Оценить:
 Рейтинг: 0

Нелюбімыя гінуць

Год написания книги
2010
Теги
<< 1 2 3 4 5 6 7 8 9 >>
На страницу:
4 из 9
Настройки чтения
Размер шрифта
Высота строк
Поля

Айшэ агортваy нясцерпны страх, душу паланiла пачуццё вiны. Супярэчлiвыя запознена-бездапаможныя перажываннi, здавалася, на часткi раздзiралi цела, бо так i не змагла дараваць Цiмуру насiлля i здзеку i нават нiколi не спрабавала гэтага зрабiць. У памяцi y адначассе yсплылi бяссонныя ночы, поyныя слёз i пракляццяy, узгадала, як неаднойчы глядзела на спячага мужа i жадала яму смерцi. І смерць прыйшла… Прыйшла y самы нязручны момант, прыйшла тады, калi Айшэ збiралася раджаць, калi y яе акрамя Цiмура i ягонай раднi нiкога не засталося…

– Ты yся дрыжыш, i дзiцятка расхвалявалася, вунь як тузаецца, – заклапочана прагаварыла Лола i, прытрымлiваючы Айшэ пад руку, падвяла да yчарнелай вузкай лаyкi каля суседняй магiлы. – Хоць бы схваткi заyчасна не пачалiся… Табе нельга было сюды прыходзiць.

Голас Лолы данёсся аднекуль здалёк, i Айшэ доyга не магла yцямiць, што ад яе хоча свякроy, калi тая паспрабавала прымусiць праглынуць заспакаяльную таблетку. Шукаючы y паднябессi арла, Айшэ yзняла вочы, але не адразу yбачыла маленькую кропку.

– Я не любiла, таму ён i загiнуy, – сказала Айшэ.

– Мой сын як сапраyдны джыгiт загiнуy, абараняючы Радзiму, – холадна, з абурэннем у голасе адказала Лола. – Роду Баджыевых не сорамна за яго, i ты абавязана паводзiць сябе як жонка героя!

Гэтае «абавязана» быццам токам працяло Айшэ. З першага дня знаёмства з Цiмурам, а потым i ягонымi родзiчамi яна толькi i чула, што yсiм iм нечым абавязана i y першую чаргу, што яе прынялi y старажытны багаты род, што яе муж – вядомы y рэспублiцы чалавек, што за яе заплацiлi непамерна вялiкi калым.

– Больш нiчога я вам не абавязана, – напружана варухнулiся губы Айшэ. – Цiмура няма, i я не застануся y вашым доме.

– Ну-ну, супакойся, дачушка, – упершыню назваyшы Айшэ дачкой, памякчэлым голасам прыхiльна сказала Лола i, абняyшы нявестку за плечы, прытулiла да сябе. – Нам больш няма чаго дзялiць акрамя гора… Дый унучак народзiцца, трэба на ногi падымаць…

Пякучыя слёзы жалю да сябе, да свайго лёсу раптоyна накацiлiся на вочы, i адразу знiкла, быццам растварылася, крыляючая чорная кропка y небе. Айшэ сiлiлася зноy убачыць арла, яна хусцiнкай выцерла вочы, але птушкi нiдзе не было.

– Цiмур пайшоy назаyсёды, – выдыхнула Айшэ i, уткнуyшыся тварам Лоле y плячо, цiха заплакала.

Свякроy не супакойвала. Цяжка, роспачна yздыхнуyшы, яна мацней прытулiла нявестку да грудзей, моyчкi гладзiла па галаве i, быццам калышучы немаyля, цiха захiсталася. Айшэ не заyважыла, як перастала плакаць i сцiшылася. У гэты момант ёй вельмi карцела зноy убачыць арла, але цела здавалася нейкiм чужым i бяссiльным, яна не магла нават узняць галаву i расплюшчыць вейкi. Устрывожаныя пачуццi, вiдавочна пад уздзеяннем заспакаяльнага, пацiху саступалi месца горка-шчымлiваму yспамiну, якi расчульваy i больш не выклiкаy брыдкага пачуцця помсты.

