Оценить:
 Рейтинг: 0

Біблейскія гісторыі Новага Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Развагі над зьместам Бібліі

<< 1 ... 6 7 8 9 10 11 >>
На страницу:
10 из 11
Настройки чтения
Размер шрифта
Высота строк
Поля

Эль Грэка «Хрышчэньне Хрыста» (1596—1600, Мадрыд, Прада) на марцы Экватарыяльнай Гвiнэi, выпушчанай у 1976 годзе

Ян Хрысьцiцель лье на галаву Хрыста Сьвятую ваду, якая нiбы зыходзiць з зiхатлiвага Сьвятла, падараванага Богам Бацькам i Сьвятым Духам, знакам якога зьяyляецца голуб. Уся карцiна напоyненая адчуваньнем духоyнасцi.

Выява карцiны Анiбале Карраччы – «Хрышчэнне Хрыста», (1584г. Царква Сьв. Грыгорыя. Балоньня). Блёк Сувэрэннага Ваеннага Мальтыйскага Ордэна (2017 г.)

«Тады Ісус быy паведзены Духам у пустыню, на спакушэньне ад д'ябла.

На марцы пошты Швэйцарыi (картмаксiмум 1965 г.) росьпiс столi 12 ст. царквы Сьв. Марцiна y Зiлiс (Zillis): д'ябал угаворвае Хрыста, ператварыць камянi y хлеб

І, пасьцiyшы сорак дзён i сорак начэй, напасьледак згаладаyся. І падступiyся да Яго спакусьнiк i сказаy: калi Ты Сын Божы, скажы, каб камянi гэтыя сталi хлябамi. А Ён сказаy яму y адказ: напiсана: «ня хлебам адным будзе жыць чалавек, а yсякiм словам, якое зыходзiць з вуснаy Божых»» (Мацьвея 4:1—4).

Дэталь карцiны Тыцыяна, на якой Хрыстос спакушаецца маладым д’яблам у аблiччы прыгожага нявiннага юнака, якi намаyляе Хрыста ператварыць камень y хлеб, даказваючы, што ён сапраyды Сын Божы.

«Спакуса Хрыста». Дэталь карцiны Тыцыяна (Тыцыяна Vecelli) на марцы пошты краiны Сэнт-Вiнсэнт (1989 г.)

На лiсьце пошты Мазамбiку (2011 г.) адна з марак адлюстроyвае карцiну Дуча ды Буанiнсенья «Спакуса на гары»

«Тады бярэ Яго д'ябал у сьвяты горад i ставiць Яго на крыле храма, i кажа Яму: калi Ты Сын Божы, кiнься yнiз; бо напiсана: „Анёлам Сваiм накажа пра Цябе, i на руках панясуць Цябе, каб не спатыкнуyся Ты аб камень нагою Тваёю“. Сказаy яму Ісус: напiсана яшчэ: „не спакушай Госпада Бога твайго“. Зноy бярэ Яго д'ябал на вельмi высокую гару, i паказвае Яму yсе царствы сьвету i славу iх, i кажа Яму: усё гэта Табе дам, калi yпаyшы паклонiшся мне. Тады кажа яму Ісус: адыдзi ад мяне, сатана; бо напiсана: „Госпаду Богу твайму пакланяйся, i Яму аднаму служы“. Тады пакiдае Яго д'ябал, – i вось, анёлы прыступiлi i слугавалi Яму» (Паводле Мацьвея 4:5—11).

Пошта Ватыкану (1996 г.) на марцы адлюстравала старонку манускрыпту з iлюстрацыяй «Спакуса y пустынi»

Усе тры спакусы Хрыста намаляваy Сандра Бацiчэлi на фрэсцы y Сыкстынскай капэле.

Выява фрэскi Сандра Бацiчэлi (1455—1510) «Тры спакусы Хрыста» (Сыкстынская капэла, Ватыкан) на марцы пошты Ватыкана (2002 г.)

