Оценить:
 Рейтинг: 0

Біблейскія гісторыі Новага Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Развагі над зьместам Бібліі

1 2 3 4 5 ... 11 >>
На страницу:
1 из 11
Настройки чтения
Размер шрифта
Высота строк
Поля
Бiблейскiя гiсторыi Новага Запавету, iлюстраваныя паштовымi маркамi. Развагi над зьместам Бiблii
Лявон Эдвардавiч Карповiч

Кнiга «Бiблейскiя гiсторыi Новага Запавету, iлюстраваныя паштовымi маркамi» – вынiк жаданьня спазнаць сэнс зьместу Бiблii пры дапамозе мастацкiх твораy, выявы якiх разьмешчаны на паштовых марках розных краiн сьвету. У кнiзе каля ста артыкулаy i прыблiзна 800 iлюстрацый. І яшчэ спроба маiх разважаньняy над зьместам Бiблii. Спроба зразуменьня гэтага зьместу… Запрашаю паразважаць разам са мною i адначасова знаёмiцца з творамi знакамiтых майстроy мастацтва…

Бiблейскiя гiсторыi Новага Запавету, iлюстраваныя паштовымi маркамi

Развагi над зьместам Бiблii

Лявон Эдвардавiч Карповiч

© Лявон Эдвардавiч Карповiч, 2019

ISBN 978-5-4496-1958-7

Создано в интеллектуальной издательской системе Ridero

Бiблiя i фiлятэлiя

Наказваю вам: любiце адзiн аднаго.

(Яна 15:17)

Усё Пiсаньне боганатхнёнае i карыснае для навучаньня, для выкрыцьця, для выпраyленьня, для настаyленьня y праведнасьцi,

каб быy дасканалы Божы чалавек, да yсякае добрае справы падрыхтаваны. (Другое да Цiмафея 3:16,17)

Сьвятое пiсьмо зьмяшчае праyду пра Бога i праyду пра чалавека i паказвае дзеi чалавецтва праз адносiны з Богам. Кнiгi Сьвятога Пiсаньня, якое складаецца з Старога i Новага Запаветаy, маюць агульную назву «Бiблiя». Назва паходзiць з грэцкай мовы i азначае y перакладзе «кнiга», якая зьяyляецца найбольш важнай з усiх кнiг, проста «Кнiга Кнiг». Сапраyды, Бiблiя зьяyляецца адной з найважнейшых кнiг у гiсторыi сьвету, i не толькi y сэнсе духоyным, але i лiтаратурным, гiстарычным i сацыяльным. Няма нiякiх сумневаy, што для многiх людзей Бiблiя зьяyляецца свайго роду жыцьцёвай iнструкцыяй, своеасаблiвай кнiгай псыхалягiчнай, фiлязофскай, унiвэрсальнай. Для мiльёнаy Бiблiя была i застаецца крынiцай вечнай iсьцiны i мудрасьцi, вучыць любiць i дараваць.

Паводле дадзеных Уiклiф Глябальны Альянс Бiблiя даступная для чытаньня y 471 мове – гэта родная мова прыкладна 4,8 мiльярдаy чалавек. Бiблiя перакладалася yжо y далёкай старажытнасьцi. Першы пераклад Старога Запавету, зроблены y трэцiм стагодзьдзi да нашай эры. Пасьля yзьнiкненьня хрысьцiянства стандартным перакладам Бiблii на лацiнскую мову, якая выкарыстоyвалася y набажэнстве, стала Вульгата, пераклад, зроблены Сьвятым Еранiмам у 382—406 гадах.

Рэпрадукцыя карцiны мастака Мэрызi да Караваджа Мiкеланджэла «Сьвяты Еранiм» на марцы пошта Мальты (2007 г.)

У 1970 годзе пошта Парагваю выпусьцiла y карыстаньне марку з вiдарысам карцiны Альбрэхта Дзюрэра «Сьвяты Еранiм у пустынi». Таксама быy зроблены прыгожы картмаксiмум

На сёньняшнi дзень Новы Запавет перакладзены на 1223 мовы, а часткi Бiблii – яшчэ на 1002.

Першая друкаваная Бiблiя – гэта Бiблiя Гутэнбэрга надрукавана y 1452—1455 гады y Майнцы Іяганам Гутэнбэргам.

Марка пошты Злучаных Штатаy (1952 г.) да 500-годзьдзя Бiблii Гутэнбэрга

Наш знакамiты зямляк Францыск Скарына з Полацку y 1517 г. у Празе арганiзаваy друкарню, пераклаy на тагачасную беларускую мову, напiсаy прадмовы i на працягу 1517 -1519 г. надрукаваy 22 кнiгi Старога Запавету. Скарына друкаваy Бiблiю як з рэлiгiйнымi так i з асьветнiцкiмi мэтамi, пра што пiша y прадмове: «дедтем малым початок всякое доброе наукы, дорослым помножение в науце, мужем моцное утверьжение». Сваё выданьне Скарына yпрыгожыy 52 гравюрамi, выкананымi iм.

