Оценить:
 Рейтинг: 0

Біблейскія гісторыі Новага Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Развагі над зьместам Бібліі

<< 1 ... 5 6 7 8 9 10 11 >>
На страницу:
9 из 11
Настройки чтения
Размер шрифта
Высота строк
Поля

Абраз, якому пакланялiся не толькi праваслаyныя, праславiyся цудамi падчас Паyночнай вайны i вайны 1812 года. Сяляне куплялi y храмавыя сьвяты васковыя фiгуркi свойскай жывёлы i, прыклаyшы iх да iконы, несьлi iх дамоy як найлепшы абярэг для сваёй гаспадаркi.

Ікона Мацi Божая Баркалабаyская. Яе адлюстраваньне зьмешчана на марцы Беларусi, выдадзенай у 2009 годзе

У 1920 годзе Баркалабаyскi манастыр закрылi, але iкону сьвятары i прыхаджане зьбераглi. Ікона знаходзiцца y Царкве Сьвятой Тройцы y горадзе Быхаве Магiлёyскай вобласьцi.

У 1658 годзе манах Грыгорый Дубенскi пiша копiю з Ялецка-Чарнiгаyскай iконы – Ільлiна-Чарнiгаyскую iкону, якая цяпер знаходзiцца y калекцыi Нацыянальнага Кiева-Пячэрскага гiсторыка-культурнага запаведнiка. У сваю чаргу Ільлiна-Чарнiгаyская iкона гэта сьпiс з Замкавай (Навагрудскай) iконы Божай мацi, якая прыбыла y Навагрудак па меркаваньню Васiля Тацiшчава i Мiколы Ермаловiча y 1044 годзе з Яраславам Мудрым. 12 лютага 1799 года перад гэтай iконай быy ахрышчаны Адам Мiцкевiч i потым, калi ён у трохгадовым узросьце yпаy з вакна i забiyся, то быy ажыyлены ля Замкавай iконы.

25 кастрычнiка 2008 году Мiнiстэрства сувязi i iнфарматызацыi Рэспублiкi Беларусь уводзiць у паштовы зварот блёк з 3-х марак. «1020-годзьдзе вадохрышча Русi». На першай марцы выява iконы Мацi Божая Ільлiнская Чарнiгаyская. Ікона паходзiць з Грэцкага Екацярынiнскага манастыра y Кiеве. Цяпер знаходзiцца y калекцыi Нацыянальнага Кiева-Пячэрскага гiсторыка-культурнага запаведнiка.

Іканапiсец Протаiерэй Фёдар Повный зрабiy сьпiс з абраза Уладзiмiрскай Божай Мацi – галоyнай сьвятынi Расii. Па паданьнi абраз быy напiсаны яшчэ пры жыцьцi Найсьвяцейшай Дзевы Эвангелiстам Лукашам на дошцы таго стала, за якiм трапэзьнiчалi Ісус Хрыстос, Марыя i Язэп Заручнiк.

22 сакавiка 2005 гады Мiнiстэрства сувязi i iнфарматызацыi Рэспублiкi Беларусь уводзiць у паштовы зварот блёк «Іканапiс Беларусi XXI стагодзьдзя» выдавецтва «Марка» РУП «Белпошта». Адна з марак – Абраз Божай Мацi «Уладзiмiрская» (першая зьлева)

Калi Апостал прынёс гэты абраз, каб паказацць Найсьвяцейшай Багародзiцы, яна сказала: «Мiлата Народжанага ад Мяне i Мая з абразам гэтым ды будзе!»

Выява гэтага абраза знаходзiцца i на трэцяй марцы блёку «2000-годзьдзе Хрысьцiянства», дзе i раней апiсаная рэпрадукцыя iконы Багародзiцы «Непарушная сьцяна» Аранта.

Гэты абраз належыць да iканаграфiчнага тыпу Еляyса – Замiлаваньне. Іконы гэтага тыпу перадаюць любоy, якая яднае Мацi з Сынам. У iх больш падкрэсьлiваецца чалавечая натура Хрыста y адрозьненьне ад Адзiгiтрыi, дзе акцэнт падае на Боскасьць Ісуса.