Айшэ yпершыню yбачыла Цiмура яшчэ y школе, калi да iх запрасiлi былых навучэнцаy, тых, хто y жыццi дабiyся поспеху. На той час Цiмур, майстар спорту мiжнароднага класа па вольнай барацьбе, чэмпiён Расii i Еyропы, быy кумiрам грозненскiх школьнiкаy, ягоны партрэт вiсеy на ганаровым месцы побач з партрэтам генерала Дудаева. Дзяyчаты-адзiнаццацiкласнiцы падчас сустрэчы адорвалi кожнага госця кветкамi, i Айшэ выпала паднесцi букет Цiмуру. Дваццацiпяцiгадовы волат быy негаваркi, на yсiх пазiраy сумнымi вачыма, а yбачыyшы дзяyчыну, i зусiм спахмурнеy. Ён доyга лупiy на Айшэ трошкi вiрлаватыя калючыя вочы i, не дачакаyшыся заканчэння вечарыны, сышоy са школы, спаслаyшыся на тое, што y яго трэнiроyка. А праз тыдзень да бацькоy Айшэ завiталi сваты. Цiмуру адмовiлi, бо бацька i мацi марылi, што адзiная дачка-выдатнiца пасля школы будзе вучыцца на медыцынскiм факультэце Грозненскага унiверсiтэта. Дый ранавата шаснаццацiгадовай дзяyчыне замуж. Праyда, была yмова, па якой Цiмур мог разлiчваць на жанiхоyства, але не раней таго часу, калi Айшэ будзе вучыцца на трэцiм курсе. «Я гэтулькi чакаць не магу», – аблiзнуyшы патрэсканыя тоyстыя вусны, прабурчаy жанiх i зiрнуy на Айшэ так, што y дзяyчыны душа напоyнiлася холадам i страхам.

Больш за паyгода Цiмур нiчым не нагадваy аб сабе, i Айшэ супакоiлася, пачала лiчыць, што ён ад яе адмовiyся. Але гэта было далёка не так. Цiмур i сапраyды чакаy, але не трэцяга курса унiверсiтэта, а заканчэння Айшэ школы. Ён нават не дазволiy дзяyчыне дачакацца канца выпускнога балю.

Як толькi Айшэ атрымала атэстат i невялiчкi сiнi футарал з залатым медалём, ёй перадалi, што на першым паверсе y фае яе чакае фотакарэспандэнт, якi хоча y ранiшнi выпуск мясцовай газеты даць здымак медалiсткi. Карэспандэнт зрабiy некалькi здымкаy, i Айшэ не заyважыла, як побач з’явiлася некалькi дужых хлопцаy i Цiмур. Няyдалы жанiх пырснуy у твар нечым прытарна-горкiм з блакiтнага балончыка, i Айшэ страцiла прытомнасць. Апошняе, што засталося y памяцi дзяyчыны, было чорнае начное неба i мутна-жоyтыя шары-лiхтары на алеi каля школы.

Ачомалася Айшэ толькi пад самую ранiцу. Яна ляжала на заднiм сядзеннi машыны пад коyдрай. Зiрнула y акно – вакол лес. Галава кружылася, ногi i жывот былi перапэцканы крывёю, шчымелi ссiнячаныя грудзi. Нейкi час Айшэ разглядвала сябе i нiяк не магла дапяць, успомнiць, як апынулася сярод лесу y машыне i чаму голая. Яна yшчыпнула сябе за шчаку, тузанула за валасы – хацелася верыць, што гэта толькi сон. Калi зразумела, што не спiць, упершыню цела iмгненна пакрылася лiпкiм халодным потам, яе закалацiла, як у лiхаманцы, затахкала сэрца, вось-вось вырвецца з грудзей. Яна iмгненна yспомнiла i школу, i залаты медаль, i фатографа… Калi ж перад вачыма yзнiк Цiмураy твар, з грудзей вырваyся дзiкi, вар’яцкi крык. Не памятаючы сябе, яна адчынiла дзверцы i кiнулася прэч ад гэтай клятай машыны.

Айшэ не паспела зрабiць i некалькi крокаy, як нехта моцны i цяжкi накiнуyся ззаду, павалiy на зямлю i, зацiснуyшы далонню рот, прашаптаy у патылiцу:

– Я хачу, каб ты была маёй жонкай…

Айшэ пазнала голас Цiмура i, баронячыся, што сiлы закалацiла рукамi i нагамi. Ён адхiснуyся, на нейкую хвiлiну задумаyся i y наступны момант рашуча i лёгка, як малое дзiця, прыyзняy Айшэ, павярнуy тварам да сябе, перахапiy вольнай рукой рукi дзяyчыны i прыцiснуy iх да зямлi за яе галавой. Іх вочы сустрэлiся, i Айшэ зразумела, што зараз адбудзецца. Яна iстэрычна затузалася, паспрабавала yкусiць Цiмураву далонь, якой ён зацiскаy рот, – не атрымалася. Ён навалiyся на дзяyчыну сваiм магутным целам, цяжка засоп, i y наступнае iмгненне востры, прыкра-моташлiвы боль апёк нiз жывата, ногi звяла сутарга, а y спiну з кожным рухам насiльнiка yсё глыбей i глыбей упiвалася нешта вострае i калючае. Айшэ здалося, што боль разарве цела на часткi, яна перастала вырывацца, сцiшылася, заплюшчыла вочы.