Зьлева yгары – д'ябал угаворвае Хрыста, ператварыць камянi y хлеб. У цэнтры yгары – д'ябал, замаскiраваны, як пустэльнiк спрабуе пераканаць Хрыста кiнуцца yнiз. Справа yгары – д’ябал паказвае Сыну Бога бляск сусьветнага багацьця, якое ён яму прапануе. Аднак, Хрыстос адганяе д'ябла, i той паyстае y праyдзiвым, д'ябальскiм выглядзе. Побач, тры анёла падрыхтавалi стол да iмпрэзы эyхарыстыi i сталi служыць Хрысту.

Спакушэньне Збавiцеля y пустынi зьяyляецца сымбалям для кожнага чалавека. Нават самыя моцныя людзi баяцца i пакутуюць, хочуць улады i багацьця, спрабуюць адмовiцца ад заганаy сумленьня i Дэкалёгу. Як аказаць супрацiyленьне такiм праяyленьнем зла, як расьсеяць цемру чалавечага сэрца? Як знайсьцi Бога сярод розных праблемаy i стварыць у сабе такi стан духа, якi дазволiy бы адрозьнiць Сьвятло ад цемры, праyду ад маны, свабоду ад рабства?

У 2000 годзе пошта Расii выпусьцiла марку з рэпрадукцыяй карцiны Івана Крамскога «Хрыстос у пустынi»

У гэтым творы няма дзеяньня, але бачна паказана жыцьцё духу, праца думкi. Ногi Хрыста зраненыя вострымi камянямi, постаць панiклая, рукi пакутлiва сьцiснутыя, над пахiленай галавой незаyважаемы Ім цячэ i цячэ час. А тым часам змардаваны твар Хрыста перадае ня толькi пакуту, але, насуперак усяму, выяyляе неверагодную сiлу волi i гатовасьць зрабiць першы крок па камянiстым шляху, якi вядзе да Галгофы. Спакуса, што зьдзейсьнiлася з Хрыстом у пустэльнi, здараецца з кожным з нас.

Мы ня можам праводзiць час у кельлях пустэльнiкаy, каб задумацца над уласнай верай i глыбiнёй сваёй сувязi з Богам. Аднак… Калi хто хоча выратаваць сябе, то павiнен умець стварыць сабе такiя yмовы, каб увайсьцi y найблiжэйшы кантакт з Богам. Таму «пустыняй» можа быць кожнае месца цiшынi i роздуму, дзе кожны робiць рахунак сумленьня для сябе i падрыхтоyваецца для далейшай дзейнасьцi.

Пасьля спакушэньня д’яблам Ісус вяртаецца з пустынi. Гэту падзею адлюстраваy у сваiм творы мастак Аляксандр Іваноy. Яго адправiлi y Італiю вучыцца мастацтву, а ён застаyся там аж на 28 гадоy. У Італii пачаy працу над манумэнтальным палатном «Яyленьне Хрыста народу». Час iшоy, а канца працы не было вiдаць. Дваццаць гадоy патрацiy мастак, каб стварыць гэты цуд. У цэнтры карцiны Ян у акружэньнi народу “ у вопратцы з вярблюджага воласу i скураны пояс на паясьнiцы ягонай». «На другi дзень бачыць Ян Хрыста, Якi iдзе да яго, i кажа: вось Ягня Божае, Якое бярэ на Сябе грэх сьвету…» (Паводле Яна 1:29).

Аляксандр Іваноy «Яyленьне Хрыста народу». У 2000 г. пошта Расii выпусьцiла блёк з рэпрадукцыяй гэтага цудоyнага твору

Сярод тых хто сабраyся на беразе Ярдану багатыя i бедныя, знатныя i прынiжаныя, моцныя i yбогiя, юнакi i старцы, мудрыя i прастадушныя, добрыя i злыя…

Адныя вераць словам Яна, другiя не, iншыя задумалiся. Не yсе хочуць, каб сьвет зьмянiyся i дабро перамагло зло. Багатым шкада свайго багацьця, уладары баяцца згубiць уладу… Сымэтрычна Яну разьмешчана постаць раба. Раб прысеy ля свайго yладальнiка, твар якога невiдочны, але yся фiгура раскрывае яго статус. Раб у момант пачатку адзяваньня пана пачуy словы Яна. На яго твары з прывычным выразам пакуты yпершыню засьвяцiлася надзея. Але не толькi. Тут i радасьць, недавер, насьмешка i добрая yсьмешка, якая yпершыню зьявiлася на гэтым змучаным твары.