Марыя, прадстаyленая да паловы постацi, трымае на правай руцэ Дзiцятка, Якое ласкава тулiцца да Яе. Дзiцятка тулiцца шчакою да шчакi Мацi, абдымаючы Яе за шыю сваёю леваю рукою, а праваю дакранаецца да Яе ключыцы. Марыя схiляе сваю галаву да Сына, паказваючы леваю рукою на Ісуса, як на прадказанага Збаyцу сьвету, адзiную Дарогу, Праyду i Жыцьцё. Твар Марыi засяроджаны, сумны, з вялiкiмi алiyкавымi вачыма, зьвернутымi на поyны задуменьня тварык Ісуса, якi тулiцца да Яе. На залацiста-вохрысты, у белай аблямоyцы, акруглы нiмб Мацi Божай заходзiць меншы – крыжовы нiмб Дзiцятка, таксама залацiста-вохрыстага колеру з дзьвюма грэцкiмi лiтарамi «I» («ёта») – азначае iмя Ісус, а «Н» («эта») можа азначаць слова hegemon – правадыр, кароль. Верагодна, гэтыя лiтары зьяyляюцца скарачэньнем ІХЕН – Iesus Chrystos eleison hymas i азначаюць наступнае: Ісус Хрыстос, зьмiлуйся над намi.

Абраз Мацi Божай Будслаyскай намаляваны алеем на палатне памерам 72?65 см, iканаграфiчна належыць да заходне-эyрапейскага тыпу Адзiгiтрыi. На зваротным баку дошкi знаходзiцца надпiс з каштоyнымi зьвесткамi аб гiсторыi абраза i зьвесткамi аб аyтары.

6 лiпеня 2013 г. Мiнiстэрства сувязi i iнфарматызацыi Рэспублiкi Беларусь выпусьцiла y зварот блёк «400-годзьдзе прыбыцьця цудатворнага абраза Божай Мацi y Будслаy»

Іканаграфiя тыпу Адзiгiтрыi, трактаваная вольна, у духу iтальянскага Рэнесанса. Мацi Божая намаляваная да пояса, у чырвонай адзежы, белым галаyным уборы i цёмназялёным мафорыi з карункавай аблямоyкай. Дзiцятка на левай руцэ y вольнай паставе, у сьветлым хiтоне i цёмна-жоyтым плашчы. Пухлыя ручкi працягнутыя да Мацi: правая дабраслаyляе, а левай Ісус Хрыстос як бы дае Мацi гранат, шматзначны знак вечнага жыцьця, а таксама Хрысьцiянства, шматлiкiх вернiкаy якога адлюстроyваюць зернi.

На абразе – срэбны аклад, арнамэнтаваны вольна раскiнутымi колерамi, i карона з каштоyнымi камянямi. Абраз складзены y срэбную раму з арабескавым арнамэнтам у стылi позьняга Рэнесансу, у арнамэнт упiсаная постаць Сьвятога Казiмiра i, магчыма, Сьвятой Ядвiгi. Усе гэтыя yпрыгожваньнi належаць да найлепшых узораy ювэлiрнага мастацтва y Беларусi. На абароце дошкi знаходзiцца надпiс з каштоyнымi зьвесткамi пра гiсторыю абраза i алтара.

У 1591 г. у Слаyнай Будзе быy узьведзены драyляны касьцёл. Верагодней за yсё, у гэты час тут зьявiyся абраз Мацi Божай, якi пазьней быy названы абразом Мацi Божай Будслаyскай. У 1598 г. яго атрымаy мiнскi ваявода Ян Пац з рук папы Клiмэнта VIII. Пасьля сьмерцi Яна Паца капэлян Ісаак Салакай у 1613 г. перадаy абраз у кляштар айцоy бернардынаy. Хутка выява Мацi Божай Будслаyскай стала адной з самых папулярных на тэрыторыi Вялiкага Княства Лiтоyскага. Зьмешчаны y касьцёле, гэты абраз з самага пачатку быy шанаваны простымi людзьмi i y хуткiм часе праславiyся шматлiкiмi цудамi i ласкамi. У 1635 г. ён быy перанесены y галоyны алтар. Першы цуд апiсаны y 1617 годзе, калi сьляпы пяцiгадовы хлопчык Ёзафат Тышкевiч (пазьней вядомы айцец кармэлiт), молячыся перад абразом, раптам атрымаy зрок.

