Оценить:
 Рейтинг: 0

Біблейскія гісторыі Новага Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Развагі над зьместам Бібліі

<< 1 ... 3 4 5 6 7 8 9 10 11 >>
На страницу:
7 из 11
Настройки чтения
Размер шрифта
Высота строк
Поля

Рафаэль. «Сыкстынская мадонна». Выяву карцiны разьмяшчалi пошты розных краiн. Нямеччына, 2012 г.

[…] Прыгажосьць Мадонны трывала злучана з зямным жыцьцём. Яна дэмакратычная, людзкая; яна yласьцiвая масам людзей – жаyтатварым, касавокiм, гарбатым з доyгiмi бледнымi насамi, чорнатварым з кучаравымi валасамi i тоyстымi вуснамi, яна yсечалавечна. Яна душа i люстэрка чалавечае, i yсе, хто глядзяць на Мадонну, бачаць у ёй чалавечае, – яна выява матчынай душы, i таму прыгажосьць яе навечна сплецена, зьлiтае з той прыгажосьцю, што yтойваецца, невынiшчальна i глыбока, усюды, дзе нараджаецца i iснуе жыцьцё, – у скляпах, на гарышчах, у палацах, у ямах».

У карцiне Ганса Мемлiнга «Мадонна на троне з Дзiцяткам i двума Анёламi» яго Мадонна лiрычная. Мемлiнг да драбнюткiх падрабязнасьцяy старанна стварае аблiчча Мадонны i даходзiць у яе малюнку да таго, што яна падаецца iдэальнай. Алёлы прысутныяy дзяцiнстве Ісуса. Еа карцiне адзiн анёл падносiць дзiцятку яблык, другi грае.

Пошта Ганы y 1981 годзе разьмясьцiла на паштовым блёку рэпрадукцыю гэтай карцiны Мемлiнга

«Сьвятая Марыя (з габрэйскай Miriam) у розных мовах азначае Тую, якую любiць Бог, i Тую, якая любiць Бога, усяляе радасьць, зьяyляецца yзорам прыгажосьцi, не yчынiла граху.

Мацi Касьцёла азначае, што Касьцёлам зьяyляемся yсе мы, веруючыя людзi, таму Яна зьяyляецца Мацi для yсiх нас.

Мацi ласкi Божай – так сказаy пра Яе арханёл Габрыэль, «поyная ласкi», без граху.

Мацi беззаганная азначае, што Бог выбраy Марыю для зьдзяйсьненьня свайго спрадвечнага пляну збаyленьня чалавека i такiм чынам бязьмерна yзвысiy Яе над усiмi стварэньнямi.

Мацi непарушная – Мацi, але пры гэтым заyсёды беззаганная Дзева.

Люстра справядлiвасьцi азначае, што Яна yвасабляе саму справядлiвасьць, г. зн. сьвятасьць.

Сталiца мудрасьцi азначае, што мудры той, хто yмее добра, узорна жыць.

Марыя зьяyляецца сьвятыняю Духа Сьвятога, таму мы называем Яе Сьвятыня духоyная.

Вежа Давiдава азначае, што Яна Найпрыгажэйшая з Давiдавых збудаваньняy. Як вядома, Марыя паходзiла з роду Давiдавага.

Словы Вежа з косьцi слановай

нагадваюць пра тое, што слановая костка вельмi каштоyны матэрыял, якi служыць для аздобы дарагiх рэчаy i вырабу yпрыгожаньняy.

Залаты доме азначае, што Яна самая прыгожая i бясцэнная.

Арка Запавету – Арка або Каyчэг, у якiм знаходзiлiся скрыжалi Божага Запавету, каyчэг – гэта знак прысутнасьцi Бога.

Брама нябесная азначае, што Марыя, нарадзiyшы Ісуса Хрыста, адчынiла браму y неба, якая была зачыненая пасьля першароднага граху Адама i Евы.

Зорка ранiшняя азначае, што Марыя, як тая Зорка, зазьзяла на небасхiле, прадвяшчаючы вялiкае Сьвятло, г. зн. Ісуса Хрыста.