Таму вельмi слушна Беларуская пошта выдала y 1997 годзе сэрыю з чатырох марак, прысьвечаную Францыску Скарыне i яго Бiблii

Слушна было б, каб да 500 – гадовага юбiлею было зроблена паштовае выданьне з усiмi Скарынаyскiмi гравюрамi. Гэта быy бы ня толькi знак павагi, але i сьветны падарунак фiлятэлiстам усяго сьвету.

Дарэчы, першы поyны пераклад Бiблii з арыгiнальных моy на польскую мову гэта Бiблiя Брэсцкая з 1563 г.

Як па перакладах так i па тыражы Бiблiя, сярод iншых кнiг, ня мае сабе роyных. Таму Бiблiя аказвала i аказвае вялiзарны yплыy на чалавечую гiсторыю, культуру i мастацтва.

На марцы пошты Славенii (2007 г.) выява Далматынавай Бiблii – першага поyнага перакладу Бiблii на славенскую мову (1584 г.)

На пачатку было Слова. Слова запiсана y Кнiгу, а Кнiга была супраць выяваy: «Не рабеце сабе кумiраy i выяваy, i слупоy ня стаyце y сябе, i камянёy з выявамi не кладзеце y зямлi вашай, каб кланяцца перад iмi, бо Я Гасподзь, Бог ваш». (Лявiт 26:1).

Не магло быць iначай сярод паганцаy, якiя пакланялiся iдалам i прыносiлi iм ахвяры. Абраны народ павiнен быy быць верным Нябачнаму. І яyрэi не стварылi нiводнай выявы Бога. Першыя сцэны бiблейныя паyсталi y Рымскай iмпэрыi. Гэта былi iлюстрацыi Септуагiнты – грэцкага перакладу Старога Запавету. Стары Запавет забараняy тварыць выявы, а Новы Запавет не зьнiмаy гэтай забароны. Але зьявiyся Бог-чалавек, Ісус, «выява Бога Нябачнага». Гэта выклiкала мажлiвасьць стварэньня вобраза Бога. Яшчэ доyга цягнулiся споры, хоць многiя казалi аб вялiкiм пажытку ад выяваy бiблейных. «Што чытаньне дае вушам, тое маyклiвае малярства ставiць перад вачамi» казаy Сьвяты Базыль у 379 годзе, а ягоны брат Сьвяты Георгiй з Нысы скажа, што абразы замяняюць кнiжкi, прыносячы гледачу тыя самыя карысьцi. Але яшчэ доyгi час Кнiга i выява не знаходзiлi шляху да паяднаньня. Яно зьявiлася пасьля Нiкейскага i Халкедонскага царкоyных сабораy i расквiтнела y Італii эпохi Адраджэньня.

Першая марка, прысьвечаная Божаму Нараджэньню, зьявiлася 7 сьнежня 1898 года. Пошта Канады выпусьцiла марку (Мi. 74) з картай сьвету i надпiсам CHRISTMAS (XMAS 1898)

Матывы Бiблейныя можна распазнаць у творах знакамiтых мастакоy i скульптараy, паэтаy i пiсьменьнiкаy, творах, якiя сабраныя y знакамiтых музэях, галерэях i бiблiятэках усяго сьвету. Бiблiя аказала вялiкi yплыy на мову, якой размаyляем, на творчасьць музычную. Мы жывём у сьвеце, якi y значнай ступенi стаy упарадкаваны праз культуру Бiблiйную.

Выдадзена шэраг кнiг, дзе сабраныя самыя знакамiтыя творы мастакоy, iлюструючых Бiблiю. Здавалася б, навошта займацца зьбiраньнем i апiсаньнем, як паштовая марка iлюструе Бiблейскiя сюжэты. Але з дапамогай паштовых марак кожны жадаючы можа «напiсаць сваю кнiгу» з бiблейскiмi сюжэтамi, якая будзе рукатворнай i непаyторнай, бо немагчыма сабраць усе паштовыя маркi на Бiблейскую тэму. Што дня паяyляюцца yсё новыя экзэмпляры, а самыя першыя становяцца yсё больш недаступнымi для многiх жадаючых iх мець. Праца паклiча y пошук, паспрыяе новым знаёмствам i сяброyствам, паспрыяе пазнаваньню зьместу Кнiгi, яго асэнсаваньню, прывядзе да веры або yмацуе y ёй.

Энтанi Ван Дэйк, «Святы Еранiм». Блёк пошты Гранады (1999 г.)

