Оценить:
 Рейтинг: 0

Нелюбімыя гінуць

Год написания книги
2010
Теги
<< 1 2 3 4 5 6 7 8 9 >>
На страницу:
5 из 9
Настройки чтения
Размер шрифта
Высота строк
Поля

Лола i Айшэ з могiлак вярталiся апошнiмi. На вузкiм, у дзве дошкi y шырыню, хiсткiм падвесным мастку праз бурлiвы горны ручай прыпынiлiся. Лола выцягнула з рукава белую насоyку, на iмгненне прыклала яе да вачэй i адразу кiнула y мутную ад дажджоy ваду.

– Кiнь i ты, – падтрымлiваючы нявестку за локаць, папрасiла Лола, – няхай вада возьме наша гора…

Айшэ як i не чула. Яна, трымаючыся за вяроyкi-поручнi, адштурхнула свякроy i, не адрываючы абцасаy ад дошак, пашкрэбла да супрацьлеглага берага, дзе iх чакаy малодшы Цiмураy брат Рэнат. Ён дапамог Айшэ yскараскацца на высакаваты бераг i нечакана, ускiнуyшы yгору рукi, крыкнуy у неба:

– Клянуся Алахам, што прывяду на магiлу брата забойцу i крывёй змыю ганьбу, учыненую нашаму роду…

3

Фрау Эльза заехала y расчынены, добра асветлены гараж, якi месцiyся пад раскiдзiстымi вербалозiнамi леваруч ад двухпавярховага будынка, i рэзка затармазiла.

– Бяры чамаданчык i чакай мяне на вулiцы, – строга сказала эканомка.

Люба паслухмяна кiyнула i хуценька выкулiлася з машыны. На вулiцы яна з асалодай удыхнула водар свежага начнога паветра, якi бывае толькi пасля дажджу, i, убачыyшы, што фрау Эльза, не выходзячы з машыны, некаму тэлефануе па сотаваму, адступiла далей ад гаража, каб эканомка не yбачыла y люстэрка i не падумала, што яна падслухоyвае размову. Не заyважыла, як апынулася пад густой вербалозiнай. У гэтае iмгненне, быццам наyмысна чакаючы ахвяру, наляцеy свавольны, разгульны вецер, захiстаy кроны дрэy, i не паспела Люба ачомацца, як тысячы халодных пырскаy, быццам з кулямёта, сыпанулi y твар, аблiлi, вымачылi з галавы да пят. Люба выбегла на дарогу i з жахам убачыла, што яе святочная сукенка прылiпла да цела. Першае, што прыйшло y галаву, – выцягнуць з чамадана кофтачку i накiнуць на плечы. Але зрабiць гэта Люба не паспела. Як толькi яна шчоyкнула замкамi i адкiнула вечка чамадана, з гаража паспешлiва выйшла эканомка i, ускiнуyшы руку з чорнай плоскай скрыначкай, падобнай да школьнай гатавальнi, нацiснула на чырвоную кнопку. Нячутна сышлiся гаражныя металiчныя дзверы. Люба iмгненна замкнула чамадан i выструнiлася, нават паспела абцягнуць спаднiчку. Але фрау Эльза yсё ж заyважыла, што Люба корпалася y рэчах, i насцярожана агледзела дзяyчыну.

– Што фройлен дастала з чамадана? – свiдруючы дзяyчыну ледзяным, падазроным позiркам, спыталася эканомка.

– Я трапiла пад дождж, хацела выцягнуць кофту…

– Дождж скончыyся дваццаць хвiлiн таму, – строга канстатавала эканомка. – У нас прынята гаварыць праyду!

– Але ж гэта праyда, – развяла рукi Люба, паказваючы прылiплую да цела сукенку.

Фрау Эльза не паверыла, пакуль сама не памацала тканiну. Потым далонню правяла па гэткiх жа вiльготных Любiных валасах i, здзiyлена перасмыкнуyшы плячыма, задумалася. Зачапiyшыся позiркам за чамадан, якi ляжаy на асфальце, яна yжо незласлiва, але цвёрда папрасiла:

– Адчынi. Мне добра плацяць, i я не хачу сюрпрызаy…

Люба пакорлiва, нават з радасцю выканала i гэты загад, разлiчваючы, што цяпер эканомка не будзе перашкаджаць апрануць нешта сухое. Яна нават уявiць не магла, што гаспадар убачыць яе y вiльготнай, прылiплай да цела сукенцы. Што шукала y чамадане фрау Эльза, Люба дапетрыць не магла, а вось наконт кофты не памылiлася: эканомка i сапраyды падала вязаны джэмпер.

