Оценить:
 Рейтинг: 0

Біблейскія гісторыі Новага Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Развагі над зьместам Бібліі

<< 1 2 3 4 5 6 7 ... 11 >>
На страницу:
3 из 11
Настройки чтения
Размер шрифта
Высота строк
Поля

На карцiне Эль Грэка, напiсанай у 1614 годзе, адсутнiчаюць элемэнты архiтэктуры, якiя ёсьць на iншых карцiнах. Тут усю карцiну займаюць нябесныя постацi. Дабравесьце паказваецца як зьява панадчасовая. Нават постацi Марыi i Анёла выцягнутыя, здаецца, што яны yзносяцца y паветра. Гэта яшчэ больш падкрэсьлiвае надпрыродную прычыну зачацьця.

Рэпрадукцыя карцiны Эль Грэка «Дабравесьце» на марцы пошты Гвiнэi Экватарыяльнай, выдадзенай у 1972 г.

Фiгура Духа Сьвятога, зыходзячага на Марыю y выглядзе галубiцы, становiцца цэнтральнай. Аточаны Ён бляскам, напамiнаючым ясны агонь. На Ім канцэнтруецца yвага, бо Ён вiнавайца адбываючагася цуду.

Эль Грэка, «Дабравесьце» на блёку Мазамбiку, выдадзеным у 2001 годзе

Эль Грэка, мастак родам з Крыту, зьяyляецца аyтарам не менш дзесяцi карцiн пад назвай «Дабравесьце». Працаваy над сваiмi карцiнамi y Вэнэцыi, Рыме i Гiшпанii. Яго карцiны нельга зблытаць з працамi iншых мастакоy нават недасьведчанаму чалавекку.

Праyда ёсьць такая, што пораyнi людзкi як i боскi памер таямнiцы Дабравесьця yвесь час зьдзiyляе, прамаyляе да сэрца i зьмяняе тых, каторыя ведаюць пра гэту таямнiцу, над гэтай таямнiцай задумваюцца, хочуць i гатовыя зьмяняцца.

Але, цi хочам гэтага мы? Цi знаходзiм мы для гэтага час?

Сустрэча Марыi i Елiсаветы

«І yстаyшы, Марыя y днi тыя, пасьпяшалася y нагорную краiну, у горад Юдаy, i yвайшла y дом Захара, i прывiтала Елiсавету. Калi Елiсавета пачула вiтаньне Марыiна, варухнулася дзiцятка y чэраве y яе; i Елiсавета напоyнiлася Духам Сьвятым, i yсклiкнула моцным голасам, i сказала: Дабраславёная Ты сярод жанчын, i дабраславёны плод улоньня Твайго! І адкуль гэта мне, што прыйшла Мацi Госпада майго да мяне? Бо калi голас вiтаньня Твайго дайшоy да слыху майго, варухнулася дзiцятка радасна y чэраве маiм. i дабрашчасная Тая, Якая паверыла, бо збудзецца сказанае Ёй ад Госпада» (Паводле Лукаша 1:39—45).

Сустрэча Марыi i Елiсаветы. Тынтарэтта, 1588 г. Марка Грэнады 1996 г.

Сьвяты Ян Хрысьцiцель, якi пазьней прадказваy прыход Збаyцы, зрабiy гэта першы раз у лоне сваёй мацi. Яго yзварухненьне паслужыла прычынаю, што Елiсавета з дапамогай Духа Сьвятога распазнала y Дзiцятку Збаyцу i укленчыла з пакораю перад Марыяй.

Такiм чынам Елiсавета стала першым чалавекам, якая абвясьцiла Божай Мацi яе будучыню.

Сустрэча Марыi i Елiсаветы на марцы Парагваю (1971 г.). Рэпрадукцыя карцiны Барталамэyса Цайтблома (Bartholomaeus Zeitblom). І на марцы Нiгера (1984 г.).рэпрадукцыя карцiны Даменiка Гiрландайё

Cловы прывiтаньня Елiсаветы yвайшлi y склад вядомай хрысьцiянскай малiтвы, званай Песьня Найсьвяцейшай Багародзiцы. У адказ Дзева Марыя прамовiла велiчны падзячны гiмн, якi пачынаецца са слоy: «…праслаyляе душа Мая Госпада, i yзрадаваyся дух мой у Богу, Збаyцу Маiм» (Паводле Лукаша 1:46—48).

