Оценить:
 Рейтинг: 0

Біблейскія гісторыі Новага Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Развагі над зьместам Бібліі

<< 1 ... 7 8 9 10 11
На страницу:
11 из 11
Настройки чтения
Размер шрифта
Высота строк
Поля

У Кане Галiлейскай першы цуд Ісуса вельмi незвычайны y параyнаньнi з iншымi вядомымi з кнiг Эвангельля. Няма тут простых адносiнаy – увераваy, таму стаy вылечаным. Ёсьць затое просьба Мацi, упэyненай, што яе Сын можа дапамагчы. Цi Мацi адмаyляюць?

Цi з-за гэтага цуду вучнi yверавалi y Ісуса? Цi нам абавязкова патрэбен цуд, каб паверыць? А калi б цудаy не было? Цi вучэньне Ісуса само па сабе здольнае зрабiць людзей веруючымi, калi яны хочуць жыць паводле Эвангельля?

Хуан дэ Фландэс, «Вясельле y Кане», 1500 г., (Мэтрапалiтэн-музэй, Нью-Ёрк). Пошта Гамбii (1996 г.)

Пэрспэктыва 2000 гадоy паказвае, што гэта так. Апiсаныя апосталамi цуды прымаем «на веру» не yнiкаючы y сутнасьць зьявы. Ператварэньне вады y вiно? Ну, калi так напiсана, то можа быць. Нарэшце, цi гэта важна? Але вера y Бога гэта не вера y больш цi менш уражлiвыя цуды. І гэта не значыць, што y нашых малiтвах не просiм часам цуду. І здараецца, што Бог нас чуе…

У 1972 годзе пошта Арабскага Эмiрату Аджман выпусьцiла сэрыю марак, на якiх адлюстраваны рэпрадукцыi фрэсак Джота y Капэле Скравеньi (Падуя). Адна з фрэсак – «Вясельле y Кане Галiлейскай» (1304—1306). Цуд ужо адбыyся: кiраyнiк вясельля, даволi камiчнага выгляду, каштуе ваду, што стала вiном. Фрагмэнт фрэскi

Эпiзод вясельнага сьвяткаваньня y Кане Галiлейскай заахвочвае нас быць адважнымi y веры i сьведчыць у нашым жыцьцi аб праyдзе Эвангельскiх слоy: «Прасеце, i дасца вам; шукайце, i знойдзеце; стукайцеся, i адчыняць вам…» (Паводле Мацьвея 7:7).


Вы ознакомились с фрагментом книги.
Приобретайте полный текст книги у нашего партнера:
<< 1 ... 7 8 9 10 11
На страницу:
11 из 11