Оценить:
 Рейтинг: 0

Нелюбімыя гінуць

Год написания книги
2010
Теги
<< 1 ... 5 6 7 8 9
На страницу:
9 из 9
Настройки чтения
Размер шрифта
Высота строк
Поля

Думка, што яны маглi i яшчэ могуць апынуцца пад абломкамi разбомбленага дома, надала Айшэ рашучасцi, прымусiла дзейнiчаць, штурхала y плечы, падганяла на паверхню, да людзей, i цяпер было yсё роyна, хто прыйдзе на дапамогу: рускiя цi чэчэнцы, абы толькi вырвацца з гэтай каменнай пасткi-труны. Але ж i Лолу адну боязна пакiнуць, што, калi i на самай справе дом рухне, чуваць жа, як нешта над iмi рыпiць i варушыцца.

«Добра, што хоць дзверы з сутарэння расчынены», – падумала Айшэ i y спадзеyцы, што яе нехта пачуе, крыкнула:

– Людзi-i-i!..

Крык атрымаyся слабы, шапялявы i балючы, шкодзiла пракушаная i цяпер неймаверна распухлая нiжняя губа. Яе пачула хiба што Лола, якая адразу расплюшчыла вочы i немiгатлiва yтаропiлася на нявестку, быццам упiкаючы i вiнавацячы ва yсiх няшчасцях.

– Я паклiчу некага на дапамогу, – адвяла позiрк Айшэ i толькi цяпер заyважыла, што Лола ляжыць на прыступках у адной начной кашулi, на назе няма бiнту, вiдаць, зляцеy, калi кульнулася з ложка, i пальцы, абгрызеныя пацукамi, цяпер кроватачылi. Яна хуценька сцягнула з галавы хусцiнку, склала яе y некалькi разоy i падсунула хворай пад галаву. Калi ж убачыла, што кашуля месцамi намокла i yлiпла y пролежнi, быццам усмакталася, зрабiлася горача, адразу перад вачыма прамiльгнуy Лолiн ложак, i Айшэ з жахам зразумела, што яны засталiся без бiнтоy i лекаy.

Апошнiя сумненнi iмгненна знiклi, Айшэ прыняла канчатковае рашэнне: яна павязе Лолу y лагер бежанцаy. Але ж спярша трэба выкараскацца з гэтага каменнага склепа, якi y любы момант мог стаць iм магiлай. Айшэ зрабiла некалькi крокаy па прыступках угору, азiрнулася i, цяжка yздыхнуyшы, вярнулася да свекрывi. Яна не магла пакiнуць напаyраспранутую бездапаможную жанчыну адну на гэтай халоднай небяспечнай лесвiцы. Трэба было нешта рабiць, але што? Зноy узгадала глуханямога i пашкадавала, што хлопчыка няма побач. Айшэ паправiла хусцiнку, на якой ляжала галава Лолы, хоць патрэбы y тым нiякай не было, i асцярожна, трымаючыся за шурпатую сцяну, пачала спускацца. Ёй хацелася yбачыць нядаyняе жытло, хацелася пераканацца y тым, што яно трывалае i яшчэ можа паслужыць хоць некалькi дзён. Яна спадзявалася на гэта, бо куды ж дзецца з нерухомай Лолай?

«Што, калi Лола нейкi час паляжыць на маiм ложку? – разважала Айшэ. – Мне б толькi выбрацца на паверхню… там людзi, яны дапамогуць…»

Айшэ зрабiла некалькi крокаy унiз, але, убачыyшы пакой без сцяны з пагрозлiва правiслай столлю, пасечанай чорнымi расколiнамi, быццам павуцiннем, адразу адмовiлася ад задумкi перанесцi сюды Лолу. Паспешлiва, з затоеным дыханнем, увесь час спалохана азiраючыся i чакаючы, што y любы момант нешта можа абрушыцца цi абвалiцца, Айшэ рыyком сарвала з ложка коyдру, схапiла падушку i, паспешлiва вярнуyшыся на лесвiцу, з палёгкай уздыхнула. Цяпер яна зусiм па-iншаму yспрымала i нiзкаватую столь у калiдоры, i сцены, шурпатыя, месцамi пакрытыя цвiллю, i вузкiя прыступкi, на якiх двое не размiнуцца… Тут Айшэ чамусьцi не адчувала нi боязi, нi жывёльнага страху, якi яшчэ хвiлiну таму правакаваy патлiвасць ва yсiм целе i калатнечу y грудзях.

