Оценить:
 Рейтинг: 0

Пастэга

Год написания книги
2023
1 2 3 4 >>
На страницу:
1 из 4
Настройки чтения
Размер шрифта
Высота строк
Поля
Пастэга
Яyген Аснарэyскi

У цэнтры сюжэту пiсьменнiк Тэт i яго вучанiца Альфа. Двое герояy вядуць гутаркi, у якiх Тэт раскрывае свае погляды на жыццё. Акрамя таго, ён паказвае Альфе адмысловую машыну – Пастэга, здольную перанесцi герояy у iх мiнулае. Гэтыя вандраваннi вельмi хутка прыводзяць да нечаканых вынiкаy. Фiласофская аповесць дэманструе постмадэрнiсцкую дэканструкцыю стэрэатыпнага фэнтэзi i прадстаyляе чытачу змрочную, скептычную фiласофiю галоyнага героя, якi, зрэшты, не пазбаyлены высакароднасцi.

Пастэга

Яyген Аснарэyскi

© Яyген Аснарэyскi, 2023

ISBN 978-5-0060-2788-6

Создано в интеллектуальной издательской системе Ridero

Пастэга

Глава 1

Цёплая, залатая восень… Мужчына i дзяyчына стаялi побач з высокiм, шэрым мастом, ля берага даволi шырокай ракi. Злева ад iх, на некаторай адлегласцi, хаваyся y пералiвiстай, блакiтнаватай смузе, горад, у панараме якога вылучалiся два замкi на высокiх пагорках, хупавыя званiцы хрысцiянскiх цэркваy, i сумныя, нязграбныя прамавугольнiкi бетонных гмахаy. Перад iх тварамi, пасярод хвалiстага воднага шоyку, знаходзiyся невялiкi, зялёны астравок, здольны цалкам пакрывацца вадой у днi разводдзяy. Двое назiральнiкаy былi апрануты ва yмерана цёплыя курткi, сiмпатычныя шапкi i пальчаткi, цёмныя штаны. Адным з гэтых назiральнiкаy быy я – Магiстра Тэт (Magistro Tet). Спадарожнiцу маю звалi Альфа Саванта (Alfa Savanto). Мы глядзелi на астравок, а там з'яyлялiся хуткiя, як маланка, выдры.

– Пойдзем, Тэт, – сказала яна, гледзячы на мяне выразнымi i трохi смяшлiвымi вачыма, у якiх амаль кожны мог бы прачытаць толькi злёгку затоеную пяшчоту. – Прыйшла пара для нашых урокаy.

«Што можа быць лепш за yрокi, – падумалася мне, – калi ты настаyнiк, а не вучань».

Аднак Альфа любiла быць вучанiцай. І вось мы yжо сядзелi y маёй хаце. Інтэр'ер у стылi лофт i ашаламляльны сад за старымi вокнамi… Тут у мяне былi яблынi, i бэз, i грушы, i таполi, i вiшнi, i агрэст, i зялёная траyка з кветкамi. На самых высокiх дрэвах – цэлая куча амелы. Часам яе вечна зялёныя шчупальцы падалi на дарожкi саду… Вырваныя ветрам яны былi асуджаны на смерць, але яшчэ неверагодна доyга супрацiyлялiся ёй, нават калi зямлю пакрываy белы, хрумсткi снег.

Аказваецца, у амелы ёсць ягады. Пакуль яна вiсiць на дрэве разгледзець iх вельмi складана.

– Люблю тваю самаробную мэблю, – шапнула Аля i засмяялася.

Мiлка зручна yладкавалася на канапе. Побач красавалiся самыя розныя падушкi: некаторыя з даволi складаным гафтам, а iншыя з гладкай, прыгожай тканiны. Усе гэтыя мяккiя штуковiны стварылi гаспадары кватэры.

– Згуляем у шахматы, Аля? – спытаy я i yсмiхнуyся.

– Вядома! – хутка пагадзiлася яна i рэзка нахiлiла галаву на бок, пры гэтым яе валасы саслiзнулi на грудзi.

