– Хм… Яшчэ чаго? – выпалiy Слава. – Я раблю, што хачу.
– Ты бачыш, дружа, – мае словы былi цвёрдыя як панцыры смаyжоy, – табе падабаюцца бойкi, а мне не, я yжо занадта дарослы для гэтага. Ты прыходзiш да мяне i штурхаеш, я штурхаю цябе, мы быццам бы квiты, але ты ад гэтага атрымлiваеш задавальненне, а я не.
Пасля гэтых слоy Слава як быццам умёрз у абшарпаную, светла-карычневую падлогу нашага школьнага калiдора, свiдруючы мяне сваiмi вострымi вачыма-кiнжаламi. Яшчэ пару iмгненняy i аднакласнiк кiнуyся наперад. Я штурхнуy тулава адстаyленай назад нагой, папярэдне крыху прысеyшы. Правая нага пракручваецца на пальцах. Мае плечы мяняюцца месцамi: левае назад, правае наперад. Ударная рука вылятае да супернiка з максiмальнай хуткасцю, я дакручваю шчыльна сцiснуты кулак, пакуль левая засланяе падбародак. Як на малюнку, нiбы iдэальны механiзм, якi выконвае адзiную задачу для якой ён створаны, ну вось як гэта робяць дзiракол i шчаyкунок. Пум! Мае косткi yваходзяць у кантакт са скiвiцай Слаyкi. У васьмiкласнiка невялiкая вага, але пры такiм тэхнiчным удары гэтая вага yлятае y галаву ворага. Святаслаy падае на падлогу, а я гляджу на яго навюткiя, аранжавыя красоyкi, якiя адчайна выскокваюць з мяшка для зменкi.
Хлопец аглушаны, i па правiлах бокса яму б залiчылi накдаyн. Але, вядома ж, ён не скалануты па-сапраyднаму, бо вучань восьмага класа, выхаванец элiтнай школы не самага маленькага горада, гэта яшчэ не чэмпiён свету па боксе y суперцяжкай вазе, i не можа адправiць у глухi накаyт свайго маленькага таварыша па вучобе i даволi вялiкага нягоднiка.
І вось Слава yжо хоча падняцца, хоць у вачах цень страху, аднак ён не зламаны цалкам – яшчэ не. Прага барацьбы яшчэ не пакiнула майго жаданага апанента – усё яшчэ не. Ён павiнен па-сапраyднаму спалохацца i yсвядомiць, што цяпер цi y будучынi, ад гэтага псiхаванага Тэта лепш трымацца далей. Я нiколi не рабiy з iм такога раней, але гэта яшчэ не yсё – яшчэ не. Эх, калi б я yмеy так бiцца y школе. Гады заняткаy не прайшлi дарма. Я выхоплiваю ручку, якую раней схаваy у кiшэню, i прыстаyляю яе да горла Славы.
– Яшчэ раз ты будзеш мне дакучаць i я yскрою табе горла!
Вось зараз страх у вачах Славы дасягае апагею. На гэта можна глядзець вечна, як на працу старога, вадзянога млына на yскраiне нашага горада. Прыбiраю ручку, а хлопчык паднiмаецца з падлогi i галапуе на yрок, я нават не ведаю на якi. Яго штаны запэцканы калiдорным пылам, ён атрасне штаны пазней. Атрасцi пыл прынiжэньня са свайго эга яму будзе трохi больш складана, але паразiт заслужыy лупцоyку. Варта паглядзець на расклад. Таблiца на другiм паверсе, побач з настаyнiцкай, з пахкай прыбiральняй, з кабiнетам лiтаратуры. А, зрэшты, хутка я вярнуся назад, можна проста прагуляць урокi – у гэтыя гады я быy прагульшчык.
Падарожнiчаю y сваё любiмае месца па рыпучых маснiцах. Кут каля кабiнета гiсторыi. Там я часта хаваyся y час прагулаy.
Ледзяное шкло аддзяляе мяне ад прасторы yнутранага двара, у якi загнана старая, абшарпаная калымага, а калiсьцi гэта было чымсьцi накшталт школьнага аyтобуса. Я дакранаюся падушачкамi пальцаy да празрыстай лушчаковай перапонкi – цягучы холад акуратна кусае мезенец i yказальны.
Нечакана мае вочы слепiць белае святло. Імгненне i я зноy пад мастом, а яшчэ праз iмгненне я бачу Алю. Дымны партал адразу ж зачынiyся i вакол зноy не было нiчога незвычайнага.
– Ну што? Як табе першы тур з Пастэга? – спытаy я гучна.
