Оценить:
 Рейтинг: 0

Біблейскія гісторыі Новага Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Развагі над зьместам Бібліі

<< 1 ... 4 5 6 7 8 9 10 11 >>
На страницу:
8 из 11
Настройки чтения
Размер шрифта
Высота строк
Поля

У 1979 годзе пошта Брытанскай калёнii Сэнт-Крыстофер Нэвiс i Ангiлья надрукавала прыгожы блёк з выявай карцiны сэра Джона Эверта Мiлеса «Ісус у доме сваiх бацькоy» (Майстэрня цесьляра)

Апошняя карцiна напiсана y 1849—50 гады. Захоyваецца y Tate Britain, Лёндан. Мастак намаляваy сцэну y майстэрнi цесьляра. Цясьляр – Сьв. Язэп робiць дзьверы. Маленькi Ісус парэзаy руку. Гэты парэз напамiнае знак стыгмату, правобраз расьпяцьця. Мацi Сьв. Марыя цалуе Сынка y шчаку пакуль Язэп разглядае параненую руку. Малады Ян Хрысьцiцель нясе ваду, каб прамыць рану, што сымбалiзуе пазьнейшае Вадохрышча. Сьвятая Ганна выдаляе цьвiк абцугамi. Памочнiк Язэпа, якi прадстаyляе патэнцыйных будучых апосталаy, назiрае за гэтай падзеяй. Тут яшчэ многа зашыфраваных сымбаляy. Лесьвiца напамiнае пра лесьвiцу Якава; голуб сымбалiзуе Сьвяты дух. Авечкi y загоне на заднiм пляне yяyляюць будучыню хрысьцiянскай паствы. Затое тэма Сьвятога сямейства з ІсусамДзiцяткам была самай каханай тэмай мастацтва Высокага Адраджэньня. Найбольш выбiтныя мастакi ахвотна i многа малявалi Марыю з Немаyлём i Сьвятым Язэпам, часта дадаючы хлапечую постаць Сьвятога Яна Хрысьцiцеля.

Карцiна Жоржа дэ Ля Тур: «Цясьляр Сьвяты Язэп» (1840—1845, Музэй Люyр, Парыж). Паштовая марка Манака (1993г.) У сямейных абставiнах маленькi Хрыстос на марцы Аману.

Тэма Сьвятога сямейства цалкам адпавядала попыту на прыватныя рэлiгiйныя карцiны, якiя асьвячалi хатнi ачаг, iдэю шлюбу i бацькоyства.

У 1975 г. пошта Сан Марына выпусьцiла марачны ланцужок, дзе y цэнтры разьмешчана рэпрадукцыя карцiны «Сьвятое сямейства» пэндзьля Мiкеланджэла, якую ён намаляваy каля 1503 г. для сям’i Донi

Марыя, якая сядзiць на траве, прымае ад Язэпа Дзiцятка, якое ставiць ножку на Яе плячо, а ручкамi абапiраецца на галаву. Ззаду з-за мурку высоyваецца малы пуцаваты хлопец у вярблюджай шкуры, якi трымае y руцэ невялiкi крыж. Гэтыя рэквiзыты iнфармуюць, што гэта маленькi Сьвяты Ян Хрысьцiцель.

Пошта ГДР зрабiла y 1957 годзе цудоyны падарунак фiлятэлiстам, якiя зьбiраюць картмаксiмумы. На паштоyцы i марцы рэпрадукцыя карцiны Андрэа Мантэньi (1431—1506), «Сьвятое сямейства з Елiсаветай i маленькiм Янам Хрысьцiцелем»

Андрэа Мантэнья у сваёй карцiне, як i большасьць майстроy эпохi Адраджэньня, зьвяртаецца да выявы Мадонны з Немаyлём, якiя yвасабляюць уяyленьне зямной прыгажосьцi i глыбiнi найпрыгажэйшага з чалавечых пачуцьцяy – мацярынства. Мадонна глядзiць на Немаyля сур'ёзна, са стрыманай пяшчотай, Твары Язэпа i Елiсаветы, якiя зьдзiyляюць сваёй жыцьцёвай сiлай, нясуць на сабе адбiтак пражытых гадоy i перажытых пакут. Яны адцяняюць квiтнеючую юнацкасьць Марыi. Язэп i Елiсавета як бы ахоyваюць Мадонну i яе каханьне да Дзiцяцi.

