Оценить:
 Рейтинг: 0

Біблейскія гісторыі Новага Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Развагі над зьместам Бібліі

<< 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 >>
На страницу:
6 из 11
Настройки чтения
Размер шрифта
Высота строк
Поля

Уцёкi y Егiпет

Аддаyшы дары: золата, ладан i сьмiрну, мудрацы пайшлi адпачыць i y сьне атрымалi наказ не вяртацца да Ірада, каб не казаць яму, дзе знайшлi Дзiцятка. Таму яны iншай дарогай адышлi y сваю краiну.

Мудрацы y сьне атрымлiваюць наказ не вяртацца да Ірада на марках пошты Італii (1975г., панэлi з сабора Alatri – невядомы аyтар 14 стагодзьдзя) i Англii (1971г., вiтраж Кентэрбэрыйскага сабору)

«Калi ж яны адышлi, – вось, анёл Гасподнi яyляецца y сьне Язэпу i кажа: устань, вазьмi Дзiця i Мацi Ягоную, i yцякай у Егiпет, i будзь там, пакуль не скажу табе, бо Ірад хоча шукаць Дзiцятка, каб загубiць Яго» (Паводле Мацьвея 2:13).

На марцы Швэйцарыi (1966 г.) зьяyленьне анёла Язэпу – адна з выяваy на столi y Царкве Сьвятога Марцiна y Зiлiс (Zillis)

Калi прайшоy некаторы час, Ірад зразумеy, што яго падманулi, i вырашыy зрабiць усё магчымае, каб пазбавiцца ад таямнiчага сапернiка. «Тады Ірад, убачыyшы, што мудрацы ашукалi яго, разгневаyся надта i паслаy пазабiваць усiх дзетак у Вiфлееме i ва yсiх межах яго, ад двух гадоy i нiжэй, паводле часу, якi выведаy у мудрацоy.

Пошта Емену на марцы (1969 г.) паказала рэпрадукцыю карцiны мастака Паскуале Ацiна, на якой салдаты Ірада забiваюць немаyлят. Забiцьцё немаyлят – тэма маркi Выспаy Кука, выдадзеная y 1973 г. (Мiнiяцюра Люксэмбургскага часаслова 15 в.)

Тады збылося сказанае праз прарока Ерамiю, якi кажа: «Голас у Раме чуцен, плач, i галашэньне, i лямант вялiкi; Рахiль плача па дзецях сваiх i не хоча суцешыцца; бо iх няма» (Паводле Мацьвея 2:16 – 18).

Забiцьцё немаyлят – тэма марак пошты Парагваю (1968 г. дэталь карцiны Пiтэра Брэйгеля (Pieter Bruegel) i (1982 г. рэпрадукцыя карцiны Рубенса)

У Вэронскай царкве Сьв. Стэфана знаходзiцца шэдэyр стылю барока – Капэла Нявiнных. Капэла збудавана для захоyваньня мошчаy пяцi вэронскiх бiскупаy, рэлiквiй сарака хрысьцiянскiх пакутнiкаy, якiя перш былi пахаваныя y крыпце цэрквы, i, паводле легенды, рэлiквii чатырох нявiнных немаyлятак, забiтых Ірадам. Тут сабраны лепшыя вэронскiе творы жывапiсу эпохi барока. На алтарах з мошчамi бiскупаy тры цудоyныя карцiны: «Забiваньне немаyлят» – працы Ацiна Паскуале, Сорак пакутнiкаy – Аляксандра Туркi i пяць вэронскiх бiскупаy – Антонiя Басэцi. Гэтыя немаyляты лiчацца y хрысьцiянстве першымi сьвятымi мучанiкамi. У Парыжы ёсьць храм i могiлкi прысьвечаныя iм. У католiкаy дзень памяцi сьвятых немаyлятак —28 сьнежня, у праваслаyных – 11 студзеня па новаму стылю.

