Оценить:
 Рейтинг: 0

36 пытанняў па гісторыі Вялікага княства Літоўскага

Год написания книги
2024
<< 1 2 3 4 >>
На страницу:
3 из 4
Настройки чтения
Размер шрифта
Высота строк
Поля

Яшчэ y часы Мiндоyга адзiн з яго ваяводаy, паводле Галiцка-Валынскага летапiсу, носiць славянскае па гучаннi iмя Хвал, хаця варта адзначыць, што iмя, тэарэтычна, магло набыць больш славянскую форму дзякуючы славянскiм складальнiкам хронiк.

Аднак без усялякага сумнення Афанасiй Канстанцiнавiч з Разанi, якi знаходзiyся y лiку паплечнiкаy лiтоyскага манарха, належаy да славян, што яшчэ раз сведчыць на карысць рознай этнiчнай прыналежнасцi членаy ягонай свiты.

Вядома, што продкi беларусаy, наваградскiя i пiнскiя феадалы, падтрымлiвалi Войшалка падчас устанаyлення ягонай улады y Лiтве.

ГВЛ апавядае:

«Войшалк, пайшоy з пiнчукамi да Навагародка, i адтуль, узяyшы з сабою наваградцаy, пайшоy у Лiтву княжыць».

Галiцка-Валынскi летапiс таксама згадвае хрысцiянскае хрышчэнне братоy Тройдзеня, якi кiраваy Лiтвой пасля Шварна. Наyрад цi пры такой сур'ёзнай прысутнасцi хрысцiянскiх валадарооy у жыццi Лiтвы, улада абыходзiлася без славянскiх арыстакратаy, хоць скупасць крынiц абцяжарвае рэканструкцыю этнiчнай карцiны верхняга эшалона элiты ВКЛ, якое шчэ толькi зараджалася.

У часы Гедымiна яго найбольш адораным палкаводцам быy русiнскi князь, вядомы як Давыд Гарадзенскi. Традыцыйная, але надзвычай слаба абгрунтаваная версiя, прыпiсвае Давыду паходжанне ад пскоyскага князя Даyмонта, хоць больш верагодна, што ён быy нашчадкам гродзенскiх князёy цi баяраy.

Давыд Гарадзенскi. Карцiна аyтара.

Удзельнымi князямi-васаламi вялiкага князя лiтоyскага працягвалi заставацца хрысцiянскiя yладцы, што, як мяркуецца, паходзiлi з дынастыi Рурыкавiчаy, напрыклад, князь Васiль з Мiнска.

Даследчыкi могуць даволi yпэyнена рэканструяваць склад дзяржаyнай элiты ВКЛ у часы Вiтаyта.

У XIV – XV стагоддзях Лiтвой сапраyды кiруюць шматлiкiя прадстаyнiкi балцкiх родаy, такiх як Манiвiды, Гаштольды, Кезгайлы.

Пры гэтым у самым верхнiм эшалоне yлады ВКЛ знаходзiцца Ян Нямiра. Гэтага дзяржаyнага дзеяча часта выводзяць ад балцкага продка, хоць аyтару не зразумела чаму феадал, якi носiць славянскае па гучаннi iмя, павiнен абавязкова быць балтам, а не паходзiць, напрыклад, ад кагосьцi са славян-язычнiкаy, якiя захавалi веру прадзедаy у мультыканфесiйным рэгiёне Панямоння.

Іншы важны паплечнiк Вiтаyта – Братоша, таксама носiць славянскае iмя.

Важным саноyнiкам быy пры Вiтаyце Ходка Юр'евiч, верагодна, продак магнатаy Хадкевiчаy.

Русiнскiя феадалы традыцыйна працягвалi адыгрываць важную ролю на yсходнiх землях, напрыклад, Фёдар Вясна быy вiцебскiм намеснiкам.

Пералiк лiтоyскiх баяраy, якiя падпiсалi Гарадзельскую унiю, дазваляе рабiць высновы аб этнiчным складзе тагачаснага дваранства ВКЛ, хаця тут варта yлiчваць, што многiя важныя чальцы палiтычнай элiты не yдзельнiчалi y акце.

Спiс падпiсантаy унii паказвае пераважанне этнiчных лiтоyцаy. Аднак i y гэтым акце можна бачыць славянскiя па гучаннi iмёны. Гербы ад палякаy атрымалi, у лiку iншых, нейкiя Качан, Волчка i феадал з пацешным для сучаснага чытача iмем – Канчан Суковiч.