Акрамя эканомкi Любу больш нiхто не чакаy. Фрау Эльза правяла яе y дом з чорнага yвахода, адразу на кухню. Яна паставiла чайнiк, зрабiла два тонкiя бутэрброды, якiя падсмажыла y мiкрахвалевай печцы, i, падаючы iх на блакiтнай талерачцы з жоyтым абадком па краях, быццам мiж iншым, зазначыла:

– На вячэру Вы спазнiлiся па сваёй вiне, таму толькi гарбата i бутэрброды…

– Ды я зусiм есцi не хачу, – шчыра адмахнулася Люба.

Яна баялася гэтай строгай жанчыны з калючым позiркам зеленаватых вачэй i спадзявалася найхутчэй апынуцца y сваiм пакойчыку, каб адпачыць i хоць трохi ачомацца з дарогi.

– Я разумею твой стан, – прысмальваючы цыгарэту даyжынёй з аловак i тонкую, як жытняя саломка, сказала эканомка. – Толькi перш, чым цябе yбачыць гаспадар, я сама павiнна праверыць твае дакументы i даць парады, канешне, абавязковыя да выканання. А ты, Люба, еш, а то я падумаю, што ты хворая. Хаця, – эканомка, хiтравата прыплюснуyшы вочы, паглядзела на Любу i yпершыню yсмiхнулася, – падумаць я магу, але пра тваё здароyе высновы будзе рабiць доктар Роберт.

– Дык я ж праходзiла медыцынскую камiсiю, да дамовы прыкладзена i заключэнне дактароy.

– Пан Ганс давярае толькi доктару Роберту, – пыхнула дымам эканомка i падсунула блiжэй да Любы кубачак з гарбатай. – Ты еш, дзелавыя размовы потым.

– А мой гаспадар, ён тут, ён сёння будзе гаварыць са мной? – захвалявалася Люба.

– Пан Ганс дома, але гаварыць з табой будзе толькi пасля агляду i дазволу на тое доктара Роберта. У гэтым доме хапае хвароб i без тваiх… Зрэшты, я таксама, перш чым трапiць сюды на працу, прайшла праз рукi сямейнага доктара…

Эканомка на хвiлiну прымоyкла, у яе вачах зноy мiльганулi злыя агеньчыкi, якiя з першай хвiлiны знаёмства выклiкалi y Любiнай душы зябкую трывогу. Убачыyшы, як новая пакаёyка напружана сцялася, Эльза yспомнiла, што дзяyчына трапiла пад нейкi дзiyны, хвiлiнны дождж i ёй, напэyна, цяпер холадна y вiльготным адзеннi. Жанчына падышла да аднаго са шматлiкiх шафак, якiмi былi аблеплены сцены вялiкай кухнi, i yзяла з яго жоyтую бутэлечку.

– Дзве таблеткi аспiрыну i гарачы душ табе, мiлачка, не пашкодзяць, iнакш можаш нiколi не сустрэцца з панам Гансам, а дамову заyтра ж скасуе доктар Роберт.

– І праyда, мяне нешта трасе, – яшчэ больш захвалявалася Люба.

– Тады пайшлi, – хваляванне перадалося i эканомцы, бо яна таксама адчувала сваю вiну. – Твой пакой на другiм паверсе, праyда, побач з лесвiцай, затое вельмi yтульны i сонечны.

Пакой паказаyся Любе неймаверна вялiкiм i сапраyды yтульным. Ён быy абстаyлены так шыкоyна, што y дзяyчыны перахапiла дых. Пасярэдзiне высiyся ахутаны з усiх бакоy бялюткiм цюлем вялiкi ложак. Справа i злева ад яго месцiлiся трумо, на якiх ляжалi старанна падабраныя пад адзiн колер шкатулкi i розных памераy футаралы. Насупраць ложка – секцыя з чырвонага дрэва з мноствам люстэркаy, у нiшах блiшчэлi экраны тэлевiзара i нават камп’ютэра. Падлога yсцелена варсiстым дываном колеру бурштыну, леваруч ад увахода гарбацiлася тахта i некалькi мяккiх крэслаy. Але больш за yсё Любу yразiлi дзве вялiкiя, пад самую столь, пальмы, якiя месцiлiся блiжэй да адзiнага акна, велiчынёй ледзь не на yсю сцяну. На адной з iх сядзела малпа i здзiyлена глядзела на yвайшоyшых.

– Мне прыйдзецца з ёй жыць? – ускрыкнула Люба i разгублена паглядзела на эканомку.