Праз некалькi мiнут Лола ляжала на прыступках спавiтая y коyдру, быццам немаyля y пялёнках. Айшэ абвязала сваю галаву хусцiнкай, што да гэтага служыла свекрывi падушкай, i, трымаючыся за сцяну, пачала адлiчваць прыступкi yгору. На паверхнi, зусiм блiзка ад дома, нечакана загрукацела, залязгалi гусенiцы.

«Рэнат не прыйдзе, гэта танкi федэралаy», – са скрухай падумала Айшэ, i невыразны, мiжвольны страх iмгненна агарнуy душу, у грудзях гулка затахкала сэрца. У нейкi момант зямля пад нагамi пагрозлiва задрыжэла, а з наблiжэннем скрыгатлiвага лязгату захiсталася, у расчыненыя дзверы нечакана yварвалася чорнае воблака смуроднага дыму. Айшэ спiнай прытулiлася да сцяны, заплюшчыла вочы i y чаканнi сцялася. Неяк разам, як па загадзе, незадаволена рыкнулi рухавiкi, i адразу yсё сцiхла: нi грукату, нi лязгату. Праз некалькi хвiлiн пачулiся галасы; Айшэ не памылiлася, гаварылi па-руску. Яна yжо наважылася крыкнуць, падаць аб сабе знак, але голас прапаy, быццам нешта горкае i слязлiвае перацiснула горла. Узгадала Рэнатавага пасланца, вялiзны крывы кiнжал, якiм ён страшыy яе, i мiжвольныя слёзы закапалi на халодны цэмент.

Побач з уваходам у сутарэнне прайшло некалькi чалавек, i Айшэ спахапiлася.

– Гэ-эй!.. – гукнула яна i, ражком хусцiнкi выцiраючы вiльготныя шчокi, зрабiла некалькi апошнiх крокаy, што аддзялялi яе ад паверхнi. – Дапамажыце!.. – наyздагон вайскоyцам крыкнула Айшэ, але яе не пачулi.

У гэты момант затахкалi кулямёты, зацакаталi аyтаматныя чэргi, дзесьцi грымнула раз, другi, трэцi, над галавой Айшэ цвiркнулi кулi. Вайскоyцы кiнулiся yрассыпную i iмгненна знiклi y руiнах, быццам растварылiся. Айшэ, думаючы пра тое, што наконт вайскоyцаy магла i памылiцца, бо i y чэчэнцаy форма i зброя рускiя, таксама крутнулася да выратавальнага yвахода y бамбасховiшча.

І тут яна yбачыла глуханямога. Двухпавярховай будынiны, што яшчэ yчора высiлася насупраць i праз двор якой яны хадзiлi наyпрасткi на суседнюю вулiцу па ваду, не было. На месцы дома з зямлi тырчалi рэшткi сцен, на якiх, быццам на нейкiм фантастычным шкiлеце, застылi неверагодна пакручастыя арматурныя штыры з кавалкамi мураванкi, на месцы цэнтральнага yвахода засталiся дзве калоны, адна з якiх пагрозлiва навiсла над тратуарам. Куча камення курэла смуродным дымам, i цяпер частка суседняй вулiцы была як на далонi. Хлопчык стаяy каля калонкi з чайнiкам у руках.

– Рыжы… Рыжы… – з усiх сiл закрычала Айшэ i з жахам успомнiла, што ён не чуе нi выбухаy, нi стрэлаy, нi яе. І раптам нешта цi y ёй, цi наyкол змянiлася, быццам святла i прасторы паменела, здалося, што ва yсiм горадзе засталiся яны yдваiх i цяпер усе кулi, наганяючы аскомiну сваiм пераможна-гнятлiвым посвiстам, ляцяць у яе ненароджанага сына i глуханямога хлопчыка. – Што ж гэта робiцца? – загаласiла Айшэ. – Яны ж зусiм дзецi…