Сюжэт мiрны, а карцiна сумная. Пранiзьлiвыя колеры, замкнёнасьць кампазыцыi. Позiркi старэйшых зьвернутыя на Хрыста i толькi маленькi Ян, якога y будучынi назавуць Хрысьцiцель, адвёy вочы i заклiкае да маyчаньня, нiбы прадракаючы лёс Немаyляткi Хрыста. Дарэчы, а што y кошыку, якi як бы y руцэ y Хрысьцiцеля? Можа хто-небудзь ведае?

Альбрэхт Дзюрэр, як нiхто другi, сваiмi работамi iлюстраваy цэлыя тэмы Бiблii. Ім створаны сэрыi гравюр: «Страсьцi Храстовы», «Жыцьцё Марыi», «Апакалiпсiс», «Сем Жахаy Марыi»…

Пошта Народнай Рэспублiкi Конга y 1979 г. выдала блёк з рэпрадукцыяй гравюры Альбрэхта Дзюрэра «Сьвятое сямейства з пяцьцю анёламi»

Гравюра «Сьвятое сямейства з пяцьцю анёламi» створана y 1503 годзе. У цэнтры лiста постаць Марыi з немаyлём на каленах. Над iмi – Бог-бацька i знак Сьвятога Духа (голуб, якi выпраменьвае Сьвятло). За Багародзiцай анёлы сваiмi крыламi агароджваюць яе i Язэпа. Зьлева – частка прасёлкавай дарогi, ля ног Марыi сьцелюцца палявыя кветкi. Выява Марыi займае асноyную частку лiста. Яна сядзiць на yзвышэньнi. Край спаднiцы драпiруецца на пярэднiм пляне. Шыракаполы плашч атачае яе постаць i хавае yзгорачак i камень, на якiм яна сядзiць. Галава Марыi не пакрытая, пышныя валасы хвалямi спадаюць на плечы. Постаць Язэпа таксама намалявана y поyны рост. На яго галаве манаскi капялюшык, у руках ён трымае свой капялюш, як знак пакланеньня i служэньня, у руцэ y яго дарожны кiй. Марыя, Ісус i Язэп – асноyныя выявы гравюры. Анёлы намаляваны дзьвюма групамi. Яны аддаюць хвалу Немаyлю. Тэма мацярынства, закладу неyмiручасьцi роду чалавечага – аснова задумы мастака.

Пошта Гiшпанii y 1979 годзе пусьцiла y абарот сэрыю марак з рэпрадукцыямi карцiн Вiсэнтэ Хуана Масiпа – вядомага пераважна пад iмем Хуана дэ Хуанэса, гiшпанскага жывапiсца. На адной зь iх выява карцiны «Сьвятое сямейства» (1540—1545. Музэй сабора Уэскi.)

Марку з рэпрадукцыяй карцiны Эль Грэка «Сьвятое сямейства» выпусьцiла пошта Экватэрыяльнай Гвiнэi y 1972 г.

Найбольш выбiтныя мастакi ахвотна i многа малявалi Марыю з Немаyлём i Сьвятым Язэпам, часта дадаючы хлапечую постаць Сьвятога Яна Хрысьцiцеля. Гэтая сцэна цалкам адпавядала попыту на прыватныя рэлiгiйныя карцiны, якiя асьвячалi хатнi ачаг, iдэю шлюбу i бацькоyства. Дазваляла паказаць цяпло yзаемных адносiн, важнасьць сям’i y фармiраваньнi дзiцяцi i yкараняла yвасобленага Бога y звычайным чалавечым Сьвеце.