– Прыйдзецца, куды ж дзецца, – засмяялася фрау Эльза. – У маiм пакоi пад гэткай жа пальмай ляжыць леy – i нiчога, яшчэ не з’еy.

– Дык гэта – лялька? – па-дзiцячы захоплена yскрыкнула Люба i, машынальна скiнуyшы на yваходзе y пакой абутак, што вельмi спадабалася эканомцы, падбегла да дрэва, дацягнулася рукой да малпы i пагладзiла яе па шаyкавiстай спiне. – А як жывая!

– Гэта бацькi пана Ганса iнтэр’ер заказвалi. У кожным пакоi – iльвы, тыгры, малпы, а y басейне нават белы мядзведзь загарае на льдзiне з пенапласту. А тут ванная, – эканомка прачынiла дзверы леваруч ад увахода i, не yваходзячы, пстрыкнула выключальнiкам. – Люба, хуценька пад душ i зрабi ваду найгарачэй, як зможаш цярпець, а потым у ложак. Нам хварэць не паложана! Я ж малачка пагрэю аспiрын запiць.

«А эканомка не такая yжо i благая, як напачатку здалося, – застаyшыся адна, падумала Люба. – Мне нiхто y жыццi не тое што малака, вады не падаy, тым больш у ложак».

Ванны пакой уразiy прасторай, чысцiнёй i мноствам люстэркаy. Уключыyшы ваду, Люба хуценька распранулася, задумалася, цi мачыць галаву, бо не менш гадзiны давядзецца затрацiць, каб высушыць валасы, але, убачыyшы на столiку фен, наважылася i рашуча выцягнула шпiлькi, якiмi падтрымлiвалася каса на патылiцы. Яшчэ некалькi хвiлiн пайшло на тое, каб расплесцi касу. Залацiста-саламяныя валасы хвалямi рассыпалiся па плячах i пры першым руху галавы, быццам iм было мулка на спiне, доyгiмi кудзеркамi звалiлiся на плечы, ахуталi грудзi. «Каб не перашкаджала працаваць, заyтра ж папрашу фрау Эльзу яе адрэзаць», – падумала Люба. Яна звычна дзвюма рукамi адкiнула валасы на плечы, узняла вочы i, убачыyшы сябе y люстэрку ва yвесь рост, сцiшылася, быццам загiпнатызаваная. У непамерна вялiкiм люстэрку, пры залацiстым асвятленнi, калi лямпачка не адна, а некалькi i яны не толькi y столi, а падсвечваюць са сцен, Люба yбачыла сябе yпершыню. Нават спалохалася – раптам зойдзе эканомка i yбачыць яе голую перад люстэркам! Што фрау Эльза падумае? Люба хуценька крутнулася да дзвярэй, накiнула засоyку i сарамлiва, унiкаючы нават зiрнуць у люстэрка, стала y ванну, захiнула цэлафанавую фiранку. Але яе быццам магнiтам цягнула да зыркага шкла, i Люба наважылася: яшчэ раз зiрнуyшы на дзверы, яна стала на варсiсты дыванок, зрабiла крок улева i, узняyшы вочы, некалькi хвiлiн уважлiва разглядвала сябе.

Любу заyсёды прыкмячалi, хлопцы лiплi з заляцаннямi, гаварылi пра яе прыгажосць, некаторыя нават клялiся y любовi. Толькi сэрца дзяyчыны было занятае, i не хацелася верыць словам, якiя yжо некалi чула. «Ад прыгажунi Іван не адмовiyся б! – думала яна, а чарговаму лавеласу строга i сур’ёзна прапаноyвала: – Я прыму твае заляцаннi паслязаyтра, а заyтра пойдзем у ЗАГС… А каб не перадумаy, давай свой пашпарт сёння… Калi раптам праспiш цi па п’янцы не yспомнiш, будзь упэyнены, я i без цябе ажаню i штэмпель дзе трэба пастаyлю… У мяне там таварышка працуе…» Пасля гэткай прапановы прылiпалаy быццам ветрам здзiмала.

Люба далоньмi правяла па высокiх пругкiх грудзях, крутнулася yправа-yлева, i адразу веерам рассыпалiся валасы, прыкрылi грудзi, жывот, шаyкавiсты чорны трохкутнiк мiж ног. Яны нават люстэрку не жадалi паказваць iнтымныя часткi цела сваёй гаспадынi. «І чаму касу y Мiнску не адрэзала?» – услых сказала Люба i, аберуч перахапiyшы валасы на патылiцы, прымерылася, дзе было б лепш запусцiць нажнiцы.