Каралева Анёлаy азначае, што Мацi Божая зьяyляецца Каралеваю, бо Яе Сын, Пан Ісус, – Валадар Сусьвету i yсiх стварэньняy.

Заклiк Каралева сем’яy дапiсаны y лiтанiю y 1995 г., каб каб напамiнаць пра тое, што Мацi Божая павiнна валадарыць у кожнай сям’i» —так прыгожа напiсала Іна Ламака.

Маленькi Ісус у Храме

Ісус жыy i выхоyваyся y Назарэце. У гады дзяцiнства i юнацтва Ісуса Назарэт бы быy усяго невялiкай вёскай, якая разьмяшчалася на палогiх узгорках Галiлеi над Ізраiльскай далiнай. Зьвестак пра трыццацiгадовы адцiнак жыцьця y Назарэце y Бiблii няма, акрамя аднаго выпадку. Вось апiсаньне з Эвангельля паводле Лукаша: «А Дзiця расло i мацавалася духам, напаyняючыся мудрасьцю; i мiлата Божая была на Ім. Кожны год бацькi Ягоныя хадзiлi y Ерусалiм на сьвята Пасхi. І калi Яму было дванаццаць гадоy, прыйшлi яны таксама як звычайна y Ерусалiм на сьвята; калi ж, пасьля заканчэньня дзён сьвята, вярталiся, застаyся Хлопчык Ісус у Ерусалiме; i не заyважылi таго Язэп i Мацi Ягоная; але думалi, што Ён iдзе зь iншымi; прайшоyшы ж дзённы шлях, пачалi шукаць Яго сярод родзiчаy i знаёмых; i не знайшоyшы Яго, вярнулiся y Ерусалiм, шукаючы Яго. Праз тры днi знайшлi яго y храме, сядзеy сярод настаyнiкаy, слухаy iх i распытваy iх; усе, хто слухаy Яго, зьдзiyлялiся з розуму i адказаy Ягоных» (Паводле Лукаша 2:40—47).

Вiдарыс Храма адлюстраваны на марцы, выдадзенай поштай Ізраiля y 2011 годзе

Храм у Ерусалiме пабудаваны Ірадам. У Ерусалiме адноyлены такi выгляд Храма, калi дванаццацiгадовы Ісус быy у iм.

Рэпрадукцыя карцiны Дзюрэра «Дванаццацiгадовы Ісус у храме» на марцы пошты Парагваю, выдадзенай у 1982 годзе

Калi yрачыстасьцi Сьвята закончылiся i бацькi Ісуса адправiлiся y зваротнае падарожжа, ён застаyся y Ерусалiме, як бы хацеy успрыняць усю Мудрасьць i Сьветласьць, якiя захоyвалi муры Сьвятынi. Тут Ён быy у Сябе, у доме свайго Айца. Калi дванаццацiгадовы хлопец сядзеy памiж вучонымi, слухаy iх i задаваy iм пытаньнi, Яго Бацькi з болем у сэрцы шукалi Яго праз тры днi, абыходзячы yвесь Ерусалiм. Праз тры днi знайшлi Яго y Сьвятынi. Тое, што яны yбачылi, вельмi iх зьдзiвiла. Зьдзiвеньне Бацькоy зразумелае. На карцiне Дзюрэра на Іх твары адлюстроyваюцца мноства розных пачуцьцяy: яшчэ жывы боль, выклiканы зьнiкненьнем Сына, радасьць, што Ён знайшоyся, зьдзiyленьне нечаканымi Яго паводзiнамi i атачэньнем.

Бацькi Ісуса радасныя, што знайшлi Сына, i зьдзiyленыя Яго атачэньнем i паводзiнамi. Марка пошты Шаржы (1970 г.) з сэрыi «Жыцьцё Ісуса»

Дучо ды Буанiнсеня (Duccio di Buoninsegna), «Жыцьцё Ісуса Хрыста». Марка пошты Рас-эль-Хаймы (1970 г.)

Мастакi старалiся пашырыць зьвесткi з Бiблii аб размове Ісуса з вучонымi мужамi цi, як iх яшчэ называюць, дактарамi.