Блёк Парагваю (1982 г.) «Сьвятое сямейства Францыска І» (Люyр, Парыж). Дзева Марыя з Немаyлём Хрыстом, Сьвяты Язэп, Сьвятая Елiсавета з сынам Янам Хрысьцiцелем. Ззаду фiгуры двух анёлаy

«Мадонна з ружай» (Музэй Прада, Мадрыд, Гiшпанiя). Сьвяты Язэп, Сьвятая Марыя, немаyлята Ісус i Ян Хрысьцiцель, у якога y руцэ палоска паперы з надпiсам «Ecce Agnus Dei» (Вось Ягня Божае). Блёк пошты Парагваю (1983 г.)

«Мадонна з Дзiцём i Сьвятой Ганнай» – адна з самых прыгожых карцiн Караваджа (1605—1606) Багародзiцы для свайго часу. Мацi Божая маладая i прыгожая вучыць свайго сына, якога яна трымае, зьнiшчыць зьмяю, сымбаль зла або першароднага граху. Сьвятая Ганна, у гонар якой прызначалася карцiна, маршчынiстая старая бабуля, сьведка падзеi.

Выяву карцiны адлюстравала на блёку y 2004 г. пошта краiны Сэнт-Вiнсэнт i Грэнадыны

Ісус, азораны залатым Сьвятлом, якое сыходзiць з неба, паранiy сябе, робячы цярновы вянок. Мацi з сумам назiрае за сынам, ведаючы, якiя пакуты Яго чакаюць. Сцэна поyная сымбаляy. Фiялетавая тунiка – вопратка, якую насiлi Сьвятары падчас Адвэнту, шыцьцё i кнiгi спасылаюць на каханьне да працы, садавiна на стале намякае на выкуп, галубы – на ахвяру…

«Дом у Назарэце» (Марыя, якая разважае пра будучыню Хрыста) так называецца карцiна Франсiска Сурбарана, выява якой адлюстравана на блёку пошты Эмiрату Рас-эль-Хайма (1970 г.).

Марыя ведае, што яна y блiжэйшы час будзе сузiраць, як Ён, яе Сын, мучыцца на крыжы. Яго цела паламаюць, пакрыюць ранамi.

«Мая каханая Мацi», кажа Ісус ёй: «Ты павiнна прыгатаваць сябе. Такая воля Айца Майго. І адкупленьне чалавецтва можа быць дасягнута толькi за кошт кожнай кроплi Крывi Сына Твайго.»

На марцы пошты Лаосу (1984 г.) выява карцiны Антонiа да Карэджа. Самы ласкавы з сыноy чалавечых, разьвiтваецца з каханай мацi

Гэту галерэю прыкладаy выяваy карцiн Сьвятога сямейства, надрукаваных на паштовых марках, можна было б доyжыць i доyжыць. Але гэта можа зрабiць кожны ахвочы сам для сябе, падбiраючы, перш за yсё тое, што хоць кропельку наблiзiць да большага разуменьня Бiблii.

Абразы Мацi Божай

Сусветная iканаграфiя ведае 700 назваy iкон Багародзiцы. Марыялогiя вылучае наступныя тыпы: Адзiгiтрыя («Шляхаводнiца»), Аранта («Знаменьне»), Еляуса («Замiлаваньне»), i Акафiстная.

Вылучаецца асобна тып Агiёсарытыса («Нявеста Ненявестная») – Багародзiца без Дзiцяцi Хрыста.

Пошты краiн сьвету не y стане адлюстроyваць усё мноства iкон i кожная краiна выбiрае найбольш шануемыя i блiзкiя для яе народу. Так i я y сваiм артыкуле вырашыy расказаць аб найбольш шануемых абразах Мацi Божай на Беларускай зямлi i аб iконах, якiя адлюстравала на сваiх марках Беларуская пошта.