– Неверагодна! – выдыхнула Аля.
– Раскажы падрабязней!
– Спачатку я адчувала, як дым раз'ядае мне вочы, але дыскамфорт хутка прайшоy.
«Яна кажа прама як я».
– Я аказалася y сваёй школе. Як я зразумела, гэта быy дзявяты клас.
– Няyжо i табе прыйшлося закрываць старыя траyмы? Не ведаy, што ты была нейкай школьнай адшчапенкай.
– Я не была адшчапенкай. Я была дастаткова папулярная.
– Хм, дзiва тут няма. Што яшчэ можа чакаць прыгожую дзяyчынку, – сказаy я.
– У дзяyчынак таксама ёсць нутравiдавая канкурэнцыя, – Аля глядзела на мяне з лёгкiм дакорам. – Цi можаш ты не ведаць, раз ты ведаеш усё y гэтым сусвеце.
– Ну, мабыць, не yсё y сусвеце, – удакладнiy я. – Калi гаворка не пра сусвет гэтай кнiгi, вядома ж. Ну, а наконт канкурэнцыi y дзяyчынак магу сказаць, што фiзiчны гвалт у табары асоб жаночага полу распаyсюджаны менш. Вядома, дзеyкi таксама б'юцца, i нават на рынгу. Але yсё ж гэта бывае нашмат радзей, чым у хлопчыкаy. І yсё роyна y большасцi жанчын паражнiна не толькi там, дзе прызначана прыродай, але i y мазгах. Зрэшты, тое дакладна i для большасцi мужчын.
– Зноyку гэтая мiзагiнiя… Ты yсё яшчэ хочаш даведацца, што са мной адбывалася, цi зноy будзеш размаyляць аб розных рэчах, прычым у гэтым сваiм саркастычным тоне? – спытала мая выдатная суразмоyнiца i страсянула валасамi.
– Ну не, мiзагiнiя тут адсутнiчае. Не схаваю, часам ёсць спакуса аб'явiць усiх баб пачварамi, але я разумна нагадваю сам сабе, што монстры не жанчыны y прыватнасьцi, а толькi yсе людзi y цэлым, такiм чынам, казаць трэба пра мiзантрапiю, а не мiзагiнiю. Ох, ну i, вядома ж, я хачу, – упэyнена распавёy я. – Раскажы, калi ласка.
– Дык вось, – Аля звонка пляснула сябе па сцёгнах. – Я сустрэла свайго першага кавалера. У тыя гады ён здаваyся мне цiкавым, такiм брутальным. Я проста сутыкнулася з iм у калiдоры… школьным калiдоры. Наперадзе нас чакала шмат усяго…
– Першы сэксуальны досвед, – падказаy я.
– Так! Калi хочаш ведаць, – кiyнула Аля, прыпадняyшы броyку. – Але y вынiку ён кiнуy мяне дзеля сяброyкi!
– Лепшай сяброyкi? – спытаy я дзелавым тонам.
– Не, не лепшай, – адказала мая спадарожнiца.
– Ах, калi б яшчэ яна клiкалася лепшай, то сюжэт набыy бы проста чароyную банальнасць. Такую, ведаеш, старасвецкую чапурыстасць благога густу. Вось-вось, глядзiце – пошласць, зацяганы, паварот сюжэту. Аля, складай лепш! Я дакладна ведаю, што гэта y тваiм дыяпазоне.
– Ты не забывай, банальныя сюжэты дае перш за yсё жыццё. Жыццё банальнае, смерць банальная. Няyжо такой сiтуацыi не магло быць? Ды яны побач, такiя вось сiтуацыi. Ты несумненна ведаеш. Ты пiсьменнiк! Ну амаль нават пiсьменнiк рэалiст, а не косць з-пад лаyкi, – сказала Аля i весела засмяялася.
– Добра, ну добра, – я замахаy рукамi i заyсмiхаyся. – Працягвай, калi ласка.
– Карацей кажучы, я адшыла яго. Так i сказала: «Валi! У нас нiчога не будзе». Хаця, ведаеш, гэты хлопец навучыy мяне таму, што дрэнныя хлопцы гэта сапраyды дрэнна. А калi я змянiла мiнулае, – тут голас дзяyчыны стаy устрывожаным, – то выходзiць, што я страцiла гэты вопыт, i нават зараз не буду разумець, чаму я з такiм разумным i добрым хлопцам, як ты.
– Жаманнiцы кажуць не хлопец, а «малады чалавек», – я агучыy свае назiраннi з гранiтнай сур'ёзнасцю.