«Ён устаy, узяy Дзiця i Мацi Ягоную, i адышоy у Егiпет, i быy там да Ірадавай сьмерцi, каб збылося сказанае Госпадам праз прарока, якi кажа: «З Егiпта паклiкаy Я Сына Майго» (Мацьвея 2:14—15).

На марцы Польшчы (1974 г.) Алтар ананiмнага кракаyскага мастака (Майстар Дамiнiканскага Трыпцiху, каля 1460 г.) з касьцёла Дамiнiканцаy. Нацыянальны музэй. На марцы Ватыкану (1960 г.) – «Падарожжа Сьвятой сям’i» (Фра Анджэлiка)

Гэты Алтар належыць да найлепшых твораy польскага гатыцкага малярства XV веку. Першы раз паказваецца на iм рэалiстычны выгляд прыроды, новы канон постацяy, эпiчны i поyны драматызму паказ уцёкаy Сьвятой сям’i y Егiпет.

У гэтай «трохчастковай» гiсторыi: уцёкi Сьвятога сямейства y Егiпет, забiваньне немаyлят, вяртаньне з Егiпту – толькi яе крайнiя эпiзоды y iнтэрпрэтацыях мастакоy маюць падставу y Сьвятым пiсаньнi.

На марцы Камэруна (1979 г.) выява рэпрадукцыi карцiны «Уцёкi y Егiпет» галандзкага жывапiсца Калькара (Calckerv, 1460 -1519) i марка Бэльгii (1971 г.)

Паколькi аповед Мацьвея вельмi кароткi, мастакi шукалi падрабязнасьцi y iншых – апакрыфiчных – крынiцах i з гэтых крынiц дабаyлялi y свае карцiны розныя элемэнты.

Пошта Рэспублiкi Верхняя Вольта (Буркiна-Фасо) y 1972 г. выпусьцiла прыгожы блёк з выявай рэпрадукцыi карцiны «Уцёкi y Егiпет» Джэнтыле да Фабрыяна (Gentile da Fabriano)

Галоyныя пэрсанажы y гэтай сцэне – Дзева Марыя, якая едзе на асьле, немаyля, якога яна трымае на руках, i Язэп, як правiла, што вядзе асла. Звычайна працэсiя на карцiне рухаецца —варта падкрэсьлiць – зьлева направа.

Памiж 1524 i 1530 гг. Антонiа да Карэджа (Correge) выканаy у купале Пармскага сабора велiзарную фрэску «Ўнебаyзяцьце Багародзiцы». Нароyнi з працамi Карэджа y купале сабора паyсталi i яго знакамiтыя алтарныя выявы, сярод якiх «Адпачынак на шляху y Егiпет» з карагодам анёлаy. Чаша з вадой цудоyнай крынiцы y руцэ Дзевынапаiць сына. Іосiф толькi што сарваy фiнiкi з пальмы, каб накармiць яго. У глыбiнi бачны анёл, якi прывязвае да дрэва стомленага асла. Вышэй – радасныя анёлы y аблоках, аблiтыя цёплым залацiстым чароyным святлом.

Рэпрадукцыю карцiны Карэджа «Адпачынак на шляху y Егiпет» на марцы Мадагаскару (1984 г.) i «Уцёкi y Егiпет» на марцы Парагваю (1971 г.) – рэпрадукцыя карцiны Мiхала Пахера (Michal Рacher)

Адпачынак на шляху y Егiпет – папулярная тэма y мастацтве. Дзева Марыя i Немаyлятка сядзяць на фоне пэйзажу, звычайна пад пальмавым дрэвам. Язэп прысутнiчае тутака ж, асёл бачны на заднiм пляне. Пажыткi yцекачоy, злучаныя y вузел, ляжаць на зямлi. У гары лятаюць анёлы i прыносяць iм ежу. Але малюнкi на марках не адлюстроyваюць падарожжа па пустынi. Гэта зьвязана з сымбалiчным паданьнем абставiн уцёкаy. Так, прысутнасьць на карцiнах пальмавага дрэва, знака сьвету, давала падставу бачыць у гэтым сюжэце iлюзiю на yваход у Іерусалiм, калi дарогу Выратавальнiку высьцiлалi пальмавымi галiнамi.