Выява карцiны Рафаэля «Сустрэча Марыi i Елiсаветы» на блёку краiны Сэнт-Вiнцэнт i Грэнадзiны (2012 г.)

Дом Елiсаветы i яе мужа Захарыi знаходзiyся y Аiн-Карыне (Вясна y вiнаграднiку), маляyнiчым прыгарадзе на захадзе Ерусалiма. Ён быy вядомы y бiзантыйскi пэрыяд, як горад Юдэi, якi згадваецца y Новым Запавеце (Лукаша 1:39). Гэта была радзiма Яна Хрысьцiцеля, якi абвясьцiy аб прыходзе Ісуса Хрыста i хрысьцiy яго y рацэ Ярдан.

Сустрэча Марыi i Елiсаветы на марцы пошты Астравы Кука (1976 год) i на марцы пошты Емэну (1969 г.).

«Сустрэча Марыi i Елiсаветы» – мастак Vleughels Nicolas – марка Сьерра Леонэ (1994 г.). З маркi Лiхтэнштэйна (2010 г.) з каплiцы Марыя-Хiлф невядомага аyтара даведваемся, што на сустрэчу Марыю прывёз Язэп. На марцы пошты Кiпру (1985 г.) рэпрадукцыя карцiны мастака Ларэнца Лота (Lorenzo Lotto)

На горным схiле знаходзiцца царква Адведзiнаy, якая належыць да ордэна францiшканаy. Яна была пабудаваная на месцы, дзе знаходзiyся дом Елiсаветы, мацi Яна, якi наведала Марыя.

У 2000 годзе пошта Ізраiля выпусьцiла марку, на якой разьмешчаны вiдарыс царквы Адведзiнаy у Аiн-Карыне

Існуючая царква была пабудаваная y 1955 годзе пасьля археалягiчных раскопак на месцы папярэдняй царквы па праекце, распрацаваным вядомым iтальянскiм архiтэктарам Антонiо Барлузi (Barluzzi), па-майстэрску yпрыгожаная i yтрымоyвае рэшткi старажытных пабудоy. Фасад Царквы yпрыгожаны мазаiкай, на якой адлюстраваны вiзыт Марыi, а сьцены дворыка yпрыгожаны фарфоравымi таблiчкамi з словамi Малiтвы Марыi праслаyленьне Бога – Magnificant – «Праслаyляе душа мая Госпада…» на розных мовах.

У Аiн-Карыне знаходзiцца Горненскi манастыр, дзе yшаноyваецца Ікона «Цалаваньне Божай Мацi i Елiсаветы». Пошта Расii на марцы 2004 года адлюстравала гэты манастыр i Ікону

«Даведаyшыся, што Марыя чакае дзiця, Язэп хацеy пакiнуць Яе патаемна. Як чалавек вельмi добры, ён не хацеy аддаць Яе на зьнявагу i пакараньне згодна з суровым Законам. «Калi ж надумаy ён гэта, – вось, анёл Гасподнi сьне явiyся y яму i сказаy: Язэпе, сыне Давiдаy! ня бойся прыняць Марыю жонку тваю; бо зачатае y Ёй ёсць ад Духа Сьвятога; i народзiць Сына, i дасi Яму iмя: Ісус, бо Ён уратуе Сваiх людзей ад грахоy iхнiх» (Мацьвея 19—21).

Што зрабiy Язэп, пачуyшы гэта?

«Устаyшы ад сну, Язэп зрабiy, як загадаy яму анёл Гасподнi, i прыняy жонку сваю i ня знаy Яе, нарадзiла Свайго першароднага Сына пакуль, i Ён даy Яму iмя: Ісус» (Мацьвея 1:24,25).

