладу, нацыянальна-дзяржаyнага yпарадкавання СССР. У iх асвятлялiся негатыyныя з’явы з гiсторыi i сучаснага жыцця СССР i Беларусi, у тым лiку парушэннi правоy чалавека, палiтычныя рэпрэсii y СССР. Паведамлялася пра падзеi i здарэннi, якiя замоyчвалiся y савецкiх СМІ, пра праваабарончы рух, дысiдэнтаy, чыталiся творы, што былi забаронены y СССР. Пасля распаду СССР i спынення „халоднай вайны“ беларуская рэдакцыя Радыё „Свабода“ вяшчае y новых умовах. У 1995-м штаб-кватэра „Свабоды“ перанесена з Мюнхена y Прагу. Створаны карэспандэнцкiя пункты y Беларусi. Пашырыyся i абнавiyся штат рэдакцыi. Беларуская служба Радыё „Свабода“ цяпер вяшчае па 8 гадзiн у суткi на кароткiх i сярэднiх хвалях, а таксама са спадарожнiка. З 10 снежня 1998 года Радыё вяшчае таксама праз сецiва, сайт Радыё „Свабода“ карыстаецца тарашкевiцай. У эфiр выходзяць iнфармацыйныя i аналiтычныя праграмы па палiтычных, эканамiчных, культуралагiчных, гiстарычных, рэлiгiйных, краязнаyчых i iнш. праблемах. Наладжана двухбаковая сувязь са слухачамi. Журналiсты „Свабоды“ арыентаваныя на заходнiя лiберальна-дэмакратычныя каштоyнасцi» [22]. Беларуская служба Радыё «Свабода» – Вiкiпедыя (wikipedia.org) (https://ridero.ru/link/WYqGHQeSyHehG_ytnx935)

Тады зразумела, чаму частка адраджэнцаy нацыi «пайшла» у дэпутаты ВС 12-га склiкання да мiкрафонаy, радыё- i тэлетрансляцый. Каб у вынiку iх дэпутацыi мова i арфаграфiя сталi адраджэнскiмi, каб правiльна на тарашкевiцы адрадзiyся наш народ, гледзячы на iх выступы па TV, арыентаваныя на заходнiя лiберальна-дэмакратычныя каштоyнасцi. Бо нямала адраджэнцаy нацыi yладкавалiся пасля так званага адраджэння каля амерыканскай касы РС i яе мiкрафонаy.

А насамрэч палiтыканскай значнасцю першачарговасцi моyнай тэмы бел-чырвона-белая беларускамоyная iдэалогiя зянонаyшчыны справакавала yзыходжанне ва yладу альтэрнатыyнай чырвона-зялёнай «русскоязычной» iдэалогii ЧЗ лукашызму, i… Аляксандра Лукашэнкi.

«Президент обеспечит реальную возможность каждому гражданину Республики Беларусь думать и говорить на том языке, на котором он воспитан. Президент в этой сфере не будет действовать принудительно» (1994. Тезисы программы кандидата в Президенты А. Лукашенко) [23]. Праграма Аляксандра Лукашэнкi (svaboda.org) (https://ridero.ru/link/UuMwrQELHOqN99v5eX1wG), 2010.

Магчыма, каб падтрымаць гэтыя тэзiсы пасля першага канстытуцыйнага дзяржаyнага перавароту, якi, паводле меркавання апазiцыi, ажыццявiy першы прэзiдэнт Беларусi пасля рэферэндуму-1996, зянонаyцы неyзабаве разам з народам двойчы легiтымiзавалi лукашэнкаyскую yладу праз удзел Пазьняка, яго партыi, iншых каманд кандыдатаy, iх паплечнiкаy, у наступных прэзiдэнцкiх кампанiях, у якiх спачатку «элегантна» (2001 год), а затым «пераканаyча» (2006 год) перамог Аляксандр Лукашэнка.

Нагадаю, што легiтымнасць палiтычнай улады yключае прызнанне палiтычнымi сiламi i народам правамернасцi спосабаy абрання yлады, а значыць, ЧЗ лукашызм, дзякуючы легiтымiзацыi яго yлады народам i пазьнякоyцамi праз iх удзел у прэзiдэнцкiх кампанiях 2001 – 2006 гадоy, правамерна, легiтымна гаспадарыy пасля 24 лiстапада 1996 года ажно да 19 снежня 2010 года [24]. Легитимность политической власти | это… Что такое Легитимность политической власти? (academic.ru) (https://ridero.ru/link/F4_Y4vEG_A07Y5mre8Hqt)


<< 1 ... 3 4 5 6 7
На страницу:
7 из 7