Выбухi, кулямётныя i аyтаматныя чэргi як нечакана пачалiся, гэтак жа нечакана i перапынiлiся. Зрабiлася злавесна цiха, i зноy слых улавiy людскiя стогны, у доме насупраць пад кучай цэглы адчайна завiскатаy сабака. Айшэ быццам токам працяло, здавалася, нехта нябачны падштурхоyвае y плечы, не дае часу на роздум, i яна, даволi спрытна падхапiyшы з зямлi даyгаватую палку i мацаючы ёй перад сабой дарогу, каб не трапiць у выбоiны, заспяшалася да глуханямога. Абмiнаючы завалы, iшла y абход i yвесь час у напружаным чаканнi не зводзiла вачэй з рыжай кудлатай галавы, гатовая y любы момант замахаць рукамi i прыцягнуць да сябе yвагу, калi той раптам азiрнецца. Хлопчык не азiрнуyся. Вось ён зняy з носiка калонкi чайнiк, паставiy яго на зямлю i адразу ж падсунуy пад струмень вады гарляк пластмасавай бутэлькi.

Ведаючы, што глуханямы будзе набiраць ваду не менш за дзесяць мiнут, Айшэ, каб утаймаваць цяжкаватае дыханне i супакоiць празмернае сэрцабiццё, некалькi хвiлiн пастаяла, абапёршыся на палку, агледзелася. Неба было чыстым: нi самалётаy, нi верталётаy, глухiя выбухi чулiся дзесьцi далёка за горадам, там жа надрыyна тахкалi кулямёты.

«Напэyна, федэралы сёння адстралялiся», – падумала Айшэ, але, узгадаyшы танкi, заспяшалася, раптам рускiя i сапраyды дзесьцi побач, разумела, што y любы момант можа зноy пачацца калатнеча.

Убачыyшы гаспадыню, глуханямы расплыyся вялiкай шчарбатай усмешкай i шчаслiва торкнуy брудным пальцам на паyнюткi чайнiк i некалькi пузатых полiэтыленавых бутэлек.

– Маладзец, – пахвалiла хлопчыка Айшэ i раскудлацiла рыжую чупрыну. Малы ажно засвяцiyся радасцю i, пстрыкнуyшы гiльзай-гузiкам, расхiнуy палiто, выпнуy жывот, паказваючы, што напiyся вады, колькi хацеy.

– Трэба шукаць новае сховiшча, у наш дом трапiла бомба, – сказала Айшэ i здзiвiлася свайму спакою i будзённасцi, быццам тое, што перажыла гадзiну таму, здараецца з iмi кожны дзень.

Малы адразу насцярожыyся, спахмурнеy, рукi замiтусiлiся, нешта жэстыкулюючы.

– Лола жывая, – хутчэй па вачах, чым па жэстах, зразумела нямко Айшэ i з удзячнасцю пагладзiла малога па галаве. Не могучы сказаць, ён сказаy галоyнае: яны засталiся жывыя…

Глуханямы адразу схiлiyся над бутэлькамi з вадой i неяк па-даросламу разважлiва пачаy нешта штукаваць над iмi. Праз хвiлiну ён укленчыy i, накiнуyшы на шыю адну шпагацiну, потым другую, падсунуy iх пад каyнер свайго безрукаyнага палiто. Толькi цяпер Айшэ здагадалася, што хлопчык звязаy гарлякi бутэлек i збiраецца несцi iх, як на каромысле. Яна хацела yзяць чайнiк, але малы незадаволена адштурхнуy яе руку. Праyда, ён толькi i змог, што yзняцца са сваёй ношай, але iсцi з чатырма паyтаралiтровымi бутэлькамi на шыi i чайнiкам у руцэ нямко не змог. Яго адразу ж захiстала, павяло yправа, i, калi б Айшэ не падтрымала, глуханямы, напэyна, павалiyся бы.

– Возьмем толькi чайнiк, – прапанавала Айшэ, бо i сама не хацела занiмаць нечым рукi, баялася павалiцца. – Уладкуемся на новым месцы, i адразу ж прынясеш бутэлькi.

Хлопчык, капрызна падцiснуyшы вусны, насупiyся, вачэй не падняy i ношу здымаy неахвотна, усiм сваiм надзьмутым выглядам паказваючы, што гэтае рашэнне яму не даспадобы. Праyда, ваду каля калонкi не пакiнуy, аднёс бутэлькi да блiжэйшых руiн i прыхаваy, засунуy у цагляную расколiну глыбы-мураванкi, далей ад старонняга вока.