Рэпрадукцыю карцiны Караваджа «Адпачынак на шляху y Егiпет» на блёку выпусьцiла y 2009 г. пошта Сан Марына

Калi y ляндшафце, адлюстраваным мастаком, ёсьць некалькi дрэy, то адно зь iх абавязкова будзе пальма.

У 1992 г. пошта Венэсуэлы выпусьцiла блёк з рэпрадукцыяй карцiны Луцiа Рываса. Сьвятая сям’я прыйшла y Егiпет. І адзiн з мясцовых жыхароy адчуывае незвычайнасьць прышэльцаy i радасна вiтае iх

Пра жыцьцё Сьвятой сям'i y Егiпце y Бiблii няма нiякiх зьвестак. Але мастакi не маглi не адюстраваць у сваiх творах гэты пэрыяд. Вядома, гэтыя працы плод iхай фантазыi. Удалося адшукаць толькi адно паштовае выданьне, на якiм мы можам убачыць момант прыбыцьця Сьвятой сям’i y Егiпет.

Задумаемся, чаму Марыя, якая верыла i ведала аб Боскiм паходжаньнi яе Сына, як ведаy аб гэтым i Язэп, чаму яны не разважаючы рушылi y вельмi далёкi i небясьпечны шлях? Чаму не разважалi: што можа зрабiць хай сабе i цар Боскаму Дзiцятку? Дзеяньнi iхнiя тлумачацца поyнай i беззаганнай верай у Бога i падпарадкаваньнем Слову Божаму. Але Марыя не чула гэтага Слова, яна адклiкнулася на словы Язэпа мужа свайго. І гэта прыклад сямейных адносiн, прыклад поyнага даверу i павагi.

«Сон Язэпа» – марка з выявай рэпрадукцыi карцiны мастака Гаэтана Гандольфi (Gaetano Gandolfi) фiрмы «ZAZZLE» USA

«А як Ірад памёр, – вось, анёл Гасподнi y сьне зьяyляецца Язэпу y Егiпце i кажа: устань, вазьмi Дзiця i Мацi Ягоную i iдзi y зямлю Ізраiлеву; бо памерлi тыя, што шукалi душы Дзiцяцi. Ён устаy, узяy Дзiця i Мацi Ягоную i прыйшоy у зямлю Ізраiлеву. Але пачуyшы, што Архелай валадарыць y Юдэi замест Ірада, бацькi свайго, пабаяyся туды iсьцi; i атрымаyшы y сьне наказ, адышоy у межы Галiлейскiя, i, прыйшоyшы, пасялiyся y горадзе, якi называецца Назарэт, каб збылося сказанае праз прарокаy, што Ён Назарэем назавецца» (Мацьвея 2:19—23).

У процiлегласьць руху зьлева направа ва yцёках у Егiпет на карцiнах эyрапейскiх мастакоy, якiя паказваюць вяртаньне з Егiпту – рух справа налева i Ісус ужо значна падросшы.

Пра вандраваньне Сьв. Сямейства y Егiпет захавалася мноства паданьняy. Зь iх адно абвяшчае, што, калi Язэп з Дзiцяткам i Яго Мацi yвайшлi храм, дзе было 365 iдалаy, то yсе iдалы yпалi на зямлю i зьнiшчылiся, i выканалася над iмi слова прароцкае: «Вось, Гасподзь сядзiць на воблаку лёгкiм i прыбывае y Егiпет. І затрымцяць ад аблiчча Яго iдалы Егiпецкiя, i сэрца Егiпта растане y iм» (Ісая 19:1).

