У. Караткевiч
Прыкметы i павер’i, якiя мы заyважаем на дадзены момант, ёсць адлюстраванне нашай падсвядомасцi. Калi мы думаем, што захварэем ад таго, што y памяшканнi скразняк, цi ад таго, што мы самi сябе сурочылi, выхвалiyшыся, што y гэтым годзе нiводнага разу не хварэлi, мы абавязкова захварэем. Калi нам здаецца, што сённяшнi паход y краму скончыцца нiчым, то так яно i будзе. Калi мы падсвядома жадаем ад кагосьцi-чагосьцi пазбавiцца (напрыклад, ад надакучыyшых адносiн), то i прыкметы будуць сустракацца адпаведныя: вылецiць цаглiна з печы, двор пачне хутка зарастаць крапiвай, крумкач праляцiць з карканнем над дахам у бок могiлак… Прыкметы нiбыта пацвярджаюць наша падсвядомае жаданне, апошняе yзмацняецца, i смерць, хвароба, здрада, безграшоyе не прымусяць сябе доyга чакаць. Варта ж толькi падумаць аб каханнi, шчасцi, здароyi – i гэтыя думкi неyзабаве быццам магнiтам прыцягнуць да вас шчасце yзаемнага кахання, а дзеля таго, каб быць здаровым, дастаткова yпэyнена сказаць сабе «я здаровы» i «як верыце, так яно i будзе».
Закрануyшы паняцце веры, неабходна адзначыць, што так, калi вы свята верыце y тое, што перабегшы дарогу чорны кот прыносiць удачу, то не трэба шукаць абходныя шляхi – вам нiякая небяспека не пагражае. Сапраyды, калi вы спакойна ставiцеся да сустрэчы з чалавекам з пустымi вёдрамi – нiякiя непрыемнасцi, дзякуючы гэтаму спатканню, вас не напаткаюць, ваша «чаша» застанецца такой жа поyнай, як i раней, а калi вы iдзяце па справе, то яна, безумоyна, удасца. Вера y тое, што пустыя вёдры азначаюць, што вы справiцеся са yсiм так жа лёгка, як важаць ненапоyненыя вёдры, а не марнуеце час дарма, займаючыся не той справай, прынясе yдачу. Безумоyна, калi вы запраграмавалi сваю падсвядомасць на тое, што левая рука чухаецца да грошай, то вы абавязкова будзеце iх атрымлiваць пасля такой няхiтрай рэакцыi арганiзма на прыток грашовых сродкаy. Але калi вы дамовiлiся з самiм сабой, што гэтае ж дзеянне азначае, што з грашыма прыйдзецца развiтацца, то неyзабаве вы iх аддасцё або, калi вы не верыце нi y першае, нi y другое, жаданне пачухаць рукi будзе сiгналiзаваць аб тым, што пара yжо iх памыць.
Аднак калi вам не лiшне было б даведацца, якога вынiку чакаць ад прыняцця важнага рашэння, дазвольце сабе раскошу звярнуцца да традыцыйных, вякамi yсталяваных прыкмет i павер’яy, якiя здольны yказаць на выбар правiльнага шляху, даць неабходную параду, аказаць дапамогу. Гэтак жа няма нiчога дрэннага i y выкарыстаннi прыёмаy белай магii ва yласных утылiтарных мэтах. Але тут трэба памятаць: магiя, нават белая, адносiцца да той катэгорыi рэчаy, за якiя рана цi позна прыйдзецца заплацiць. Гэта нармальна, плацiм мы i за iншае. Напружанне выклiкае толькi той факт, што кошт загадзя невядомы. Бадай што, бяспройгрышным варыянтам у такiм разе будзе звяртанне з просьбай да памерлых родзiчаy, да любых прадстаyнiкоy таго свету (i святых, у тым лiку), папярэдне пачаставаyшы iх рытуальнай ежай цi выканаyшы ахвярапрынашэнне, любое iншае дзеянне, дзе вы спачатку расплачваецеся за тое, што атрымаеце потым. Ёсць толькi адна акалiчнасць: вы yпэyнены, што на самай справе ведаеце, чаго хочаце?!
Не раю з толькi што сказанага зрабiць няправiльны вынiк, што, калi вы не будзеце ведаць дрэнных прыкмет, то нiчога благога з вамi не здарыцца. Гэта вы разумна разважаеце, што нiчога такога не ведаеце, а ваша падсвядомасць, у многiм заснаваная на памяцi роду, лiчыць зусiм наадварот i, калi яе асэнсавана не перапраграмаваць, а для гэтага, як мiнiмум, трэба ведаць, што можна i цi варта было б нешта перайначыць, спрацуе гэтак жа добра, як многа вякоy таму дапамагала вашаму далёкаму продку «падсцялiць саломкi» там i тады, дзе i калi было патрэбна.