Ад пачатку 1990-х аднаyляецца культ абразу. Штогод пачалi адбывацца паломнiцтвы пiлiгрымаy, прымеркаваныя да 2 лiпеня. У 1991—1992 абраз быy рэстаyраваны Вiктарам Лукашэвiчам. 2 лiпеня 1996 папскi нунцый арцыбiскуп Дамiнiк Грушоyскi абвясьцiy папскае пасланьне, у якiм Мацi Божая Будслаyская названая патронкай МенскаМагiлёyскае архiдыяцэзыi, у народзе лiчыцца Апякункай Беларусi. У 1998 кардыналам Казiмерам Сьвёнткам цудадзейны абраз Мацi Божай Будслаyскай быy каранаваны папскiмi каронамi.

Акном, якое зьвязвае сьвет нябесны i зямны, стала, па словах сьвяцiцеля Грыгорыя Паламы, Божая Мацi: «Вечна дзева Марыя – мяжа створанай i нястворанай прыроды, i Яе, як умясьцiлiшча Незьмясьцiмага, будуць ведаць тыя, хто ведае Бога, i yхваляць Яе пасьля Бога тыя, хто ведае Бога. Яна грунт тым – хто да Яе iдзе, Яна – Хадайнiца за тых, хто пасьля Яе, i Заступнiца спрадвечная. Яна – прадмет прароцтваy, пачатак апостальства, сьцьверджаньне мучанiкам, падстава настаyнiкам. Яна – слава зямных, весялосьць нябесных, упрыгожаньне yсяго створанага. Яна – пачатак, крынiца нашага спадзяваньня на Нябёсах, якое i дасягнём толькi яе малiтвамi за нас, у Славу найперш ад Бога Айца народжанага i y апошнiя часы ад Яе yцелясьнёнага Ісуса Хрыста Госпада нашага, Яму належыць уся слава, гонар i пакланеньне цяпер, заyсёды i y векi вечныя».

Мацi Божая, просiм цябе, малiся за нас грэшных цяпер, назаyжды, i навекi вякоy. Амiнь.

Ян Хрысьцiцель у пустынях

Эвангельле згадвае пра дзяцiнства Яна сьцiсла: «А дзiця расло i мацавалася духам, i заставалася y пустынях да дня зьяyленьня свайго Ізраiлю» (Паводле Лукаша 1:80).

Ян нарадзiyся на паyгода раней за Хрыста i y маладым узросьце адасобiyся y Юдэйскай пустынi, дзе вёy вельмi строгае аскетычнае жыцьцё. Там ён адчуy паклiканьне абвяшчаць наблiжэньне Божага валадарства i пачаy удзяляць хрост пакаяньня y Ярдане. Вакол яго сабралася супольнасьць вучняy, да якой спачатку належалi i некаторыя з Апосталаy (Андрэй, Ян).

«Сьв. Ян у пустэльнi», фрэска Пiнтурыккiо (Pinturicchio. Perugia, 1455- 1513). Музэй Лазаро Гальдыана, Мадрыд. З сэрыi марак (1984 г.) Сувэрэннага Ваеннага Мальтыйскага Ордэна

Па выразу адной царкоyнай малiтвы, прарок Ян быy сьветлай ранiшняй зоркай, якая сваiм бляскам перабольшвала зьзяньне yсiх iншых зорак i прадказвала ранiцу добрага дня, якi асьвятляyся духоyным Сонцам Хрыстом.

Блёк пошты Сувэрэннага Ваеннага Мальтыйскага Ордэна (2014 г.) «Пропаведзь Яна Хрысьцiцеля». Бачыччо (Baciccio, Giovanni Battista Gaulli, 1639. Генуя – 1709. Рым)

«Пачатак Дабравесьця Ісуса Хрыста, Сына Божага, як напiсана y прарокаy: „вось, Я пасылаю анёла Майго перад Табою. […] Голас таго, хто клiча y пустынi: падрыхтуйце шлях Госпаду, простымi зрабiце сьцежкi Яму“. Зьявiyся Ян, хрысьцячы y пустынi i прапаведуючы хрышчэньне пакаяньня на дараваньне грахоy. І выходзiлi да яго yся краiна Юдэйская i Ерусалiмляне; i хрысьцiлiся y яго yсе y рацэ Ярдане, спавядаючыся y грахах сваiх. А y Яна была вопратка зь вярблюджага воласу i скураны пояс на паясьнiцы ягонай, i еy акрыды i дзiкi мёд. І прапаведаваy, кажучы: iдзе за мною Мацнейшы за мяне, у Якога я ня варты, нахiлiyшыся, разьвязаць рэмень абутку Ягонага; я хрысьцiy вас вадою, а Ён будзе хрысьцiць вас Духам Сьвятым» (Марка 1:1—8).