«Вяртаньне з Егiпту» бачым на марцы Парагваю (1971 год), дзе разьмешчана рэпрадукцыя карцiны мастака Марцiрыоса (Maestro De Los Martirios). Маленькi Ісус ужэ можа вяртацца на радзiму не на руках мацi, а пеша. На марцы пошты Аyстралii (2011 г.) y далечынi вiдаць, як падаюць i развальваюцца iдалы.

Якая ж адважная была Марыя, калi, пачуyшы словы Язэпа аб тым, што трэба iсьцi, узяла Дзiцятка i ноччу накiравалася y невядомы шлях. Яны былi адважныя, бо ахоyвалi сваю сям’ю, жыцьцё свайго Дзiцяцi ад бязьлiтаснага Ірада.

Сьвяты Павал нагадвае: «Бог не даy нам Духа боязi, але сiлы, любовi i разважлiвасьцi» (2 Цiм 1, 7). Гэта значыць, што, дзякуючы Божай ласцы, мы таксама паклiканыя да такой жа адвагi i разважлiвасьцi y барацьбе за хрысьцiянскую сям'ю, за кожнае ненароджанае i народжанае жыцьцё.

Мадонна – мая Спадарыня

Першым, хто намаляваy выяву Божай Мацi, гэта Эвангелiст Лукаш. Згодна з паданьнем, ён пiсаy выяву Багародзiцы з Самай Чысьцюткай Дзевы Марыi i Богамацi, убачыyшы Сваю Выяву, прамовiла: «Мiлата Якая нарадзiлася ад Мяне i Мая з гэтым абразам ды будзе».

Намаляваy гэту падзею Джо?рджа Ваза?ры (1511—1574) iтальянскi мастак, архiтэктар i аyтар «Жыцьцяпiсаy», заснавальнiк мастацтвазнаyства. Пошта Італii y 2011 г. адлюстравала карцiну на блёку

З той пары да нашага часу была намалёвана вялiзарная колькасьць выяваy Мацi Божай. Ад выяваy на сьценах Рымскiх катакомбаy i да сучаснага мастацтва. Так толькi Рафаэль намаляваy 42 карцiны, прысьвечаныя Мадоньне. Альбрэхт Дзюрэр стварыy акрамя аддзельных карцiн цыкл гравюр «Жыцьцё Марыi». Больш дваццацi работ прысьвяцiy Мадоньне Бэльлiнi…

Найбольш вядомы твор Альбрэхта Дзюрэра «Сьвята ружанцаy» (1506, Прага, Нацыянальная галерэя). На гэтай карцiне Мадонну з Немаyлём ушаноyваюць iмпэратар i Папа рымскi, а за iмi – натоyп народу, у якiм Дзюрэр намаляваy, у тым лiку многiх сваiх сучасьнiкаy. Мадонна, Немаyля-Хрыстос i Сьвяты Дамiнiк, заснавальнiк братэрства пацерак, раздаюць вянкi з руж укленчаным, якiя моляцца. Чальцы братэрства пераконвалi вернiкаy не проста перабiраць пацеркi, а yяyляць, што iх пацеры – гэта ружы: белыя, сымбалiзуючыя чысьцiню Дзевы Марыi, i чырвоныя каралi нагадваюць пра кроy Хрыста. Таму карцiна мае дзьве назвы «Сьвята пацерак» i «Сьвята ружовага вянка».

Пошта рэспублiкi Нiгер разьмясьцiла вiдарыс гэтага цудоyнага твору на сваiм паштовым блёку y 1979 годзе

Ззаду справа стаiць перад дрэвам экстравагантна апрануты малады чалавек. Так мастак намаляваy сябе. Ён назiрае за разьвiцьцём падзей перад iм i чытае пры гэтым дакумэнт, на якiм Дзюрэр зьмясьцiy свой подпiс i дату: 1506.

