Оценить:
 Рейтинг: 0

Алёнкіны казкі

Автор
Год написания книги
2017
1 2 3 4 5 6 >>
На страницу:
1 из 6
Настройки чтения
Размер шрифта
Высота строк
Поля
Алёнкiны казкi
АлёнКа

Гэта – унiкальная кнiга, галоyным дзеючым персанажам якой з'яyляешся ты – той, хто чытае гэтыя радкi. «Казкi» i прысвячаюцца табе, чытачу. Месца, дзе адбываецца дзеянне, – тут. Час, калi адбываецца дзеянне, – цяпер. Мiмаходзь кнiга таксама пазнаёмiць чытача з альтэрнатыyным поглядам на гiсторыю зараджэння жыцця на Зямлi, раскажа аб узнiкненнi i шляхах развiцця чалавека i чалавецтва, дапаможа разгадаць таямнiцу: хто ёсць Бог, як ён выглядае i што сабою yяyляе.

Алёнкiны казкi

АлёнКа

Прысвячаецца ТАБЕ

© АлёнКа, 2018

ISBN 978-5-4485-1448-7

Создано в интеллектуальной издательской системе Ridero

Прадмова

Казкi, сказаннi, сказы для дарослых. Аб чым можа паведамiць кнiга з такой назвай?

Шмат аб чым. Тут вы знойдзеце адказы на пытаннi: што? каму? чаму? як? калi?

Прабачце, калi некаторыя адказы пададуцца жорсткiмi. Я добра ведаю, што словам можна паранiць, знявечыць, нават забiць. Але iм можна i лячыць. Тэрапеyтычныя ж метады, безумоyна, мякчэйшыя, але не заyсёды дапамагаюць. Часам хiрургiчнае yздзеянне з’яyляецца больш эфектыyным, а y асобных выпадках i адзiна магчымым.

На вышэй пералiчаныя пытаннi я адкажу вам i зараз, у прадмове. Праyда, крыху iнакш.

Такiм чынам, коратка аб галоyным.

Што yяyляюць сабой мае «казкi»?

Гэта разважаннi аб сэнсе жыцця.

Каму яны прысвечаны? Хто звычайна больш за yсё цiкавiцца казкамi? Дзецi. А кiм з’яyляецца y глыбiнi душы кожны дарослы? Дзiцём. Так што, гэта кнiга для yсiх.

Таксама яна прызначана homo sapiens – «чалавеку разумнаму». Ён у мяне стаiць на асобым рахунку. Чаму? Зразумееце, чытаючы.

Чаму я напiсала гэтыя эсэ?

Вы yсе ведаеце, што кожны выглядае роyна настолькi, наколькi ён сябе адчувае. Уважлiва паназiраyшы за сваiмi роднымi i блiзкiмi, знаёмымi i не вельмi, я прыйшла да высновы, што светаyспрыманне маiх сучаснiкаy i суайчыннiкаy не лiшне было б падкарэктаваць. Спадзяюся, уважлiвае прачытанне «казак» дапаможа вам здаць экзамен пад назвай «Жыццё» на «выдатна».

«Лепш сiнiца y руках, чым журавель у небе».

«Усё або нiчога».

«Усё або yсё».

Якi з гэтых прынцыпаy вам падабаецца больш? Спадзяюся, што апошнi. У такiм выпадку – гэта кнiга для вас. У ёй вы знойдзеце ключ да выканання yсiх сваiх самых запаветных жаданняy: быць здаровымi i шчаслiвымi, знайсцi каханне, пазнаць невядомае.

Як чытаць?

Лепш па парадку. Не y тым парадку, у якiм любяць чытаць газеты i часопiсы жанчыны (ззаду наперад), а паслядоyна. Чаму? Таму што, прапусцiyшы папярэдняе, могуць узнiкнуць цяжкасцi з разуменнем наступнага. Таму чытаем «па-мужчынску»: «заyсёды наперад, нi кроку назад». Дзейнiчаць, дарэчы, таксама раю вам, абапiраючыся на гэты прынцып. Шкоды ад гэтага не будзе.