Працуючы над карцiнай мастак зрабiy вельмi многа эскiзаy, шукаючы адпаведныя варыянты. Гэтыя эскiзы набылi самастойнае жыцьцё пад назвай «Бiблейскiя эскiзы».

Калi пасьля амаль 30-гадовага камунiстычнага выхаваньня мне давялося з забiтай беларускай вёсачкi трапiць у Трацякоyскую галерэю i yбачыць гэту карцiну, да мяне yпершыню прыйшоy Бог. Яна адна з мноства iншых карцiн засталася y памяцi назаyсёды i стала першым штуршком на пошук дарогi да iсьцiны. Так як народ на карцiне Іванова я yпершыню yбачыy Хрыста, якi як бы зьявiyся i мне так сама, як тым людзям на беразе Ярдана…

Паклiканьне першых вучняy

«А праходзячы каля мора Галiлейскага, угледзеy Ён двух братоy: Сымона, якога завуць Пятром, i Андрэя, брата ягонага, якiя закiдвалi мярэжы y мора, бо яны былi рыбакi. І кажа iм: iдзеце за Мною, i Я зраблю вас лаyцамi людзей. І яны адразу, пакiнуyшы мярэжы, пайшлi за Ім. Адтуль прайшоyшы далей, угледзеy Ён iншых двух братоy, Якава Завядзеевага i Яна, брата ягонага, у лодцы з Завядзеем, бацькам iхнiм, якiя ладзiлi мярэжы свае, i заклiкаy iх. І яны адразу, пакiнуyшы лодку i бацьку свайго, пайшлi за Ім» (Мацьвея 4:18—22).

Найболей поyна аповяд Мацьвея iлюструе ватыканская фрэска Даменiка Гiрландая. Яна вядомая пад назвай «Паклiканьне Апосталаy Пятра i Андрэя», але yважлiвы погляд глядача можа выявiць, што мастак намаляваy таксама паклiканьне Якава i Яна. На фрэсцы тры моманты гэтай падзеi.

Фрэска Даменiка Гiрландая, адлюстраваная на блёку пошты Маyрытанii (2003 г.)

Хрыстос як бы iдзе па беразе возера зьлева направа – «Адтуль, iдучы далей…» (Паводле Мацьвея 4:21); у левай частцы фрэскi на заднiм пляне Хрыстос зьвяртаецца да Пятра i Андрэя, якiя знаходзяцца y лодцы; у цэнтры на пярэднiм пляне Хрыстос, вiдавочна, прамаyляе свае галоyныя словы: «Ідзiце за Мною, i Я зраблю вас лаyцамi чалавекаy». Апосталы стаяць перад Ім укленчаныя; нарэшце, у правай частцы фрэскi на заднiм пляне Хрыстос ужо y суправаджэньнi Пятра i Андрэя зьвяртаецца да Якава i Яна, якiя сядзяць разам зь iх бацькам у лодцы.

Марк паклiканьне вучняy апiсваi так: А праходзячы каля мора Галiлейскага, убачыy Сымона i Андрэя, брата ягонага, якiя закiдвалi мярэжы y мора, бо яны былi рыбакi. І сказаy iм Ісус: iдзеце за Мною, i Я зраблю вас лаyцамi людзей. І яны адразу, пакiнуyшы мярэжы свае, пайшлi за Ім. І прайшоyшы адтуль далей, Ён угледзеy Якава Зевядзеевага i Яна, брата ягонага, таксама y лодцы; яны ладзiлi мярэжы, i адразу заклiкаy iх. І яны, пакiнуyшы бацьку свайго Зевядзея y лодцы з работнiкамi, пайшлi за Ім» (Марка 1:16—20).