У карцiне, якая лiчыцца адной з самых выбiтных прац Поля Гагена, перад намi «таiцянская» Марыя трымае маленькага Ісуса на руках, якi далiкатна прытулiyся да сваёй мацi. У абодвух можна yбачыць нiмб над галавой. Праходзячыя мiма дзяyчыны, угледзелi гэту зьяву i схiляюцца перад Імi. Склаyшы рукi перад грудзьмi, яны шлюць Ім усякiя добрыя пажаданьнi. Ззаду iх лунае над зямлёй анёл з блакiтнажоyтымi крыламi. Мастак упрыгожвае гэту незвычайную падзею yсiмi даступнымi мэтадамi i фарбамi, выкарыстоyваючы яркую маляyнiчасьць прыроды.

Пошта Гвiнэi Экватарыяльнай у 1974 годзе выпусьцiла марку i картмаксiмум з рэпрадукцыяй карцiны Поля Гагена «Ia Orana Maria» (у перакладзе з таiцянскага – «Мы молiмся табе, Марыя»; яшчэ адна назва «Авэ, Марыя»), напiсанай iм у 1891 г. пасьля свайго першага прыбыцьця на Таiцi

Кампазыцыя «Мадонна Ларэта» yпрыгожыла фамiльную капэлу Кавалетцi y царкве Сант-Аyгустына y Рыме.

У 1967 годзе пошта Парагваю разьмясьцiла на марцы дэталь карцiны «Мадонна Ларэта» (Мiкеланджэла Караваджа, каля 1601—1603, Рым, царква Сан-Аугустына)

Іншая назва карцiны – «Мадонна деi Пелегрынi». На карцiне два пiлiгрыма (па-iтальянску – пелегрынi) схiлiлi калены перад выявай. Мадонна з Немаyлём пазiраюць спакойным i yважлiвым поглядам на вернiкаy.

Мадонна з Немаyлём малявалася гэтак часта i з такой колькасьцю варыянтаy – у iнтэр'еры, на пэйзажным фоне, у асяродзьдзi мноства сьвятых, данатараy i iншых «удакладняючых» падрабязнасьцяy, што y назве карцiны стала неабходным паказваць якую – небудзь асаблiвасьць, характэрную менавiта для яе. Так, дадзеная выява Богамацi з Немаyлём атрымала вядомасьць як «Мадонна на лузе» цi «Мадонна на сенажацi». Мадонна молiцца над сьпячым на яе каленях Дзiцяткам. Іх пастава вельмi натуральная i разам з тым сымбалiчная: кампазыцыя дзьвюх постацяy не можа не выклiкаць ва yяyленьнi выяву будучага аплакваньня Хрыста.

Пошта Ангiльi y 1973 годзе прысьвяцiла марку адной з прац Джаваньнi Бэльлiнi «Мадонна на лузе» (Лёнданская Нацыянальная Галерэя) Прастора напоyнена сымбалiчнымi дэталямi, якiя yсяляюць y душу гледача сум i трывогу

Знакамiтая карцiна Рафаэля – «Сыкстынская мадонна» (па назьве манастыра, для якога была напiсаная алтарная выява) – i, верагодна, самая знакамiтая з усiх карцiн, калi-небудзь напiсаных.

Аб гэтай карцiне напiсаныя тамы розных прац, але мне найбольш да спадобы тое, што напiсаy Васiль Гросман. Гэта варта цытаваньня.

«Рафаэль у сваёй Мадоньне выдаy таямнiцу матчынай прыгажосьцi. Але не y гэтым невычэрпнае жыцьцё карцiны Рафаэля. Яна y тым, што цела i твар маладой жанчыны ёсьць яе душа, – таму так чароyна Мадонна. У гэтым зрокавым малюнку матчынай душы сёе-тое недаступна сьвядомасьцi чалавека.
<< 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 >>
На страницу:
6 из 11