Калi чытаць?

На самай справе жыць i чытаць можна толькi «сёння i зараз». Я не заклiкаю вас забыць мiнулае i перастаць будаваць планы на будучыню. Прысвячаць гэтаму yсё сваё жыццё не трэба. Ну, калi yсё зразумела, то y добры шлях![1 - Кнiга не з'яyляецца лiтаральным перакладам рускамоyнага варыянту. Нягледзячы на тое, што асноyны матэрыял i назвы глаy супадаюць, некаторыя дэталi могуць нязначна адрознiвацца. Гэта звязана з тым, што дапрацоyвалiся абедзве кнiгi паасобку, незалежна адна да адной.]

Умовы гульнi «Збяры мазаiку» пад назвай «Чалавек, свет i Сусвет»

Самага галоyнага вачыма не yбачыш: зорка адно толькi сэрца.

    А. дэ Сэнт-Экзюперы

Ёсць гiсторыя размоy, гоманаy, падзей…

І ёсць гiсторыя маyчання —

таго, аб чым было прамоyчана.

І вось гэта – галоyная,

а «тая» – так сабе.

    В. В. Разанаy[2 - Усе цытаты i эпiграфы y кнiзе перекладзены на беларускую мову аyтарам.]

Уявiце сабе акружнасць. Падзялiце яе y думках прыкладна на шэсць роyных частак. А яшчэ лепш намалюйце. А зараз паглядзiце на свой шэдэyр i адкажыце, калi ласка, на пытанне: што намалявана?

Кола, сонейка, мячык, кавун, сняжынка, сурвэтка, павуценне, апельсiн у разрэзе…

Адказ на пытанне цалкам залежыць ад вашай фантазii, а значыць, суб’ектыyны.

Ад таго, што вы па-рознаму адказалi на адно i тое ж пытанне, выява змянiлася?

Не. Як была начэрчана акружнасць, змяшчаючая тры адрэзкi прамых лiнiй, злучаючых дзве кропкi акружнасцi i праходзячых праз цэнтр, так i засталася. Гэта – аб’ектыyная рэчаiснасць. Вiд якой не залежыць ад вашага yспрымання.

А калi так, то адказы на фундаментальныя пытаннi: як узнiк Сусвет, адкуль пайшло жыццё на Зямлi, як узнiк чалавек, павiнны быць адназначныя, агульныя i для навукi, i для рэлiгii, i для мiфалогii, адзiна правiльныя з усiх пунктаy гледжання. Павiнны iснаваць аб'ектыyныя адказы на такiя важныя для чалавецтва пытаннi.

Дзе i як iх, гэтыя адказы, шукаць?

Пачытайце мiфы i народныя казкi, легенды i паданнi, рэлiгiйныя тэксты i навуковыя выданнi, не забывайце звяртаць увагу на мастацкую лiтаратуру, на карцiны i скульптуры. Там змяшчаецца iсцiна. Але нi y адным асобна yзятым творы мастацтва або y адной толькi кнiзе, а ва yсiх разам, адначасова. Веданне хаатычна раскiдана y iх, яго па крупiцах трэба збiраць у адно вялiкае аб'ектыyнае цэлае. Трэба «сабраць мазаiку».

Як вызначыць, што з бясконцага патоку iнфармацыi з'яyляецца сапраyдным, заслугоyваючым увагi, праyдзiвым?

Запытайце y сябе. Дзесьцi там, унутры кожнага з нас, ёсць адказы на yсе пытаннi. Трэба толькi не баяцца i не ленавацца iх задаваць. І тады маyчанне зашэпча, загаворыць, а часам i закрычыць.

Я запытала. Што атрымалася, раскажу y маiх «казках».

Прыкметы i павер»i

Рабi нечаканае, рабi, як не бывае, рабi, як не робiць нiхто, – i тады пераможаш.
1 2 3 4 5 6 >>
На страницу:
1 из 6