Канешне, яна хлусiла, сiлiлася цi то падмануць, цi то пераканаць сябе, бо да гэтай хвiлiны нават у думках не дапускала, што некалi наважыцца пайсцi y цырульню. Прычынай быy Іван, якi калiсьцi на спатканнях вельмi любiy расплятаць i асаблiва заплятаць касу. Люба верыла y тое, што валасы памятаюць рукi каханага, памятаюць пацалункi i ягонае гарачае дыханне, бо менавiта праз гэта i сёння Іван часта прыходзiць да яе y снах. Але ж цяпер усё зменiцца, прыслужнiца, якая шмат трацiць часу на сябе, наyрад цi задаволiць гаспадароy. А згубiць гэтую працу Люба не магла, не па тое сюды прыехала.

«А мо не чакаць да заyтра? Раней адрэжу – хутчэй адрастуць?» – нечакана прыняла рашэнне Люба i з непахiснай рашучасцю кiнулася шукаць нажнiцы y шуфлядах тумбачкi, якая высiлася зводдаль, каля самых дзвярэй. Знайшла адразу, але занадта маленькiя. Яшчэ раз перагледзела yсе шуфляды – большых не было. Як запраyскi цырульнiк, раз-другi пстрыкнула нажнiцамi каля вуха, каб сябе лепш бачыць, усутыч наблiзiлася да люстэрка i, перакiнуyшы валасы на грудзi, узняла руку…

– Люба, адчынi, – раздражнёна крыкнула i адначасова грукнула y дзверы фрау Эльза. – Так доyга нельга пускаць гарачую ваду!.. Дый халодную таксама!..

Толькi цяпер Люба заyважыла, што ад гарачай вады пакой напоyнiyся лёгкiм валакнiстым туманам, шыкоyныя люстэркi запацелi i лямпачкi yжо не так ярка свецяць. Яна кiнула нажнiцы на тумбачку, хуценька залезла y ванну i yжо адтуль крыкнула:

– Фрау Эльза, яшчэ некалькi хвiлiн…

Калi Люба выйшла з ваннага пакоя, эканомка размаyляла па тэлефоне, але, убачыyшы дзяyчыну, з суразмоyцам адразу развiталася, склала сотавы тэлефон, сунула яго y кiшэню. Люба зрабiла некалькi крокаy на сярэдзiну пакоя, вiнавата зiрнула на эканомку i, наткнуyшыся на гнеyныя агеньчыкi y вачах фрау Эльзы, спынiлася. Зноy, як i y першыя хвiлiны знаёмства, душа напоyнiлася мiжвольным пачуццём страху. Дзяyчына y прадчуваннi нядобрага агледзела сябе, тужэй зацягнула пояс ружовага махровага халата i y гэты момант, як ёй здалося, зразумела, чаму злуе эканомка.

– Я падумала, што халат для мяне, – разгублена прагаварыла Люба i, чырванеючы, паспешлiва дадала: – Ранiцай памыю…

Фрау Эльза як i не чула Любiных тлумачэнняy. Яна глядзела на Любу так, быццам бачыла yпершыню. Позiрк эканомкi абмацаy дзяyчыну ад пятак да галавы i раптам пацяплеy.

– У цябе такiя доyгiя i пышныя валасы? – здзiyлена i нечакана ласкава сказала фрау Эльза. Яна зрабiла некалькi крокаy насустрач, асцярожна, як нешта вельмi каштоyнае, аберуч абхапiла Любiны валасы i, быццам узважваючы, узнёсла yскрыкнула: – Што за дзiва, нiколi не бачыла такой прыгажосцi!.. А якi незвычайны колер! Чым ты iх фарбуеш?

– Нiчым, – прамармытала збянтэжаная Люба i y думках ухвалiла сябе за тое, што не мыла галавы i не карысталася фенам, бо невядома, як на тое магла адрэагаваць эксцэнтрычная, непрадказальная эканомка. – Фрау Эльза, – няyпэyнена працягвала Люба, – я хачу Вас папрасiць адрэзаць мне касу…

Любiна просьба вiдавочна yсхвалявала эканомку, яна нават пабялела з твару. Фрау Эльза нервова адкiнула ад сябе Любiну касу i, мiжвольна страсянуyшы кiсцямi, быццам пазбаyляючыся ад нечага непрыемнага, разгублена спыталася:

– Навошта?

– Яны будуць перашкаджаць працаваць, i дагляд патрабуе часу…
<< 1 2 3 4 5 6 7 8 9 >>
На страницу:
5 из 9

Другие электронные книги автора Виктор Правдин