Я – вельмi пасрэдны шахматыст. Вельмi нават маламайстэрскi. Але yсё ж змог навучыць Алю. Яна выдатна разумела гульню i адгражвалася yжо y хуткiм часе перасягнуць настаyнiка. Думаю, усе шанцы y яе сапраyды былi. Вучыць яе – неверагоднае шчасце. Што можа быць больш пацягальным, чым задуменная жанчына, якая сядзiць на тваiм ложку, схiлiyшыся над дошкай з маленькiмi, блiскучымi фiгуркамi, гладкiмi, такiмi прыемнымi навобмацак… Гладкiя фiгуркi, шурпатая дошка са старым, сцертым лакам, маладая дзяyчына… Іх так i хочацца пагладзiць!

Хэй, што вы там гаворыце? Нiколi не думаючая, голая жанчына, без усялякiх фiгур, акрамя яе yласнай, значна панадлiвей за тую, што я цяпер апiсаy? Хм… Так сапраyды скажуць многiя мужчыны, калi, зразумела, раптам вырашаць разрадзiцца шчырасцю. «Я верны табе, дарагая, таму што кахаю» – стандартны варыянт псеyдапраyды. Падаюць, як высакароднае i yзвышанае прызнанне. Аднак калi б казачнiк быy шчыры, то сказаy наступнае: «Я верны табе, супружнiца, бо галiвудская акторка мне не дастанецца. Нават твая больш сэксуальная сяброyка Дана мяне бартанула, i вось мы y шлюбе, чмок-чмок, але варта нечаму значна лепшаму стаць для мяне даступным, i ты атрымаеш адстаyку».

Амаль усе хоць раз думалi, што не вытрымаюць нейкай суровай праyды, але амаль усе яе вытрымлiвалi, i лепш за yсiх, звычайна, тыя, хто прывык да непазбежных выпрабаванняy з дзяцiнства. Што наогул значыць ходкая фраза: «Я гэтага не вытрымаю». Наyрад цi y цябе спынiцца сэрца ад iнфармацыi аб тым, што муж уварваyся y арганiзм iншай жанчыны, нават калi ты yсё яшчэ кахаеш здраднiка. Ты напэyна вытрымаеш тое, што нiбы не вытрымаеш – не хлусi сабе, каб пацешыць неyроз. Выпрабаванне, звычайна, страшней перад яго пачаткам, чым у самiм працэсе, хоць, пасадка на паль, па-за yсякiм сумневам, складае адно з выключэнняy для дадзенага правiла.

Пасля гэтага выдатнага, кропельку хаатычнага, адступлення, вернемся, нарэшце, да маiх слоy i густаy. Я заyсёды быy перверсiyным: жанчыны з магутным мозгам уяyляюцца мне гарачымi. Асаблiва y тым выпадку, калi пры магутным iнтэлекце y iх яшчэ i анёльская знешнасць. Хто, зрэшты, скажа, што ёсць анёльская знешнасць? Гэта калi дама падобная на адну са скульптур у нашым галоyным касцёле? Цi на ляльку? У яе модныя сёння вусны, якiя як быццам доyга бiлi ракеткай для пiнг-понга, пакуль тыя не набылi патрэбную форму? Пам-пам-пам. Але хто такi гэты Магiстра Тэт, каб судзiць. Ён, гэта значыць я, якраз нiколi не забывае: густы бываюць рознымi. Можна не казаць: фiльм глупства, кнiжыца тупая, дзяyчына страшная, а замест гэтага карэктна паведамляць: «не y маiм гусце».

Зрэшты, вернемся да гульнi!

– Дзiцячы мат ужо не пройдзе, так? – спытаy я i рэзка прыyзняy бровы.

– Гэта факт! – упэyнена заявiла Аля, кусаючы губкi i пацiраючы свае далонькi.

– Ну што ж, – адказаy я дзяyчыне. – Паспрабую паказаць iспанскую партыю, хоць я, шчыра кажучы, трымаю y памяцi толькi назву, што вось, маyляy, нешта там iспанскае y гэтых шахматных дэбютах навостранае.