Айшэ разумела, што некалi стане жанчынай, i з пэyнага часу рыхтавалася да гэтага, але ж нават уявiць не магла, што яе спярша згвалцяць беспрытомную, а потым у лесе, на голай зямлi, на нейкай вострай калючцы пад спiнай. Ад бяссiлля па шчоках кацiлiся несупынныя горкiя слёзы, на душы было брыдка, iнстынктыyна з’явiлася прадчуванне непазбежнай iмгненнай смерцi. «Жыццё скончылася, – тахкала y скронi, – ну i няхай, лепш памерцi, чым жыць з гвалтаyнiком».

Час для Айшэ спынiyся. У нейкi момант яна перастала адчуваць боль, думкi пераблыталiся, у вачах усё плыло i мроiлася. Убачыла сябе першакласнiцай на вялiкай плошчы пад мноствам чырвоных сцягоy, з голубам у руках, якога выпусцiла, калi праходзiла yздоyж трыбуны, перапоyненай людзьмi y чорных аднолькавых гарнiтурах. Голуб паляцеy, а Айшэ заплакала, бо yбачыла спаражненнi птушкi на сваёй новай сукенцы, бялюткай, як першы снег… Вось яна, падлетак, купаецца y Чорным моры, куды прыехала разам з мацi i бацькам на адпачынак. Хвалi закалыхваюць, Айшэ чакае самую вялiкую i прама y яе дае нырца. Мацi, хвалюючыся, назiрае з берага i, калi адведзеныя дачцэ хвiлiны купання заканчваюцца, пачынае клiкаць, але Айшэ не спяшаецца выходзiць на бераг. Ёй сорамна паказацца на людзях без станiка, а мацi не заyважае, што y дачкi набухлi саскi i вось-вось «адскочаць» грудзi… У наступнае iмгненне Айшэ бачыць сябе y люстэрку y шыкоyнай бальнай сукенцы, якую справiлi бацькi на выпускны вечар. Нечакана яе падхоплiвае невядомая сiла i вiхрам кружыць у нейкiм шалёным танцы…

Айшэ расплюшчыла вочы i yбачыла сябе, захутаную y коyдру, на руках Цiмура. Прыцiскаючы дзяyчыну да шырокiх грудзей, ён некуды спяшаецца. Наyкол лес, позiрк Айшэ чапляецца за тоyстыя ствалы дрэy, за хiсткiя, шумлiвыя кроны, праз якiя не могуць прабiцца сонечныя промнi. «Я не памерла?..» – здзiyлена, са скрухай думае Айшэ i зноy заплюшчвае вочы. Моцы хоць на нейкае супрацiyленне больш не было.

Праз некалькi хвiлiн Цiмур асцярожна апусцiy дзяyчыну на зямлю i адкiнуy коyдру. Айшэ iмгненна, быццам ачуняyшы ад цяжкога сну, падхапiлася, падцягнула каленкi i, абхапiyшы iх рукамi, сцялася.

– Прашу, не чапай мяне… – ускрыкнула яна i, убачыyшы за Цiмуравай спiнай невялiкае возера, адчайна дадала: – Не то я yтаплюся…

– Без тваёй згоды я больш нiколi гэтага рабiць не буду, – сцягваючы кашулю праз галаву, будзённа, як нiчога i не адбылося, сказаy Цiмур. Потым ён рэзкiм рухам разарваy на грудзях майку i кiнуy яе пад ногi Айшэ. – Ідзi памыйся, i паедзем дадому…

– Дадому? – перапытала Айшэ i зноy адчула, як цела пакрываецца лiпучым потам.

– Ты ведаеш нашы законы i, канешне, разумееш, што y Грозны мы вярнуцца не можам. Я не хачу, каб твой бацька, як барану, перарэзаy мне гарляк. Цяпер ты – мая жонка, i гэты факт павiнна прызнаць i твая, i мая радня.

– Я нiколi не буду тваёй, лепш смерць!.. – крыкнула Айшэ i, падхапiyшыся на ногi, пабегла да вады.