Асноyнай тэмай пропаведзяy Яна быy заклiк да пакаяньня.

На на блёку пошты Сувэрэннага Ваеннага Мальтыйскага Ордэна (2011 г.) выява карцiны Джорджа Вазары «Пропаведзь Яна Хрысьцiцеля»

Ян Хрысьцiцель у кароткай тунiцы стаiць на скале, перад iм вялiкая група мужчын i дзiця, зьмешчанае на пярэднiм пляне. Ян ня быy звычайным прапаведнiкам – ён перадаваy людзям волю Бога, як старажытныя старазапаветныя прарокi, i нават больш гэтага, бо на яго сышоy Дух Сьвяты яшчэ ва yлоньнi мацi (Паводле Лукаша 1:15). Ісус паказаy на Яна як на прыход прарока Ільлi, якога чакалi (Паводле Мацьвея 11:14; 17:12). «Ян люду, што прыходзiy хрысьцiцца y яго, казаy: выродзьдзе яхiднiна? хто намовiy вас уцякаць ад будучага гневу? Прынясеце ж плады годныя пакаяньня, i ня думайце гаварыць самi сабе: „бацька y нас Абрагам“; бо кажу вам, што Бог можа з камянёy гэтых узьвесьцi дзяцей Абрагаму; ужо i сякера пры коранi дрэваy ляжыць: бо yсякае дрэва, якое ня родзiць добрага плоду, сьсякаюць i кiдаюць у вагонь. І пыталiся y яго людзi: што ж нам рабiць? Ён сказаy iм у адказ: у каго дзьве адзежыны, той дай таму, хто ня мае; i y каго ёсьць ежа, рабi тое самае» (Лукаша 3:7—11).

Пошта Грэнады на блёку (2016 г.) разьмясьцiла рэпрадукцыi карцiн Еранiма Босха (Hieronymus Bosch). Сярод iншых «Cьв. Ян Хрысьцiцель у разважаньнi»

У выявах Босха могуць уразiць цi зьбянтэжыць дробная дэталь, невялiкi фрагмэнт – i сам па сабе i y сувязi з цэлай карцiнай. Сьв. Ян Хрысьцiцель фантастычным пэйзажам, мала падобным на Палестыну 1-га стагодзьдзя. Сьвяты ляжыць сярод узгоркаy, на сакавiтай траве. Мэсiя яго (як Папярэднiка) ясная па яго поглядзе на ягня – знак Хрыста.

«Пыталiся y яго таксама i воi: а нам што рабiць? І сказаy iм: нiкога ня крыyдзiце, не паклёпнiчайце, i задавольвайцеся сваёй платай» (Паводле Лукаша 3:14).

«Пропаведзь Яна» – фрэска Пiнтурыккiо. Марка з сэрыi пошты Сувэрэннага Ваеннага Мальтыйскага Ордэна «Ян Хрысьцiцель заступнiк Ордэна», выдадзенай у1984 г.

Прыняць ад Яна хрост прыйшоy Ісус, i Ян, паказваючы на Яго, сказаy: «Вось Баранак Божы, якi бярэ на сябе грахi сьвету».

«Сьвяты Ян Хрысьцiцель». Фрэска Карэджа y купале сабора Пармы на блёку пошты Анцiгуа i Барбуда (1984)

З пачаткам грамадзкага служэньня Ісуса Хрыста Сьвяты Ян засьведчыy, што яго мiсiя, як Папярэднiка, завяршылася: «Ён мае расьцi, а я – малець» (Яна 3:30).

Хрышчэньне Ісуса Хрыста

Гэта ёсьць Сын Мой Любасны, Якога Я yпадабаy.