З вышэйпададзеных, пацверджаных дакументамi фактаy, бачна, што продкi беларусаy адыгрывалi прыкметную ролю y палiтычным жыццi краiны на працягу раннiх перыядаy iснавання ВКЛ, гэта значыць у XIII, XIV, XV стагоддзях, а не толькi з XVI стагоддзя, як гэта паказана y непераканаyчых версiях лiтоyскай гiстарыяграфii.

У XVI стагоддзi палiтычную элiту краiны напаyняюць русiнскiя роды, чаго не адмаyляе нават згаданы раней артыкул лiтоyскай вiкiпедыi. У той перыяд элiта Лiтвы – магнаты, якiя паходзяць з беларускiх земляy, а менавiта: Сапегi, Хадкевiчы, Храптовiчы, Валовiчы, Глебовiчы i iнш. Адносна рэальных продкаy гэтых вяльможаy вядуцца спрэчкi, але больш новыя генеалагiчныя публiкацыi кажуць пра iх iнцэптабеларускае (прабеларускае) паходжанне.

Тут аyтар, для прыкладу, можа адзначыць выдатную працу лiтоyскай спецыялiсткi Генуты Кiркiене «Korzenie rodu Chodkiewiczow» у якой яна пераканаyча развенчвае старую i абсалютна безгрунтоyную версiю паходжання Хадкевiчаy ад кiеyскiх баяраy.

Выводзячыя свой радавод ад балцкiх продкаy Радзiвiлы i Пацы таксама адыгрывалi вядучую ролю y палiтыцы краiны. Пры гэтым прадстаyнiкi элiты, зразумела, усяляк змешвалiся, фармуючы своеасаблiвую «арыстакратычную сям'ю». Да прыкладу, Тэкля Валовiч даводзiлася прабабкай найбагацейшаму магнату Рэчы Паспалiтай Мiхаiлу Радзiвiлу Рыбаньку i, адпаведна, прапрабабкай «лiтоyскаму Мюнхгаyзену» Каралю Радзiвiлу Пане Каханку.

Акрамя продкаy лiтоyцаy i беларусаy, на пэyных адрэзках iснавання ВКЛ, у элiце былi вельмi заyважныя члены польскiх родаy, напрыклад, Патоцкiя.

Немалую вагу мелi прадстаyнiкi нямецкай арыстакратыi, у прыватнасцi: Дэнгафы, Тызенгаyзы i Плятэры.

Некаторыя магутныя славянскiя роды, такiя як Кiшкi i Весялоyскiя, выводзiлiся з памежжа ВКЛ i Польшчы, i, адпаведна, тут дарэчная дыскусiя аб iх этнiчнай прыналежнасцi.

Іншыя шляхетныя магнаты: Тышкевiчы i Пацеi паходзiлi з беларуска-украiнскага памежжа.

У ВКЛ былi роды татарскага паходжання, дваранства з Маскоyскай Русi, уплывовы iтальянскi род Сцыпiё-дэль-Кампа, i нават яyрэйская, паводле паходжання, шляхта.

І yсё ж менавiта продкi беларусаy i лiтоyцаy далi Лiтве найбольшую колькасць уплывовых саноyнiкаy.

Варта асобна згадаць найбольш магутных людзей, якiя не належацлi да вялiкакняскай дынастыi, але yзнiмалiся да yзроyню фактычных yладароy ВКЛ.

Велiзарным аб'ёмам моцы валодаy, напрыклад, Мiкалай Радзiвiл Стары, якi заклаy падмурак пад магутнасць свайго роду.

Бенедыкт i Казiмiр Ян Сапегi фактычна з'яyлялiся некаранаванымi манархамi падчас гегемонii iхняга роду y Княстве, калi прадстаyнiкi дома займалi амаль усе ключавыя пасады y лiтоyскай частцы Рэчы Паспалiтай.

З яшчэ адным «неафiцыйным манархам» звязана вельмi расцягнутая y часе, займальная гiсторыя.

У 1269 годзе нямецкiя крыжакi сустрэлiся y бiтве з лiтоyцамi на чале якiх стаяy вялiкi князь Тройдзень. Сутыкненне адбылося побач з Ашэрадэнам. Рыцары пацярпелi даволi цяжкае паражэнне. Лiвонская рыфмаваная хронiка паведамляе аб стратах, згадваючы, у прыватнасцi, цiкавага для нас, шляхетнага ваяра:

«Там Тызенгаyзен наш знатны,

Духам чысты i выдатны,

Душа на небе чакае малiтвы,

А сам ён злёг у горане бiтвы».