«…Яны злавiлi вялiкае мноства рыбы, i нават мярэжа y iх рвалася. І далi знак супольнiкам, якiя былi y другой лодцы, каб прыйшлi пасобiць iм, i прыйшлi, i напоyнiлi абедзьве лодкi, так што яны пачалi тануць. Убачыyшы гэта, Сымон Пётр прыпаy да каленяy Ісуса i сказаy: выйдзi ад мяне, Госпадзе! бо я чалавек грэшны. Бо жах агарнуy яго i yсiх, хто быy зь Ім, ад гэтага yлову рыбы, iмi злоyленае; таксама i Якава i Яна; сыноy Зевядзеевых, якiя былi супольнiкамi Сымону. І сказаy Сымону Ісус: ня бойся; ад сёньня будзеш лавiць людзей. І выцягнуyшы абедзьве лодкi на бераг, пакiнулi yсё i пайшлi сьледам за Ім» (Лукаша 5:1—11).

Адной з самых значных прац Рафаэля стала папская замова на дзесяць габэленаy для Сыкстынскай Капэлы, якiя iлюструюць Эвангельскiя сцэны з жыцьця Апосталаy Пятра i Паyла. Габэлен «Цудоyная лоyля рыбы» на марцы Рэспублiкi Малавi (1983 г.), малюе сюжэт аднаго з цудаy Ісуса

Што да вучняy Ісуса, то першым зь iх Лукаш згадвае y гэтым эпiзодзе Пятра. Ён i y Рафаэля намаляваны блiжэй усiх да Хрыста. Перад Выратавальнiкам Пётр стаiць на каленях. За iм Андрэй – жэст яго рук выяyляе зьдзiyленьне. Двое рыбакоy у другой лодцы, якiя цягнуць сеткi, – Якаy i Ян. Трэцi y iх лодцы – iх бацька Зэбэдэй. Рафаэль малюе, як яны насiлу цягнуць сець, поyную рыбы.

Цудоyная лоyля рыбы ёсць правобразам Божага паклiканьня для Апосталаy. З гэтага часу яны перасталi займацца рыбнай лоyляй, але сталi на шлях служэньня Богу – «лаyцамi чалавекаy» для Царства Божага.

Гэтая думка перададзена на блёку пошты Летувы (2000 г.). Пётр i Андрэй яшчэ трымаюць у руках сецi, але y наступны момант стануць «лаyцамi чалавекаy»

Хоць сюжэт паклiканьня Пятра i Андрэя сустракаецца y заходнiм жывапiсе найболей часта, вядомыя прыклады iлюстраваньня паклiканьня другой пары вучняy – Якава i Яна, сыноy Зэбэдэя. Аб гэтым карцiна (1510г.) Марка Базаiцi.

Гэты эпiзод зьмясцiла на сваёй марцы пошта Емену y 1969 годзе

Хрыстос стаiць на беразе возера; Яго суправаджаюць ужо Пётр i Андрэй; з лодкi, што прычалiла да берага, выходзяць Якаy i Ян, першы yжо схiлiy каленi перад Хрыстом, якi благаслаyляе яго. Не гледзячы на тое што i Мацьвей i Марк, чые аповяды мог мець на yвазе мастак, аднадушныя y сьцвярджэньнi, што Якаy i Ян пакiнулi «лодку i бацьку свайго», Базаiцi малюе, што iх бацька, таксама робiць крок з лодкi.

Аб паклiканьнi часта думаем у кантэксьце паклiканьняy Сьвятарскiх i манаскiх. Але, цi не датычыць паклiканьне кожнага з нас? Бо y рэшце рэшт, Бог заклiкае кожнага з нас да выкананьня нашай ролi.