Нараджэньне Сьвятога Яна Хрысьцiцеля

З глыбiнь мiнулага, з мрокаy ананiмнасьцi Бог здабывае чалавека i yключае яго y рэалiзацыю сваiх незвычайных плянаy. Так было зь Янам Хрысьцiцелем i яго сям’ёй. Бог паклiкаy яго, каб ён абвясьцiy прыход Збаyцы i падрыхтаваy яyрэяy да Яго прыходу. Сам Ісус сказаy, што «сярод народжаных (…) не было большага за Яна Хрысьцiцеля». Менавiта, дзякуючы гэтым словам Хрыста, вакол Яна Хрысьцiцеля, якога называюць таксама Папярэднiкам, разьвiyся моцна ажыyлены культ.

Нарадзiyся Ян Хрысьцiцель у Аiн-Карыне (Юдэя) за паyгоду да нараджэньня Хрыста. Яго бацькамi былi юдэйскi сьвятар Захарыя i Елiсавета. Нараджэньне Яна Хрысьцiцеля прадказаy Арханёл Габрыэль, якi аб’явiyся Захарыi, калi той складваy ахвяру y сьвятынi. Паколькi стары Захарыя не паверыy, што стане бацькам у такiм узросьце, Арханёл учынiy так, што Захарыя анямеy ажно да нараджэньня дзiцяцi.

У 1979 годзе пошта Сувэрэннага Ваеннага Мальтыйскага Ордэна прысьвяцiла сэрыю марак з выявамi панэляy, якiмi дэкаравана купель Яна Хрысьцiцеля у Баптыстэрыi y Сiене. Адна зь iх прысьвечана падзеi, якая адбылася з Захарыям y Сьвятынi.

На марцы (1979г.) бронзавая панэль Якопа дела Квэрча (Jacopo della Quercia (1428—29)) «Аб’яyленьне Захарыi»

Калi хлопчык нарадзiyся, родныя хацелi назваць яго так, як бацьку, Захарыем, але Елiсавета настойвала на тым, што сына трэба назваць Янам. Гэта пацьвердзiy i Захарыя, напiсаyшы iмя «Ян» на паперы, i y гэтую хвiлiну да яго вярнуyся дар мовы.

Яшчэ адна марка Сувэрэннага Ваеннага Мальтыйскага Ордэна, выдадзеная y 1979 г., адлюстроyвае барэльеф «Нараджэньне Яна Хрысьцiцеля» на бронзавай панэлi Якопа дела Квэрча

Ян – ад габрэйскага бiблейскага iмя Johanan («Бог ёсьць мiласэрны»). Гэтае iмя – самае папулярнае сярод благаславёных i сьвятых, агульная лiчба якiх перавышае дзьве сотнi.

У 2004 годзе пошта заходнеафрыканскай краiны Сьера Леонэ выпусьцiла паштовы лiст, прысьвечаны 300-годзьдзю Санкт-Пецярбургу «Мастацкiя скарбы Эрмiтажа». На адной з марак дэталь карцiны Тынтарэта «Нараджэньне Яна Хрысьцiцеля» (1554 г.)

Тынтарэта вельмi дакладна паказаy сцэну, якая yзьнiкае y доме з зьяyленьнем на сьвет маленькага чалавека.

У вялiкiм пакоi, дзе y глыбiнi пад полагам стаiць ложак парадзiхi, клапоцяцца жанчыны. Далёкiм ад агульнага хваляваньня застаецца толькi бацька Яна, Захарыя, якi аблiччам нагадвае сiвавалосых i натхнёных прарокаy. Нi на каго ня гледзячы, ён стаiць у баку, прыклаyшы рукi да грудзей i падняyшы погляд да нябёсаy; яго аблiчча yвасабляе пакорлiвасьць волi Бога.

Рэпрадукцыя карцiны. Захоyваецца y Дзяржаyным Эрмiтажы y Санкт-Пецярбургу.

Увага жанчын паглынутая нованароджаным, якога yзяла на рукi Марыя. Яе адрозьнiваюць ад iншых ледзь прыкметнае зьзяньне вакол галавы i традыцыйны колер адзеньня – чырвоная сукенка i сiнi плашч. Да дзiцяцi схiляецца кармiцелька, а служанкi занятыя сушкай i падрыхтоyкай пялёнак. На падлозе таз з вадой, жароyня з вуглямi, рыжы кот падпiльноyвае бесклапотна разгульваючую курыцу.