– Ну цябе y лёх, – Аля зрабiла выгляд пакрыyджанай. – Здаецца я тут лiслiвiла, ну, наконт дабрынi.
– І розуму таксама, – падказаy я.
– І розуму! – вельмi yпэyнена пагадзiлася яна.
Але праз некалькi секунд мы yжо смяялiся разам.
– Што ж, мая мiлая, – заявiy я, сунiмаючы смех, – дзякуй за аповяд. А знойдуцца жэш дурныя чытачы, якiя вырашаць, што гэтыя нашы yзаемныя падколкi нейкiя ненатуральныя, хоць гэта вельмi здаровая i вясёлая форма адносiн, прынамсi для шматлiкiх прадстаyнiкоy iнтэлектуальнай меншасцi. Ну i для даведкi: ты не мяняеш сучаснасць, калi мяняеш мiнулае з дапамогай Пастэга, цi дакладней, ты мяняеш свой псiхалагiчны стан у сучаснасцi, што адбываецца y вынiку закрыцця гештальта, як гэта назвалi б мозгаправы. Аднак тое, што адбылося y мiнулым – там i застаецца, i пасля змены мiнулае не з'яyляецца, само па сабе, прамой прычыннай змены нейкiх падзей сучаснасцi. Прасцей кажучы, ты не можаш забiць у мiнулым кiроyцу, якi аддавiy табе нагу, i гэтым самым вярнуць нагу назад. Мiнулае – набор нязменных карцiнак, сiмулятар моманту, у якi вяртае цябе Пастэга, а не звяно ланцуга, якi парвецца пасля змены яго часткi – гэтую частку нельга змянiць, можна толькi змянiць згаслыя ценi, iлюзii мiнулага…
– Добра-добра, – перапынiла мяне мая спадарожнiца. – У мяне цяпер мозг перагрэецца ад гэтых тлумачэнняy. – Я бясконца натхняюся тваiмi фiласофстваваннямi, але зараз крышачку стамiлася…
– Фiласофiю можна было б згарнуць пасля з'яyлення Эпiкура, нiчога разумней усё роyна не народзiцца. Менш пакут, больш радасцi – вось усё, што сапраyды мае сэнс падчас чалавечага шляху. Усе жыццёвыя мэты – мылiцы, якiя дапамагаюць iсцi наперад. Калi гэтыя апоры не дапамагаюць хацьбе – iх месца на сметнiку. Грамадства спажывання? Вы яшчэ скажыце, што гэта мiнус у кубе. Не варта дужацца з прапелерамi, асаблiва калi яны не мяшаюць. Не хочаце быць зомбi, якi жыве y сваiм дэвайсе? Ну дык не трэба. Займайцеся творчасцю! Цi не. Грамадства спажывання – не горшы варыянт для развiцця талентаy. Гэта факт, а вось антытэзам месца на тым жа сметнiку, што i дрэнным апорам.
– Я б i сама зараз адправiлася на сметнiк, – прастагнала мая муза, – толькi б спакойна паляжаць i адпачыць.
– Тады пойдзем да мяне i зоймемся чым-небудзь пацешнейшым, – прапанаваy я, i мы выйшлi з-пад маста, накiроyваючыся y бок яшчэ аднаго, больш старога.
Глава 4
Я граю на гiтары… Паказваючы Але працу перагруза, каб яна ведала, як генеруюць гэты рок-н-рол. Што-нiшто яна yжо ведае, але варта даць iнфу навочней. Пацешна, але я толкам не yмею граць, таму мае катаваннi прылады толькi рассмяшылi б якога-небудзь васьмiпалага вiртуоза, якi можа дастаць паказальным пальцам да столi нават не yстаючы на дыбачкi. Але граць цяжкiя рыфы, звычайна, справа няхiтрая.
Я iмправiзую рыф. Тара-так-так, тара-так-так-так, тара-так-так-так. Аля кiвае галавой як бы кажучы: «Нядрэнна, маэстра!».
– Гэта значыць, калi я yключаю дысторшн усё гэта гучыць вось так, як роy, а калi выключаю, то гук чысты i прыемны.
– Выдатна, – кажа дзяyчына. – Вельмi, ну вельмi цiкава.
– Я як быццам чую ноткi iронii y вашым голасе, панна дабрадзейка?
– Панна дабрадзейка? – Аля робiць строгi твар, якi, зрэшты, слаба хавае яе жаданне залiцца смехам. – Я магу ёю быць.
– Гарнiтурчык з латэкса, чорная падводка, валасы, сабраныя y пучок, – раю я.