Якiя робiм высновы? Так, трэба абавязкова прыслухоyвацца да голасу народнай мудрасцi, але пры гэтым памятаць, што вера стаiць над ёй. Вера знаходзiцца на парадак вышэй за любыя прыкметы, павер’i, варожбы, вопыт прошлых пакаленняy. Але не сляпая, а заснаваная на ведах, таму што безагаворачна паверыць, паверыць на самай справе, можна толькi таму, што сам перажыy.
***
Аб тым, як веданне прыкмет дапамагло мне, будзе прыклад.
У свой час я выйшла замуж, як кажуць, «па залёце». Мы не любiлi адзiн аднаго, але ж «гады iдуць», «дзiцяцi патрэбен бацька»… Карацей, усе гэтыя стэрэатыпы спрацавалi. Да чаго гэта прывяло? Я амаль не страцiла не толькi мужа, але i дачку. Як гэта адбылося? Зараз раскажу. Кожны чалавек хоча быць шчаслiвым. Узнiкненню такога самаадчування на той час перашкаджалi дысгарманiчныя адносiны з нелюбiмым чалавекам. І падсвядома я заyсёды хацела яго пазбавiцца. Жаданне паступова даходзiла да Бога. Як вынiк, у хаце пачалi здарацца незвычайныя рэчы: спачатку заляцела y пакой сiнiца, потым засохла яблыня, трэснула шкло y акне, з печкi абсыпалася цэгла. І калi Насця, нарэшце, пабудавала з кубiкаy помнiк, потым паклала пад яго ляльку, намаляваyшы спачатку ёй на шыi чырвоную паласу, у мяне на галаве заварушылiся валасы. Я запытала, што яна робiць. Насця адказала, што дзяyчынку збiла машына, i яе трэба пахаваць, таму яна i зрабiла ёй помнiк.
Згодна добра вядомых мне народных павер’яy, спярша я павiнна была страцiць мужа, а потым i дачку. Прычым тут дачка, запытаеце вы, калi я хацела пазбавiцца ад мужа? Тут амаль не спрацаваy яшчэ адзiн стэрэатып: «Хочаш пазбавiцца нямiлага, Бог забярэ любiмага». Мяне ахапiy жах. Трэба было нешта рабiць, i хутка. І я зрабiла. Падала на развод, забрала дачку i пераехала з ёй да бацькоy. Зараз мне сустракаюцца толькi добрыя прыкметы. Бо я так хачу. Я здолела перавярнуць усё y сваiм жыццi, каб распачаць зноyку. А вы?
***
Неyзабаве пасля азначаных падзей, падчас майго знаходжання на сесii, сябар распавёy мне легенду. Сутнасць яе заключалася y тым, што два чалавекi, жадаючы даведацца аб сваiм далейшым лёсе, пайшлi да прадказальнiка. Аднаму з iх ён напрарочыy, што праз год той стане князем, а другому сказаy, што праз год яго yжо не будзе y жывых. Той, якому нагадалi yладу i багацце, вырашыy, што, паколькi яго чакае такi выдатны лёс, не варта больш працаваць над сабой i пусцiyся ва «усе цяжкiя»: пачаy пiць, гуляць… Другi ж вырашыy, што раз жыць яму засталося yсяго нiчога, трэба зрабiць за гэты час усё, што y яго сiлах, для самаyдасканалення, каб памiраць было не сорамна.
Роyна праз год сябры сустрэлiся. Ідуць яны па беразе ракi, разважаюць, што вось, нi y аднаго, нi y другога прадказанне не збылося. Раптам з лесу выскачылi злодзеi. Атрымалася так, што таго, хто павiнен быy стаць князем, яны зарэзалi, а таго, хто павiнен быy памерцi, толькi паранiлi.
Чаму так атрымалася? Таму што першы растрацiy дадзеныя яму жыццёвыя сiлы марна, а другi працягваy працаваць над сабой з яшчэ большай упартасцю i напружаннем.
На наступны дзень пасля таго, як я пачула гэту легенду, мне патэлефанавала мацi. Аказваецца, напярэдаднi y бальнiцу трапiла мая дачка. Ангiна дала yскладненнi, i y яе раптоyна пачаyся ацёк гартанi. Насця пачала задыхацца. Машына хуткай дапамогi прыехала своечасова: усяго некалькi хвiлiн аддзялялi маю дачку ад смерцi.
