Оценить:
 Рейтинг: 0

Народныя прыкметы на кожны дзень

Год написания книги
2021
<< 1 ... 6 7 8 9 10 11 12 13 14 ... 20 >>
На страницу:
10 из 20
Настройки чтения
Размер шрифта
Высота строк
Поля

Калi на Агаф'ю цёпла, то зiма yжо скончылася – можна чакаць вясну.

Вада y рэках i студнях прыбывае – да пацяплення.

Скураныя рэчы сталi больш гнуткiмi i мяккiмi – да снегападу.

19

Залацiсты колер гарызонта абяцае дзень з добрым надвор'ем.

Мароз стаiць – вецер адужэе.

Перад снегападам чутна, як на дрэвах шамацiць сухое лiсце.

Калi y гэты дзень стаiць мароз, то лета будзе сухое i спякотнае.

Сабачкi лезуць на канапы, згортваюцца абаранкам, закрываюць носiкi лапкамi i спяць – да марозу.

Тытунь сырэе – да снегу.

Палявыя мышы вылезлi з нор i бегаюць па снезе – да пахмурнага надвор'я.

Чым на Вуколу-цялятнiка халадней, тым цяплей у сакавiку.

Калi y гэты дзень адлiга – каровы будуць дрэнна даiцца.

20

Куры рана садзяцца на курасадню, чакаючы хуткага пахаладання.

Па небе плывуць аблокi сiняга колеру – хутка пацяплее.

Днём дзьме паyднёвы вецер – yрадзяць яравыя хлеба.

Грымiць гром – не будзе сена на лузе.

Старыя авечкi мала ядуць – да цяпла.

Сабакi катаюцца па снезе з вечара – да начнога бурана.

Крот застаецца y нары, зачынiyшы yваход – да маразоy.

Пачало на Луку раставаць з паyночнага боку – да цёплага лета.

21

Ноччу вялiкi месяц – быць адлiзе.

Моцныя маразы кажуць аб хуткiм надыходзе вясны.

Чым мацней мароз у гэты дзень, тым цяплей сакавiк.

Дым па зямлi абяцае пахаладанне.

Аб моцным снегападзе сведчаць раскудахтаныя куры.

22

У лесе тэмпература такая ж, як на адкрытым полi або раyнiне – будзе снег i паднiмецца вецер.

Холадна – сакавiк будзе вельмi цёплым.

На дрэве з'явiyся рабчык – чакай, што пахаладае.

Днём адлiга – маразы могуць затрымацца.

Пацеюць вокны – чакай адлiгi.

23

Вароны садзяцца на верхнiя галiнкi i чысцяць крылы – пойдзе снег.

Конь кладзецца на зямлю, абяцаючы пацяплення i снег.

Тонкi, ясны месяц – можа нават навальнiца быць.

Маразы пратрымалiся цэлы тыдзень – сакавiк будзе цёплы.

Снег звешваецца з даху – yрадзяць хлеба.

24

Ляжыць шмат снегу – у траyнi будзе шмат травы на лугах.

Ідзе снег у гэты дзень – хутка прыйдзе вясна.

Шмат снегу – значыць, травень будзе цёплым.

Днём пацяплела – маразы адступаюць i сыходзяць зусiм.

Адлiга – наступiла вясна, i халодных дзён больш не будзе.

Лес у мароз зашумеy – да адлiгi.

Над месяцам бачны як бы слуп – снегападу не будзе.

Дрэвы y iнеi – да маразоy.

Свiннi цiснуцца адна да адной – да халадоy.
<< 1 ... 6 7 8 9 10 11 12 13 14 ... 20 >>
На страницу:
10 из 20