На гэты раз яна аказалася спрытнейшай. Не паспеy Цiмур i вокам мiргнуць, як Айшэ з высакаватага берага кiнулася y аслоненае густым кустоyем возера. І зноy няyдача – вады было па калена. Жыватом, грудзьмi яна балюча пляснулася аб мелкаводдзе, хуценька yстала i толькi наважылася бегчы туды, дзе глыбiня, на сярэдзiну, як за спiнай прагучаy зняважлiва-цынiчны Цiмураy голас:

– У гэтым возеры яшчэ нiхто не yтапiyся, – побач з Айшэ пусцiла кругi скручаная матэрыя, i агiдны голас раздражнёна дадаy: – Вады па калена аж да супрацьлеглага берага, а наyкол, на дзясяткi кiламетраy, лес…

Два месяцы Айшэ жыла y гарах, у саклi Цiмуравага даyно памерлага прадзеда Рэната. Жыла не адна. Цiмур абачлiва, яшчэ за тыдзень да спланаванага крадзяжу нявесты, прывёз сюды, акрамя yсяго неабходнага для жыцця, i старую Камiлу, бо вельмi разлiчваy на дапамогу прабабкi.

Каб сакля стала сапраyдным жытлом, Камiла да прыезду yнука, наколькi змагла, яе yладкавала: кожны дзень палiла камiн, дзiркi y якiм, каб не iшоy дым у саклю, сама ж замазала глiнай, на невялiчкiх вокнах памыла шкло i прыладзiла фiранкi. Для нявесткi выбрала самы светлы куток i адгарадзiла яго тоyстай чырвонай плюшавай занавескай, якую разам з матрацамi i коyдрамi прывёз унук. Акрамя хатняга клопату, Камiла вяла сапраyдную вайну з пацукамi, якiя трыццаць гадоy, што пуставала будынiна, вiдавочна, лiчылi яе сваiм жытлом. Яны зусiм не баялiся сухой згорбленай старой i разбягалiся толькi тады, калi старая шпурляла y iх цi галяком, цi кавенькай. У ход пайшлi прывезеныя Цiмурам i пасткi, i атрута, але Камiла была перакананая, што лепш за yсё дапамагае багун, якiм яна кожны вечар абкладвала i падлогу, i yсе закуткi. Праyда, да ляска, у якiм ён рос, было добрых паyкiламетра, але старая лiчыла за радасць пахадзiць па мяккiм моху, адчуць асаблiва свежы, смалiсты лясны водар, i таму яна кожным надвячоркам шкрэбла падэшвамi камянiстую сцяжынку, напяваючы старую мелодыю, слоy да якой не памятала i сама.

Камiла сустрэла Айшэ як родную. На yнука ж пазiрала непрыхiльна i холадна. Часцяком, асаблiва калi тое бачыла Айшэ, трэсла перад Цiмуравым тварам маленькiм сухiм кулачком i незадаволена бурчэла: «Ласкай трэба, а не сiлай…»

Пасля няyдалай спробы на возеры звесцi рахункi з жыццём Айшэ ад свайго рашэння не адступiлася. Думкi пра тое, што жыццё y гарах, у гэтай старой, прасмярдзелай дымам i мышамi саклi не вечнае, што некалi прыйдзецца вярнуцца y Грозны, прымушалi часцей бiцца сэрца. Айшэ нават уявiць не магла сваёй сустрэчы з бацькамi, ведала, што да скону сваiх дзён не зможа выйсцi на вулiцу, бо кожны, хто захоча, плюне yслед. У гэтыя iмгненнi душа поyнiлася невыразным страхам, рабiлася млосна, лiпучы халодны пот ручайкамi сцякаy па твары, пёк вочы, iстоту напаyняла адчайнае, непераадольнае жаданне скончыць усё разам… Ведаючы, што яе паводзiны кантралююцца, Айшэ наважылася на самае простае: яна адмовiлася ад ежы…

Камiла заyсёды была побач. Старая не назаляла, старалася быць непрыкметнай, але yвесь час трымала дзяyчыну навiдавоку, была гатовая y любы момант прыйсцi на дапамогу i хоць чым-небудзь дагадзiць унукавай абраннiцы. Камiла, як нiхто iншы, разумела абражаную i зняважаную Айшэ, адчувала яе думкi, здагадвалася i пра зламысны намер, бо i сама некалi перажыла тое ж самае… Але яна любiла yнука i жадала яму шчасця, таму i рабiла yсё, каб памiж маладымi найхутчэй наладзiлiся адносiны.

