Оценить:
 Рейтинг: 0

Народныя прыкметы на кожны дзень

Год написания книги
2021
<< 1 ... 9 10 11 12 13 14 15 16 17 ... 20 >>
На страницу:
13 из 20
Настройки чтения
Размер шрифта
Высота строк
Поля

У завеi снег кладзецца на паля грудамi – будзе добры год для гароднiны i яравых збожжавых.

Убачыць чаек каля ракi – хутка растане снег i лёд на рацэ.

Сустрэць белага зайца – будзе яшчэ снег iсцi i ляжаць.

Бульба прарасла y сховiшча – вельмi хутка пацяплее.

Гракi i галкi зграямi сядзяць на дарозе – чакайце непагадзi.

Снежныя заносы y гэты дзень абяцаюць пазнейшыя травы.

Колi на Фядота сустрэнеш у лесе белага зайца, значыць снег абавязкова выпадзе яшчэ.

Вароны купаюцца ранняй вясной – да цяпла.

5

Гракi i галкi yюцца зграямi i апускаюцца стралой на зямлю, чакай хуткага снегу.

Выпаy снег – не быць багатаму yраджаю i кругламу караваю.

Дождж пайшоy – быць багатаму разлiццю рэк.

Птушкi купаюцца y снезе, чакаючы хуткага пацяплення.

Сухi сакавiк – урадлiвасць, дажджлiвы-неyраджай.

Растае снег з дажджамi – да вялiкай паводкi.

6

Сухое паветра прыкмета, што вось-вось пацяплее.

Вецер падзьмуу з поyдня абяцаючы прыход цяпла.

Паyночны вецер прынясе пахаладанне.

Усходнi дзьме вецер – хутка быць вясне.

Своечасовы прылёт птушак вясной абяцае добры yраджай хлеба.

Высокiя гурбы y двары – да цёплага надвор'я.

Ластаyкi прыляцелi – да цяпла.

Снег растае вакол дрэy, пакiдаючы спадзiстыя краi – да хуткага цяпла. Калi стромкiя краi – яшчэ доyга будзе холадна.

Рана пацяклi ручаi – да ранняй сяyбы.

7

Сонца свецiць цьмяна – надвор'е пагоршыцца.

Спявае жаyрук – вясна yжо за парогам стаiць.

Галубы буркуюць перад хуткiм пацяпленнем.

Пайшоy снег у гэты дзень – чакай услед i пахаладанне.

Гракi i ластаyкi прыляцелi – да дружнай вясны.

У гэты дзень холадна – да дажджлiвага лета.

Жаyрук заспяваy – вясна будзе ранняй.

8

Выпаy снег – Святы тыдзень (Вялiкдзень) будзе халодным.

Суха – не чакай дажджу на Вялiкдзень.

Хутка ляцяць аблокi y небе – хутка будуць цёплыя днi.

Моцны туман абяцае вiльготнае лета.

Вераб'i гнязда yюць, а сарокi ляцяць у лес – да yстойлiвага цяпла.

Конь на зямлi ляжыць – да вiхуры.

Птушкi прыляцелi – шмат хлеба будзе.

Чутны стук дзятла – да позняй вясны.

Сiнiцы гучна спяваюць – да цёплай надвор'i.

Берасцянка закрычаkf – да замаразкаy.

9

Дзень снежны – будзе снег ляжаць i y красавiку.

На дахах снег не растае – холад яшчэ затрымаецца.

Сонечнае надвор'е падказвае – на Вялiкдзень будзе цёпла.

На небе ясны месяц кажа, што неyзабаве будзе мароз.

Сiнiчкi цiyкаюць – да цёплага надвор'я.
<< 1 ... 9 10 11 12 13 14 15 16 17 ... 20 >>
На страницу:
13 из 20