І тут я зразумела, што y мяне на самай справе атрымалася адкруцiць сiтуацыю з тым, каб зрабiць работу над памылкамi.
Не трэба браць з мяне прыклад i чакаць, пакуль сiтуацыя стане крытычнай. Пачнiце працаваць над сабой зараз.
***
Пасля апошняга здарэння мiнуy месяц. Я не папярэдзiла: у маёй дачкi на працягу апошняга года балелi ножкi. То адна, то другая. Не памятаю зараз, якая болей. Я тады не магла зразумець: чаму? А зараз вось здагадалася – «да зямлi яе цягнула», у зямлю, пад зямлю, да таго свету. Пару месяцаy назад балець перасталi. А два днi таму зноy пачалося. Праyда, на гэты раз балела толькi адна, але вельмi моцна. Гэта доyжылася каля чатырох гадзiн. Потым усё прайшло. А сёння, 31 кастрычнiка 2010 года, я сустрэлася з сяброyкай. Яна мне паведамiла, што якраз два днi таму майму цяпер ужо былому мужу стала дрэнна. Яго забрала машына хуткай дапамогi. Некалькi гадзiн ён знаходзiyся пад кропельнiцай – роyна столькi, колькi y Насцi балела правая ножка. Правая – адказваючая за правае, мужчынскае, за здароyе бацькi. Зараз з iм усё добра.
Прыемна бачыць вынiкi сваёй працы – працы над сабой.
Варажба, або жадаеш быць шчаслiвым?
Нi адно жаданне не даецца нам без таго, каб не давалiся сiлы здзяйснiць яго. Магчыма, аднак, дзеля гэтага прыйдзецца папрацаваць.
Р. Бах
Калi iснуючы свет – гэта iлюзiя, i yсе падзеi, якiя з намi здараюцца, залежаць ад нашых думак, спадзяванняy i веры y iх ажыццяyленне, то yзнiкае мiжвольнае пытанне: а як жа варожбы на картах, рунах, па агню, вадзе, камянях, любiмай кнiзе?
Справа y тым, што yсе яны, так жа як прыкметы i павер’i, ёсць адлюстраванне нашай падсвядомасцi, якая пасылае iмпульсы сазнанню. Такiм чынам, на картах адлюстроyваецца толькi тое, што знаходзiцца y дадзены момант у вашай галаве. І калi, згодна варажбе, вас чакае yсё толькi благое, мае сэнс запытаць сваю падсвядомасць: чаму так? Што вас турбуе? Што перашкаджае вам быць шчаслiвымi, багатымi, здаровымi, любiмымi?
Адказаyшы на пытанне, вы зможаце спачатку пазбавiцца ад негатыву, а потым пачаць прываблiваць у сваё жыццё yсё тое добрае i светлае, што вы заслужылi. А вы гэта заслужылi!
Мы самi з’яyляемся будаyнiкамi свайго лёсу.
Мы не можам выбраць умовы, у якiх нарадзiлiся, але можам выбраць шлях, якiм будзем крочыць па жыццi.
Такiм чынам, кожны чалавек з’яyляецца сам гаспадаром свайго лёсу, не важна, асэнсоyвае ён гэта цi не. Кожны мае права выбару. Нехта лiчыць за лепшае «несцi свой крыж» на зямлi, беспадстаyна спадзяючыся пры гэтым патрапiць у рай пасля смерцi. А нехта знаходзiць рай пры жыццi. Але спачатку трэба прайсцi праз чысцец, зноy-такi, пры жыццi, i пазбавiцца ад усiх сваiх жахаy, горычы, болю… А пазбавiцца iх можна толькi прыняyшы. Адчуй, перажывi зноyку свае страхi, свой боль, сваю крыyду. Даруй людзям, якiя вольна або мiжволi прымусiлi цябе пакутаваць i даруй сабе, бо y тым, як ты yспрымаy словы i падзеi, вiнаваты толькi ты сам i нiхто iншы.
Даруй i адпусцi. І ляцi y рай, дзе yсе твае жаданнi споyняцца. Толькi, загадваючы жаданне, не трэба прагназаваць магчымыя варыянты яго выканання. Пакiнь гэту справу Богу. Сам жа проста жадай: моцна, шчыра, пастаянна. Выпраменьвай любоy i дабро. І тады yсё будзе так, як ты хочаш.