Цiмур быy злы, хадзiy учарнелы, не мог дачакацца, калi Айшэ прыме яго як мужа. Ён амаль не спаy, не выходзiла з галавы пачутае на возеры: «Лепш смерць, чым быць тваёй жонкай…» Ён шчыра любiy Айшэ i нават думкi не дапускаy, што з дзяyчынай можа нешта здарыцца. І yсё ж трывога была, i яе yзмацнiла Камiла, паказаyшы на сваiх запясцях пiсягi парэзаy, патлумачыyшы, што некалi спрабавала паквiтацца з жыццём, калi яе выкраy Цiмураy прадзед.

Менавiта рубцы на запясцях Камiлы сталi прычынай узнiкнення прыхiльнасцi, даверу i добрых адносiн памiж Цiмуравай прабабкай i Айшэ. Старая нячутна yладкоyвалася на край ложка, заyсёды брала руку Айшэ i, слепавата прыплюснуyшы вочы, разглядвала далонь. Потым асцярожна клала руку нявесткi на коyдру i, цяжка, роспачна yздыхнуyшы, гаварыла: «Чысценькая…»

Айшэ y нейкi момант не вытрымала, незадаволена спыталася:

– А якая, па-вашаму, яна павiнна быць?

– Толькi не такая, як у мяне, – ахвотна адказала Камiла i, закасаyшы рукаy, паказала сiнiя набухлыя пiсягi на сваёй руцэ.

Убачанае yразiла Айшэ. Яна yскiнула на Камiлу вочы, але запытацца не паспела, старая yжо вяла рэй:

– Я была маладзейшая за цябе, мела гадкоy чатырнаццаць, не болей… Ахмед выкраy мяне ноччу сонную прама з ложка… Каб не крычала, рот завязаy, закруцiy у бурку, перакiнуy пасярод сядла на канi – i памiнай як звалi. Цэлы год, ажно пакуль дзiця не нарадзiла, хавалiся y гарах. Скажу шчыра: мне з Ахмедам пашэнцiла, чалавек аказаyся добры…

– А рукi? – спыталася Айшэ.

– Гэта я напачатку, ён жа на дваццаць гадоy старэйшы быy… Твой Цiмур i трыццацi не мае…

– Нiякi ён не мой, – ускрыкнула Айшэ i сцялася, нечакана падумала: а раптам яна yжо цяжарная?

– Не кажы так, дачушка, – спакойна сказала Камiла i, быццам прачытаyшы думкi Айшэ, дадала: – Я так разумею, што y вас усё было, а значыць, i дзецi могуць быць…

Айшэ yсхлiпнула, па шчоках пакацiлiся буйныя слёзы.

– Ён мяне сiлай узяy…

– Цiмур зрабiy гэта, бо кахае цябе, – Камiла пагладзiла Айшэ па плячы i стрымана дадала: – Выбару нi y мяне не было, нi y цябе няма, гэткi yжо наш лёс… А есцi трэба, – працягвала Камiла, – хочаш, курынага булёнчыку прынясу?

Айшэ згодна кiyнула, выцерла насоyкай вiльготныя вочы i нечакана для сябе заснула, упершыню спакойна i моцна.

Праз тыдзень Айшэ пачала хадзiць разам з Камiлай у лес збiраць сушняк, дапамагала па гаспадарцы, а праз месяц, калi y чарговы раз ноччу да яе за занавеску прыйшоy Цiмур, яна прыняла ягоныя заляцаннi. Старая Камiла не магла нарадавацца, бачачы, што yсё пачало складвацца як мае быць. Але ж цяпер галоyнае было аб’явiцца Цiмуру y Грозным, павiнавацiцца перад бацькамi i раднёй Айшэ, знайсцi такiх сватоy, якiя змаглi б дамовiцца наконт вяселля i абмеркаваць велiчыню калыму за нявесту. Айшэ таксама хвалявалася, але выгляду не паказвала, злосць на Цiмура не прайшла, у нейкi момант нават хацела, каб з iм паквiталiся. Праз гэта i пiсьмо бацькам адмовiлася напiсаць, але Цiмур i не настойваy, ён ведаy, як памiрыць род Баджыевых i Буцуевых. Усё залежала ад велiчынi калыму, i Цiмур прапанаваy тое, ад чаго бацька Айшэ не змог адмовiцца. Ён купiy у прыгарадзе Грознага трохпавярховы дом i аддаy пяцьдзясят тысяч долараy. Толькi зусiм мала пажылi бацькi Айшэ y новым доме. У першы ж дзень вайны выпушчаная з самалёта ракета yшчэнт разнесла будынiну, пахаваyшы пад абломкамi i бацьку, i мацi. А сёння аднеслi на могiлкi i Цiмура…
<< 1 2 3 4 5 6 7 8 9 >>
На страницу:
4 из 9

Другие электронные книги автора Виктор Правдин