Пошта Бэльгii выпусьцiла y абарачэньне y 1992 г. блёк, на якiм старонка з Служэбнiка 1487 года. Пётр i Анрэй суправаджаюць Хрыста, Якi бласлаyляе Якава i Яна, што схiлiлi перад Ім каленi

Хтосьцi могуць быць добрымi бацькамi, хтосьцi адчувае паклiканьне быць добрым урачом або настаyнiкам, або звычайным добрым работнiкам. Як знайсьцi гэта y сабе? Як пачуць голас паклiканьня? Часам гэта проста, бо мы «ад пачатку» ведаем, кiм мусiм быць. І, часам гэта нам удаецца, а часам не. Я з раньняга yзросту быy упэyнены, што буду лётчыкам. Не адбылося. Цi азначае гэта, што жыву не па прызначэньню? Не думаю, напэyна маё жыцьцё было скарэктавана. Цi я ад пачатку памыляyся i не зразумеy сваё паклiканьне? Толькi як яго зразумець? Як пачуць i не сысьцi з правiльнага шляху?

Продкi Ісуса Хрыста: «Элеазар», «Матан», «Якаy», Язэп», «Ёсiя», «Еханiя», «Аса», «Ёсафат», «Зарававель», «Элiякiм», «Азор», «Садок». Ватыкан, 1991 г. Сэрыя «Аднаyленьне Сыкстынскай капэлы». Фрэскi y люнэтах, Мiкеланджэла Буанароцi (1475—1564)

Грамадзкае служэньне Ісуса Хрыста ратаваньню людзей

Цуд у Кане Галiлейскай

Так заклаy Ісус пачатак цудаy у Кане Галiлейскай i зьявiy славу Сваю; i yверавалi y Яго вучнi Ягоныя. (Паводле Яна 2:11)

«На трэцi дзень было вясельле y Кане Галiлейскай, i Мацi Ісусава была там. Быy таксама запрошаны Ісус i вучнi Ягоныя на вясельле. І як не хапала вiна, дык Мацi Ісусава кажа Яму: вiна няма y iх. Ісус кажа Ёй: што Мне i Табе, жанчына? яшчэ ня прыйшла гадзiна Мая. Мацi Ягоная сказала слугам: што скажа Ён вам, тое i зрабiце. А было там шэсьць каменных посудаy на ваду, якiя стаялi паводле звычаю ачышчэньня Юдэйскага, умяшчаючы y сябе па дзьве цi па тры меры. Ісус кажа iм: напоyнiце посуды вадою. І напоyнiлi iх па бераг. І кажа iм: цяпер чэрпайце i нясiце да распарадчыка вясельля. І панесьлi. А калi распарадчык скаштаваy вады, якая зрабiлася вiном, – а ён ня ведаy, адкуль гэтае вiно, ведалi толькi слугi, якiя чэрпалi ваду, – тады распарадчык клiча маладога i кажа яму: кожны чалавек падае спачатку добрае вiно, а калi паyпiваюцца, тады горшае; а ты добрае вiно збярог дагэуль» (Паводле Яна 2:1—10).

Повадам да цуду стала прысутнасьць на вясельлi Мацi Ісуса i Яе поyная даверу просьба. Збаyца, здаецца, не зьбiраyся зьдзяйсьняць гэты першы цуд на вясельлi. Але, бачачы вялiкую веру i даверлiвасьць Яго Мацi, убачыyшы Яе спагаду да вясельных гасьцей, выканаy Яе просьбу.

Вера Мацi y Сына застаецца yзнагароджанаю. Ісус, якому Яна цалкам аддае iнiцыятыву, зьдзяйсьняе цуд, прызнаючы адвагу i пакору Мацi.

Просьба Марыi: «…што скажа Ён вам, тое i зрабiце» (Паводле Яна 2: 5), застаецца заyсёды актуальнай для хрысьцiян кожнай эпохi, а яе мэта – аднавiць цудоyныя вынiкi y жыцьцi кожнага чалавека.

Пошта Рэспублiкi Емэн у 1969 г. адлюстравала на марцы карцiну (1499—1518) Франчэска Хаэндрыкса (Francesco Haendricks) «Вясельле y Кане», дзе занатаваны момант, калi слугi выконваюць загад Ісуса: «Напоyнiце посуды вадою»
<< 1 ... 6 7 8 9 10 11 >>
На страницу:
10 из 11