Прайшло больш за 480 гадоy i далёкi родзiч загiнулага y барацьбе з Вялiкiм княствам Лiтоyскiм Тызенгаyзена, падскарбi надворны лiтоyскi Антонiй Тызенгаyз, стаy фактычным намеснiкам польскага караля y Лiтве, гэта значыць, па сутнасцi, уладцам народа, у барацьбе з якiм калiсьцi загiнуy яго сваяк.

Вось такая эфектная, iранiчная yсмешка хiтраватай дамы-капрызнiцы, што мае iмя Гiсторыя!

Цi праyда, што лiтоyцы захапiлi Наваградак?

Тут аyтар адносна сцiсла акрэслiць самыя важкiя, на яго погляд, аргументы pro et contra.

Звычайна спрэчкi наконт захопу лiтоyцамi зямель будучай Беларусi прывязаны менавiта да Мiндоyга i гарадоy Панямоння, i перш за yсё Навагрудка, хаця фармiраванне ВКЛ iшло не адно стагоддзе i yключала y сябе мiрнае, як можна думаць, далучэнне беларускiх зямель, напрыклад, адыход да вялiкiх князёy лiтоyскiх Вiцебскага. княства, якi адбыyся, як лiчыцца, дзякуючы дынастычнаму шлюбу Альгерда з нейкай вiцебскай князёyнай, званай Марыя.

Гаворачы аб часах XIII стагоддзя, можна адзначыць, што Мiндоyг, як вядома з дакладнага дакумента, булы Папы Рымскага Аляксандра IV, датаванай 6-м сакавiка 1255 года, захапiy нейкiя землi «Рускага каралеyства», якiмi, тэарэтычна, маглi быць землi Навагрудка. Гэтыя землi Папа, у сваiм пасланнi, дазваляy Мiндоyгу пакiнуць сабе.

Аyтар асабiста перакладаy арыгiнальны лацiнскi тэкст булы i можа пацвердзiць, што гаворка iшла менавiта аб захопе нейкiх земляy.

Такiя звесткi пацвярджаюць не толькi спробы лiтоyскай экспансii на Русь, але i некаторыя поспехi лiтоyскiх феадалаy.

Некаторыя спецыялiсты лiчаць дакумент Папы неабвержным доказам захопу Навагрудка. То бок у гэтым выпадку «Каралеyствам Русi» нiбыта было Галiцка-Валынскае княства, у палiтычнай арбiце якога знаходзiлiся гарады Панямоння.

Тут, аднак, iснуе праблема. Загадкавае «Каралеyства Русi» названа без прывязкi да канкрэтных абласцей.

Вядома, што лiтоyскi даследчык Артурас Дубонiс бачыць у гэтым «Каралеyстве» Полацкае княства. У сваёй працы «Дзве мадэлi лiтоyскай экспансii на Русi (XIII – пачатак XIV стагоддзя)» гiсторык пiша:

«З Данiiлам Мiндоyг жыy у мiры, таму пантыфiк не мог дабраславiць лiтоyскую экспансiю y гэтым напрамку. Іншым Рускiм каралеyствам, якое апынулася y цэнтры yвагi Мiндоyга, магло быць толькi Полацкае княства».

Звяртае на сябе yвагу некалькi наiyнае сцвярджэнне Дубонiса аб тым, што Папа чамусьцi павiнен быy кiравацца, у сваiм зацвярджэннi за Мiндоyгам захопленых рускiх земляy, станам перамiр'я лiтоyцаy з Данiiлам Галiцкiм, хоць галiцка-валынскiя князi i Мiндоyг бясконца хадзiлi па крузе перамiр'яy i новых войнаy, а Папу, як вынiкае з булы, цiкавiлi новыя, даступныя для хрысцiянiзацыi, вобласцi, якiя межавалi з «Каралеyствам», i менавiта таму ён зацвердзiy захопленыя тэрыторыi за Мiндоyгам. У такой сiтуацыi патэнцыйнага росту каталiцкага yплыву, Апостальскую Сталiцу наyрад цi збянтэжыy бы канфлiкт Мiндоyга i Данiiла, для спынення якога, у Папы так цi iнакш не было абсалютна эфектыyных сродкаy. У дадзеным выпадку нам, аднак, важней упэyненасць доктара Артуруса наконт таямнiчага «Каралеyства».

Рускi гiсторык А. В. Маёраy, у сваёй працы «Первая уния Руси с Римом. Часть 4» таксама вельмi yпэyнена называе yладаннi Аляксандра Неyскага тымi самымi загадкавымi землямi з булы пантыфiка. У публiкацыi Маёрава чытаем:
<< 1 2 3 4 >>
На страницу:
3 из 4

Другие электронные книги автора Яўген Аснарэўскі