Вярталiся тым жа шляхам, якiм Айшэ iшла сюды. Нямко нёс чайнiк i часта прыпыняyся, каб змянiць руку. На скрыжаваннi павярнулi на сваю вулiцу, абышлi паваленую жалезную тумбу, якая некалi служыла дошкай аб’яy i цяпер недарэчна зiхацела пашарпанымi каляровымi афiшамi. Хлопчык, не азiраючыся, наyпрасткi праз дарогу, па завядзёнцы кароцячы шлях, скiраваy да iхняга сховiшча. Айшэ, цяжка апiраючыся на палку, пасунулася yслед, але не паспела зрабiць i трох крокаy, як зноy пачалi страляць, дзесьцi y дварах зусiм побач прагучаy магутны выбух, i адразу сцены будынiны, каля якой знаходзiyся хлопчык, раскалолiся, над домам узнялося воблака чорнага злавеснага дыму. У наступнае iмгненне дах здрыгануyся, здалося, што ён толькi памацаy канструкцыю на трываласць i, зразумеyшы, хто тут гаспадар, пачаy паволi, але настойлiва прасядаць. Адразу ж захiсталiся сцены, задрыжэла зямля пад нагамi, пасыпалася каменне… Не памятаючы сябе, Айшэ кiнулася да глуханямога i, ухапiyшы малога за палiто, штосiлы пацягнула прэч з гэтага пагiбельнага месца…

Яна доyга не магла ачомацца, здавалася, нешта цяжкае i неабсяжна вялiкае балюча навалiлася на цела, сцiснула грудзi, ды так, што нi yдыхнуць, нi выдыхнуць. У нейкi момант нават прымроiлася мора, быццам нырнула y хвалю i нiяк не можа з яе выплыць. Кожны раз, як толькi галава з’яyлялася на паверхнi, новая хваля, накатваючыся, сiлком заганяла y глыбiню, i яна не паспявала хватануць паветра. Мора не адпускала, яно, здавалася, гуляла з ёй у хованкi. Айшэ спрабуе калацiць па вадзе рукамi, нагамi, i не атрымоyваецца, бо не чуе нi ног, нi рук. Паветра небяспечна не хапае, а ёй патрэбен усяго толькi адзiн глыток, хоць бы адзiн, i тады y яе хопiць моцы выкараскацца на паверхню, каб вызвалiцца з вадзянога палону…

Расплюшчыла вочы, i адразу позiрк зачапiyся за раскеyзаныя, як у тумане, абрысы Рыжага. На Айшэ ляжала нешта цяжкае, вялiкае i цёплае, а нямко, бязгучна галосячы, тузаy яе за руку. Убачыyшы, што гаспадыня расплюшчыла вочы, глуханямы yзрадаваyся, слёзы iмгненна высахлi, ён асцярожна апусцiy яе руку на зямлю i пачаy жэстыкуляваць, вiдавочна, спрабуючы сказаць нешта важнае. Айшэ глядзела на малечу праз бялюткае воблака туману i нiчога не магла зразумець, нi пра што не думалася, у гэтую хвiлiну турбавала адно: як вызвалiцца ад непамернага цяжару i yздыхнуць на поyныя грудзi. Убачыyшы, што яго не разумеюць, хлопчык учапiyся рукамi y тое, што ляжала на Айшэ, заплюшчыy вочы i, сцяyшы зубы, з усiх сiл пацягнуy. Ягоны твар, шыя зрабiлiся чырвонымi, i Айшэ iмгненна дапетрыла: каб уздыхнуць напоyнiцу, трэба дапамагчы малечы. Як толькi вольнай рукой яна yперлася y непадатлiвую масу, якая ляжала на ёй, адразу зразумела, што гэта чалавек… Яна з цяжкасцю прыyзняла галаву, скасiла вочы i, убачыyшы плямiстую зялёную матэрыю, з якой шыюць форму вайскоyцам, зразумела, што здарылася нешта кепскае. Зноy забалеy нiз жывата, толькi цяпер боль быy не рэзкi, а нейкi прытуплены, сутаргавата-скрыпучы, i адразу зашавялiлася, нагадала аб сабе дзiця. Гэта надало рашучасцi. Імгненна туман у вачах развеяyся, думкi прасвятлелi i, чапляючыся адна за адну, цалкам аднавiлi y памяцi апошнiя падзеi, у тым лiку выбух i сцяну, якая падала на глуханямога, але вайскоyца не yспомнiла, як нi сiлiлася.