Спрадвеку на нашай зямлi i сярод праваслаyных, i сярод каталiкоy культ Багародзiцы быy асаблiвы. Мацi Божая – Заступнiца, Апякунка, Збавiцельнiца, Мiласэрная… Беларускi народ шмат прыдумаy Ёй iмёнаy, у якiх – непазбыyная надзея i самая шчырая вера. Можа, таму на Беларусi столькi прыгожых i вельмi жыцьцёвых легенд аб Яе дзiвосным зьяyленьнi, столькi камянёy-сьледавiкоy – на iх вiдаць адбiтак зграбнай ступнi, i лiчыцца, што такiя сьляды пакiнула Багародзiца, ходзячы па нашай зямлi, столькi цудатворных ушаноyваемых iкон…

Мацi Божая Жыровiцкая на марцы фiрмы ZAZZLE

Ікона—акно y духоyны сьвет, у яе свая мова, праз якую перадаецца духоyная iнфармацыя непасрэдна y патаемныя глыбiнi сэрца чалавека. Ікона – гэта сьвята для вока, бо Сьвятыя на вобразах увасабляюць унутраны слых i занатаваньне пачутага Божага Адкрыцьця.

Звыш 300 гадоy Вастрабрамская Божая Мацi зьяyляецца асаблiвай Заступнiцай лiтоyскiх, беларускiх i польскiх земляy. Прыгожае адлюстраваньне Найсьвяцейшай Марыi Панны са зьлёгку схiленай галавой у арэоле з дванаццацi зорак i шматлiкiх праменяy схiляе да роздуму i малiтвы.

Далiкатная стройная постаць Багародзiцы з прыадкрытымi вачамi i скрыжаванымi на грудзях далонямi абуджае любоy i давер. Несамавiтая лагоднасьць, задуменнасьць, асалода i адначасова глыбокая павага выпраменьваюцца з гэтай выявы. Ікона была прывезеная y Вiльню з Крыма з Корсунi Вялiкiм князем Лiтоyскiм Альгердам. Ён падараваy яе сваёй жонцы, якая y сваю чаргу прынесла яе y дар Сьвята-Троiцкай абiцелi, што yзьнiкла на тым месцы, дзе загiнулi сьвятыя мучанiкi Антонiй, Ян, Яyстафiй. У 1498 годзе адбылася закладка новай сьцяны i брамы з вялiкай вежай у Вострым канцы Вiльнi. Пабудаваная брама атрымала назву Вострая Брама. У каплiца над Вострай Брамай зьмясьцiлi цудоyны абраз Вастрабрамскай Божай Мацi.

Пошта Летувы адлюстравала цудадзейны абраз на марцы y 1990 годзе

Каля 1671 г. выява Мацi Мiласэрнасьцi была закрыта срэбранай пазалочанай сукенкай. Сярэбраны паyмесяц з выгравiраваным надпiсам: «Падзяку Табе складаю Божая Мацi за тое, што Ты выслухала мае просьбы i прашу Цябе, Мацi Мiласэрнасьцi, будзь ласкавая да мяне», якi знаходзiцца y нiжняй частцы абраза – гэта вота з 1849 г. Галаву Божай Мацi аздабляюць дзьве кароны. Адна – у стылi барока для Каралевы Нябёсаy, другая – у стылi ракако – для Каралевы Польшчы. Вострая Брама зьвязана таксама з культам Божай Мiласэрнасьцi. Абраз Божай Мiласэрнасьцi быy намаляваны y Вiльнi i выстаyлены для публiчнага агляду менавiта y Вострай Браме (26 – 28 красавiка 1935 г.). Тут таксама Сьв. Фаyстына мела аб’яyленьне трыюмфу абраза Божай Мiласэрнасьцi. Гэтае аб’яyленьне зьдзейсьнiлася. Вуснамi тысяч пiлiгрымаy з усяго сьвету можна сказаць: «Я схiляю галаву, аглядаючы Цябе, Каралеву yсяго Сусьвету, i прашу Твайго благаслаyленьня».

