Не, не таму што няyдала yпалi, а таму што думкi, якiя yзнiклi y вас у галаве напярэдаднi падзення, былi памылковымi, вашы «iдэi храмалi».
Вы yвесь час аб нешта стукаецеся рукамi падчас напiсання карцiны?
Паспрабуйце, магчыма у вас лепш атрымаецца пiсаць вершы.
«Ляснуyся» пазваночнiк? Чаму?
Не, не таму што вы яго застудзiлi на скразняку або падарвалiся, цягаyшы грузы, якiя важаць столькi, колькi i вы. Мурашка цягае, i нiчога. Хутчэй за yсё ваш пазваночнiк не вытрымаy грузу праблем, якiя вы на яго yзвалiлi.
Балiць галава? Чаму?
Адказ, па-мойму, вiдавочны. Ад думак «пухне».
Як зрабiць, каб галава больш ад думак «не пухла»?
Не трымайце iх, адпусцiце на волю. Няхай вашы думкi цякуць свабодна, не сустракаючы на сваiм шляху перашкод.
Турбуе лiшняя вага?
Магчыма, вам больш няма дзеля каго быць стройнай i прыгожай? Ну дык зрабiце гэта дзеля сябе, любiмай! А калi вас пры гэтым пачнуць апаноyваць думкi аб тым, што y вас парушаны абмен рэчываy або гэта yзроставае, памятайце, што y Асвенцiме тоyстых не было.
У вас праблемы з прасторавай арыенцiроyкай? Радуйцесь! Значыць, вы «не ад гэтага свету». Расцiце крылы! А каб не заблукаць у гэтым свеце, развiвайце yменне перамяшчацца y прасторы па зрокавых арыенцiрах. Ездзiць на метро без суправаджэння не раю.
А калi сур'ёзна, хочаш навучыцца арыентавацца y прасторы – хопiць «лунаць у аблоках», спусцiся з нябёсаy на зямлю. Толькi прызямлiцца трэба yдала, не страцiyшы станоyчай жыццёвай зарыентаванасцi. Навучысь адрознiваць правiльнае ад «левага», i табе больш не трэба будзе хапацца за ручку, каб зразумець, каторая з дзвюх рук з'яyляецца правай.
Чаму так шмат «асаблiвых» дзяцей маюць патрэбу y карэкцыi прасторавай арыенцiроyкi? Таму што яны жывуць у сваiм свеце, iм там добра i зусiм не хочацца бачыць, што творыцца наyкола. Але трэба разумець, што свет – гэта не толькi твой унутраны свет, а яшчэ i навакольны, i яго таксама трэба yлiчваць, iнакш карцiнка не будзе поyнай, а yспрыманне рэчаiснасцi цэласным. Зрабiць гэта будзе лягчэй, калi yсведамiць, што свет не добры i не злы. Ён справядлiвы. Няма нi адной нягоды, што здарылася з табой на працягу жыцця, якой бы ты не заслужыy. І чым хутчэй засвоiш урок, тым меншую колькасць разоy табе прыйдзецца застацца на стымулюючых i падтрымлiваючых, на карэкцыйных занятках, вымушаючых цябе праходзiць праз адны i тыя ж выпрабаваннi да таго часу, пакуль не здолееш атрымаць тую адзнаку па прадмеце «Чалавек i свет», якую можна лiчыць залiковай.
Стамiлiся yвесь час хадзiць да стаматолага?
Перастаньце «грызцi» людзей. А там, глядзiш, i камары кусаць перастануць, ды й мышы (грызуны) пяройдуць жыць да суседа. Спажыванне y якасцi цi замест ежы «гранiту навукi» таксама не будзе садзейнiчаць павелiчэнню трываласцi зубоy, каторыя будуць крышыцца куды менш, калi yявiць сабе навуку чымсьцi мякчэйшым за камень.
Вы страцiлi слых або зрок? Цi не ад таго, што не жадаеце чуць заyвагi або бачыць розныя «несправядлiвасцi»?
А зараз адкажыце сумленна: пазналi вы y якой-небудзь з апiсаных характарыстык сябе?
Што трэба зрабiць? Так, выспаведацца перад самiм сабой i дараваць сабе. Дараваць усё, што накоплена «непасiльнай працай» на працягу вашага «нялёгкага» жыцця.
І пачынаць кожныя дзень, ранiцу, вечар, ноч, любую сваю справу з усмешкi.
Усмiхайцесь заyсёды, пры любых абставiнах, i yжо праз тыдзень вы адчуеце сябе лепш.
Марыць не шкодна, або ключы ад шчасця
Свет дзiyны: у iм усё магчыма.
Х. Л. Борхес
Жабы зроблены з таго ж матэрыялу, што i камянi, толькi матэрыял гэты па-рознаму выкарыстаны.