Буйным плянам на наступнай карцiне Дзюрэра паказаны твары мудрацоy i Хрыста. Адчуваецца «напруга дыспуту». У цэнтры кампазыцыi – рукi Ісуса, Ён упэyненна адлiчвае на пальцах свае аргумэнты y гутарцы. Рукi аднаго з настаyнiкаy сьведчаць пра «нярвовасьць i збянтэжанасьць».

«Хрыстос сярод настаyнiкаy» карцiна Альбрэхта Дзюрэра, напiсаная iм у Вэнэцыi y 1506 г. Знаходзiцца y музэi Цiсэна-Барнемiсы y Мадрыдзе. Марка Рэспублiкi Тога (1978 г.)

Якi зьмест адказаy дванаццацiгадовага Ісуса настаyнiкам юдэйскiм?

Эвангелiст нiчога не кажа пра гэта. Гутарка праходзiла y храме i вялася з кнiжнiкамi, якiя займалiся тлумачэньнем Сьв. Пiсаньня, таму можна не сумнявацца y тым, што пытаньнi i адказы як настаyнiкаy, так i Ісуса дакраналiся прароцтваy пра Мэсiю. У гэтай гутарцы Ісус выяyляе не толькi мудрасьць, але i веды Сьв. Пiсаньня, якiя прыводзяць у зьдзiyленьне кнiжнiкаy.

Працяг апiсаньняy такога ж зьдзiyленьня мы знаходзiм у далейшых апавяданьнях Эвангелiстаy.

«Калi Ісус прыйшоy у сiнагогу y Назарэце i стаy вучыць там, то «І yсе засьведчылi Яму гэта, i дзiвавалi са словаy мiлаты, якiя зыходзiлi з вуснаy Ягоных, i казалi: цi не Язэпаy гэта сын?» (Паводле Лукаша 4:22).

Паyней зьдзiyленьне юдэяy перадае Мацьвей: «І прыйшоyшы на бацькаyшчыну Сваю, вучыy iх у сынагозе iхняй, так што яны зьдзiyлялiся i казалi: адкуль у Яго гэтая мудрасьць i сiлы? […] адкуль жа y Яго yсё гэта?» (Паводле Мацьвея 13:54—56).

А калi Ісус вучыy у храме, то: «І дзiвавалi, Юдэi, кажучы: як Ён ведае Пiсаньнi ня вучыyшыся?» (Паводле Яна 7:15).

Спатканьне y Храме адлюстроавана на марцы пошты Перу (2011 г.)

Характэрна, што i жыхары Назарэта, роднага горада Ісуса, i юдэi, гэта значыць ворагi яго, сьведчаць, што ён не хадзiy нi y якую школу. Сам Ісус ня толькi не аспрэчвае гэтага, але сьцвярджае: «Маё вучэньне – не Маё, а Таго, Хто паслаy Мяне…» (Яна 7:16).

Рэпрадукцыя карцiны Жана Энгера «Ісус сярод дактароy» (1862 г.) на марцы пошты Рэспублiкi Нiгер (1967 г.)

Вось гэтаму вучэньню Таго, Якi паслаy, вось гэтым словам Самога Бога дзiвавалiся юдэi, калi слухалi пропаведзь Ісуса. І несумнеyна, тая ж прамудрасьць Божая выявiлася y пытаньнях i адказах дванаццацiгадовага Ісуса. Звярнiце yвагу, што Ісус – Бог i чалавек – не атрымаy мудрасьць з дапамогай нейкiх зьнешнiх цудаy, але y вынiку сьцiплай i карпатлiвай працы.

«І yбачыyшы Яго, зьдзiвiлiся; i Мацi ягоная сказала Яму: Дзiця! што Ты зрабiy з намi? вось, бацька Твой i Я зь вялiкаю скрухаю шукалi Цябе. Ён сказаy iм: навошта было вам шукаць Мяне? цi вы ня ведалi, што Я павiнен быць у тым, што належыць Айцу Майму? Але яны не зразумелi сказаных Ім словаy» (Лукаша 2:48,49).

Маленькi Ісус адказвае Мацi на Яе папрок на марцы Фуджэйры (1976 г.)