– Я магла б быць iспанкай, – прамовiла мая вясёлая партнёрка па шахматах.

– Іспанкi часцяком нейкiя занадта шумныя, па меншай меры на мой густ, я хутчэй аматар цiшынi, чым ляманту без прычыны. Ёсць час для шумных спраy, калi можна паслухаць метал, пастукаць ложкам, цi пакрычаць у лесе мянушку дадзеную шэфу, але цiшыня, абсалютна дакладна, адна з выдатных рэчаy, дадзеных насельнiкам гэтага дурнога мiрка, – заявiy я, здымаючы з дошкi слана, якога прамаргала Альфа.

– М-м-м-м, ну-у-у-у вось, – жаласна прамычала дзяyчына i зрабiла сумную грымаску.

– Я не магу вяртаць фiгуры, я ж выбудоyваy нейкую камбiнацыю, каб ты пазяхнула свайго слонiка, ды i наогул, як можна выйграць, калi вечна паддавацца.

– Ну, дзеля мяне-е-е-е, – прашаптала Аля i склала ручкi на грудзях. – Я зраблю yсё, што ты хочаш!

– З'еш пры мне банан? – спытаy я абсалютна сур'ёзна i крыху yзвышана, як быццам чытаy пропаведзь у храме.

– Ты вось толькi гэтага хочаш? Рэальна? – удакладнiла шахматыстка.

– На кухнi ёсць звязак бананаy, – прабасiy я. – Па банане за вернутую фiгуру, пешкi не лiчацца.

– Дамовiлiся! – тут жа пагадзiлася апанентка.

Неyзабаве я прайграy, а пераможцы трэба было з'есцi тры бананы.

– Дык чаму ты магла б быць iспанкай? – спытаy я, уважлiва гледзячы на сваю музу, якая рыхтавалася з'есцi пругкую, даyгаватую садавiну.

– Ты нарэшце навучыш мяне пiсаць кнiгi, «аль» не? – весела пацiкавiлася дзяyчына.

Я выдаy смяшок. Лiтаратура – сок жыцця, асаблiва неабходны асобным юным розумам. Цяпер, калi нават смешны чалавечак, з адной звiлiнай у галаве, мае магчымасць даносiць светлыя думкi да шырокай аyдыторыi, асветнiцкая функцыя лiтаратуры некалькi размыта. У другiм тысячагоддзi знайсцi добры новы раман, прыкладна, як знайсцi сапраyдную жамчужыну сярод пластмасавай бiжутэрыi. Чуеце? Гэта yсё тое ж самае – пра часы, пра норавы. Раней было лепей. Старадаyняя, смешная песенька, паyтор з пакалення y пакаленне. І yсё ж, нiколi раней прыток лiтаратурных неафiтаy, якiя спакушаюць чытача хронiкай паходу шаблонных да болю дам i кавалераy – ментальных блiзнят кухонных лiтаратараy, не быy такiм вялiзным. Масы пiсак, якiя захламляюць эфiр цяжкавагавымi, як рухавiк самазвала, вырабамi, апанавалi iнтэрнэт. Гэта гiстарычная падзея!

– Ну так, – вымавiy я цiха, далiкатным голасам. – Напiшам разам кнiгу, пра якое-небудзь падарожжа y iншую рэальнасць, у якое можна адправiцца праз гарадскiя парталы, карацей кажучы, нешта накшталт гарадскога фэнтэзi. Не суперарыгiнальны сюжэт, але сыдзе.

– Я баюся аб'есцiся трыма бананамi, я ж паснедала, – раптам абвясцiy мой цудоyны гросмайстар.

Я манерна yздыхнуy i пляснуy у ладкi.

– Ну што ж, – словы былi сказаны вельмi сумна, – не буду ж я пхаць у цябе бананы сiлком. Можаш з'есцi yсяго адзiн. Пачынайце, паненка.

З гэтымi словамi я падпёр падбародак кулаком i пiльна yгледзеyся y твар смяшлiвай кампаньёнкi.