Цудатворны абраз Мацi Божай Чэнстахоyскай ведаюць i шануюць не толькi y Польшчы. Абразы Мацi Божай Чэнстахоyскай ёсьць таксама y касьцёлах i цэрквах Беларусi i Летувы i большасьць зь iх шануюцца як цудатворныя.

У 1992 г. пошта Польшчы выдалала блёк з выявай Мацi Божай Чэнстахоyскай

Чэнстахоyскi абраз Божай Мацi адносiцца да лiку 70-цi абразоy, якiя напiсаy сьвяты «Эвангелiст Лукаш у Ерусалiме y Сiёнскiм храме, у якiм Ісус Хрыстос зьдзейсьнiy Астатнюю Вячэру. У 66—67 гадах, у час нашэсьця рымскiх войск на Ерусалiм, хрысьцiяне адышлi y мястэчка Пеллу i разам з iншымi сьвятынямi яны захоyвалi y пячорах абраз Божай Мацi. Яго y 326 годзе падаравалi царыцы Алене y падзяку за адшуканы Жыватворны Крыж Гасподнi, i яна прывезла яго y Канстантынопаль. На землi ВКЛ цудатворны абраз быy прынесены заснавальнiкам горада Львова (Лемберга – 1267—1270 гг.) ГалiцкаВалынскiм князем Львом Данiлавiчам i разьмешчаны y Бельзскiм замку. У час татараман-гольскага нашэсьця захопнiкi асадзiлi замак Бельз. Зьвярнуyшыся за дапамогай да Мацi Божай, князь Уладзiслаy вынес ушаноyваемы вякамi абраз з царквы i паставiy на гарадзкой сьцяне. Абраз быy прабiты стралой i зь яго пацякла кроy, сьляды якой назаyсёды захавалiся на палотнiшчы, а на варожае войска апусьцiлася шкодная iмгла, i татары зьнялi асаду i адышлi. Заступнiца Нябесная прысьнiлася князю i прасiла даставiць цудатворны абраз на Ясную гару Чэнстахоyскую. У 1352 годзе там быy заснаваны манастыр i манахам Паyлiнскага ордэна князь Уладзiслаy перадаy каштоyную сьвятыню.

У 2000 г. адбылося сумеснае выданьне маркi з выявай Мацi Божай Чэнстахоyскай поштамi Ватыкана i Польшчы. На твары Мацi божай выразна вiдаць раны ад удару мяча разбойнiка

Праз некалькi гадоy абiцель была абрабавана, укралi yсе каштоyнасьцi. Пагрузiлi на падводу i абраз Мацi Божай Чэнстахоyскай, але нябачная сiла yтрымлiвала коней i вазок, на якiм яна ляжала, не змог зрушыцца з месца. Тут жа рабаyнiкi атрымалi i справядлiвую кару: аднаго разарвала на кавалкi, у другога адсохла рука, некаторыя раптоyна памерлi, iншыя асьлеплi.

Ў 1430 г. царква зноy была захоплена i yдарыy рабаyнiк карцiну два разы мячом i хацеy ударыць яшчэ, але не пасьпеy стукнуць у трэцi раз, упаy на зямлю i y агонii i болю i памёр. Меч разрэзаy на абразе шчаку Мацi Божай i раны ад мяча бачныя на абразе да гэтага часу. У сярэдзiне 17 стагодзьдзя швэдскi кароль Карл Х Густаy захапiy Варшаву i Кракаy, але пацярпеy паражэньне пад Чэнстаховам, i гэта yспрынялi як заступнiцтва Мацi Божай. Кароль Ян Казiмiр, вярнуyшыся y Львоy, абнародаваy манiфэст, у адпаведнасьцi зь якiм аддаваy сваю дзяржаву пад заступнiцтва Божай Мацi, называючы Чэнстахоyскi Яе абраз «Польскай Каралевай». Вайна са швэдамi y 1656 годзе завяршылася пасьпяхова для Польшчы. У спэцыяльнай кнiзе Чэнстахоyскага манастыра засьведчана мноства цудаy, якiя адбывалiся пад «дзеяньнем» абраза Мацi Божай, зь якога былi зроблены многiя копii для каталiцкiх i праваслаyных храмаy.