Часу на развагу i роздум не было, думкi пра дзiця прымушалi дзейнiчаць. Айшэ зiрнула на глуханямога, i хлопчык, зразумеyшы, што хоча ад яго гаспадыня, пацягнуy вайскоyца за паясны рэмень. Яна yперлася вольнай рукой у плячо мерцвяка, i нарэшце цела зрушылася, трошкi спаyзло, дыхаць стала лягчэй. Айшэ змагла вызвалiць прыцiснутую левую руку, трошкi адпачыла i паспрабавала, прыyздымаючы мёртвае цела, знiзу выслiзнуць з-пад яго. Канешне, каб Рыжы не цягнуy вайскоyца за рэмень угору, наyрад цi тое атрымалася б.

Вызвалiyшыся, Айшэ нейкi час сядзела на зямлi i yтрапёна yзiралася y твар чалавека, якi, вiдавочна, выхапiy яе i нямко з самага пекла. Праyда, самому не пашэнцiла, праз усю спiну наyскос гузiкамi чарнелi тры кулявыя раненнi. Твар рускага быy спакойны, быццам ён спаy, па скронi цякла кропелька поту. Вось кропелька трапiла на ружовы крывулiсты шнар праз усю даyнавата не голеную шчаку i застыла, не змагла пераадолець гэтую перашкоду.

Айшэ не заyважыла, як побач з iмi з’явiлiся вайскоyцы i адразу схiлiлiся над ляжачым.

– Што з iм? – падымаючыся на ногi, спыталася Айшэ.

Вусаты салдат знiзу yверх цяжка зiрнуy на жанчыну i, злосна мацюкнуyшыся, крыкнуy:

– Валi адсюль, сцерва!.. З-за цябе камандзiра забiлi!..

5

Люба расплюшчыла вейкi, пацягнулася, адразу yзгадала yсё, што адбылося ноччу, i, галоyнае, намер фрау Эльзы пабудзiць яе а шостай гадзiне. Пашукала вачыма гадзiннiк, убачыла яго на тумбачцы i, згледзеyшы, што стрэлкi вось-вось стануць на шэсць, рэзка адкiнула коyдру, а разам адкiнула i рэшткi сну, неспакойнага, як забыццё. Стомленасцi не адчувала, усе думкi былi скiраваны на запланаваную эканомкай сустрэчу з панам Гансам, цяпер ад ягонай прыхiльнасцi будзе залежаць далейшы лёс Любы. Хуценька прыбрала ложак, апранулася y ружовы халат i yжо накiравалася y ванны пакой, як у дзверы даволi гучна i патрабавальна пастукалi.

– Люба, пара yставаць, – гукнула фрау Эльза.

Люба крутнула ручку засаyкi i расчынiла дзверы. Эканомка была y тым жа строгiм, без адзiнай складачкi, светла-шэрым гарнiтуры, валасы гладка зачэсаныя i сабраныя на патылiцы y кульку, на шчоках трошкi румянаy, вочы халодныя, быццам i не было памiж iмi начной прыхiльнай размовы, i y дадатак – ледзь кранутыя бляклай памадай вусны, якiя рабiлi твар падобным на бяздушны манекен. Гэтую нязвыклую для Любы строгасць парушала бялюткая блузка з вясёлым карункавым каyнерыкам. Фрау Эльза заyважыла захапленне y вачах пакаёyкi, i ледзь прыкметная yсмешка кранула куточкi вуснаy.

– Ты, мiлачка, пры поyным парадзе павiнна сустракаць мяне y шэсць гадзiн ранiцы на кухнi, – уваходзячы y пакой, незласлiва паyшчувала Любу эканомка. – Але на сёння зробiм выключэнне, нават касманаyты маюць права на адаптацыю.

– Мне б будзiльнiк, – зноy адчуваючы сябе вiнаватай, насцярожана прамармытала Люба.

– У шафе знойдзеш унiформу, – прапускаючы мiма вушэй Любiну просьбу, сказала эканомка i, вiдавочна падтруньваючы над новай пакаёyкай, дадала: – Усё, што прывезла з сабой, можаш выкiнуць у сметнiцу.


Вы ознакомились с фрагментом книги.
Приобретайте полный текст книги у нашего партнера:
<< 1 ... 5 6 7 8 9
На страницу:
9 из 9

Другие электронные книги автора Виктор Правдин