Р. Фейнман
На працягу некалькiх тыдняy мяне не пакiдала адно жаданне. І вось аднойчы, выпадкова зайшоyшы y кнiгарню, вырашыла запытаць: варта гэтае жаданне маёй увагi цi не. Раптам бачу кнiгу з цiкавай назвай «Адказ». Я yзяла яе, расчынiла на першай трапiyшайся старонцы, ткнула пальцам, чытаю: «Вы будзеце на сёмым небе ад шчасця». Вырашыла: добра, iнтуiцыя y чарговы раз мяне не падвяла. І тут заyважаю побач яшчэ адну кнiгу: «Ключ». Апошнюю я купiла, не раздумваючы – i не пашкадавала! Кнiга апраyдала сваю назву. І калi вам таксама не дае спакою нейкае жаданне, паспрабую падзялiцца з вамi «ключом» да яго здзяйснення.
Але спачатку давайце згуляем у асацыяцыi.
Адкажыце, калi ласка, на пытанне: якiя вобразы yзнiкаюць у вас пры слове «ключ»?
Так, залаты ключык з казкi А. Талстога «Залаты ключык, або прыгоды Бурацiна».
Якi вынiк напрошваецца?
Правiльна, ключ да выканання жаданняy трэба шукаць у казках, у першую чаргу, у народных.
Вы бачылi калi-небудзь казку з нешчаслiвым канцом? Рэдка. Вiдаць, таму што героi казак ведалi, як дасягнуць сваёй мэты. I народ, якi iх складаy, таксама. Тады, каб зрабiць сваё жыццё падобным на казку, дастаткова прааналiзаваць пачуццi i yчынкi казачных персанажаy.
З чаго пачынаецца шлях да ажыццяyлення мэты? З узнiкнення жадання. Здаецца, што можа быць прасцей, жаданнi ёсць у кожнага. Але далёка не yсе яны, здзяйсняючыся, робяць нас шчаслiвымi. Чаму? Таму што важным складнiкам жадання з’яyляецца яго якасць: скiраванасць у бок дабра або зла, умоyна кажучы.
Глядзiце, калi герой робiць нешта для сваiх бацькоy i робiць гэта з задавальненнем (напрыклад, здабывае для бацькi маладзiльныя яблыкi), ён дасягае пастаyленай мэты, прайшоyшы шэраг выпрабаванняy. Прычым, заyважце, калi герой стараецца не дзеля сябе, а дзеля iншых, ён i сам не застаецца без узнагароды: атрымлiвае y дадатак каня або прыгажуню нявесту. Тое ж, калi шукае каханую з мэтай ажанiцца, або старыя хочуць займець дзяцей цi yнукаy. Крыху iнакш выглядае сiтуацыя, калi чалавек хоча грошай. Ён атрымлiвае i iх, але яны яму на карысць не iдуць. Жадаць быць сытым, апранутым i абутым пры гэтым не забараняецца. Задавальненне сваiх першасных патрэб успрымаецца як нешта, што само сабой разумеецца, як норма, i не атаясамляецца з прагнасцю. І yжо зусiм iншая рэч, калi старэйшыя браты з зайздрасцi забiваюць больш удачлiвага малодшага, або калi злая мачыха хоча звесцi са свету сваю падчарку – вось за гэтыя жаданнi заyсёды надыходзiць расплата!
А зараз адкажам на другое пытанне: якiмi якасцямi трэба валодаць, каб усё задуманае табой здзяйснялася? Якiмi характарыстычнымi асаблiвасцямi надзяляюцца станоyчыя персанажы казак?
Пры любых выпрабаваннях яны застаюцца чыстымi сэрцам i душой, упэyненыя y сабе, у сваiх сiлах, спакойныя, разважлiвыя, кемлiвыя, iм не yласцiвыя злосць, зайздрасць, нянавiсць. І яшчэ трэба адзначыць адну якасць, якая часам дорага каштуе, але, напэyна, неабходна, паколькi прысутнiчае y многiх станоyчых персанажаy – даверлiвасць. Бо нельга, напэyна, падазраваць у подласцi iншых, не будучы подлым самому. Тым не менш, заyсёды знаходзяцца сiлы, якiя iм дапамагаюць: крумкачы з жывой i мёртвай вадою, шэры воyк, волатаyскi конь, магутны дуб. Цi не таму, што нашы продкi верылi (ведалi!), што душу мае yсё жывое, а не толькi чалавек. Цяжка гэта yявiць сабе? А вы паспрабуйце сабаку, якi на вас брэша, у думках сказаць: «Я твой сябар» – ён перастане брахаць. Або папрасiце чорную кошку не пераходзiць вам дарогу – i яна застанецца стаяць на месцы, пакуль вы не пройдзеце. Дзiyна, праyда? Але гэта так. А калi жывёлы (i раслiны таксама!) разумеюць нас, нашу мову, думкi, жаданнi, цi не сведчыць гэта аб тым, што y iх ёсць тая ж частка божай энергii, што i y нас?