І памятай: калi «ноша» падаецца табе вельмi цяжкай, магчыма, ты yзвалiy на сябе чужую?! Бо сапраyдным «крыжом» будзе той, якi прыносiць задавальненне.
***
Амаль не забыла сказаць пра святочныя варожбы. Апошнiм верыць можна: нельга нават уявiць сабе y дваццаць год, што лёсам табе прызначаны муж… Кожнаму свой, цi не так? Тым больш немагчыма прадбачыць яго iмя.
Нездарма ж кажуць: «Свой лёс канём не аб’едзеш». І трэба быць удзячнымi Богу хаця б за гэту невялiчкую магчымасць даведацца аб тым, што табе наканавана. А yжо як складзецца гэты лёс – добра або дрэнна – залежыць ад вас.
І будзьце yважлiвымi, скачучы: аб’ехаць не аб’едзеш, а вось развярнуць каня i паехаць у другi бок можна.
«У хваробе i y беднасцi…»
Спачатку было Слова, i Слова было y Бога, i Слова было Бог… Усё праз яго пачало быць, i без яго нiшто не пачало быць, што пачало быць.
Евангелле ад Іаана
У хваробе i y беднасцi…
Калi гэтыя радкi пра вас, паважаныя мае, тады хуценька чытайце, рабiце высновы i пазбаyляйцесь ад хвароб. А за сэканомленыя на лекi грошы з’ездзiце на Кiпр, цi куды вы там яшчэ жадаеце.
Пачнем з таго, што yсе без выключэння хваробы yзнiкаюць першапачаткова y вас у галаве. Як так? Не можа быць? А як жа iнфекцыйныя захворваннi?
З Бiблii вы ведаеце, а калi не, то пачытайце яшчэ раз эпiграф, што «спачатку было Слова». А што апярэджвае слова? Правiльна, думка. Бывае, вядома, i наадварот, але гэта не пра вас, бо калi вы чытаеце гэтыя радкi, значыць вас цiкавiць не толькi праграма тэлеперадач, што дазваляе мне зрабiць вынiк, што ваш мозг мае больш за дзве звiлiны.
Такiм чынам, спачатку yзнiкла думка, якая ператварылася y слова або вобраз.
Глядзiм далей. «І Слова было Бог. Усё праз яго пачало быць, i без яго нiшто не пачало быць, што пачало быць». Што атрымлiваецца? Усё, у тым лiку наша yласнае дазваленне на здароyе або хваробу, на багацце або беднасць, на любоy або нянавiсць, «пачало быць» праз слова, а значыць спачатку праз думку i вобраз.
Такiм чынам, усе хворыя хварэюць таму, што iм так хочацца? Так! Толькi адны з iх (зараз маюцца на yвазе хранiчна хворыя) хварэюць таму, што жадаюць, каб iх пашкадавалi, аказалi больш увагi, iншым падабаецца займацца самабiчаваннем, яны адчуваюць мазахiсцкае задавальненне ад таго, што вымушаны «несцi свой крыж» да канца жыцця.
Вы yважлiва прачыталi аб дзвюх найбольш распаyсюджаных групах хворых людзей i не знайшлi там сябе? Значыць вы або не хранiчна хворы чалавек, або асёл. З першым мы яшчэ паразмаyляем, а другi – марш да тэлевiзара! Там, напэyна, менавiта y гэты момант iдзе рэклама yнiверсальных таблетак ад усiх хвароб. Першым пакупнiкам дысконтныя карткi i скiдкi y бюро пахавальных паслуг у дадатак, не прапусцi!
Такiм чынам, вы не «хронiк», любiце людзей, знаходзiце нават нейкiя прывабныя рысы y аслоy, а yсё ж такi хварэеце. Чаму? Вось тут важна разабрацца y прычыне хваробы.
Вы – настаyнiк. Пачалася эпiдэмiя грыпу. Амаль yсе дзецi y класе захварэлi. Вы трымалiся да апошняга, але i вас спасцiгла тая ж доля. Чаму? Паспрабуйце адказаць на пытанне спачатку самастойна.
Не, вы захварэлi не таму, што гэта iнфекцыя перадаецца паветрана-кропельным шляхам, а вы знаходзiлiся y яе эпiцэнтры. Вы захварэлi, таму што баялiся, маральна рыхтавалiся захварэць, «прадбачылi» гэта. Вы захварэлi спачатку y думках. Вось чаму грып не прымусiy сябе доyга чакаць. Першапрычынай былi вашы думкi аб хваробе.
Або вы вывiхнулi, зламалi цi падвярнулi нагу. Чаму?