Глава 2

Вясёлае цурчанне вады y невялiкiх вадаспадзiках… Далiна ручая нейкiм дзiyным чынам апынулася y самым цэнтры даволi вялiкага горада (ва yсякiм разе большага, чым сталiца Швейцарыi). Людзi yладкавалi гэтае зямное заглыбленне. Дарожкi, выбрукаваныя шурпатай плiткай, ажурныя борцiкi парэнчаy, зняверна абцяжараныя «сямейнымi» замкамi (Марыя плюс Марэк = Разам назаyжды). Бронзавыя статуi. Палац васемнаццатага стагоддзя, з высокiм, чарапiчным дахам, якi размясцiyся непадалёк ад правалу далiны. Памiж палацам i адной з цэнтральных гарадскiх плошчаy – мост з вялiкай аркай, якая як бы yсмоктвала y сябе ручай, пясчаныя беражочкi, звiлiстую дарожку з той самай плiткай з шорсткага бетону.

Ісцi, шамацець каляровым лiсцем, старацца не аблiзваць вусны. Часцiнкi дрэyнай мазаiкi шчодра рассыпаюць клёны, якiя высяцца па краях далiны, як гiганцкiя брокалi. Газон – геаграфiчная мапа. Незлiчоныя, разнастайныя па форме i колеры, лятаючыя вандроyнiкi, дзецi дрэyнай кроны, закрылi сабой паверхню зямлi, стварыyшы стракатую коyдру. Бракуе толькi мерыдыянаy з экватарам.

Затое тут ёсць заспакаяльнае, нiзкае неба, яркае, халаднаватае свяцiла, натуральны прастор памiж каменнымi куфэркамi асабнякоy. Свежы вецер з лёгкiм пахам гнiення… Парачка з дзiцем, веласiпедыст… Цiха, спакойна, але недзе y гэты час адбываюцца драматычныя падзеi. Хома сапiенсы забiваюць, спрабуюць забiць, спальваюць дамы са скверамi, б'юцца, каб выратаваць iх ад агню. Я ж проста iду. Чую y вушах музыку армяна-амерыканскага гурта. Побач са мной рухаецца Аля. Мы падыходзiм да згаданага раней маста. За iм будзе яшчэ адзiн масток – больш стары. Нас цiкавiць першы. Ён даволi шырокi. Увайшоyшы y яго таямнiчую арку можна yбачыць мноства «дугавых рэбраy». Бетонныя костачкi надзейна трымаюць нязграбны, масiyны мост на сваiх выгнутых, натруджаных спiнах. Злева ад нас, памiж гэтымi рэбрамi, дванаццаць прасветаy, справа – восем. Мы праходзiм пад мастом, затым нейкi час сядзiм на размаляванай маркерам, цёмна-карычневай лавачцы. Стукаю косткамi па драyлянай спiнцы, там, дзе былая хвоя злёгку нагрэлася ад сонца. Расла сабе, год, два, пяць. Кола быцця! Пад скрыгат пiлы, працаyнiчок сканчае цыкл вырастання iглiчнай грацыi. Потым рабочыя камунальнай гаспадаркi робяць з сушаных касцей, у якiх некалi беглi сокi, тлела жыццё, нешта адносна зручнае для чалавечай заднiцы. Дрэва памерла, але я крыху жывейшы за лаyку. Таму рады, што зараз на мёртвым сядзеннi прымасцiлiся спакушальныя ягадзiцы маёй спадарожнiцы, абцягнутыя тугiмi, шэрымi штонiкамi, а акрамя таго, значна менш цiкавая, мужчынская заднiца – мая.

– Як тут усё ж файна, – уздыхае Аля.

– Гэта так, – згаджаюся я, а потым, нечакана для суразмоyнiцы, дадаю. – Ты б хацела памерцi менавiта цяпер? Вось менавiта y гэты канкрэтны момант, калi табе цудоyна, спакойна? Проста зачынiць вочы, больш нiколi не адчыняць? Вiдавочна, што далей нас, як усiх на свеце, чакае яшчэ шмат сумных падзей, дык цi не лепш перабiць сiмфонiю на адным радасным, мажорным акордзе?
1 2 3 4 >>
На страницу:
1 из 4