Давайце зробiм спробу паказаць дзеi вызваленьня чалавецтва праз паштовыя выданьнi. Марка, уведзеная да штодзённага yжываньня y 19 ст., гэта доказ выкананьня паштовай аплаты. Разам з тым гэта наклееная на пiсьмо мiнiяцюра, якая разам з пiсьмом i яго зьместам пераадольвае гранiцы моy i культур, злучаючы людзей i народы.

Пакажам з дапамогай паштовых марак доyгiя дзеi збаyленьня, якiя папярэдзiлi нараджэньне, жыцьцё, дзейнасьць, сьмерць i паyстаньне зь мёртвых Ісуса Хрыста. Для таго, каб ня толькi разгледзець мiнiяцюрныя малюнкi, але як мага больш даведацца аб тым, што яны паказваюць. Толькi тады марка вучыць, забаyляе i выхоyвае.

Лявон Карповiч

Мястэчка Луна-Воля

Падзеi перад Нараджэньнем Ісуса. Нараджэньне, дзяцiнства i юнацтва Ісуса Хрыста

Нараджэньне Мацi Божай

Незадоyга да Нараджэньня Хрыста y невялiкiм горадзе Галiлейскiм Назарэце жылi праведныя Ёакiм з роду прарока i цара Давiда i Ганна з роду першасьвятара Аарона. Яны ня мелi дзяцей. А гэта y тыя часы лiчылася пакараньнем за грахi, так успрымалi iх стан суайчыньнiкi. Аднак яны не гублялi надзеi на лiтасьць Божую i далi абяцаньне прысьвяцiць Богу для служэньня y храме дзiця, калi яго пашле iм Гасподзь. Аднойчы старац Ёакiм прыйшоy у Ерусалiмскi храм, каб прынесьцi Богу ахвяру. Але першасьвятар не прыняy ахвяру, бо лiчыy Ёакiма нявартым гэтага з-за бязьдзетнасьцi. У вялiкiм смутку Ёакiм пайшоy у пустэльню, дзе са слязьмi малiyся Богу аб дараваньнi яму дзiцяцi. Ганна, даведаyшыся што здарылася з мужам, таксама шмат i шчыра малiлася. «Усё на зямлi прыносiць плод свой Богу; калi б у мяне было дзiця, я таксама прысьвяцiла б яго Богу». Не паспела яна так падумаць, як зьявiyся перад ёй анёл i сказаy: «Ганна, твая малiтва пачута Богам. У цябе скора народзiцца дачка; цераз яе будзе дадзена выратаваньне усяму сьвету i назавеш ты яе Марыяй. Імя гэта азначае «Ўзвышаная».

Анёл зьявiyся i Ёакiму i сказаy: «Бог прыняy малiтву тваю i яyляе табе сваю мiлату – жонка твая скора народзiць дачку Марыю, i народзiнамi яе yзрадуецца yся зямля. І вось табе знаменьне: iдзi да храма Ерусалiмскага i там, ля Залатых варот, сустрэнеш жонку тваю, каторай павядомлена тое, што i табе»

У 1999 годзе пошта Ізраiля паказала на сваёй марцы рэпрадукцыю малюнка Дэвiда Робертса, на якiм ён намаляваy Калодзеж Дзевы Марыi, што знаходзiцца y цэнтры Назарэту. Сюды магчыма прыходзiлi па ваду бацькi Марыi i Марыя

Ёакiм паспяшаy у Ерусалiм i сустрэy жонку ля Залатых варот.

У 1992 годзе пошты Швецыi i Расii ажыцьцявiлi сумесны выпуск марак з рэпрадукцыямi iкон «Cустрэча Ганны i Ёакiма»

Падзея знайшла адлюстраваньне на iконах i карцiнах. У хрысьцiянскай рэлiгii (праваслаyi, каталiцызьме, унiяцтве) абраз, iкона – гэта выявы Ісуса Хрыста, Богамацi i сьвятых, якiя маюць культавае прызначэньне).

Гiсторыi Ганны i Ёакiма прысьвяцiy свае творы Джота ды Бандонэ (iтал. Giotto di Bondone, каля 1267—1337). «Сцэны з жыцьця Ёакiма i Ганны», ён намаляваy на сьценах капэлы дэль Арэна (Скравеньi) у Падуi y 1305 годзе. Пачынаецца апавяданьне y левым верхнiм куце правай сьцяны i yвесь гэты ярус прысвечаны падзеям, якiя напаткалi Ёакiма i Ганну – бацькоy Марыi, Мацi Хрыста. Фрэскi цыклу «Жыцьцё Ёакiма i Ганны» уключаюць наступныя падзеi:

– 1. Выгнаньне бязьдзетнага Ёакiма з храма.

– 2. Ёакiм сярод пастухоy.

– 3. Зьвеставаньне Сьвятой Ганне.

– 4. Ахвярапрынашэньне Ёакiма.

– 5. Сон Ёакiма.
1 2 3 4 5 ... 11 >>
На страницу:
1 из 11