Першай выяву Мацi Божай Чэнстахоyскай на сваёй марцы y 1966 годзе зьмясьцiла пошта Ватыкана

Надзейную падтрымку для зьдзяйсьненьня Промысла аб нацыi Гасподзь даслаy праз старажытную iкону Багародзiцы «Непарушная сьцяна». Аранта адна з самых першапачатковых выяваy Царыцы Нябеснай, якая yпрыгожвае цэнтральную крыпту Менскага кафэдральнага Сьвята-Духава сабора. Арыгiнал сьвятынi знаходзiцца y алтары Кiеyскага Сафiйскага сабора. На працягу дзевяцi стагодзьдзяy iкона заставалася непашкоджанаю, таму атрымала назву «Непарушная сьцяна». У самыя цяжкiя часы яна дапамагала беларуска-yкраiнскiм землям. На вялiкiм паyкружжы вакол iконы iдзе грэчаскi надпiс чорнай мазаiкай: «Бог пасярод Яе i нiшто не пераменiцца: дапаможа ёй Бог ранiцай i пасьля таго». На вялiкiм паyкружжы вакол iконы iдзе грэчаскi надпiс чорнай мазаiкай: «Бог пасярод Яе i нiшто не пераменiцца: дапаможа ёй Бог ранiцай i пасьля таго».

Пошта Рэспублiкi Беларусь у 2000 годзе сумесна з поштамi Украiны i Расii выпусьцiла блёк 2000-годзьдзе Хрысьцiянства. На адной з трох марак блёка (першая зьлева) знаходзiцца рэпрадукцыя iконы Багародзiцы «Непарушная сьцяна» Аранта

У зборы Нацыянальнага мастацкага музэя Рэспублiкi Беларусь знаходзiцца адзiн з нешматлiкiх беларускiх абразоy XVI стагодзьдзя, якiя захавалiся да нашых дзён – Мацi Божая Адзiгiтрыя Смаленская з Дубянца.

Рэпрадукцыю гэтай iконы можна yбачыць на марцы, выдадзенай поштай Беларусi y 1996 годзе

Гэты абраз прадстаyлены y пастаяннай экспазыцыi старажытнабеларускага мастацтва, бо зьяyляецца yнiкальным помнiкам выяyленчага мастацтва i духоyнай культуры беларускага народа.

Гiсторыя iканаграфiчнага тыпу «Адзiгiтрыя» узыходзiць да часоy Вялiкай Бiзантыi, якая зацьвердзiла хрысьцiянства дзяржаyнай рэлiгiяй i yзяла на сябе мiсiянэрскую ношу асьветнiцтва хрысьцiянскiм вучэньнем славянскiх земляy.

Ікона Мацi Божая Баркалабаyская зьявiлася y Баркалабаyскiм жаночым манастыры непадалёк ад Быхава y 50-я гады XVII стагодзьдзя. Згодна з гiстарычнымi зьвесткамi, яна была захоплена войскамi цара Аляксея Мiхайлавiча падчас вайны з Рэччу Паспалiтай у адным з храмаy Беларусi. Абраз везьлi на yсход як каштоyны трафэй. Але калi абоз у 1659 годзе праяжджаy паyз Баркалабаyскi манастыр, конi сталi як укапаныя. Захопнiкам нiчога не засталося, як пакiнуць Адзiгiтрыю y iгуменьнi манастыра. З таго часу Баркалабаyская iкона стала адной з самых шануемых ва Усходняй Беларусi.
<< 1 ... 4 5 6 7 8 9 10 11 >>
На страницу:
8 из 11