«Немаyля Хрыстос i Ян Хрысьцiцель з ракавiнай». Барталомэ Эстэбана Мурыльё (1675—80. Музэй Прада, Мадрыд). Блёк пошты Антыгуа i Барбуды (1995 г.)

Яшчэ ва yлоньнi мацi Хрысьцiцель узрадаваyся, адчуyшы прысутнасьць Мэсii. Гэтая сустрэча нясе глыбокi сэнс. Ян Хрысьцiцель як бы прадбачыy небясьпекi i жудасную несправядлiвасьць якiя выпадуць на долю Хрыста i будуць прасьледваць чалавецтва.

Фернанда Яньес (Fernando Yа?ez, 1489—1536), «Багародзiца са Сьвятой Ганнай i Cьвятой Елiсаветай». Блёк Грэнады (2000 г.)

У Бiблii няма згадкi пра тое, што y дзяцiнстве Хрыстос i Ян сустракалiся. раyда, пры яго зьяyленьнi на сьвет прысутнiчала Найсьвяцейшая Дзева Марыя, якая прыйшла адведаць яго мацi Альжбету. Але y творчасьцi вельмi многiх мастакоy, як бачым, ёсьць карцiны, дзе Хрыстос i Ян разам.

Па паданьнi слых пра нараджэньне Яна Папярэднiка дайшоy да цара Ірада i, калi прыйшлi y Іерусалiм вешчуны з пытаньнем пра тое, дзе знаходзiцца Цар Юдэйскi, якi нарадзiyся, Ірад успомнiy пра сына Захарыi, выдаyшы загад на забiцьцё немаyлятак, паслаy забойцаy i y Іутту. Захарыя y той час зьдзяйсьняy служэньне y храме, а Елiсавета схавалася з сынам у пустэльнi. Забойцы запыталi y Захарыi, дзе схаваy ён сына. Захарыя адказаy, што зараз ён служыць Богу i ня ведае, дзе яго сын. Яго забiлi, пра што yспамiнае Бог у Сваiм звароце да фарысэяy: «Каб апала на вас уся кроy праведная, пралiтая на зямлi, ад крывi Авэля праведнага да крывi Захарыi, сына Варахiевага, якога вы забiлi памiж храмам i ахвярнiкам» (Паводле Мацьвея 23:35).

«Нараджэньне Яна было падрабязна апiсана. У апiсаньнi ёсць адна дэталь, якая y Эвангельлi будзе часта паyтарацца. Анёл сказаy напалоханаму Захарыю: «Ня бойся!» Гэтае самае падбадзёрваньне не раз пачуюць Апосталы. І сёньня Касьцёл чуе яго i з надзеяй паyтарае yсiм людзям.

Нiводзiн з нас не зьяyляецца y сьвеце безыменнай шасцярэнькай. Бог ведае кожнага з нас па iменi i yсё пра нас. Кожнага з нас праз хрост Ён далучае да свайго iснаваньня – адорвае надзеяй вечнасьцi. Давайце ж не будзем баяцца!» – кажа, зьвяртаючыся да нас, ксёндз Яраслаy Грынашкевiч.

Сёньня, калi жыцьцё ва yсiх сваiх праявах надзвычайна yскладнiлася, словы «Ня бойся!» актуальныя для нас, як нiколi.

Нарадзiyся вам сёньня Збаyца

Слова сталася целам i пасялiлася мiж намi.

Паводле Яна 1:14

Калi Марыя была yжо цяжарнай, выйшаy загад рымскага кесара Аyгуста. Дзе хто не жыy, дзеля перапiсу павiнен прыйсьцi y тое месца, дзе жылi яго продкi. Язэп i Марыя паходзiлi з роду цара Давiда, таму павiнны былi iсьцi y Вiфлеем.
<< 1 2 3 4 5 6 7 ... 11 >>
На страницу:
3 из 11