Яны могуць нават прадбачыць будучыню i папярэдзiць нас аб небяспецы. Як зрабiy мой любiмы кот Аляксандр (можна Шурык): прыгаючы з шафы, ён так «удала» прызямлiyся на сiстэмны блок ад камп’ютара, што той звалiyся на падлогу. Добра, там у гэты час ляжаy выратавальны круг – ён апраyдаy сваю назву цалкам. Камп’ютар застаyся цэлы, але я зразумела, што iнфармацыю з яго трэба перапампаваць кудысь яшчэ, i скiнула яе на флэшку. Праз тры днi паляцела сiстэма Windows. Усе матэрыялы, якiя знаходзiлiся на дыску С, у тым лiку, «казкi» i гатовая дыпломная работа, былi знiшчаны i аднаyленню не падлягалi. Пасля гэтага я пайшла i расцалавала свайго ката, якога тры днi таму аблаяла.
Вяртаючыся да якасцяy нашых герояy, трэба да yсяго пералiчанага дадаць яшчэ настойлiвасць у дасягненнi мэты, гатоyнасць прайсцi праз выпрабаваннi i застацца пры гэтым самiмi сабой: добрымi, светлымi, мудрымi, шчырымi, любячымi.
І тады самыя неверагодныя, самыя чароyныя казкi стануць явай, i вы знойдзеце дзесьцi там, за сёмым перавалам, сваю аленькую кветачку, рэалiзуеце заветную мару: знойдзеце каханне, спазнаеце iсцiну, будзеце атрымлiваць задавальненне ад любiмай справы.
Суб’ектыyнае yспрыманне аб’ектыyнай рэчаiснасцi, або як зрабiць, каб iлюзii здзяйснiлiся
Аднойчы я абмовiлася, што жыццё – гэта iлюзiя. Прыйшоy час патлумачыць, што я мела на yвазе.
Зразумела, што пэyная рэчаiснасць iснуе: мы yсе робiм нейкiя дзеяннi, ходзiм на працу, нараджаем дзяцей, нехта yжо паспеy пабудаваць дом i пасадзiць дрэва замест некалькiх дзясяткаy, ссечаных дзеля пабудовы дома – гэта аб’ектыyныя рэчы. А y чым жа тады заключаецца iлюзiя? Разгледзiм, што пад гэтым словам разумеy З. Фрэйд (кнiга «Будучае адной iлюзii»): «Характэрнай рысай iлюзii з'яyляецца яе паходжанне з чалавечага жадання, яна блiзкая y гэтым аспекце да iдэй, прыходзячых да чалавека y стане трызнення y псiхiятрыi, хоць адрознiваецца i ад iх [як i ад памылковых iдэй], не кажучы yжо аб большай структурнай складанасцi бязглуздай iдэi. У бязглуздай iдэi мы выдзяляем як iстотную рысу супярэчнасць рэчаiснасцi, iлюзiя ж неабавязкова павiнна быць памылковай, гэта значыць нездзяйсняльнай цi супярэчачай рэчаiснасцi».
Як бачым з меркаванняy Фрэйда, iлюзiя бярэ сваё паходжанне з вобласцi фантазii i абумоyлена чалавечымi жаданнямi. Яна можа як здзяйснiцца, так i не, але y любым выпадку падчас свайго yзнiкнення не супярэчачая рэчаiснасцi фантазiя ёсць iлюзiя.
Фрэйд разважаy такiм чынам y адносiнах да рэлiгii, разбiраючы, якiя з яе пастулатаy можна аднесцi да iлюзiй, якiя да бязглуздых iдэй, а якiя з iх з’яyляюцца памылковымi. Мы ж спраецыруем яго разважаннi на рэалii нашага з вамi жыцця.
Уявiце сабе наступную сiтуацыю: лета, слупок тэрмометра паказвае 34 градусы y цянi, а вы збiраецеся y «час пiк» ехаць кудысьцi y перапоyненым тралейбусе. Што вы адчулi, смакуючы наперад такую сiтуацыю? Вас можна зразумець. Але ж можна было на гэта паглядзець i з iншага пункту гледжання: вы y хуткiм часе за бясцэнак у абедзены перапынак пабываеце y сауне! А колькi дзындраy выведзецца з арганiзма з потам падчас падорожжа?! Яшчэ колькi такiх паездак – i лiшнiх двух-трох кiлаграмаy як не бывала. Цуд ды й толькi!
Адчулi рознiцу памiж тым, як гэтую простую, здавалася б, сiтуацыю звычайна yспрымаеце вы, i як маглi б успрыняць? А рознiца ва yспрыманнi адбываючагася y сучасны момант i y прадчуваннi будучых падзей вядзе да выклiкання розных пачуццяy, часам супрацьлеглых. Апошнiя ж аказваюць непасрэдны yплыy на нашу будучыню.
Скажу па-iншаму. Калi вы навучыцеся з задавальненнем ездзiць на грамадскiм транспарце, уяyляючы сабе пры гэтым, што падарожнiчаеце на yласным аyтамабiлi, то верагоднасць таго, што ён у вас калi-небудзь з’явiцца, шматкратна павялiчваецца.
Прывяду яшчэ адзiн, менш яскравы, але, магчыма, больш жыццёва важны прыклад.
Дзеля гэтага мне трэба будзе распавесцi вам некалькi сваiх сноy. Таму спачатку хацелася б крыху падрыхтаваць вас да гэтай iнфармацыi.