(Паводле Мацьвея 3:17)

Ісус Хрыстос хрысьцiyся ад Яна. Эвангелiст Лукаш расказвае y Эвангельлi пра нараджэньне Яна Хрысьцiцеля, жыцьцё y пустынi, прапаведаваньне i хрышчэньне. Сам Ісус сказаy, што «сярод народжаных (…) не было большага за Яна Хрысьцiцеля».

Гасподзь падрыхтоyваy Яна да вялiкага служэньня. Ён павiнен быy аб’явiць народу пра хуткi прыход Мэсii, Ісуса Хрыста, i заклiкаць народ да пакаяньня. Так адбывалася тое, пра што прарокi пiсалi за сотнi гадоy да нараджэньня Яна: «Бо ён той, пра якога напiсана: „вось, Я пасылаю анёла Майго перад аблiччам Тваiм, якi падрыхтуе шлях Твой перад Табою“ (Мацьвея 11:10)». «Голас таго, хто клiча: у пустынi падрыхтуйце шлях Госпаду, простымi зрабеце y стэпе сьцежкi Богу нашаму…» (Ісая 40:3).

Многiя пыталiся: «Няyжо Ян той абяцаны мэсiя, Збавiцель?». Ян на гэта адказваy: «Ідзе Мацнейшы за мяне».

У 2003 годзе пошта Армэнii выпусьцiла блёк з iлюстрацыяй з Бiблii 989 г.

Адлюстроyваючы падзею Хрышчэньня, мастак сумяшчае Хрышчэньне i сашэсьце Сьвятога Духа, што yвайшло y традыцыю.

Ва yзросьце трыццацi гадоy Ісус пакiнуy Назарэт i прыйшоy на раку Ярдан каб хрысьцiцца ад Яна. Ісус не меy патрэбы хрысьцiцца y пакаяньнi, як хрысьцiyся народ. Але Ён прыйшоy, каб прыняць хрост i асьвяцiць яго Сваiм прыкладам, i зрабiць першай i галоyнай Тайнай, дзякуючы якой мы становiмся хрысьцiянамi, дзецьмi Божымi i сябрамi Ягонай Царквы. Прыйшоy, каб абвясьцiць сьвету аб прыходзе Мэсii, якi быy засьведчаны Богам Айцом i Сашэсьцем Сьвятога Духа. Ян жа сказаy Яму: «Мне трэба y Цябе хрысьцiцца, а Ты прыходзiш да мяне?» Але Ён сказаy у адказ яму: «дапусьцi цяпер, бо так належыць нам зьдзейсьнiць усякую праведнасьць». Тады Ян дапускае Яго. Ахрысьцiyшыся, Ісус адразу выйшаy з вады i, вось адчынiлiся раптам нябёсы, i yбачыy Ян Духа Божага, якi сыходзiy, як голуб, на Ісуса Хрыста. І голас з неба Бога Айца гучна прамовiy: «Гэта ёсьць Сын Мой Любасны, Якога Я yпадабаy».

У 2004 годзе пошта Армэнii выпусьцiла блёк, якi зьмяшчае фрэскi з царквы y Вiфлееме – «Вадохрышча Хрыста Янам на рацэ Ярдан»

Выява карцiны Анiбале Карраччы – Хрышчэнне Хрыста (1584г. Царква Сьв. Грыгорыя. Балоньня). Блёк Грэнады (2013 г.)

У знакамiтай галерэi Уффiцi y Флярэнцыi захоyваецца карцiна флярэнтыйскага майстра другой паловы 15 в. Андрэа Верок’ё «Хрышчэньне Хрыста». Але y каталёгу яна iдзе яшчэ як твор Леанарда да Вiнчы. Бо анёл на пярэднiм пляне зьлева намаляваны юным вучнем Верок‘ё Леанардам да Вiнчы. Гэты анёл парушае гледача, як вобраз новага сьвету, якi нясе Хрыстос.

Андрэа Верок’ё, «Хрышчэнне Хрыста» на блёку пошты Сувэрэннага Ваеннага Мальтыйскага Ордэна (1985 г.)

«Хрышчэньне Хрыста» – адзiная карцiна, пра якую пэyна вядома, што яна прыналежала алтарнаму цыклу, напiсанаму для школы «абутых» аyгустынаy у Мадрыдзе.
<< 1 ... 5 6 7 8 9 10 11 >>
На страницу:
9 из 11