Прыгожа сцэну спатканьня апiсвае Роман Брандштэцьцер: «У гэтую yласна хвiлiну Марыя i Язэп убачылi Ісуса. Марыя у наплыве радасьцi бегла да Яго, каб Яго абняць. Але Язэп уражаны выглядам Хлопца сярод дактароy, прытрымаy жанчыну за плячо i забыyшы нядаyнi непакой, паглынаy у сябе Яго натхнёныя i мудрыя словы. Але жанчына, вызвалiyшы сваё плячо з далонi мужа, пабегла па ступенях порцiку, расхiлiла дактароy i кiнулася на шыю укаханаму Сыну гаворачы: «Дзiця! што Ты зрабiy з намi? вось, бацька Твой i Я зь вялiкаю скрухаю шукалi Цябе».

Трыццаць гадоy схаванага жыцьця

«І калi яны зрабiлi yсё паводле Закона Гасподняга, вярнулiся y Галiлею, у горад свой Назарэт. А Дзiця расло i мацавалася духам, напаyняючыся мудрасьцю; i мiлата Божая была на Ім» (Паводле Лукаша 2:38,39).

«І Ён пайшоy зь iмi i прыйшоy у Назарэт; i быy у паслушэнстве iм. І Мацi Ягоная захоyвала yсе словы гэтыя y сэрцы Сваiм. А Ісус мацаваyся y мудрасьцi i росьце i y любовi y Бога i людзей» (Паводле Лукаша 2:50,51).

Два кароткiх фрагмэнты Эвангельля ад Сьвятога Лукаша, апiсвае нам 30 гадоy схаванага жыцьця Ісуса y Назарэце. Абодва апiсаньня не даюць нам практычна нiякiх гiстарычных дэталяy. Не аб дзяцiнстве, не аб першых гадах Яго маладосьцi. Не кажа нiчога пра дарослае жыцьцё Ісуса. Даведваемся толькi, што Ён жыy у Назарэце i добра разьвiваyся, як i любое здаровае, акружанае клапатлiваю апекаю i каханьнем бацькоy дзiця. Не гледзячы на гэта, гэтыя два фрагмэнты маюць вельмi вялiкае значэньне. Праз трыццаць гадоy Ісус вучыцца цалкавiтаму адданьню Айцу, выкананьню Яго волi. Праз трыццаць гадоy Ісус вучыцца пакорнай i цярплiвай службе блiжнiм. Жыцьцё Ісуса y Назарэце прамаyляе да нас, што манатонная штодзённасьць не павiнна быць пакутлiвай цi, тым болей, зьнiшчальнай. Але можа быць месцам адкрытым на мiлату, на любоy да Бога, на любоy да блiжняга, на мiлату да сябе самога. Жыхары Назарэту, каторыя што дзень знаходзiлiся з Ісусам, размаyлялi зь Ім, малiлiся зь Ім у сынагозе, будуць зьдзiyляцца падчас Яго публiчнай дзейнасьцi i будуць задаваць пытаньне: «Адкуль у Яго гэтая мудрасьць i сiлы? цi не цесьляроy Ён Сын? цi не Ягоную Мацi завуць Марыя, i браты Яго Якаy i Ёсiй, i Сымон i Юда? i сёстры Яго цi ня yсе сярод нас? адкуль жа y Яго yсё гэта? І паняверылiся y Ім. А Ісус сказаy iм: ня бывае прарока без пашаны, хiба што толькi на бацькаyшчыне сваёй, i y доме сваiм. І ня yчынiy там многiх цудаy з-за няверства iхняга» (Паводле Мацьвея 13:54—58).

Ісус не выдзяляyся нiчым надзвычайным, што магло бы казаць аб Яго незвычайнай будучынi. Можа для таго параyнаyча мала мастацкiх твораy прысьвечана жыцьцю Ісуса y Назарэце? Можна назваць такiя творы, як «Сьвяты Язэп-цясьляр» Жоржа дэ Латур, «Разьвiтаньне Хрыста з Маткай» Альбрэхта Дзюрэра, «Ісус у доме сваiх бацькоy» (Майстэрня цесьляра) сэра Джона Эверта Мiлеса…
<< 1 ... 3 4 5 6 7 8 9 10 11 >>
На страницу:
7 из 11